У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Алелькавічы і Случчына

07.08.2014

Больш за чатыры стагоддзяў таму назад пайшла з жыцця Сафія Слуцкая, апошняя з роду князёў Алелькавічаў. Гэтай падзеі ў Беларусі былі прысвечаны шматлікія мерапрыемствы, і невыпадкова. Кароткі і яскравы жыццёвы шлях княгіні – сваеасаблівы вынік амаль трохсотгадовага вопыту аднаго з самых уплывовых у ВКЛ праваслаўных княскіх родаў, які згас, але пакінуў у нашай гісторыі значны след.

У шырокім гістарычным кантэксце Алелькавічы і Случчына непарыўны. Тым не менш, пачатак княжання іх у Слуцку быў ва многім выпадковым паваротам гісторыіі, які супаў з наступленнем у канцы XIV стагоддзя эпохі Вялікага Княства Літоўскага.

Першыя князі з роду Алелькавічаў валодалі Слуцкам з 1395 года, але даволі працяглы час лічылі яго сваім часовым прытулкам. Інтрыга ў тым, што галоўнай мэтай гэтага найбуйнейшага вялікалітоўскага роду з канца XIV і да канца XV стагоддзяў была барацьба за валоданне Кіеўскім княствам. Аднак і сам Кіеў першыя Алелькавічы разглядалі як прыступку да трона ў Вільні, бо мелі на яго правы, паколькі род увасходзіў да Гедыміна і яго сына Альгерда. Гэта, як кажуць, ужо была вялікая палітыка.

З"яўленне Слуцка на яе арбіце адбылося падчас князя Уладзіміра, які атрымаў Кіеў яшчэ ад свайго бацькі – славутага Альгерда. Пасля смерці апошняга новы вялікі літоўскі князь Вітаўт не пажадаў умацавання сваіх сапернікаў і ў 1395 годзе адабраў ад Уладзіміра гэтае ўладанне. Кампенсацыяй за Кіеў стала перадача яму Слуцка і Капыля.

Уладзімір Альгердавіч новыя ўладанні прыняў, але Вітаўту не пакарыўся і апынуўся ў Маскве, каб знайсці там падтрымку. З гэтага і пачалася амаль стагадовая драматычная барацьба Алелькавічаў за вызначэнне свайго месца ў эліце маладой дзяржавы – ВКЛ. Случчына ж стала сваеасаблівай базай іх вялікіх амбіцый.

Пасля Уладзіміра гаспадаром Случчыны стаў яго старэйшы сын Аляксандр (Алелька), які і лічыцца заснавальнікам роду Алелькавічаў. Для яго Слуцк і Капыль былі ўжо вотчынай, якая дасталася ў спадчыну. Для таго часу гэта азначала юрыдычнае замацаванне яе за ўладаром. Але Аляксандр рэдка бываў у сваіх уладаннях, бо на ажыццяўленне вышэйпададзеных амбіцый патрабаваліся час і вялікія намаганні. Яго жонкай стала дачка Вялікага князя Маскоўскага Васілія I. Гэта абставіна замацавала сувязі з Масквой. Пры падтрымцы праваслаўных князёў ВКЛ Аляксандр не раз прэтэндаваў на пасаду вялікага князя, але няўдала, за што быў нават зняволены. У 1443 годзе стаў кіеўскім князем, але захаваў за сабой Слуцк і Капыль.

Аляксандр Алелька. Так выглядаў роданачальнік князёў Слуцкіх. Гравюра А. Зубчанінава (Александр Олелько. Так выглядел родоначальник князей Слуцких. Гравюра А. Зубчанинова)Сыны Алелькі Сімяон і Міхаіл, як і бацька, вялі барацьбу за Кіеў і прэтэндавалі на вялікакняскі трон. Найбольш удалым у гэтай справе аказаўся Сімяон. Ён дабіўся Кіева ў пажыццёвае валоданне і быў самым верагодным прэтэндэнтам на Вільню ад праваслаўнай «партыі» ВКЛ. Для апазіцыі заўчасная канчына Сімяона стала драмай і, верагодна, апошняй надзеяй, бо ў дзяржаве пачыналі атрымліваць верх магнацкія групоўкі каталіцкай арыентацыі. Што датычыцца Міхаіла, то яго лёс аказаўся менш шчаслівы, чым старэйшага брата. Ён рана быў уцягнуты ў палітычныя інтрыгі. Па запрашэнню Наўгародскай рэспублікі вялікі князь паслаў яго туды князем, каб умацаваць пазіцыі Літвы ў піку Маскве. Пасля смерці Сімяона Міхаіл вярнуўся і заявіў прэтэнзію на Кіеўскае княства, але хутка страціў наконт гэтага ілюзіі. Адначасова ўзначаліў праваслаўную магнацкую апазіцыю і падштурхнуў яе да рашучых дзеянняў.

Пад кіраўніцтвам Міхаіла Слуцк стаў цэнтрам антыўрадавай змовы, адзін з варыянтаў якой прадугледжваў аддаць уладанні яе ўдзельнікаў пад пратэктарат Масквы. Як заўсёды, знайшоўся здраднік. Міхаіл і другі ўплывовы загаворшчык Іван Гальшанскі былі схоплены, а ў 1481 годзе пакараны смерцю ў Вільні. Пра гэтыя падзеі ў мастацкай форме цікава распавёў Уладзімір Караткевіч у сваім рамане «Чорны замак Альшанскі».

Нягледзячы на тое, што Міхаіл быў аб"яўлены злачынцам, Слуцкае княства ў яго нашчадкаў не адабралі. Але пасля трагічных падзей 1481 года Алелькавічы больш ніколі не прэтэндавалі на трон у Вільні, хаця прапановы наконт гэтага ад праваслаўнай апазіцыі ВКЛ паступалі даволі доўга. Для наступных князёў гэтага роду канчаткова стала ясна, што Слуцкае княства – не часовае месца прыпынку, а канчатковае. Асэнсаванне гэтага дасць значны штуршок дзейнасці Алелькавічаў па развіцці Случчыны. І яна хутка з"явіцца не ў вобразе месца змоў і амбіцый, а як буйнейшы эканамічны і культурны центр Вялікага Княства Літоўскага.

Свядомы чытач, верагодна, заўважыў, што палітычныя крокі першых Алелькавічаў часта абапіраліся на цесныя сувязі з Маскоўскай дзяржавай. Але не трэба заўчасна абурацца гэтай арыентацыі. Для таго часу ўсобіцы паміж магнацкімі групоўкамі і пошук падтрымкі за мяжой былі справай звычайнай. Тым больш трывалыя сувязі Алелькавічаў з Масквой адыграюць сваю ролю ў наступныя часы, калі на нашы землі прыйдуць жорсткія войны. Слуцк, у адрозненні ад другіх гарадоў ВКЛ, не зруйнуюць, а яго жыхароў не будуць катаваць. Магчыма маскоўскія ваяводы ведалі: слуцкія ўладары – родзічы Маскоўскіх вялікіх князёў.

Першыя князі Алелькавічы, хоць і лічылі Слуцк сваім часовым прытулкам, тым не менш знаходзілі час для спраў гаспадарчых. Ужо пры князі Аляксандры (Алельке) вялікакняжацкі прывілей 1444 года згадваў Слуцк у ліку галоўных гарадоў Літвы.

Герб Алелькавічаў. Сучасная рэканструкцыя. На гербе – выява «Пагоні», якая гаворыць аб прыналежнасці роду да Вялікакняскай дынастыі (Герб Олельковичей. Современная реконструкция. На гербе - изображение «Погони», которая говорит о принадлежности рода к великокняжеской династии)Яшчэ раней, у 1441 годзе, горад атрымаў Магдэбургскае права. Да таго яго ў ВКЛ мелі толькі Вільня, Гародня і Бярэсце. Эканамічны рэсурс Случчыны дазволіў Алелькавічам стаць адным з найбагацейшых магнацкіх родаў у дзяржаве, які меў велізарныя фінансавыя сродкі. Князі Слуцкія неаднойчы крэдытавалі вялікакняжацкую ўладу, рабілі ахвяраванні царквам Слуцка, Кіева-Пячорскай лаўры, карысталіся аўтарытэтам у асяроддзі праваслаўных магнатаў краіны. Трывалыя дынастычныя, культурныя і царкоўныя сувязі слуцкай дынастыі з Вільняй, Масквой і Кіевам зрабілі Слуцк значным палітычным цэнтрам краіны. З імі лічыліся ўсе: паспрабуй закрануць гэтую моц з такім уплывам! Але вернемся да саміх Алелькавічаў.

Сын Міхаіла Сімяён II кіраваў княствам першы час пад наглядам сваей маці, княгіні Ганны. Тады ў Слуцку разгарнулася вялікае будаўніцтва. Перш за ўсё ўдасканальваліся замак і абарончыя ўмацаванні. Алелькавічы добра адчувалі надыходзячую з поўдня небяспеку. У пачатку XVI стагоддзя адтуль адзін за другім свае набегі будуць здзяйсняць крымскія татары. Сімяён II аказаўся добрым і мужным ваяром. У саюзе з іншымі магнатамі ён нанёс захопнікам паразу ў 1503 годзе. Праз два гады Сімяёна не стала. Мяркуецца, што прычынай смерці стала занесеная татарамі нейкая эпідэмія.

Клопат аб уладаннях лёг на плечы яго жонкі – Анастасіі. Яна паходзіла з роду князёў Мсціслаўскіх, якія таксама вялі свой пачатак ад Альгерда. Анастасія спраўна арганізавала абарону горада ад татар і замацавала за сабой славу адважнай ваяўніцы. Але гэтая жанчына праявіла сябе і як мудры палітык. Ужо пасля паразы татар да княжны-ўдавы сватаўся князь Міхаіл Глінскі, які падняў мяцеж супраць вялікакняжацкай улады і меў падтрымку Масквы. Памятаючы аб вопыце ранейшых Алелькавічаў, Анастасія рашуча адмовіла Глінскаму. Абражаны князь двойчы браў у аблогу Слуцк, каб дабіцца свайго сілай, але няўдала. Жанчына ў гэтым супрацьстаянні ўзяла верх.

Увайшла Анастасія ў гісторыю і як таленавіты арганізатар. Ей давялося адбудоўваць амаль цалкам разбураны горад. Слуцк пад яе кіраўніцтвам змяніў сваю планіроўку і пайшоў за раку Бычок. Менавіта Анастасія 500 гадоў таму заснавала новую гандлёвую плошчу. Сёння слуцакі ведаюць яе як Цэнтральную плошчу, і гэта адзінае матэрыяльнае сведчанне, якое засталося ў горадзе ад княжны. На жаль, яна не носіць яе імя – быў бы выдатны, як кажуць сёння, брэнд. А вось памяць пра Сімяёна і Анастасію ў Слуцку жыла доўга. Народ лічыў іх нябеснымі апекунамі краю.

Анастасія даволі доўга была дарадчыцай свайго сына Юрыя I (1492–1542). Паўнапраўным уладаром Случчыны ён стаў пасля смерці маці. Да гэтага часу Юрый паспеў стаць вопытным воінам. У адрозненні ад сваіх продкаў ён ужо не шукаў падтрымкі Масквы, а ваяваў з ёю (удзельнічаў у вядомай бітве пад Оршай). Горад пры ім канчаткова паўстаў з руінаў, а тэрыторыя княства значна павялічылася.

Сын Юрыя Семяёнавіча Юрый II (1530–1578) таксама быў выдатным воінам. Удзельнічаў у Лівонскай вайне. Слуцк пры ім пачаў ператварацца ў сапраўдную крэпасць. Менавіта тады горад становіцца адным з буйнейшых культурных і мастацкіх цэнтраў краіны.

Абодва Юрыя – бацька і сын – як і іх продкі, заставаліся праваслаўнымі, але не маглі не ўлічваць агульна-палітычныя тэндэнцыі ў краіне. Іх жонкі былі ўжо каталіцкага вераспавядання. Тады ж у Слуцку з"явіліся пратэстанты – лютэране і кальвіністы, а таксама першыя яўрэі. Гэтыя абставіны тым не менш узмацнілі сярод мясцовай шляхты заходнееўрапейскі культурны ўплыў. Аднак менавіта ў гэты час Алелькавічы пачынаюць страчваць уплыў палітычны. Пасля Люблінскай уніі 1569 года, калі ВКЛ і Польшча аб"ядналіся ў адзіную Рэч Паспалітую, праваслаўныя магнаты паступова і метадычна выцясняліся ад вырашэння ўрадавых спраў.

Перад смерцю Юрый II пакінуў завяшчанне, згодна якому Случчына дзялілася паміж яго трыма сынамі. Верагодна, такое рашэнне было прадыктавана клопатамі пра нашчадкаў, а магчыма, і прадчуванем нядобрага часу, які не прымусіў сябе доўга чакаць.

Жыццё Случчыны пры трох апошніх Алелькавічах ішло ўжо па інэрцыі, зададзенай іх продкамі. Другая палова XVI стагоддзя стала крызіснай для праваслаўнай царквы, якая ўсё больш страчвала свае пазіцыі ў Рэчы Паспалітай. Адначасова страчваў іх і славуты княжацкі род.

З глыбіні стагоддзяў. З нагоды ўшанавання памяці Сафіі Слуцкай жыхары Случчыны аддаюць даніну павагі і ўсяму праваслаўнаму роду князёў Алелькавічаў. Фота: Лідэр-Прэс (Из глубины веков. По случаю почитания памяти Софии Слуцкой жители Слуцка отдают дань уважения и всему православному роду князей Олельковичей. Фото: Лидер-Пресс)Князі Сямяён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення вучыліся за мяжой і перайшлі ўжо ў каталіцтва. Праваслаўным застаўся толькі Юрый. Трэба дадаць, што браты не вызначаліся моцным здароўем і ў хуткім часе адзін за другім памерлі. Да таго ж, яны не мелі нашчадкаў, акрамя Юрыя. Яго дачка Сафія і пляменніца Сімяёна і Аляксандра стала зноў адзінай уладальніцай Слуцкага княства. Пра яе кароткае жыццё шмат напісана. Мы ж засяродзім увагу на апошніх справах княгіні. Яна пайшла замуж за Януша Радзівіла, кальвініста па вераспавяданню, прадстаўніка біржанскага адгалінавання гэтага роду. Па дамове дзеці ад гэтага шлюбу павінны былі заставацца праваслаўнымі. Сафія таксама настаяла, каб Януш артымаў ад караля грамату, якая забараняла ўвядзенне на Случчыне ўніяцтва сілаю. Гэта адпавядала інтарэсам як праваслаўных, так і пратэстантаў, якія жылі ў Слуцку.

Пайшла з жыцця княгіня ў 1612 годзе пры нараджэнні дачкі, якая таксама памерла. Са смерцю Сафіі адышоў у нябыт і род князёў Алелькавічаў.

Так уладкавана памяць людзей, што свае спадзяванні яны звязваюць з канкрэтнай асобай.

Для праваслаўных жыхароў Случчыны Сафія доўгі час служыла аб"ектам пакланення. У 80-я гады мінулага стагоддзя яна была кананізавана Рускай праваслаўнай царквой.

У 2000 годзе княгіні ў цэнтры Слуцка пастаўлены помнік. Дзве гэтыя падзеі, безумоўна, ушанавалі не толькі Сафію Слуцкую, але і ўвесь род праваслаўных князёў Алелькавічаў.




Олельковичи и Случчина

Более четырёх столетий тому назад ушла из жизни София Слуцкая, последняя из рода князей Олельковичей. Этому событию в Беларуси были посвящены многочисленные мероприятия, и неслучайно. Короткий и яркий жизненный путь княгини – своеобразный итог почти трёхсотлетнего опыта одного из самых влиятельных в ВКЛ православных княжеских родов, который угас, но оставил в нашей истории заметный след.

В широком историческом контексте Олельковичи и Случчина неразрывны. Тем не менее, начало княжения их в Слуцке был во многом случайным поворотом истории, который совпал с наступлением в конце XIV века эпохи Великого княжества Литовского.

Первые князья из рода Олельковичей владели Слуцком с 1395 года, но довольно продолжительное время считали его своим временным пристанищем. Интрига в том, что главной целью этого крупнейшего великолитовского рода с конца XIV и до конца XV столетия была борьба за владение Киевским княжеством. Однако и сам Киев первые Олельковичи рассматривали как ступеньку к трону в Вильно, так как имели на него права, поскольку род восходил к Гедимину и его сыну Ольгерду. Это, как говорят, уже была большая политика.

Появление Слуцка на её орбите произошло во времена князя Владимира, получившего Киев ещё от своего отца – знаменитого Ольгерда. После смерти последнего новый великий литовский князь Витовт не захотел упрочения своих соперников и в 1395 году отобрал у Владимира это владение. Компенсацией за Киев стала передача ему Слуцка и Копыля.

Владимир Ольгердович новые владения принял, но Витовту не покорился и оказался в Москве, чтобы найти там содействие. С этого и началась почти столетняя драматическая борьба Олельковичей за определение своего места в элите молодого государства – Великого княжества Литовского. Случчина же стала своеобразной базой их высоких амбиций.

После Владимира хозяином Случчины стал его старший сын Александр (Олелько), который и считается основателем рода Олельковичей. Для него Слуцк и Копыль были уже вотчиной, которая досталась в наследство. Для того времени это означало юридическое закрепление её за владельцем. Но Александр редко бывал в своих владениях, так как на осуществление вышеизложенных амбиций требовались время и большие усилия. Его женой стала дочь Великого князя Московского Василия I. Это обстоятельство укрепило связи с Москвой. При поддержке православных князей ВКЛ Александр не раз претендовал на пост великого князя, но неудачно, за что был даже арестован. В 1443 году он стал киевским князем, но сохранил за собой Слуцк и Копыль.

Сыновья Олельки Симеон и Михаил, как и отец, вели борьбу за Киев и претендовали на великокняжеский престол. Наиболее удачным в этом деле оказался Симеон. Он добился Киева в пожизненное владение и был самым вероятным претендентом на Вильно от православной «партии» ВКЛ. Для оппозиции безвременная кончина Симеона стала драмой и, вероятно, последней надеждой, так как в государстве начинали одерживать верх магнатские группировки католической ориентации. Что касается Михаила, то его судьба оказалась менее сладкой, чем у старшего брата. Он рано был вовлечён в политические интриги. По приглашению Новгородской республики великий князь послал его туда князем, чтобы укрепить позиции Литвы в пику Москве. После смерти Симеона Михаил вернулся и заявил претензию на Киевское княжество, но быстро потерял на сей счёт иллюзии. Одновременно возглавил православную магнатскую оппозицию и подтолкнул её к решительным действиям.

Под руководством Михаила Слуцк стал центром антиправительственного заговора, один из вариантов которого предусматривал отдать владения её участников под протекторат Москвы. Как всегда, нашёлся предатель. Михаил и другой влиятельный заговорщик Иван Ольшанский были схвачены, а в 1481 году казнены в Вильно. О них в художественной форме интересно рассказал Владимир Короткевич в своём романе «Чёрный замок Ольшанский».

Несмотря на то, что Михаил был объявлен преступником, Слуцкое княжество у его потомков не отобрали. Но после трагических событий 1481 года Олельковичи больше никогда не претендовали на трон в Вильно, хотя предложения по этому поводу от православной оппозиции ВКЛ поступали ещё довольно долго. Для последующих князей этого рода окончательно стало ясно, что Слуцкое княжество – не временное пристанище, а окончательное. Осмысление этого дало значительный толчок деятельности Олельковичей по развитию Случчины. И она скоро явилась не в образе места заговоров и амбиций, а как крупнейшего экономического и культурного центра Великого княжества Литовского.

Мыслящий читатель, вероятно, заметил, что политические шаги первых Олельковичей часто опирались на тесные связи с Московским государством. Но не надо преждевременно возмущаться этой ориентацией. Для того времени борьба между магнатскими группировками и поиск поддержки за рубежом были делом обычным. Тем более, прочные связи Олельковичей с Москвой сыграют свою роль в последующем, когда на наши земли придут жестокие войны. Слуцк, в отличие от других городов ВКЛ, не разорят, а его жителей не будут пытать. Возможно, московские воеводы знали: Слуцкие правители – родственники Московских великих князей.

Первые князья Олельковичи, хотя и считали Слуцк своим временным пристанищем, тем не менее, находили время для дел хозяйственных. Уже при князе Александре (Олелько) великокняжеский привилей 1444 года упоминал Слуцк в числе главных городов Литвы.

Ещё раньше, в 1441 году, город получил Магдебургское право. До этого его в ВКЛ имели только Вильно, Гродно и Брест. Экономический ресурс Случчины позволил Олельковичам стать одним из самых богатых магнатских родов в государстве, имевшим огромные финансовые средства. Князья Слуцкие не раз кредитовали великокняжескую верхушку, делали пожертвования церквям Слуцка, Киево-Печерской лавры, пользовались авторитетом в среде православных магнатов страны. Прочные династические, культурные и церковные связи слуцкой династии с Вильно, Москвой и Киевом сделали Слуцк важным политическим центром страны. С ними считались все: попробуй затронуть эту мощь с таким влиянием! Но вернёмся к самим Олельковичам.

Сын Михаила Симеон II управлял княжеством первое время под присмотром своей матери, княгини Анны. Тогда в Слуцке развернулось крупное строительство. Прежде всего, совершенствовались замок и оборонительные укрепления. Олельковичи хорошо чувствовали приближающуюся с юга опасность. В начале XVI века оттуда один за другим свои набеги будут совершать крымские татары. Симеон II оказался хорошим и мужественным воином. В союзе с другими магнатами он нанёс захватчикам поражение в 1503 году. Через два года Симеона не стало. Предполагается, что причиной смерти стала занесённая татарами какая-то эпидемия.

Забота о владениях легла на плечи его жены – Анастасии. Она происходила из рода князей Мстиславских, которые также происходили от Ольгерда. Анастасия правильно организовала оборону города от татар и закрепила за собой славу отважной женщины-воина. Но эта женщина проявила себя и как мудрый политик. Уже после поражения татар к княжне-вдове сватался князь Михаил Глинский, который поднял мятеж против великокняжеской власти и пользовался поддержкой Москвы. Помня об опыте прежних Олельковичей, Анастасия решительно отказала Глинскому. Оскорблённый князь дважды осаждал Слуцк, чтобы добиться своего силой, но неудачно. Женщина в этом противостоянии взяла верх.

Вошла Анастасия в историю и как талантливый организатор. Ей пришлось восстанавливать почти полностью разрушенный город. Слуцк под её руководством изменил свою планировку и пошёл за ручей Бычок. Именно Анастасия 500 лет назад основала новую торговую площадь. Сегодня случчане знают её как Центральную площадь, и это единственное вещественное свидетельство, которое осталось в городе от княжны. К сожалению, она не носит её имя – был бы отличный, как говорят сегодня, бренд. А вот людская память о Симеоне и Анастасии в Слуцке жила долго. Народ считал их небесными покровителями края.

Анастасия довольно долго была советником своего сына Юрия I (1492–1542). Полноправным владельцем Слуцка он стал после смерти матери. К этому времени Юрий успел стать бывалым воином. В отличие от своих предков он уже не искал поддержки Москвы, а воевал с ней – участвовал в известной битве под Оршей. Город при нем окончательно восстал из руин, а территория княжества значительно увеличилось.

Сын Юрия Симеоновича Юрий II (1530–1578) также был отменным воином. Участвовал в Ливонской войне. Слуцк при нём начал превращаться в настоящую крепость. Именно тогда город становится одним из крупнейших культурных и художественных центров страны.

Оба Юрия – отец и сын – как и их предки, оставались православными, но не могли не учитывать общеполитические тенденции в стране. Их жены были уже католического вероисповедания. Тогда же в Слуцке появились протестанты – лютеране и кальвинисты, а также первые евреи. Эти обстоятельства, тем не менее, усилили среди местной знати культурное западноевропейское влияние. Однако именно в это время Олельковичи начинают терять влияние политическое. После Люблинской унии 1569 года, когда ВКЛ и Польша объединились в единую Речь Посполитую, православные магнаты постепенно и методично оттеснялись от решения государственных дел.

Перед смертью Юрий II оставил завещание, согласно которому Случчина делилась между его тремя сыновьями. Вероятно, такое решение было продиктовано заботой о потомстве, а возможно, и предчувствием тяжёлых времён, которые не заставили себя долго ждать.

Жизнь Случчины при трёх последних Олельковичах шла по инерции, заданной их предками. Вторая половина XVI века стала кризисной для православной церкви, которая все больше теряла свои позиции в Речи Посполитой. Одновременно терял их и знаменитый княжеский род.

Князья Симеон и Александр из последнего мужского поколения учились за рубежом и перешли в католичество. Православным остался только Юрий. Надо добавить, что братья не отличались крепким здоровьем и вскоре один за другим умерли. К тому же, они не имели потомства, кроме Юрия. София, его дочь и племянница Симеона и Александра, стала единственной обладательницей Слуцкого княжества. О её короткой жизни написано много. Мы же сосредоточимся на последних деяниях княгини. Она вышла замуж за Януша Радзивилла, кальвиниста по вероисповеданью, представителя биржанского ответвления этого рода. По договору дети от этого брака должны были оставаться православными. София также настояла, чтобы Януш получил от короля грамоту, которая запрещала бы введение на Случчине униатства силой. Это соответствовало интересам, как православных, так и протестантов, которые жили в Слуцке.

Ушла из жизни княгиня в 1612 году при рождении дочери, которая тоже умерла. Со смертью Софии канул в Лету и род князей Олельковичей.

Так устроена память людей, что свои надежды они связывают с конкретной личностью.

Для православных жителей Случчины София долгое время служила объектом поклонения. В 80-е годы прошлого века она была канонизирована Русской православной церковью.

В 2000 году в центре Слуцка княгине поставлен памятник. Два этих события, безусловно, почтили не только Софию Слуцкую, но и весь род православных князей Олельковичей.

Сергей БОГДАШИЧ, Игорь ТИТКОВСКИЙ
kurjer.info

Перевод на русский язык – Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 8106. Последнее 2018-11-22 10:33:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru