Кандрат Ільіч Карсалін

Кандрат Ільіч Карсалін

(Кондратий Ильич Корсалин)
14.08.2013

Еще есть много имен наших земляков, о котоых мы знаем очень мало. Сегодня мы представляем две статьи о художнике Кондратии Ильиче Корсалине.


Мастак-акадэмік са Слуцка (Ігар Ціткоўскі, 2009, kurjer.info)

200 гадоў таму, 9 сакавіка 1809 года, у Слуцку нарадзіўся мастак Кандрат Ільіч Карсалін. Як і многія яго калегі-паплечнікі, што ў тыя часы пісалі абразы для мясцовых жыхароў і цэркваў, ён мог бы так і застацца невядомым нам іканапісцам-багамазам.

Аднак на жыццёвы шлях Кандрата паўплывала некалькі падзей, якія паасобку падаюцца выпадковымі, тым не менш у паслядоўнасці якіх можна заўважыць лёсавызначальную заканамернасць. Таму сёння мы ўспамінаем Кандрата Карсаліна як аднаго з першых ураджэнцаў Беларусі, хто пабываў не толькі ў Сібіры, але і ў Кітаі, вынікам творчай працы якога стала атрыманне звання акадэміка партрэтнага жывапісу, а пазней і членства ў Савеце пецярбургскай Акадэміі мастацтваў – вышэйшай мастацкай установы Расійскай імперыі.

Імя Карсаліна часам можна сустрэць у пераліку імён славутых выхаванцаў слуцкай гімназіі. У аўтараў такіх матэрыялаў верагодна спрацоўвае стэрэатып, што ўсё значнае, што даўней меў Слуцк, не магло абысціся без знакамітых «Слуцкіх Афін». На самой справе, як засведчыў у аўтабіяграфіі сам мастак, выхаваннем ён абмежаваўся хатнім, якое магло быць пры недахопе сродкаў у бацькоў – небагатых слуцкіх мяшчан. Таму калі і гаварыць пра адукацыю мастака, то, хутчэй за ўсё, яна была самастойнай. З 12 гадоў ён заняўся іканапісам, а з 14 – пачаў працаваць памочнікам у мясцовых іканапісцаў. Калі было ўжо больш за дваццаць гадоў, пазнаёміўся з прыбыўшым у горад выпускніком Віленскай малявальнай школы Тамашам Гесам, які даў пачатковыя парады ў засваенні партрэтнага мастацтва.

З сярэдзіны 1830-x гадоў Карсалін жыў у горадзе Арол, дзе зарабляў партрэтным жывапісам. Там, калі ў 1837 годзе прымаў удзел у мастацкай выставе, звярнуў на сябе ўвагу канферэнц-сакратара пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, які тут аказаўся выпадкова, праездам на Украіну. Гэты чыноўнік параіў мастаку паступаць у акадэмію ў Пецярбург. На наступны год Карсалін быў вольна-слухачом Акадэміі мастацтваў, кіраўніцтва якой ацаніла яго як здольнага навучэнца. Аднак праз год, калі атрымаў званне пазакласнага мастака (ніжэйшая прыступка ў мастацкай атэстацыі, якая давала права на працу і вольнае пражыванне ў любым горадзе імперыі) працягваць вучобу з-за недахопу сродкаў аказалася немагчыма. Спроба звярнуць увагу цара на здольнага вучня з мэтай дапамогі была безвыніковай. Савет акадэміі прапанаваў Карсаліну працу мастаком пры Рускай духоўнай місіі ў Пекіне.

На жаль, гэта не прынесла чаканых матэрыяльных выгод – недапрацаваўшы абумоўлены тэрмін, з-за хваробы, прыйшлося вяртацца ў Расію. Спачатку жыў у Іркуцку, а на пачатку 1850-x гадоў прыехаў у Пецярбург. За прадстаўлены ў 1855 годзе ў акадэмію партрэт обер-свяшчэнніка арміі і флатоў Кутневіча атрымаў званне акадэміка, а на пачатку 1860-x гадоў стаў членам Савета Акадэміі мастацтваў. У расійскай сталіцы працаваў да 1872 года. Як сведчаць архіўныя матэрыялы, у 1879–1883 гадах Кандрат Карсалін жыў у Слуцку. Апошняя дата верагодна з'яўляецца і годам смерці мастака.

На жаль, творчая спадчына нашага земляка вывучана мала. Самым вядомым творам сёння з'яўляецца пейзаж «Від на загарадны палац у ваколіцах Пекіна», які захоўваецца ў Рускім музеі ў Пецярбурзе. Акрамя пейзажаў, Кандрат Ільіч пісаў карціны на біблейскія сюжэты і абразы. Аднак найлепшым чынам яго талент раскрыўся ў партрэтным жанры.

У экспазіцыі Іркуцкага мастацкага музея можна ўбачыць напісаны ім партрэт аднаго з мясцовых чыноўнікаў. У беларускім Нацыянальным мастацкім музеі захоўваюцца яго тры невялікія акварэльныя працы і адна, напісаная алеем. Несумненна, што некалі творы Карсаліна меліся і ў Слуцку.

Жыццёвы шлях Кандрата Карсаліна перасякаўся з многімі цікавымі людзьмі. Адным з іх быў Тарас Шаўчэнка. Разам з будучым славутым украінскім кабзаром Кандрат паступаў на вучобу ў Акадэмію мастацтваў, у тагачасных акадэмічных паперах іх прозвішчы прыводзяцца побач. Другім стаў Іосіф Гашкевіч, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю, потым духоўную акадэмію ў Пецярбурзе, а потым стаў вядомым даследчыкам усходніх культур. Яны разам уваходзілі ў склад Рускай духоўнай місіі ў Пекіне.

Пазней, калі Гашкевіч стаў рускім консулам у Японіі, то для царквы консульства, якое размяшчалася ў горадзе Хакадаце на востраве Хакайда, замовіў Карсаліну напісаць абразы «Нараджэнне Хрыстова» і «Уваскрасенне Хрыстова».

Мастак Кандрат Ільіч Карсалін – адзін з тых нашых таленавітых землякоў, чыя творчасць пераважна звязана з рускім мастацтвам. Ён быў адным з першых мастакоў, чые творы знаёмілі жыхароў Расійскай імперыі з краявідамі Кітая, выглядам жыхароў гэтай далёкай краіны і яе культурай.

Яго імя згадваецца ў ліку мастакоў – пачынальнікаў партрэтнага мастацтва ў Сібіры. Несумненна, што яго імя не павінна быць забыта і на радзіме.

 

 





 

Новые биографические данные о художнике К.И. Корсалине (Хоряк А.П.)

В собрании Национального художественного музея Республики Беларусь хранится четыре произведения 1840-x гг. кисти Кондратия Ильича Корсалина: «Портрет неизвестного» (РЖ-1481), «Портрет К.Я. Дарагана» (РГ-857), «Портрет А.И. Дараган» (РГ-858), «Портрет молодого человека» (РГ-6). Работы поступили в музей в 1946–1968 гг. Эта сравнительно небольшая коллекция явилась отправной точкой изучения творчества художника.

В литературе по истории русского искусства имя К.И. Корсалина известно достаточно давно. Но некоторые аспекты биографии художника до настоящего времени остаются еще не до конца проясненными. Российские исследователи (Г.Ю. Смирнов, В.П. Токарев), основываясь на документах Российского государственного исторического архива в С. – Петербурге, по возможности полно осветили ранний и зрелый периоды жизни и творчества Корсалина. Документы же, хранящиеся в Национальном историческом архиве Беларуси (Минск), проливают свет на последний период, а также позволяют уточнить отдельные факты его биографии в целом.

В настоящее время известно, что Кондратий Корсалин родился в 1809 г. в городе Слуцке в семье мещан. Документально это подтверждается автобиографическими данными, которые сообщает о себе сам художник (РГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-К), а также документом 1882 г. из Национального исторического архива Беларуси (НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. – 31). Единственным расхождением в данном случае является число рождения: Корсалин указывает 9 марта, а в «Списке Гражданским и военным чиновникам состоящим в отставке», составленном в феврале 1882 г. приводится 10 число того же месяца. Возможно, такое расхождение объясняется тем, что новорожденного записали в книги на день позже. Поэтому составители списка, располагавшие метрическими данными по Слуцку и уезду, приводят именно это число.

Творческая биография Корсалина началась в 12-летнем возрасте, когда будущий художник стал самостоятельно заниматься иконописью. Здесь же в Слуцке в 1820-е гг. им были сделаны первые опыты в области масляной живописи и рисунка. Как сообщает К.И. Корсалин: «…по портретной живописи я пользовался некоторыми наставлении учителя рисования и чистописания при Слуцкой гимназии художника Гесса» (Цит. по Токарев В.П. Художники Сибири. XIX век. Новосибирск, 1993. С. 56). С тех пор начинающий живописец не прекращал своей профессиональной деятельности. Несомненно, это был человек значительного творческого дарования. Многое ему приходилось постигать самостоятельно.

Следующий период жизни художника связан с городом Орлом. Трудно сказать, когда именно и по каким причинам молодой человек покинул Слуцк и обосновался на новом месте. Из творческой автобиографии Корсалина известно, что в 1835 г. в Орле проходила выставка Академии художеств, на которой он представил свои портреты. Надо полагать, данная выставка повлияла на то, что в следующем 1836 г. Кондратий Корсалин стал вольнослушателем Императорской Академии художеств в С. – Петербурге (РГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-К.Л. 21). Вольнослушателем К.И. Корсалин пробыл 4 года.

Поворотным в творческой судьбе живописца стал 1839 г. Из документов известно, что 1 июля Корсалин получил официальное разрешение на проживание в С. – Петербурге: «…выдан от сей Академии посторонним ее ученикам: уволенному из Слуцкого мещанского общества Кондратия Корсалину и Тарасу Шевченко… как на беспрепятственное их обучение в сей Академии рисовальному искусству, так и на свободное жительство в С. – Петербурге…» (Цит. по Токарев В.П. Указ. соч. С. 107). Через месяц, 5 августа Совет Академии присвоил К.И. Корсалину звание «свободного», «неклассного» художника. 15 августа он был зачислен кандидатом на должность штатного художника 12-й Русской духовной миссии в Китае. На то, что кандидатура Корсалина на данную должность была утверждена в том же 1839 г., указывает документ «Об исключении из оклада записаннаго в оный по городу Слуцку художника Кондратия Корсалина» от 30 декабря 1839 г. «Государь Император Высочайше повелев соизволил: поступившаго в состав новой Пекинской Духовной Миссии художника Кондратия Корсалина, имеющаго от Академии Художеств аттестат на звание некласснаго художника, исключить из податнаго состояния, в коем он записан Минской губернии по городу Слуцку» (НИАБ. Ф. 333. Оп. 1. Д. 718. Л. 32).

Г.Ю. Смирнов сообщает, что Корсалин прибыл в Пекин в 1840 г. и пробыл там не более трех лет (Русское искусство. Очерки о жизни и творчестве художников. Середина девятнадцатого века / Под. ред. А.И. Леонова. М., 1958. С. 552, 554), т. е. художник покинул Китай в 1842 или 1843 г. В 1843 г., находясь вдалеке от столицы, Корсалин стал «членом совета… Академии» (НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. – 31). По возвращении из Пекина, на некоторое время художник обосновался в Иркутске. Здесь, как отмечает В.П. Токарев, в 1844–1845 гг. он создал серию акварельных портретов членов ревизионной комиссии (Токарев В.П. Указ. соч. С. 56). Данная комиссия была направлена в Сибирь в 1842 г. для расследования злоупотреблений генерал-губернатора Восточной Сибири Рупперта (Русское искусство. М., 1958. С. 556). Г.Ю. Смирнов и В.П. Токарев указывают, что художник Корсалин был уволен в отставку в 1846 г. Эта информация подтверждается и документом из Национального исторического архива Беларуси, где в графе «когда уволен в отставку» записано «1846 года октября 10 д.» (НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. – 31). Следовательно, в этом году он был уже в С. – Петербурге.

Следующий более чем двадцатилетний период жизни К.И. Корсалина связан с С. – Петербургом и Академией. Об этом периоде известно сравнительно немного. Художник продолжал заниматься живописью, писал иконы. В 1854 г. был «возведен» в звание академика портретной живописи (Г.Ю. Смирнов, В.П. Токарев). Г.Ю. Смирнов пишет: «Художник, страдая болезнью глаз, обратился в Академию художеств с просьбой о помощи. По ходатайству Г.Г. Гагарина и Ф.А. Бруни ему была выхлопотана пенсия из Государственного казначейства в размере 16 рублей 60 копеек в месяц. Сведений о дальнейшей судьбе Корсалина не сохранилось; в 1872 году художник был еще жив» (Русское искусство. М., 1958. С. 556).

В НИАБ хранятся документы, датированные 1882 и 1883 гг. В них сообщается, что в 1879–1883 гг. в пригороде Слуцка Остров («Форштатъ Островъ») проживал отставной титулярный советник, домовладелец, художник Кондратий Корсалин (НИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. – 31; Ф. 333. Оп. 1. Д. 2902. Л. 4 об. – 5; Ф. 622. Оп. 1. Д. 12. Л. 5). В настоящее время трудно установить, в каком году он вернулся на родину. Вероятно, в середине 1870-x. Причиной возвращения могло стать то, что от ближайших родственников он получил в наследство дом. В 1883 г. К.И. Корсалину было 74 года.

Автором настоящей статьи было обследовано старое городское кладбище Слуцка, территория которого до начала XX в. четко разделялась по конфессиональному признаку. Из документов известно, что Корсалин был православного вероисповедания. В соответствующей части кладбища надгробной плиты художника выявлено не было. Однако следует отметить, что подавляющее число захоронений данного кладбища относятся к 1930–1980-м гг. Встречаются лишь единичные захоронения XIX – начала XX в., сохранность которых сейчас трудно назвать удовлетворительной. Данное обстоятельство не позволяет расценивать старое городское кладбище Слуцка как полноценный исторический памятник, позволяющий судить о составе и численности жителей этого города в XIX столетии.

Тем не менее, новые биографические данные позволяют сделать вывод о том, что Кондратий Ильич Корсалин закончил свой жизненный путь в Слуцке. Умер он не ранее 1883 г.

 

На заставке - Корсалин К.И. Портрет А.И.Дороган. Около 1846 г. (прим. админ. сайта)

 

Публикуется по материалам научно-информационного издания

«Сообщения Национального художественного музея Республики Беларусь»,

выпуск 7. Мн., «Белпринт», 2008, стр. 209–214

 

 

 

Портреты кисти К.И.Корсалина, хронящиеся в Национальном художественном музее Республики Беларусь

 

 

 

 

Слуцк і Пекін Кандрата Карсаліна
01.10.2013

Сёння я распавяду яшчэ пра аднаго таленавітага мастака з Беларусі. Імя яго амаль што невядомае не толькі на ягонай радзіме, але і ў Расіі, дзе ён пражыў большую частку свайго жыцця. Гаворка – пра Кандрата Ільіча Карсаліна, чалавека незвычайнага лёсу, які прайшоў складаны шлях ад іканапісца-самавука да акадэміка жывапісу і тытулярнага саветніка. Аднак падрабязна прасачыць яго жыццёвую і творчую біяграфію немагчыма, бо захавалася няшмат не толькі архіўных дакументаў, але і яго твораў. І ўсё ж паспрабую сёе-тое аднавіць з таго, што ўдалося адшукаць.

Слуцк, або Што параіў прафесар?
Дык вось, Кандрат Карсалін нарадзіўся 9 сакавіка 1809 года ў Слуцку ў мяшчанскай сям"і. Ён рана захапіўся маляваннем і ўжо ў 12-гадовым узросце самавукам пачаў пісаць іконы. А праз два гады стаў памочнікам слуцкага іканапісца. У развіцці яго мастацкага таленту дапамагла яму, як ён сам прызнаваўся пазней, «капіроўка з больш мастацкіх твораў і ўласны густ». Хлопчыка заўважыў настаўнік малявання і жывапісу мясцовай гімназіі Томаш Гес. Гэты высаказдольны чалавек быў выхаванцам Віленскай мастацкай школы, вучнем Я. Рустэма. І менавіта пад яго кіраўніцтвам малады Кандрат робіць першыя прафесійныя крокі ў засваенні жанраў карціны і партрэта. Пазней Карсалін у адказах на апытальнік Акадэміі мастацтваў пісаў: «Па партрэтным жывапісе я карыстаўся некаторымі парадамі настаўніка малявання і чыстапісання пры Слуцкай гімназіі – мастака Геса» (Цэнтральны гістарычны архіў у Пецярбургу, ф. Імператарскай Акадэміі мастацтваў, оп. 14, д. 72-К, л. 21).

Цяжка сказаць, колькі доўжыліся іхнія творчыя стасункі ў Слуцку, бо далейшыя сляды знаходжання Карсаліна выяўляюцца… у горадзе Арле. Вядома, што на арлоўскай выстаўцы 1835 года ён прадставіў некалькі партрэтаў, у тым ліку генералмаёра Прытвіца і ягонай жонкі, графіні Зотавай, генерал-маёра Карпава і афіцэраў Елізаветградскага гусарскага палка. Праз два гады, праязджаючы Арол, гэтыя партрэты пабачыў канферэнц-сакратар Акадэміі мастацтваў, прафесар Васіль Іванавіч Грыгаровіч. Адразу ж адшукаў аўтара і настойліва параіў яму неадкладна кідаць заняпалы Арол і ехаць у Пецярбург для ўдасканалення майстэрства. І Карсалін зрабіў так, як параіў прафесар.

Пецярбург, або «Цытата» Карсаліна
Новую старонку свайго жыцця пачаў з наведвання рысавальнага класа Акадэміі. Хто былі ягоныя педагогі і з кім ён вучыўся – дакладна невядома. Але, праглядаючы спіс выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі канца 30-х гадоў ХІХ ст., магу меркаваць, што Карсалін мог вучыцца ў Івана Аляксеевіча Іванова, Аляксея Ягоравіча Ягорава, або Сцяпана Піліпавіча Галакціёнава. Сярод ягоных аднакурснікаў маглі быць Фама Адаміні, Дзмітрый Савельеў, Рыгор Бялоў, Сяргей Антонаў, Канстанцін Куневіч, Раман Клюквін, Канстанцін Афанасьеў, Іван Рэймерс, Мікалай Рамазанаў (стваральнік пасмяротнага скульптурнага партрэта Гогаля, гарэльефаў для манферанаўскага помніка Мікалаю І у Пецярбургу, бюстаў А. Пушкіна, І. Крылова, І. Панаева). Большасць імёнаў аднакурснікаў Карсаліна ўвогуле сёння мала вядомыя (акрамя, канешне, скульптара Рамазанава), але на акадэмічнай выстаўцы 1836 года Кандрат мог сустрэцца і са студэнтамстаршакурснікам Акадэміі Іванам Айвазоўскім, і з самім Аляксандрам Пушкіным, які быў вельмі прыкметны на гэтым вернісажы.

Поспехі ў мастацтвах у Карсаліна былі настолькі відавочныя, што Вучоны савет восенню 1838 года палічыў сваім абавязкам хадайнічаць перад імператарам Мікалаем І аб дапамозе Карсаліну. Справа ў тым, што творца прадставіў Акадэміі мініяцюрны партрэт расійскага цара, «в коем чистота красок, нежность кисти и вообще отделка необыкновенная». Вядома, што ў гэты час Карсалін многія свае партрэты «в малом виде» маляваў з натуры, вельмі добра перадаючы падабенства твараў і іхнюю вобразную выразнасць. А тут, відаць, скарыстаў замест «натуры» партрэт Мікалая І пэндзля моднага тады ў Пецярбургу нямецкага жывапісца Франца Кругера, які апошні намаляваў у 1836 годзе. Дарэчы, парадных партрэтаў гэтага мастака ў Эрмітажы шмат. Мабыць, «цытаванне» Кругера і з"явілася прычынай таго, што хадайніцтва Вучонага савета не дасягнула мэты: карсалінскі партрэт, які быў пададзены імператару, не атрымаў ніякай падтрымкі і ўзнагароды.

Акрамя ўласна партрэтаў, Карсалін працаваў і ў іншых жанрах. Так, вядомая яго акварэль 1838 года, у якой паказана народная бытавая сцэна: на беразе Балтыйскага мора ў Стрэльні хлопцы і дзяўчаты ў святочных строях гуляюць у гарэлкі. Цудоўна валодаючы малюнкам і ўменнем кампанаваць групы, Карсалін з вялікай жывасцю змог перадаць у гэтай сцэне натуральнасць рухаў і жэстаў, дынаміку гульні.

Пекін, або Навошта місіі мастак?
1839-ы стаўся для Карсаліна годам важных падзей і сур"ёзных змен у жыцці. 5 жніўня за «Аўтапартрэт» і «Мужчынскі партрэт» Савет Акадэміі прысвоіў яму званне свабоднага пазакласнага мастака партрэтнага жывапісу, а праз 10 дзён яго залічылі кандыдатам на пасаду мастака Расійскай духоўнай місіі ў Пекіне. І тут трэба расказаць чытачам пра тое, што ўяўляла з сябе гэтая місія і як, з якой мэтай яна з"явілася.

Яшчэ ў 1728 годзе Расія і Кітай заключылі між сабой так званы Кяхцінскі трактат, па якім Расія займела права ўтрымліваць у Пекіне пастаянную духоўную місію. Яе персанал, паводле гэтага пагаднення, мусіў абнаўляцца кожныя дзесяць гадоў. У функцыі місіі ўваходзіла абарона гандлёвых, эканамічных і культурных інтарэсаў Расійскай імперыі. І аж да сярэдзіны ХІХ ст. гэтая місія была адзіным афіцыйным прадстаўніцтвам замежнай дзяржавы ў Кітаі: яна ў Паднябеснай прадстаўляла не толькі Праваслаўную Царкву, але і ўсю Расію, адыграўшы значную ролю ў справе станаўлення расійскакітайскіх стасункаў. Аднак да гэтага часу расійская гістарыяграфія не мае абагульненай навуковай працы па гісторыі праваслаўнай місіі ў Кітаі, якая б асэнсавала ўсе бакі яе дзейнасці…

У склад кожнай, штораз наноў фарміраванай, місіі Акадэміяй навук уводзіліся навукоўцы – для вывучэння вялізных, часта зусім не даследаваных, тэрыторый, выдатныя спецыялісты ў галіне кітайскай мовы, а таксама мастакі, чые жывапісныя, графічныя і акварэльныя творы цудоўна дапоўнілі апісанні вучоных. У сакавіку 1825 года Міністэрства замежных спраў звярнулася да Акадэміі мастацтваў з прапановай сумесна падрыхтаваць аднаго або двух выхаванцаў Акадэміі для паездкі ў Кітай у складзе чарговай – адзінаццатай па ліку – місіі. Цягам пяці гадоў кандыдатам патрэбна было атрымліваць грунтоўныя веды ў розных навуках і пачатковыя настаўленні ў кітайскай мове, «знание коей поведет их к необходимым исследованиям о китайской живописи, о составлении красок, столь превосходных по яркости и прочности своей». Асаблівую ўвагу трэба было скіраваць на ўменне маляваць партрэты і пейзажы з натуры, бо ў час свайго знаходжання ў Пекіне «они встретят более случаев заниматься сими родами искусства, и, что важнее, успехами в оных могут принести истинную пользу и славу своему отечеству».

Першым мастаком, які выказаў жаданне паехаць у Кітай, быў выпускнік Акадэміі, пензенец Антон Легашоў. У складзе 11-й місіі ён і яшчэ 12 чалавек прыехалі ў Пекін вясной 1830 года. Толькі за пяць наступных гадоў Легашоў намаляваў каля 40 пагрудных партрэтаў найбольш знакамітых грамадзян Кітая, дзесяткі карцін і пейзажаў (некалькі твораў знаходзяцца ў Рускім музеі ў Пецярбургу) і шэраг ікон для Успенскай царквы ў Пекіне.

І вось прыспеў час Карсаліна. У 1840 годзе ён змяніў Легашова і прыбыў у Пекін у складзе 12-й місіі на чале з архімандрытам Палікарпам (Тугарынавым). З Карсаліным былі маладыя вучоныя І. Захараў, А. Чашкевіч, урач А. Татарынаў, прыстаў М. Любімаў і магістр Казанскага універсітэта В. Васільеў. Захаваліся нататкі Васільева, будучага выдатнага вучонага-сінолага, што распавядаюць пра тое, наколькі спакуслівая была паездка ў Пекін для яго і ягоных таварышаў, у тым ліку і для Карсаліна: «…Итак, мы внутри китайского города, да еще столичного! Видеть обыкновенные китайские города нетрудно: в них приезжают и киргиз с границ омской линии; наши кяхтинские купцы живут всего в двух шагах от китайского города; русские, плывущие по Амуру, также заезжают в китайский город Сахалиянь-улу; европейцы давно уже познакомились с приморскими городами. Но побывать в столице Китая… составляло прежде предмет зависти. Как досадовали европейцы на то, что мы, русские, одни бываем в Пекине!.»

Іркуцк, або Партрэты і мініяцюры
Аднак жа жыццё ў місіі працякала ў шматлікіх інтрыгах, сварках, даносах начальству адно на аднаго. Ахвярай паклёпаў накавана было стаць Карсаліну, якога прымусілі раней тэрміну пакінуць Пекін. Што на самой справе здарылася – невядома. Афіцыйная матывацыя: яго ад"езд быў звязаны «с болезнью, приключившеюся от вредного влияния тамошнего климата». Такім чынам, Карсалін прабыў у Кітаі не больш за тры гады, хоць яшчэ да 21 жніўня 1846-га працягваў знаходзіцца ў распараджэнні Азіяцкага дэпартамента. Гады да вяртання ў Пецярбург ён правёў у горадзе Іркуцку (што ён там рабіў – таксама невядома).

З ліку твораў мастака, прысвечаных Кітаю, вядомая толькі адна карціна: «Від на загарадны палац пад Пекінам» (я яе бачыў у Рускім музеі). Яна была створана прыкладна ў 1859–1860 гадах, і потым двойчы экспанавалася на выстаўках у Акадэміі мастацтваў. Малявалася карціна па натурных замалёўках, якія Карсалін прывёз з Кітая. На палатне адлюстраваны пейзаж: лугі, горныя пашы, палі з зеленаватымі пасевамі рысу, пералескі, яры, дарогі, па якіх павольна рухаюцца запрэжаная конямі павозка, кітаянка ў белым адзенні на ішаку, побач – ідзе мужчына. А далей, у перспектыве, на схіле гары, за дрэвамі, пасвяцца коні. А яшчэ далей вымалёўваецца вычварных абрысаў палац імператарскай летняй рэзідэнцыі Багдыхана Ван Шэу-шана. Ля гарызонту, у глыбіні празрыстых далячынь, сінее панарама Пекіна. Прафесіяналізм, дакладнасць малюнка, вытанчаная лёгкасць перспектывы, чысціня і гармонія фарбаў ствараюць хвалюючую карціну прыроды, выяўляюць тонкі і паэтычны вобраз далёкай краіны.

Больш нічога з «кітайскай» спадчыны мастака да нас не дайшло, хоць ёсць сведчанне самога Карсаліна, што ў прыстава Любімава знаходзіліся яго малюнкі «мясцовых відаў і тыпаў», зробленыя ў час транзіту праз Манголію. Дзе яны цяпер, гэтыя малюнкі, невядома, як не вядомы лёс і яшчэ аднаго вялікага панарамнага палатна – «Від горада Пекіна». А вось карсалінская серыя мініяцюрных партрэтаў сярэдзіны 1840-х гадоў захавалася. У ёй прадстаўлена больш за 20 тытулаваных чыноўнікаў сенацкай рэвізіі, якая была накіравана ў 1842-м для расследавання абуральных злоўжыванняў генерал-губернатара Усходняй Сібіры Руперта. Карсалін маляваў партрэты не на звычайных для мініяцюрнага жывапісу пласцінках слановай косці, а на паперы і не дадаваў да акварэлі гуаш. Ён смела адышоў ад традыцыйных прыёмаў партрэтнай мініяцюры, якая патрабавала поўнай і акуратнай завершанасці ўсёй паверхні асновы. Партрэты ж Карсаліна напісаны шырока, жвава і выразна, фігуры разнастайныя ў паваротах і маштабных суадносінах з памерамі мініяцюры. Відаць, тады ж мастак намаляваў вялікі, з фігурамі ў поўны рост, групавы партрэт членаў гэтай сенацкай рэвізіі, які лічыў сваёй лепшай работай.

Зноў Пецярбург, або Нумар «1990»
А як жыў Карсалін пасля вяртання ў Пецярбург? З-за таго, што ён раней тэрміну выйшаў са складу Пекінскай місіі, пенсіі яго пазбавілі. Праўда, у 1854 годзе за партрэт обер-свяшчэнніка арміі і флоту Кутневіча яму было прысвоена званне акадэміка партрэтнага жывапісу, але гэта мала што змяніла ў яго жыцці. Перабіваўся на выпадковых уроках і заказах, сярод чаго пераважалі заказы на царкоўныя абразы.

У 1866 годзе ён стварыў цудоўную ікону Нараджэння Хрыста і ікону Уваскрэсення Хрыста, якія ўпрыгожылі царкву рускага консульства ў японскім горадзе Хакадаце. Вядомыя і іншыя яго іконы: трох свяціцеляў і Рыгора Дваяслова для Варшаўскага сабора. Але хутка з-за хваробы на вочы мастак працаваць не змог і павінен быў звярнуцца па дапамогу ў Акадэмію мастацтваў. Па хадайніцтве Г. Гагарына і акадэміка Ф. Бруні яму была выдаткавана пенсія з Дзяржаўнага казначэйства ў памеры 16 рублёў 60 капеек. А 3 ліпеня 1872 года акадэміку і тытулярнаму саветніку К. Карсаліну Акадэмія мастацтва выдала сведчанне аб службе за нумарам 1990. Гэтая дата ў рускім і беларускім мастацтвазнаўстве, дзе згадваецца імя мастака, лічыцца годам яго смерці. Існуюць звесткі, што памёр ён у Пецярбургу. Магчыма, і так.

 

* * *



Але выкладчык гісторыі выяўленчага мастацтва Слуцкай дзіцячай мастацкай школы Ігар Ціткоўскі гадоў 15 таму даказаў, што гэта не зусім дакладна. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь ён знайшоў некалькі дакументаў, якія абвяргаюць афіцыйна прызнаную дату смерці Карсаліна. Адзін з дакументаў згадвае імя Карсаліна як жыхара Слуцка ў справе выключэння яго з падатковага становішча. Іншы дакумент – ад 1882 года – дазваляе вызначыць «вольности», якімі карыстаўся мастак, што ўвянчаны высокімі званнямі. Карсалін стаіць пад № 31 у «Списке гражданских и военных чиновников, состоящих в отставке, без учреждения над ними полицейского надзора, проживающих в Слуцком уезде». Тут мастак падаецца як дамаўласнік. Трэці дакумент, магчыма, дазваляе ўдакладніць дату ягонай смерці. Хаця і гэта не факт. Дакумент звязаны з выключэннем мастака са спіса пенсіянераў грамадзянскага ведамства, хоць пра ягоную смерць у ім нічога не сказана. Удакладняецца, што тытулярны саветнік, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў Кандрат Карсалін з 1879 па 1883 год ўключна атрымліваў пенсію: 196 рублёў штогод – па 16 рублёў 33 капейкі ў месяц.

Паўстае пытанне: дзе ён пражываў і чым займаўся з 1872 па 1879 гады? Адказу няма. Але, зыходзячы з архіўных дакументаў, адна акалічнасць – бясспрэчная: пасля 1879 года і да 1883-га ён знаходзіўся на радзіме, у Слуцку. Магчыма, незадоўга да смерці мастак з якіх-небудзь прычын вярнуўся ў Пецярбург? На такую думку мяне падштурхнуў той факт, што знаходжанне магілы Карсаліна таксама невядомае. Калі б такі шырока вядомы чалавек, як Карсалін, памёр у правінцыйным маленькім Слуцку, дык, думаю, смерць ягоная не была б пакінута па-за ўвагай, і ён быў бы пахаваны з вялікімі ўшанаваннямі. Прынамсі, месца яго пахавання так хутка не знікла б з поля грамадскага зроку. Ды і ў мясцовых газетах былі б апублікаваны адпаведныя некралогі. Але такіх у архівах і ў старых газетных падшыўках пакуль не знойдзена.

 

Барыс КРЭПАК
kimpress.by
Культура № 20. Май 2010.

 

 

 

Са Слуцка да Пекіна

Мастак Кандрат Ільіч Карсалін – адзін з тых нашых таленавітых землякоў, чыя творчасць звязана пераважна з рускім мастацтвам. У цяперашняй гісторыі і рускага і беларускага мастацтва яго імя з"яўляецца адным з малавядомых, таксама, як мала даследавана да гэтага часу і яго творчасць.

Сёння актыўна наладжваюцца стасункі паміж Беларуссю і Кітаем. Народы нашых краін шырэй знаёмяцца адзін з адным. Нейкі час таму па гарадах рэспублікі вандравала выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая. Была яна і ў Слуцку.

Экспазіцыя, размешчаная ў гарадскім краязнаўчым музеі, знаёміла з сюжэтамі са старажытных міфаў, з выявамі жывёлаў і людзей у нацыянальных строях, з дзіўнымі экзатычнымі краявідамі, адлюстраванымі на пано, зробленых часам у незвычайнай тэхніцы.

А перад вачамі паўставаў іншы, замацаваўшыся ў памяці, краявід з дарогай і путнікамі. Побач з аслом, на якім сядзіць жанчына, ідзе чалавек. У адваротны бок конь, мул і асёл цягнуць гружаныя драбіны з пагоншчыкам. Далей – пагоркі. На схіле аднаго, справа – табун коней з пастухом, на схіле другога, пад дрэвам, фігуры знатных кітайцаў з прыслугай. У атачэнні зелянеючых і квітнеючых дрэў палац – рэзідэнцыя кітайскіх імператараў «Ван-Шэу-Шань». На далёкім гарызонце віднеюцца сілуэты забудовы кітайскай сталіцы. Гэта карціна «Від на загарадны палац пад Пекінам».

Карціна напісана нашым земляком мастаком Кандратам Карсаліным у 1860 годзе па замалёўках, зробленых ім у Кітаі. Аўтар падарыў яе музею Акадэміі мастацтваў, а цяпер яна ў зборы Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.

Часам імя Кандрата Карсаліна можна ўбачыць у пераліку імёнаў тых вядомых слуцакоў, якія некалі скончылі слаўную Слуцкую гімназію. Аднак Карсалін у чарадзе іншых славутасцяў прыводзіцца памылкова, бо ў гімназіі ён не вучыўся. Як мастак сам пісаў пазней: «…выхаваннем я абмежаваўся хатнім, з-за недахопу сродкаў маіх бацькоў…»

Нарадзіўся Кандрат у сям'і небагатых слуцкіх мяшчанаў праваслаўнага веравызнання 9 сакавіка 1809 года. 3 маленства прыйшлося не вучыцца, а займацца пасільнай працай. Здольнасці да малявання дазваляюць яму з 12 гадоў заняцца пісаннем абразоў. У 14 гадоў Кандрат ужо ў арцелі мясцовых іканапісцаў і дапамагае ім рабіць іканастасы ў слуцкіх цэрквах.

Пазней Карсалін прафесійны ўзровень тагачасных слуцкіх іканапісцаў ацэньваў не вельмі высока. Сустрэча ж з мастаком, які меў пэўную прафесійную падрыхтоўку, адбылася тады, калі Кандрату было ўжо больш за дваццаць гадоў. Гэта быў Тамаш Гесэ – выхаванец Віленскай мастацкай школы, які прыбыў у Слуцк. Крыху пазней ён стане выкладчыкам малявання ў Слуцкай гімназіі і аддасць любімай справе больш трыццаці гадоў. А адным з першых яго вучняў аказаўся таленавіты слуцкі іканапісец Кандрат Карсалін, які відаць не надта адрозніваўся па ўзросту ад свайго вучыцеля. Гесэ дае яму першыя парады ў засваенні партрэтнага мастацтва.

Кантакты паміж мастакамі наўрад ці адбываліся доўга, бо вядома, што да сярэдзіны 1830-х гадоў Карсалін ужо пакінуў Слуцк і жыў у Арле. Аднак урокі Геса ім відаць былі засвоены добра, бо на новым месцы ён займаецца партрэтным жывапісам.
На гарадской мастацкай выставе 1835 года Карсалін паказвае свае работы-партрэты. Гэта партрэты генерал-маёра Прытвіца і яго жонкі, генерал-маёра Карпава, графіні Зотавай, партрэты афіцэраў Елісаветградскага гусарскага палка. I зноў шчаслівы выпадак – у Арле праездам знаходзіўся канферэнц-сакратар Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў А.Х. Грыгаровіч, які звярнуў увагу на здольнага мастака і на яго работы і прапанаваў яму паступіць у Акадэмію мастацтваў.

У 1837 годзе Кандрат Карсалін ужо вольнаслухач Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. 5 жніўня 1839 года ён за «Аўтапартрэт» і «Мужчынскі партрэт» атрымлівае званне пазакласнага мастака. Гэта была першая прыступка ў мастацкай атэстацыі. Несумненна, што можна было вучыцца далей, але перашкаджала нялёгкае матэрыяльнае становішча. Кіраўніцтва Акадэміі ў гэты час шукала кандыдата для паездкі ў Кітай. Па рэкамендацыі Савета Акадэміі ў жніўні 1839 года Карсаліну прапануецца месца пры Рускай духоўнай місіі ў Пекіне.

Але спачатку ненадоўга звернемся да гісторыі. У адпаведнасці з Нерчынскай дамовай 1689 года, паміж Расіяй і Кітаем усталёўвалася дзяржаўная мяжа. Са згоды Кітая ў 1728 годзе Расія засноўвае ў Пекіне сваю пастаянную духоўную місію, члены якой заменьваліся з пэўнай пераядычнасцю. Задачай місіі была абарона эканамічных, гандлёвых і культурных інтарэсаў Расіі. Да сярэдзіны XIX ст. гэта было адзінае афіцыйнае прадстаўніцтва замежнай дзяржавы ў Кітаі. У склад місіі сярод іншых увалодзілі і навукоўцы, чые працы павінніы былі дапаўняць малюнкі мастакоў. Аднак спачатку ўдзел мастакоў быў выпадковым. I толькі на працягу работы 11-й місіі меўся мастак, на змену якому ў склад 12-й і ўводзіўся Карсалін.

У Кітаі Кандрат Ільіч прабыў каля трох гадоў. У час падарожжа да Пекіна і на месцы ён робіць замалёўкі краявідаў, тыпы мясцовых жыхароў, партрэты знакамітых кітайцаў.

Недапрацаваўшы абумоўлены тэрмін, з-за хваробы, верагодна ў 1843 годзе вяртаецца ў Расію.

Спачатку Карсалін жыве ў Іркуцку. Там ім былі зроблены больш дваццаці акварэльных мініяцюрных партрэтаў прававедаў, якія ўваходзілі ў склад прыбыўшай сюды рэвізійнай камісіі. Сярод іх выявы сенатара графа І.Н. Талстога, графа Сіверса, князя Шахоўскага. Партрэты былі набыты чыноўнікамі ў асабістую маёмасць. Адна з падобных работ – «Партрэт іркуцкага камерчаскага саветніка М.Ф. Мясніковіча» – цяпер захоўваецца ў Іркуцкім мастацкім музеі. Адной са сваіх лепшых работ лічыў мастак і напісаны алеем групавы партрэт тых жа прававедаў. Цяперашнія рускія мастацтвазнаўцы лічаць Карсаліна адным з пачынальнікаў партрэтнага жывапісу ў Сібіры.

У першай палове 1850-х гадоў Кандрат Ільіч ужо жыве ў Пецярбургу. За прадстаўлены Савету Акадэміі мастацваў напісаны з натуры партрэт обер-свяшчэнніка арміі і флатоў Кутневіча ў 1855 годзе атрымлівае званне акадэміка жывапісу, а крыху пазней і сам становіцца членам Савета Акадэміі мастацваў. Можна думаць, аднак, што праца ў паўночнай сталіцы, негледзячы на атрыманыя там высокія званні, не прынесла Карсаліну ні задавальнення, ні спраўдзіла яго надзей. Наўрад ці ён быў сваім сярод тытулаваных акадэмікаў. У іх вачах Карсалін відаць так і заставаўся самавучкам, меўшым за плячыма толькі двухгадовую вучобу ў якасці вольнаслухача.

Магла мець значэнне ў стасунках з прафесарамі і манера работы мастака, якая ў адрозненні ад панаваўшага ў Акадэміі класіцызму, адрознівалася большай рэалістычнай накіраванасцю. Ды і сувязяў, без якіх у сталіцы заўсёды было пражыць цяжка, відаць не меў былы бедны слуцкі мешчанін, вярнуўшыся цяпер сюды з далёкіх Кітая і Сібіры. Наўрад ці мог знайсці паразуменне Карсалін і з маладым пакаленнем сталічных мастакоў, якія рашуча парваўшы з акадэмічным класіцызмам пераходзілі на пазіцыі крытычнага рэалізму. Для іх рэалізм Карсаліна хутчэй за ўсё ўспрымаўся як пройдзены этап мастацтва.

Тым не менш, пецярбургскі перыяд 1850–1860 гадоў быў насычаны разнастайнай плённай працай. На заказ царквы мастак піша карціны на біблейскія сюжэты, абразы і цэлыя іканастасы. Напрыклад, для іканастаса Ялецкага палка, праца над якім цягнулася тры гады, зрабіў адзінаццаць абразоў і пазалоту ўсяго іканастаса. У 1866 годзе напісаў іконы «Нараджэнне Хрыстова» і «Уваскрасенне Хрыстова» для царквы рускага консульства ў японскім горадзе Хакадаце. Займаецца і пейзажным жывапісам. А самым вядомым творам гэтага жанру з'яўляецца ўжо вядомы нам «Від на загарадны палац у ваколіцах Пекіна». Але найлепшым чынам талент Карсаліна знайшоў сваю рэалізацыю ў партрэтным жывапісе. У гісторыі рускага мастацтва ён і вядомы пераважна як майстар камернага інтымнага партрэта. Акрамя жывапісу ў Пецярбургу мастак займаўся і выкладчыцкай дзейнасцю.

У 1866 годзе, або крыху пазней, мастак звальняецца са службы пры Акадэміі. У 1872 годзе акадэміку партрэтнага жывапісу, члену Савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў, Тытулярнаму Саветніку К.І. Карсаліну было выдадзена пасведчанне аб службе. У гэтым жа годзе ён пакідае сталіцу, і яго імя знікае з поля мастацкага жыцця Расіі.

Дзе быў Карсалін на працягу наступных шасці гадоў – сёння нам не вядома. А ў 1879–1883 гадах Кандрат Ільіч жыве ў Слуцку. Тут ён з'яўляецца домаўладальнікам і пенсіянерам грамадзянскага ведамства. У складзеным у 1882 годзе «Списке гражданских и военных чиновников, состояших в отставке, без учреждения над ними полицейского надзора» пад №31 прыводзіцца і прозвішча Карсаліна.

Звестак аб творчасці Карсаліна пасля 1872 года не знойдзена. Тым не менш, мы можам выказаць меркаванне, што і ў апошнія гады жыцця, як і напачатку сваёй творчасці, ён мог рабіць партрэты жыхароў нашага горада, або пісаць абразы для слуцкіх храмаў. Годам смерці мастака можна лічыць канец 1883 або пачатак 1884 гадоў. Магчыма, з часам, на старых гарадскіх могілках будзе знойдзена і яго магіла.

Работы К.І. Карсаліна сёння вядомы мала, як мала даследавана і яго творчасць. Тым не менш, імя Карсаліна трывала ўвайшло ў гісторыю рускага рэалістычнага мастацтва. Ён – адзін з тых рускіх мастакоў, якія першымі пабывалі ў Кітаі, а потым сваімі работамі знаёмілі гледачоў з гэтай далёкай і экзатычнай краінай. I хаця значная частка творчасці нашага земляка прыходзіцца на час прэбывання ў Расіі, мы не павінны пакінуць незаўважаным, што пачынаўся жыццёвы і творчы шлях мастака ў Слуцку, як і тое, што ў Слуцку ён і завяршыўся.


 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
КІС-Кур"ер, 2000 г.
Артыкул апублікаваны да 191-годдзя з дня нараджэння мастака Карсалина