У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Яўген Гучок – пра «Голага караля»…

16.07.2019

Свабодная энцыклапедыя «WikipediA» вызначае рускую літаратуру як сукупнасць літаратурных твораў, напісаных на старажытнарускай і рускай мовах, і як адзін з важнейшых складнікаў культуры Расіі.

А колькі ў сучаснай Расіі пісьменнікаў? Галоўны рэдактар часопіса «Знамя» і прафесар Літаратурнага інстытута Сяргей Чупрынін склаў, па яго словах, самы поўны спіс расійскіх літаратараў. У ім – каля 120 тысяч чалавек, якія пішуць на рускай мове і якія выпусцілі хаця б адну кнігу вершаў, прозы ці публіцыстыкі. І яшчэ некалькі лічбаў: на 31 мая 2019 года расійскі літаратурны партал «stihi.ru» апублікаваў 45 540 360 вершаў 820 929 аўтараў, партал «proza.ru» – 8 248 503 тэксты 295 245 аўтараў.

Колькасць напісанага і аўтараў тэкстаў уражвае. Асабліва калі ўлічыць, напамінае С. Чупрынін, што ў СССР было 10 тысяч членаў Саюза пісьменнікаў, і гэта здавалася вельмі многа. Наўрад ці хто калі падлічыць усе творы рускай літаратуры за час яе існавання (на думку многіх даследчыкаў – з другой паловы Х стагоддзя). Відавочна, што гэта – велізарны літаратурны пласт, аднак вельмі ўжо неаднародны па якасці. Толькі Яго Вялікасць Час засведчыць, што з напісанага можна будзе аднесці да мастацкага слова, да літаратуры, стане набыткам будучых пакаленняў, а што застанецца ўсяго толькі як прыхамаць, забаўка аўтара. Відаць, нездарма на прасторах Інтэрнэту можна сустрэць пытанне: «Вялікая руская літаратура – міф ці рэальнасць?».

Вышэйсказанае я ўзгадаў пасля прачытання кнігі паэта і публіцыста, ураджэнца горада Слуцка Яўгена Гучка «Голы кароль», якую сёлета накладам 50 асобнікаў выпусціў у свет Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Аўтар вызначыў жанр свайго твору як эсэ-паэма і адным з эпіграфаў да яго ўзяў выказванне нямецкага філосафа ХІХ стагоддзя Людвіга Фейербаха: «Сапраўдныя пісьменнікі – сумленне чалавецтва». Праз гэтую прызму аўтар звярнуў свой погляд на рускую літаратуру (пераважна паэзію) пушкінскага і дапушкінскага часу (у асноўным ХVIII–XIX стагоддзяў).

На аснове шматлікіх фактаў, з якімі знаёміць чытача, Я. Гучок зрабіў вывад, што «руская паэзія (і не толькі паэзія) таго перыяду мала жывілася зместам расійскага жыцця. Рэдка якія вартыя ўвагі нібыта арыгінальныя творы рускіх паэтаў тых часоў не зведалі ўплыву іншаземных паэтаў розных часоў». Напрыклад, Іван Крылоў нямала сваіх баек пабудаваў на сюжэтах Федра, Бабрыя, Жана дэ Лафантэна. А Васіль Жукоўскі шчыра прызнаваўся: «У меня почти всё или чужое, или по поводу чужого, и всё, однако, моё». Тагачасную рускую літаратурную ніву Аляксандр Пушкін характарызаваў як «вшивый рынок», а Мікалай Гогаль быў не менш катэгарычны: «конвульсивно-скаредная литература наша».

У «Голым каралі» аўтар вядзе размову аб «перафасоньванні, аб у пэўнай ступені мяккім плагіяце, якія той-сёй інтэлігентна называе літаратурным запазычваннем. Можна назваць гэтую акцыю літаратурнай халявай, але гэта гучала б неяк грубавата, не вельмі далікатна, не зусім велікадушна». (Будзем мець на ўвазе, што слова запазычанне азначае тое, што перанята, узята адкуль-небудзь, а запазычванне – гэта дзеянне, працэс.) Стаўшы на пазіцыю далікатную, інтэлігентную, Я. Гучок раскрывае з"яву запазычвання ў рускай літаратуры праз такія яе элементы, як наследаванне, пародыя, стылізацыя, рэмінісцэнцыі, знаёмячы чытача з уласным разуменнем гэтых паняццяў.

Пры гэтым ён называе шэраг старадаўніх крыніц для літаратурных запазычанняў. На трох старонках прыведзены назвы твораў, якія можна «аднесці да сапраўднай, бессмяротнай літаратуры». Праўда, з агаворкай, што спіс складзены «з улікам аб"ёму гэтага эсэ, густу аўтара і, вядома, розных іншых чыннікаў». Не ведаю пра «іншыя чыннікі», а вось густу аўтара асабіста я цалкам давяраю.

Літаратурныя запазычанні Я. Гучок паказвае пры характарыстыцы не толькі рускай літаратуры ў цэлым, але і творчасці асобных паэтаў і празаікаў – сучаснікаў А. Пушкіна і яго папярэднікаў: Анціоха Кантэміра, Мікалая Карамзіна, Гаўрылы Дзяржавіна, Аляксандра Радзішчава, Канстанціна Бацюшкава, Кандрація Рылеева і некаторых іншых. Аўтар запрашае чытача паразважаць над пытаннямі сувязі літаратуры і рэчаіснасці і іх узаемаўплыву, праяўлення (ці не праяўлення) пісьменнікам грамадзянскай пазіцыі ў розных гістарычных умовах, адносін улады (уладара) і пісьменніка.

Нямала старонак «Голага караля» прысвечана пытанням фарміравання і развіцця мовы таго ці іншага народа як з"явы сусветнай культуры і яе значэння для літаратурнага працэсу. Наконт беларускай мовы аўтар зазначыў, што яна – «падарунак Творцы і гісторыі беларусам». Мала хто, напэўна, ведае, што рускі гісторык і перакладчык, член Расійскай акадэміі навук, прэзідэнт Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў Дзмітрый Языкаў (1773–1845) у свой час назваў беларускую мову «отцом великорусского наречия». Ці не таму, задаецца пытаннем Я. Гучок, у сучасных расійскіх энцыклапедыях і даведніках (акрамя Інтэрнэту) не знайсці інфармацыі пра Дз. Языкава?

Дарэчы, Я. Гучок заўважыў, што некаторыя спецыялізаваныя энцыклапедычныя выданні ў Маскве ўсё менш і менш змяшчаюць артыкулы беларускай тэматыкі. На практыцы праяўляецца адмаўленне існавання беларускага народа, самабытнай беларускай мовы, беларускай культуры, беларускай гісторыі. А прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сёлетнім Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме заявіў аб сваёй глыбокай упэўненасці ў тым, што рускія і беларусы – адзін народ. І што добрае можна чакаць ад гэтага, калі з такім сцвярджэннем згодны і «адзіны палітык» у Беларусі?

Шэраг падобных абставін і падштурхнуў Яўгена Гучка да стварэння «Голага караля». Але праца яшчэ не закончана, аўтар працягвае сваё даследаванне. У наступных выпусках ён мяркуе разгледзець і падзяліцца з чытачамі сваімі разважаннямі пра драматургію, прозу, дзіцячую літаратуру, філасофію, хрысціянства ў рускай літаратуры. Не застануцца па-за ўвагай даследчыка факты таго, як і што запазычвалі ў рускіх паэтаў і празаікаў замежныя аўтары. Думаецца, многіх чытачоў зацікавяць сацыяльнае і этнічнае паходжанне рускіх пісьменнікаў, становішча Беларусі паміж палякамі і рускімі і некаторыя іншыя тэмы, якія распрацоўвае Яўген Гучок.

А пра тое, што азначае словазлучэнне «Голы кароль», можна прачытаць у адпаведных даведніках, а яшчэ прасцей – у Інтэрнэце.

 

Анатоль ЖУК

 



Назад
Комментариев: 1

любопытный 2019-07-16 11:36:11

Аж 50 экземпляров! столько труда. длякого это написано? Для белорусскоязычных. вряд ли говорящий на русском языке человек будет гоняться за этой редкой:))) книгой на белорусском языке. А как обстоят дела в белорусской литературе? Почему бы не начать исследования с родины? С себя? Молчи ж, кума: и ты, как я, грешна,А всякого словами разобидишь;В чужой п...е соломинку ты видишь,А у себя не видишь и бревна.(Пушкин) Интересно у кого он украл?

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 99. Последнее 2019-08-17 23:20:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru