У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Альгерд Абуховіч

(Абуховіч Альгерд Рышардавіч; Обухович Ольгерд Ричардович)
04.04.2013

Калі зірнём у ХІХ стагоддзе, то сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі найбольш прыкметны след у літаратуры, нельга не заўважыць каларытную, цікавую асобу Альгерда Абуховіча. Нарадзіўся ён 6 жніўня 1840 года ў маёнтку Калацічы Бабруйскага павета (цяпер Глускі раён) у памешчыцкай сям"і Рышарда і Караліны Абуховічаў, якія былі звязаны сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандзінелі. Адсюль – і псеўданім, якім пісьменнік падпісваў свае творы: Граф Бандзінелі.

З дванаццаці гадоў Альгерд вучыўся ў Слуцкай гімназіі, але яе не закончыў, бо бацькі адправілі яго працягваць вучобу ў Жэневу, а потым – у Парыж. За час замежнага жыцця юнак авалодаў англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай мовамі. З-за мяжы Альгерд Абуховіч вярнуўся ў сувязі з паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863–1864 гады). Верагодней за ўсё, што ён прымаў удзел у паўстанцкім руху, але наўрад ці можна сцвярджаць, як хто-ніхто гэта робіць, што пасля разгрому паўстання Абуховіч быў сасланы ў Сібір. Даследчык жыцця і творчасці пісьменніка краязнавец Рыгор Родчанка ў свой час у гістарычным архіве БССР вывучаў дакументы аб удзельніках паўстання па Слуцкаму, Ігуменскаму, Бабруйскаму паветах і нічога не знайшоў пра Альгерда Абуховіча. Магчыма, гэтыя дакументы, калі яны ёсць, яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.

Дарэчы, не да канца вывучана і творчая спадчына Альгерда Абуховіча, які прыкладна з канца 1883 года – пачатку 1884 года жыў у Слуцку. Сюды А. Абуховіч пераехаў пасля таго, як сваякі прыгразілі аб"явіць яго вар"ятам за тое, што ён збіраўся аддаць свае маёнткі сялянам. У Слуцку ён кватараваў у доме на вуліцы Іванаўскай (цяпер Розы Люксембург), займаўся літаратурнай працай, сродкі на пражыццё зарабляў хатнім настаўнікам, рэпетытарам па замежных мовах у сем"ях багатых гараджан. Альгерд Абуховіч памёр у 1898 годзе (пахаваны на гарадскіх могілках на вуліцы 14-ці Партызан). Адной з вуліц Слуцка ў мікрараёне Навадворцы прысвоена яго імя.

Няма пакуль што сведчанняў пра тое, што хоць якія-небудзь творы пісьменніка былі апублікаваны пры яго жыцці. І гэта пры сцвярджэнні Максіма Гарэцкага аб тым, што А. Абуховіч «пісаў па-беларуску многа». Няма падстаў не верыць і Максіму Багдановічу, які ў 1915 годзе ў артыкуле «Белорусское возрождение» пісаў: «Ольгерд Обухович, живший в Слуцке и оставивший, кроме массы оригинальных стихотворений, переводы из Мицкевича, Сырокомли, Лермонтова». А былі ж яшчэ пераклады твораў Гёте, Петраркі, Шылера, Байрана, Пушкіна, Крылова і іншых паэтаў. То дзе ж яны падзеліся, як і «масса оригинальных стихотворений»?

Пытанне, на жаль, застаецца без адказу. Тым большую каштоўнасць мае для нас кніга А. Абуховіча «Творы», якую ў 1991 годзе выпусціла ў свет выдавецтва «Мастацкая літаратура». Укладанне кнігі зрабіў Рыгор Родчанка, ён жа – аўтар прадмовы і каментарыяў. У кнігу ўвайшлі верш «Дума а Каралю ХІІ», байкі «Ваўкалак», «Старшына», «Суд», «Воўк і лісіца», раздзел «З папераў Альгерда Абуховіча», успаміны Тодара Кулешы (Язэпа Дылы) «Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч», метрычны выпіс аб нараджэнні Альгерда Абуховіча.
Як бачым, у кнігу ўвайшла толькі невялікая частка творчай спадчыны Альгерда Абуховіча. Але ж і яна сведчыць, што ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Слуцку жыў выдатны байкапісец, адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Высока ацэнены і яго мемуары (раздзел «З папераў Альгерда Абуховіча») у кнізе «История белорусской дооктябрьской литературы»: «Строго документальные мемуары Обуховича явились новым жанром белорусской литературы. Они свидетельствуют о значительном интеллекте автора, о его глубоких связях с общеевропейской культурой. Это ценный исторический документ и одновременно художественное произведение, написанное ярким языком». Калі хочаце пераканацца ў гэтым – зборнік твораў Альгерда Абуховіча ёсць у раённай цэнтральнай бібіятэцы, калі ласка, пачытайце.

Да ацэнкі Альгерда Абуховіча як выдатнага байкапісца і мемуарыста я дадаў бы яшчэ яго характарыстыку як смелага захавальніка і папулярызатара беларускай мовы. Чаму смелага? А вы ўспомніце, што пасля разгрому паўстання 1863–1864 гадоў былі сфармуляваны задачы і распрацаваны канкрэтныя меры па русіфікацыі насельніцтва Паўночна-Заходняга краю. І школьны настаўнік, і праваслаўны святар, і дзяржаўны чыноўнік, і афіцыйная газета настойліва і паслядоўна даказвалі беларусам, што яны – рускія, толькі «сапсаваныя» польска-каталіцкім уплывам, што ім як мага хутчэй трэба пазбавіцца ад сваёй «мужыцкай», «хамскай» мовы і зліцца з велікарусамі. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася ні ў школе, ні ў дзяржаўных установах, ні ў друку (акрамя этнаграфічных публікацый).

І ў гэтыя змрочныя для беларушчыны часы ў Слуцку жыў чалавек, які размаўляў і пісаў на беларускай мове! Ураджэнец Слуцка Язэп Дыла ўспамінаў, як да яго бацькоў у 1893 ці 1894 годзе зайшоў у госці Альгерд Абуховіч і чытаў вершы на беларускай мове: «Я сядзеў і слухаў, як зачараваны, бо ўпершыню з вуснаў пана, хаця і ў паношанай вопратцы, прытым ад чалавека ўжо са срэбрам у валасах чуў «дзіва» – мілагучныя вершы на той мове, якой я, жывучы да дзевяці гадоў у сям"і дзеда і бабкі, карыстаўся, якую я лічыў прыгожай і якую я ў гімназіі бараніў перад сваімі аднакласнікамі, што яе ганілі і высмейвалі. Пісьменнік у маіх вачах цяпер паўставаў як абаронца мовы свайго народа, як вястун і чараўнік роднага слова».

Па вызначэнні літаратуразнаўца Адама Мальдзіса, Альгерд Абуховіч пісаў «яркай, сакавітай» мовай. А вось Францішак Багушэвіч у свой час заўважыў, што ў вершах А. Абуховіча «не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты». На гэты папрок Альгерд Абуховіч адказаў, што ў Беларусі ёсць нямала дыялектаў і паміж Магілёвам, Мазыром і Гродна бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах, але і ёсць многа цікавых правінцыялізмаў. «Мне перш за ўсё ідзе аб тое, каб выказаць, што я хачу, каб пачулі мысль маю і каб словы карэнныя беларускія пры помачы нашай літаратуры атрымалі як найшырэйшае абывацельства (распаўсюджанне. – А.Ж.). І дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы і звароты агульнабеларускія…». Вось гэтым – «каб пачулі мысль маю» – можна, на мой погляд, у многім патлумачыць творчыя імкненні Альгерда Абуховіча.

 

 

Анатолій ЖУК
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 4978. Последнее 2018-09-26 12:28:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru