Урокі Рыгора Родчанкі

Урокі Рыгора Родчанкі

20.11.2017

Рыгор Віктаравіч Родчанка пайшоў з жыцця ў лютым 1994 года, пакінуўшы пасля сябе цікавую спадчыну: кнігі пра свой родны край «Слуцкая старасветчына», «Старэйшая школа Беларусі», даследаванні жыцця і творчасці пісьменніка-земляка «Альгерд Абуховіч-Бандынелі», «Альгерд Абуховіч. Творы», два выданні фальклору Случчыны «З вечнага», зборнік паэзіі «У паходзе», кнігу перакладаў з украінскай мовы «Эліксір маладосці», сотні публікацый у перыядычным друку, і… незабыўныя ўспаміны аб сабе як чалавеку ў тых, хто яго ведаў.

Мне пашчасціла часта сустракацца з гэтым цікавым і неардынарным чалавекам, працаваць з ім побач, неаднойчы звяртацца да яго па парады, шмат разоў бываць у яго дома ў рабочым кабінеце, які сваім акном выходзіў на вуліцу Сацыялістычную. I калі я хадзіў на працу па вуліцы Сацыялістычнай у слуцкую восьмую школу, дзе доўгі час працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, то вельмі часта бывала так, што акно расчынялася ледзь не перад маім тварам і з прыветлівай усмешкай Рыгор Віктаравіч запрашаў:

– Мікола, зайдзі, калі ласка, на хвілінку да мяне! Ёсць размова.

Малады настаўнік, я з ахвотай заходзіў да свайго старэйшага калегі, бо ён заўсёды мяне захапляў то рэдкім выданнем кнігі, то зачытваў цікавыя месцы з пісьмаў Язэпа Дылы, з якім яны ліставаліся вельмі доўгі час, або знаёміў мяне з рукапісамі сваіх новых кніг ці вершаў.

Тут, у кабінеце Родчанкі, для мяне адкрываўся новы свет і новыя падыходы да літаратуры, да асобных мастацкіх твораў некаторых рэпрэсіраваных пісьменнікаў, адбывалася знаёмства з забароненай у той час літаратурай. Рыгор Віктаравіч меў звычку здзіўляць: прычыняў акно, занавешваў фіранку і выкладаў на стол п’есу Я. Купалы «Тутэйшыя» або зборнік вершаў Л. Геніюш «Ад родных ніў», ці захаваныя з часоў вайны вершы слуцкіх паэтаў-эмігрантаў. Паказваў рукапісы вершаў Ул. Жылкі, паэзію якога ён дасканала ведаў і глыбока разумеў, вельмі ганарыўся, што маці яго была з роду Жылкаў. Рыгор Віктаравіч знаёміў мяне з творамі пісьменнікаў Слуцкай філіі «Маладняка», слуцкімі летапісамі.

І калі ў пачатку 1980-х гадоў я стаў кіраўніком метадычнага аб’яднання слуцкіх настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, то заўсёды, рыхтуючы чарговае пасяджэнне, імкнуўся даць асвятліць самую надзённую тэму Рыгору Віктаравічу. Выступленні дасведчанага настаўніка зацягваліся на гадзіны, яго думкі, меркаванні былі нечаканымі для калег, а часам – вельмі смелымі для гадоў так званага застою. Р. Родчанка мог выказацца крытычна не толькі ў адрас улад мясцовых, але і тагачаснага ЦК КПБ.

Запомнілася яго лекцыя пра культурна-асветніцкую і творчую дзейнасць Я. Дылы. Тады гэта імя не ўпаміналася ў літаратуразнаўчых кнігах, нам было цікава слухаць аб гэтай яркай асобе. У канцы выступлення ён зачытаў сваё пісьмо першаму сакратару ЦК КПБ П.М. Машэраву, у якім прасіў аказаць матэрыяльную дапамогу Я.Л. Дылу. А потым чытаў ліст з горада Саратава, у якім чалавек, які стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці (Дыла быў у складзе першага ўрада Беларусі наркомам працы), шчыра дзякаваў за матэрыяльную дапамогу, якую яму, нямогламу чалавеку, аказаў урад Беларусі. На атрыманыя грошы ён змог купіць сабе паліто і абутак.

Аднойчы мне давялося быць з Рыгорам Віктаравічам Родчанкам на курсах настаўнікаў у Мінску. Праз два дні нашай вучобы да мяне падышла кіраўнік курсаў Л.І. Апаровіч і папрасіла, каб я пераканаў свайго старэйшага калегу ехаць дадому, а пасведчанне аб праходжанні курсаў яму выпішуць авансам. Справа была ў тым, што некаторыя маладыя лектары курсаў баяліся ісці ў аўдыторыю, бо Рыгор Віктаравіч паспеў задаць пытанне аднаму з выкладчыкаў, на якое той не змог адказаць, а другому зрабіў слушную заўвагу, калі той пачаў гаварыць штосьці пра «Біблію» як атэіст. Родчанка заўважыў: «Яна даўно філосафамі і літаратарамі разабрана на цытаты, а вы – з крытыкай». Пасля гэтага выкладчык па навуковаму атэізму адмовіўся ад лекцый.

Я, як мог, далікатна пагаварыў з Рыгорам Віктаравічам і той, паклікаўшы нашага кіраўніка, жартаўліва сказаў: «Так хацеў павучыцца ў маладых дацэнтаў, а яны, бачыце, не хочуць чытаць лекцыі Родчанку. Дык адпусціце нас дваіх з маім малодшым калегам. Мы самастойна папрацуем у Ленінскай бібліятэцы, а пасля здадзім залік». Наша кіраўніца з радасцю згадзілася.

Тады ж, падчас курсаў, мы некалькі разоў наведваліся ў Акадэмію навук. I аўтарытэт майго старэйшага калегі ў маіх вачах яшчэ больш узрос, калі аднойчы ў гэтай шаноўнай установе дырэктар Інстытута літаратуры І.Я. Навуменка, падаўшы руку Рыгору Віктаравічу, шчыра павітаўся: «Вельмі рад бачыць слуцкага акадэміка». Пасля я неаднойчы чуў, як яму прысвойвалі гэта высокае званне Я. Скрыган, В. Вітка, М. Лазарук і іншыя.

У 1988 годзе мне давялося выступаць з дакладам: «Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры» на VIII Усесаюзных педагагічных чытаннях у Ташкенце. Я гаварыў не толькі пра свой вопыт работы, а больш пра работу сваіх калег, слуцкіх настаўнікаў. Слуцкаму краязнаўцу Р. Родчанку, яго плённай дзейнасці ў маім выступленні было адведзена асобнае месца.

Даклады ацэньвала журы, якое ўзначальваў наш зямляк акадэмік М.А. Лазарук. Пасля ўручэння ўзнагарод ён паклікаў мяне да сябе і спытаў: «Мікалай Іванавіч, што новага ўзялі для сябе з гэтага вялікага форуму?». Я, памятаю, не задумваючыся адказаў: «Вы ведаеце, Міхась Арсенцьевіч, усё пачутае і ўбачанае тут я ўжо сустракаў у рабоце слуцкіх настаўнікаў».

Пахваліўшы вядомых слуцкіх педагогаў, якіх ён асабіста ведаў, мой суразмоўца падвёў рысу: «Ну, а слуцкаму акадэміку Родчанку перадавайце маё асабістае шчырае прывітанне». У тым, што аўтарытэт краязнаўца, літаратуразнаўца, фалькларыста Р. Родчанкі сярод навукоўцаў і пісьменнікаў быў вялікі, мне даводзілася пераконвацца яшчэ неаднойчы. Гэта прызнанне было заслужана не толькі талентам даследчыка, яго высокім інтэлектам і дасведчанасцю, любоўю да роднай Случчыны, а яшчэ і выключнай працаздольнасцю.

Нягледзячы на суровае партызанскае дзяцінства, раненне ў галаву, якое на працягу ўсяго жыцця неаднойчы выводзіла Р. Родчанку са строю, ён заўсёды быў у творчым пошуку. Шмат працаваў у архівах, у бібліятэках Ленінграда, Варшавы, Кракава, Кіева, Мінска. Гэта патрабавала часу, здароўя і сродкаў, якіх не заўсёды хапала. Яму ж ніхто не аплачваў творчых камандзіровак. I ён, ахвяруючы сваім невялікім заработкам настаўніка, а пасля – і пенсіяй па інваліднасці, адпраўляўся ў далёкія паездкі, жыў у гасцініцах, задобрываў супрацоўнікаў архіваў і бібліятэк, каб мець доступ да рэдкіх выданняў і дакументаў.

У маіх настаўніцкіх архівах захаваліся першыя машынапісныя тэксты некаторых прац Р. Родчанкі. Асабліва я захоўваю тыя старонкі, якія не ўвайшлі ў яго кнігі. У наш час, пэўна б, тыя разважанні і думкі аўтара не выклікалі б у рэдактараў перасцярогі, а ў канцы 1980-х гадоў цікавыя факты, здабытыя і вынашаныя ўдумлівым краязнаўцам, бязлітасна выкідвалі з яго кніг.

Я прывяду выкраслены ўрывак аб узнікненні нашага горада з кнігі «Слуцкая старасветчына» без рэдактарскай праўкі.

«А. Грыцкевіч у кнізе «Слуцк» катэгарычна сцвярджае: «У 1160 г. Слуцк упершыню становіцца сталіцай невялікага асобнага княства» (стар. 4).

А ці ўпершыню стаў сталіцай княства Слуцк у 1160 г.? Я сумняваюся ў гэтым. I вось чаму. Недзе ў 1116 годзе (за 44 гады да 1160 г.) мінскі князь Глеб спаліў Слуцк. I спаліў ён яго, мусіць, не таму, што гэта быў гарадок без князя. Слуцкі князь, відаць, добра насаліў мінскаму да гэтага. Дык вось, у 1116 годзе Слуцк быў спалены. Паколькі ў той час горад быў драўляны, то ён згарэў увесь… У сувязі з гэтым невядомы нам слуцкі князь перанёс сваю сталіцу, скажам, у Клецк ці ў Капыль. Слуцк між тым паволі адбудоўвалі. У час пераносу сталіцы са спаленага Слуцка ў суседні горад князь і межы княства перакроіў. Праз 44 гады, калі Слуцк адбудаваўся і быў прыгодны для княжацкага пасаду, яго выдзелілі новаму князю. Магло так быць? Магло.

Гэта верагодна так, як верагодна і тое, што на тым месцы, дзе цяпер стаіць Мінск, некалі стаяў горад Свіслачск (назва падобная трапляецца ў старажытнай літаратуры). Пасля таго, як Мінск на Мене спалілі, менскі (мінскі) князь пераехаў у цэлы Свіслачск і перайменаваў яго ў Менск (Мінск). Верагодна? Думаю, што так.

Нельга не згадзіцца з Серна-Салаўевічам, які час узнікнення горада на Случы (Случэска) адносіць да часу ўзнікнення Турава. А заснаванне Слуцкага Трайчанскага манастыра адносіць да XI стагоддзя. Што Слуцк існаваў ужо ў ІХ-Х стагоддзях, сёння няма ніякага сумнення. Гадоў пятнаццаць – дваццаць назад недалёка ад сучаснага будынка Слуцкага гарсавета пракладвалі тэлефонны кабель і наткнуліся на старажытны могільнік, дзе, як кажуць, дамавіна на дамавіне. На гэтых кладах шмат нябожчыкаў было пахавана ў калодах (Гэта значыць, што ў калодзе выдзеўбана цёсламі, як ночвы, дамавіна. Такое ж і века дамавіны. Нябожчыкі былі ў лямцавых шапках-кучомках). Гісторыкі пахаванні ў калодзе адносяць да ІХ-Х стагоддзяў. Значыць, Слуцк быў ужо ў ІХ-Х стагоддзях. Дадаю: могільнік вялікі. Далей. У 1980–1981 гадах недалёка ад берага Случы на тэрыторыі старажытнага Слуцка капалі катлаван пад фундамент універмага. Я сам мераў таўшчыню культурнага пласта. Яна была 2 м 80 см – 2 м 90 см і болей. На ўсёй глыбіні культурнага пласта трапляліся гліняныя чарапкі з рознай штрыхоўкай, рэшткі драўляных пабудоў, драўляныя насцілы і нейкая спабуда ў выглядзе зруба калодзежа. I яшчэ факты. Некалькі гадоў назад у Слуцку закрылі Варварынскія могілкі, дзе пахаваны пісьменнік А. Абуховіч. Па падліку краязнаўца Трухана Л.Т. (ён памёр у пачатку 70-х гадоў на 86 годзе жыцця), ім было больш за 300 гадоў. Да Варварынскіх могілак гараджан хавалі на могілках за гарадскою сцяною ў раёне цяперашняга гарадского парка (Я маю на ўвазе агульнагарадскія могілкі, бо пахаванні былі і пры манастырах, цэрквах, пры касцёлах, пры кальвінскім храме, а ў скляпах пад Бернардынскім манастыром хавалі, відаць, асоб княжацкага роду). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавалі і вялікія яўрэйскія могілкі.

Лукаш Трухан, які памятаў Слуцк з 1900 года, расказваў мне, што ў той час на былых могілках у раёне гарадскога парка там-сям яшчэ захоўваліся помнікі.

І) А.С. Пушкін адзначаў, што ў Расіі толькі пры Пятры І было забаронена хаваць нябожчыкаў у калодах. Гэта было зроблена, відаць, каб захаваць тоўстыя дрэвы. А калі ў нас спынілі хаваць у калодах?.

Будзем лічыць, што тыя могілкі праіснавалі недзе 350–400 гадоў. Дадамо: Варварынскія, якія праіснавалі, па падліку Трухана, 320–350 гадоў. Ужо мінімум 700 гадоў Слуцку. Улічым трэці гарадскі могільнік у раёне плошчы Леніна (гарсавета), з захаваннямі ў калодах. Гэта яшчэ мінімум 300–400 гадоў. Такім чынам, Слуцку, мяркуючы па могільніках, мінімум 1000–1100 гадоў. А калі ўлічыць, што ў далёкія часы ў сувязі з меншай колькасцю жыхароў у горадзе могільнікі існавалі не па 350, а па 500–600 гадоў і болей, то гораду Слуцку набярэцца мінімум 1500 гадоў, як і Кіеву. Я кажу мінімум гадоў, бо ў сапраўднасці толькі Варварынскія могілкі ў Слуцку дзейнічалі не 320–350 гадоў, як сцвярджае Трухан Л.Т., а значна больш: недзе гадоў 500, бо ў канун ХVІ стагоддзя (400 гадоў назад) Варварынская царква ўжо была і, відаць, быў ужо могільнік пры ёй.

Плошча старажытнага Слуцка – дзесяткі гектараў. У ХІV-ХV стагоддзях гэтага горада было ўжо мала. На левым беразе Случы быў пабудаваны новы Слуцк на такой жа плошчы. Усё гарадзішча пад дзвесце гектараў. А былі яшчэ прыгарады: Востраў, Трайчаны… Не выпадкова Альгерд Абуховіч у канцы ХІХ ст. параўноўваў Слуцк з Кіевам. «І рух на Маставой вуліцы (Цэнтральнай. – Р.Р.) у Слуцку, як і на Крашчаціку ў Кіеве», – пісаў ён.

Карацей кажучы, пара нашым гісторыкам перастаць трымацца дат успамінаў гарадоў у летапісах, не раўнуючы, як сляпы плоту, і ўсур’ёз узяцца за вызначэнне часоў заснавання нашых гарадоў на падставе дадзеных раскопак. Справа тут не толькі ў прэстыжы, хоць і ён мае пэўнае значэнне…».


Гэты тэкст патрабуе рэдактарскай і карэктарскай праўкі. Але самі довады вельмі слушныя. За імі аўтар – чалавек прамалінейны, бескампрамісны, праўдалюб і патрыёт.

…Рыхтуючы гэты матэрыял, я пабываў у бібліятэках Слуцка, Мінска. Здзівіўся: наколькі зачытаныя кнігі нашага земляка! Значыць, яны запатрабаваны жыццём. Сотні разоў звяртаўся да іх і я, рыхтуючыся да ўрокаў, выступленняў, і проста, каб спатоліць душу, сустрэўшыся са сваім старэйшым калегам на старонках яго кніг, і ўспомніць, як некалі ў роздуме ён гаварыў: «Не будзе мяне, Мікола, але людзі будуць чытаць мае творы і ўспамінаць мяне добрым словам. I мае жыццёвыя ўрокі дадуць добры плён».

Калі задумваешся над месцам настаўніка ў грамадстве, над яго лёсам, то зноў і зноў прыходзіш да высновы, што сапраўдны настаўнік, гэта, у першую чаргу – асоба, якая павінна ўвабраць у сябе і дасведчанасць, і інтэлект, і высокую духоўнасць, а галоўнае – любоў да роднага краю, людзей, сярод якіх наканавана жыць і працаваць таму, хто вучыць. Усімі гэтымі якасцямі ў поўнай меры валодаў Рыгор Віктаравіч Родчанка. I таму з поўным правам ён у сваім вершы мог сказаць:

 

 

Я быў народжан партызанам,
Які змагаўся ўсё жыццё
З няпраўдай, здрадай і са зманам,
За вольны край, за пачуццё
Уласнай годнасці народа,
За родны люд, за ўсіх людзей,
Якім сапраўдная свабода
Патрэбна, як уздых грудзей…

 

 

Мікалай ХІЛЬКО,
выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2009

 

 

Уроки Григория Родченко

Григорий Викторович Родченко ушёл из жизни в феврале 1994 года, оставив после себя увлекательное наследство: книги про свой родной край «Слуцкая старина», «Старшая школа Беларуси», исследования жизни и творчества писателя-земляка «Ольгерд Обухович-Бандинелли», «Ольгерд Обухович. Произведения», два издания фольклора Случчины «Из вечного», сборник поэзии «В походе», книгу переводов с украинского языка «Эликсир молодости», сотни публикаций в периодической печати, и… незабываемые воспоминания о себе как человеке у тех, кто его знал.

Мне посчастливилось часто встречаться с этим интересным и неординарным человеком, работать с ним рядом, не раз обращаться к нему за советами, много раз бывать у него дома в рабочем кабинете, который своим окном выходил на улицу Социалистическую. И когда я ходил на работу по улице Социалистической в слуцкую восьмую школу, где долгое время работал учителем белорусского языка и литературы, то очень часто бывало так, что окно открывалось чуть ли не перед моим носом и с приветливой улыбкой Григорий Викторович приглашал:

– Николай, зайди, пожалуйста, на минутку ко мне! Есть разговор.

Молодой учитель, я с охотой заходил к своему старшему коллеге, так как он всегда меня восхищал то редким изданием книги, то зачитывал интересные места из писем Осипа Дыло, с которым они переписывались очень долгое время, или знакомил меня с рукописями своих новых книг или стихов.

Здесь, в кабинете Родченко, для меня открывался новый мир и новые подходы к литературе, к отдельным художественным произведениям некоторых репрессированных писателей, происходило знакомство с запрещённой в то время литературой. Григорий Викторович имел привычку удивлять: прикрывал окно, задёргивал занавеску и выкладывал на стол пьесу Я. Купалы «Здешние» или сборник стихов Л. Гениюш «От родных нив», или сохранённые со времён войны стихи слуцких поэтов-эмигрантов. Показывал рукописи стихов В. Жилки, поэзию которого он досконально знал и глубоко понимал, очень гордился, что мать его была из рода Жилков. Григорий Викторович знакомил меня с произведениями писателей Слуцкого отделения «Молодняка», слуцкими летописями.

И когда в начале 1980-х годов я стал руководителем методического объединения слуцких учителей белорусского языка и литературы, то всегда, готовя очередное заседание, стремился дать осветить самую злободневную тему Григорию Викторовичу. Выступления опытного наставника затягивались на часы, его мысли, мнения были неожиданными для коллег, а иногда – очень смелыми для годов так называемого застоя. Г. Родченко мог высказаться критически не только в адрес властей местных, но и тогдашнего ЦК КПБ.

Запомнилась его лекция о культурно-просветительской и творческой деятельности О. Дыло. Тогда это имя не упоминалось в литературоведческих книгах, нам было интересно слушать об этой яркой личности. В конце выступления он зачитал своё письмо первому секретарю ЦК КПБ П.М. Машерову, в котором просил оказать материальную помощь О.Л. Дыло. А потом читал письмо из города Саратова, в котором человек, который стоял у истоков нашей государственности (Дыло был в составе первого правительства Беларуси наркомом труда), искренне благодарил за материальную помощь, которую ему, немощному человеку, оказало правительство Беларуси. На полученные деньги он смог купить себе пальто и обувь.

Однажды мне довелось быть с Григорием Викторовичем Родченко на курсах учителей в Минске. Через два дня нашей учёбы ко мне подошла руководитель курсов Л.И. Опарович и попросила, чтобы я убедил своего старшего коллегу ехать домой, а свидетельство о прохождении курсов ему выпишут авансом. Дело было в том, что некоторые молодые лекторы курсов боялись идти в аудиторию, так как Григорий Викторович успел задать вопрос одному из преподавателей, на который тот не смог ответить, а второму сделал дельное замечание, когда тот начал говорить что-то о «Библии» как атеист. Родченко заметил: «Она давно философами и литераторами разобрана на цитаты, а вы – с критикой». После этого преподаватель по научному атеизму отказался от лекций.

Я, как смог, деликатно поговорил с Григорием Викторовичем и тот, подозвав нашего руководителя, шутливо сказал: «Так хотел поучиться у молодых доцентов, а они, видите ли, не хотят читать лекции Родченко. Так отпустите нас двоих с моим младшим коллегой. Мы самостоятельно поработаем в Ленинской библиотеке, а после сдадим зачёт». Наша руководительница с радостью согласилась.

Тогда же, во время курсов, мы несколько раз наведывались в Академию наук. И авторитет моего старшего коллеги в моих глазах ещё более возрос, когда однажды в этом почтенном учреждении директор Института литературы И.Я. Науменко, подав руку Григорию Викторовичу, искренне поздоровался: «Очень рад видеть Слуцкого академика». После я не раз слышал, как ему присваивали это высокое звание Я. Скрыган, В. Витка, М. Лазарук и другие.

В 1988 году мне пришлось выступать с докладом: «Использование краеведческого материала на уроках белорусского языка и литературы» на VIII Всесоюзных педагогических чтениях в Ташкенте. Я говорил не только о своём опыте работы, а больше о работе своих коллег, слуцких учителей. Слуцкому краеведу Г. Родченко, его плодотворной деятельности в моем выступлении было отведено отдельное место.

Доклады оценивало жюри, которое возглавлял наш земляк академик М.А. Лазарук. После вручения наград он позвал меня к себе и спросил: «Николай Иванович, что нового взяли для себя с этого великого форума?». Я, помню, не задумываясь ответил: «Вы знаете, Михаил Арсентьевич, все услышанное и увиденное здесь я уже встречал в работе слуцких учителей».

Похвалив известных слуцких педагогов, которых он лично знал, мой собеседник подвёл черту: «Ну, а слуцкому академику Родченко передавайте моё личное искреннее приветствие». В том, что авторитет краеведа, литературоведа, фольклориста Г. Родченко среди учёных и писателей был высокий, мне приходилось убеждаться ещё не раз. Это признание было заслуженно не только талантом исследователя, его высоким интеллектом и осведомлённостью, любовью к родной Случчине, но ещё и исключительной работоспособностью.

Несмотря на суровое партизанское детство, ранение в голову, которое на протяжении всей жизни не раз выводило Г. Родченко из строя, он всегда был в творческом поиске. Много работал в архивах, в библиотеках Ленинграда, Варшавы, Кракова, Киева, Минска. Это требовало времени, здоровья и средств, которых не всегда хватало. Ему же никто не оплачивал творческих командировок. И он, жертвуя своим небольшим заработком учителя, а после – и пенсией по инвалидности, отправлялся в дальние поездки, жил в гостиницах, задабривал сотрудников архивов и библиотек, чтобы иметь доступ к редким изданиям и документам.

В моих учительских архивах сохранились первые машинописные тексты некоторых работ Г. Родченко. Особенно я храню те страницы, которые не вошли в его книги. В наше время, наверное бы, те размышления и мысли автора не вызывали бы у редакторов насторожённости, а в конце 1980-х годов интересные факты, добытые и выношенные вдумчивом краеведом, безжалостно выбрасывали из его книг.

Я приведу вычеркнутый отрывок о возникновении нашего города из книги «Слуцкая старина» без редакторской правки.

«А. Грицкевич в книге «Слуцк» категорически утверждает: «В 1160 г. Слуцк впервые становится столицей небольшого отдельного княжества» (стр. 4).

А впервые ли стал столицей княжества Слуцк в 1160 г.? Я сомневаюсь в этом. И вот почему. Где-то в 1116 году (за 44 года до 1160 г.) минский князь Глеб сжёг Слуцк. И сжёг он его, наверное, не потому, что это был городок без князя. Слуцкий князь, видимо, хорошо насолил минскому до этого. Так вот, в 1116 году Слуцк был сожжён. Поскольку в то время город был деревянный, то он сгорел… В связи с этим неизвестный нам слуцкий князь перенёс свою столицу, скажем, в Клецк или в Копыль. Слуцк между тем потихоньку отстраивали. Во время переноса столицы из сожжённого Слуцка в соседний город князь и границы княжества перекроил. Через 44 года, когда Слуцк отстроился и был пригоден для княжеского престола, его выделили новому князю. Могло так быть? Могло.

Это вероятно так, как вероятно и то, что на том месте, где сейчас стоит Минск, некогда стоял город Свислочск (название похожее попадается в древней литературе). После того, как Минск на Мене сожгли, менский (минский) князь переехал в целый Свислочск и переименовал его в Менск (Минск). Вероятно? Думаю, что да.

Нельзя не согласиться с Серно-Соловьевичем, который время возникновения города на Случи (Случеска) относит ко времени возникновения Турова. А основание Слуцкого Свято-Троицкого монастыря относит к XI веку. Что Слуцк существовал уже в IX-X веках, сегодня нет никакого сомнения. Лет пятнадцать – двадцать назад недалеко от современного здания Слуцкого горсовета прокладывали телефонный кабель и наткнулись на древний могильник, где, как говорят, гроб на гробе. На этом кладбище много покойников было погребено в колодах (Это значит, что в колоде выдолблен тёслами, как корыто, гроб. Так же и крышку гроба. Покойники были в войлочных шапках-папахах). Историки захоронения в колоде относят к IX-X векам. Значит, Слуцк был уже в IX-X веках. Добавляю: кладбище большое. Далее. В 1980–1981 годах недалеко от берега Случи на территории древнего Слуцка копали котлован под фундамент универмага. Я сам мерил толщину культурного слоя. Она была 2 м 80 см – 2 м 90 см и больше. На всей глубине культурного слоя попадались глиняные черепки с разной штриховкой, остатки деревянных построек, деревянные настилы и какая постройка в виде сруба колодца. И ещё факты. Несколько лет назад в Слуцке закрыли Варваринское кладбище, где похоронен писатель О. Обухович. По подсчёту краевед Трухана Л.Т. (Он умер в начале 70-х годов на 86 году жизни), им было более 300 лет. До Варваринского кладбища горожан хоронили на кладбище за городской стеной в районе нынешнего городского парка (Я имею в виду общегородское кладбище, так как захоронения были и при монастырях, церквях, при храмах, при кальвинском храме, а в подвалах под Бернардинском монастырём хоронили, видимо, лиц княжеского рода). До начала Великой Отечественной войны работало и большое еврейское кладбище.

Лукаш Трухан, который помнил Слуцк с 1900 года, рассказывал мне, что в то время на бывшем кладбище в районе городского парка кое-где ещё сохранялись памятники.

I) А.С. Пушкин отмечал, что в России только при Петре I было запрещено хоронить покойников в колодах. Это было сделано, по-видимому, чтобы сохранить толстые деревья. А когда у нас прекратили хоронить в колодах?.

Будем считать, что то кладбище просуществовало где-то 350–400 лет. Добавим: Варваринское, которое просуществовало, по подсчёту Трухана, 320–350 лет. Уже минимум 700 лет Слуцку. Учтём третье городское кладбище в районе площади Ленина (горсовета), с захоронениями в колодах. Это ещё минимум 300–400 лет. Таким образом, Слуцку, судя по кладбищам, минимум 1000–1100 годов. А если учесть, что в далёкие времена в связи с меньшим количеством жителей в городе могильники существовали не по 350, а по 500–600 лет и больше, то городу Слуцку наберётся минимум 1500 лет, как и Киеву. Я говорю минимум лет, так как в действительности только Варваринское кладбище в Слуцке действовало не 320–350 лет, как утверждает Трухан Л.Т., а гораздо больше: где-то лет 500, так как в канун XVI века (400 лет назад) Варваринская церковь уже была и, по-видимому, было уже кладбище при ней.

Площадь древнего Слуцка – десятки гектаров. В XIV-XV веках этого города было уже мало. На левом берегу Случи был построен новый Слуцк на такой же площади. Всё городище под двести гектаров. А были ещё пригороды: Остров, Тройчаны… Не случайно Ольгерд Обухович в конце XIX в. сравнивал Слуцк с Киевом. «И движение на Мостовой улице (Центральной. – Р.Р.) в Слуцке, как и на Крещатике в Киеве», – писал он.

Короче говоря, пора нашим историкам перестать держаться дат воспоминаний городов в летописях, простите за грубое сравнение, как слепой забора, и всерьёз взяться за определение времён основания наших городов на основании данных раскопок. Дело здесь не только в престиже, хотя и он имеет определённое значение…».


Этот текст требует редакторской и корректорской правки. Но сами доводы очень дельные. За ними автор – человек прямолинейный, бескомпромиссный, правдолюб и патриот.

… Готовя этот материал, я побывал в библиотеках Слуцка, Минска. Удивился: насколько зачитаны книги нашего земляка! Значит, они востребованы жизнью. Сотни раз обращался к ним и я, готовясь к урокам, выступлениям, и просто, чтобы утолить душу, встретившись со своим старшим коллегой на страницах его книг, и вспомнить, как когда-то в раздумье он говорил: «Не будет меня, Николай, но люди будут читать мои труды и вспоминать меня добрым словом. И мои жизненные уроки дадут хорошие плоды».

Когда задумываешься над местом учителя в обществе, над его судьбой, то снова и снова приходишь к выводу, что настоящий учитель, это, в первую очередь – личность, которая должна вобрать в себя и осведомлённость, и интеллект, и высокую духовность, а главное – любовь к родному краю, людям, среди которых суждено жить и работать тому, кто учит. Всеми этими качествами в полной мере обладал Григорий Викторович Родченко. И поэтому с полным правом он в своём стихотворении мог сказать:

 

 

Я быў народжан партызанам,
Які змагаўся ўсё жыццё
З няпраўдай, здрадай і са зманам,
За вольны край, за пачуццё
Уласнай годнасці народа,
За родны люд, за ўсіх людзей,
Якім сапраўдная свабода
Патрэбна, як уздых грудзей…

 

 

Николай ХИЛЬКО,
отличник образования Республики Беларусь.
Газета «Слуцкий край», 2009

Перевод - Владимир ХВОРОВ



 

 

Рыгор Родчанка

 

Мой дыплом

Нарадзіўся я ў дваццаць дзевятым,
а хрысціўся ў гады вайны
кулямётным агнём і гарматным
не без страху, але без маны.
І тады ў адпаведнасці з часам
(быў суровы блакадны год)
стаў маім сёмым класам
баявы партызанскі ўзвод.
Восьмы клас. Я таксама ў лесе…
Зноў засады, паходы, пасты.
Я купаўся ў халоднай Арэсе,
падрываў над ракою масты.
А цяпер не хвалюся нікому –
во маёй адукацыі стан! –
Па зялёна-чырвоным дыплому
Беларусі я – партызан.

Случчыне

Табе кляліся ў любві паэты.
Ты вершамі апетая не раз.
Паэмы доўгія і сціслыя санеты,
Як снег, цярусіць на цябе Парнас.
Я рады, што завуся тваім сынам,
Пра большае не стану гаварыць,
Але адно я ўсё ж сказаць павінен:
«Хто любіць, той маўчыць».