Станислав Урсын Шантыр (1764–1847)

Станислав Урсын Шантыр (1764–1847)

23.08.2017

Около года назад случчанка, проживающая теперь в Минске, Вера Грабовская создала сайт «Старые памятники в Слуцке», где систематизирует информацию о захоронениях на старом городском кладбище по улице 14 Партизан. На этом сайте размещаются фотографии сохранившихся старых памятников XIX – начала XX вв. с надписями на польском языке. Эта информация, надеется автор проекта, может очень помочь в генеалогических поисках и исторических исследованиях.

Предлагаем ознакомиться с одной из находок Веры Грабовской.

Станислав Урсын Шантыр – прелат, член Санкт-Петербургской духовной римско-католической коллегии, писатель.

Родился 7 сентября 1764 г. в д. Горспля Полоцкого повета в семье земского судьи Яна Шантыра. Первоначальное образование получил дома, в 4 года умел уже читать и писать, а со временем хорошо изучил латинский, французский и русский языки.

28 января 1780 г. Шантыр поступил в новициат иезуитов в Полоцке, который был открыт главой ордена Станиславом Черневичем после согласования с императрицей Екатериной II и митрополитом Богуш-Сестренцевичем. Шантыр сразу обратил на себя внимание своим красноречием, живым умом и твёрдым характером.

В 1787 г. он начал изучение богословие в Полоцком иезуитском коллегиуме, но уже 8 июня 1788 г. он покинул Общество Иисуса.

Став епархиальным священником, Станислав Шантыр успешно поднимался по карьерной лестнице, в скором времени занял пост смоленского каноника, потом – секретаря Могилёвской консистории.

В 1802 г., временно управляя, за отсутствием митрополита, Могилёвской епархией, Шантыр призывал униатов переходить в католицизм, уверяя, что император Павел запретил существование унии и дозволил всем униатам перейти в католичество.

Вскоре Шантыра приблизил к себе митрополит Богуш-Сестренцевич, сделав его руководителем своей канцелярии. Шантыр имел большое влияние среди белорусских католических иерархов, получил степень прелата и вошёл в состав Римско-католической духовной коллегии в Петербурге. Это был кульминационный момент в его карьере и дружбе с Сестренцевичем, так как с этого момента и до смерти они оставались заклятыми врагами.

Началось все с того, что в 1805 г. митрополит, который в своей деятельности стремился к абсолютной власти, подал министру юстиции П.В. Лопухину проект реформации католической иерархии Российской Империи. Это вызвало беспокойство членов Духовной коллегии, однако никто из них не сделал ничего, чтобы противодействовать намерениям митрополита. Только Шантыр тут же подготовил и подал императору Александру I прошение, из-за которого император потребовал отклонить проект митрополита.

Уже в следующем году Станислав Шантыр был удалён из Духовной коллегии и лишён всех привилегий. В 1808 г. выслан в Виленскую епархию, где стал настоятелем скромного прихода в Милейчицах (польск. Milejczyce) на Подляшьи. В 1811 г. после смерти епископа Циприана Одынца и освобождения поста вспомогательного епископа Могилёвской архиепархии, Сестренцевич категорически высказался против назначения на эту должность Шантыра.

Наиболее значительный период жизни Станислава Шантыра связан со Слуцком, где он служил настоятелем в течение четверти столетия. Однако и тут ему пытался помешать Сестренцевич, не позволяя занять должность настоятеля. Тем не менее, Шантыру удалось заручиться поддержкой князя Адама Чарторыйского, который был другом и советником императора Александра I. Благодаря его вмешательству Станислав Шантыр в 1815 г. получил назначение в Слуцкий приход. В этом же году в Виленском университете он защитил степень доктора богословия и доктора права. В 1816 г., когда университет хотел избрать его своим почётным членом и митрополит вновь возник на его пути, Шантыр обратился за поддержкой к министру образования графу А.К. Разумовскому. Тот решительно отклонил донос митрополита и утвердил назначение Шантыра.

Станислав Шантыр был очень набожным человеком и непримиримым врагом противников католической церкви. Если дело касалось веры, он не шёл ни на какие компромиссы.

Следуя своим иезуитским привычкам, в 1818 г. он приказал при преподавании Закона Божия в слуцком училище внушать детям, большинство которых не было католиками, что «все веры, за исключением римской, прокляты от папы и, как гнилые члены, отринуты от общества верных», и сам с жаром доказывал с церковной кафедры важность греха, в который впадают родители, поручающие воспитание своих детей иноверцам.

Активно боролся с масонами, нападал на университетскую реформу Адама Чарторыйского и философские идеи Геронима Стройновского (польск. Hieronim Stroynowski), судился с кальвинистами. В Слуцке Шантыр пользовался большой популярностью и авторитетом, часто на его богослужения ходили не только католики, но и православные верующие.

Шантыр особенно активно боролся с кальвинистами, зная, что кальвинисты содержат благотворительный пансион и притягивают к себе молодёжь, Станислав Шантыр составил проект организации в Слуцке благотворительного общества. Подготовленный статут в 1817 г. был согласован правительством, а само учреждение получило денежные субсидии. На протяжении 7 лет в Слуцком уезде на благотворительные цели было собрано больше 140 000 рублей. На эти средства содержались бедные ученики, основаны в разных районах уезда 6 больниц и 15 сельских школ, в которых училось около 300 детей, оказывалась материальная поддержка беднякам. По его инициативе и финансовой поддержке созданы приходские школы в Слуцке, Копыле и Пинске.

В виленском издании «Dzieje dobroczynności» в 1820–1822 гг. было опубликовано множество рассуждений, статей и речей Станислава Шантыра, в том числе об истории Слуцка и католической церкви.

В 1840 г. Станислав Шантыр вышел на пенсию. Заслуги Шантыра как религиозного писателя связаны, в первую очередь, с написанной им работой «Известия по истории Церкви и католического вероисповедания в странах, что находятся под российским правлением» («Zbior wiadomości o kościele і religji katolickiej w Cesarstwie Rossyjskiem od roku 1773 do 1826, zebrani z pism urzędowych, dokumentow i wlasnego widzenia»). Эта книга, посвящённая истории католичества в России, издана в Познани в 1843 г.

Был награждён орденами Св. Станислава и Св. Анны.

Место и дата смерти Станислава Шантыра были не известны.

Однако сохранилась рукопись, названная им «Воспоминания о моей жизни…» (Pamiętniki mego życia i w nim zdarzeń różnych dorywczo z pamięci spisane dla zabawy z opisaniem miejsc znajomych oraz biografią współczesnych osób przeze mnie x. Stanisława Ursyna s Zantyr prałata od 15 lipca do 15 sierpnia 1846 roku), которая хранится в краковском архиве – Archiwum Prowincji Polski Południowej Towarzystwa Jezusowego). Рукопись была написана по просьбе ректора петербургской Духовной Академии Игнатия Холовинского и датируется 1846 г., поэтому считалось, Станислав Шантыр умер не ранее 1846 г. А сейчас мы видим, что исследователи были не далеки от истины – Станислав Шантыр умер в 1847 г. и похоронен в городе, в котором закончил свою карьеру – в Слуцке.

Р.S. А вот на польском сайте ipsb.nina.gov.pl Людвик Гжебень указал точную дату смерти Станислава Шантыря – 23.02.1847 и место Слуцк, высказав предположение, что, вероятно, он тут и похоронен.

 

 

Сайт «Старые памятники в Слуцке»


 

 

Ещё один материал по теме.

Імя гэтага чалавека сёння на Беларусі мала каму вядомае. Аднак у свой час, у перыяд, што супаў з падзеламі Рэчы Паспалітай, і пазней ён адыграў значную ролю і ў гісторыі Касцёла на Беларусі, і ў гісторыі Слуцка.

Станіслаў Урсын Шантыр нарадзіўся 7 верасня 1764 года ў вёсцы Горспля Полацкага павета ў сям"і земскага суддзі. Калі ў 1779 годзе Станіслаў Чарневіч, тагачасны рэктар Полацкага езуіцкага калегіума, выклапатаў у імператрыцы Кацярыны II і мітрапаліта Станіслава Богуш-Сестранцэвіча дазвол на адкрыццё навіцыяту езуітаў у Полацку, сюды ў шматлікіх шэрагах здольнай моладзі 28 студзеня 1780 года паступіў і Шантыр. Ужо ў той час ён вызначаўся красамоўствам, жывым розумам, моцнай воляй, нязломным характарам.

У 1787 годзе Шантыр пачаў вывучаць тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме, але ўжо 8 чэрвеня 1788 года выйшаў з ордэна езуітаў. Гэта было выклікана, верагодна, тагачасным становішчам ордэна. У 1773 годзе папа Клімент XIV сваёй булай «Dominus ac Redemptor noster» забараніў яго дзейнасць. Аднак Кацярына II, насуперак рашэнню папы, захавала ордэн на землях усходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Старэйшыя і больш дасведчаныя сябры ордэна супакойвалі сваіх сабратоў, што ў Расійскай дзяржаве була не набыла моцы закону, а таму няма падставаў да хвалявання. Аднак у 1783 годзе папскі нунцый Ян Анджэй Аркеці, накіроўваючыся ў Пецярбург, завітаў у Оршу і Віцебск і папракнуў ордэн у непаслушэнстве Апостальскай сталіцы. У выніку манахі пачалі пакідаць кляштарныя муры. Пазней гэтак жа паступіў і 24-гадовы Шантыр, бо, паводле ягоных слоў, «не мог знесці чарвячка баязлівага сумлення».

Стаўшы свецкім ксяндзом, Станіслаў Шантыр паспяхова ўздымаўся па іерархічных прыступках. У хуткім часе ён заняў пасаду каноніка смаленскага, потым – сакратара Магілёўскай кансісторыі. Неўзабаве Шантыра наблізіў да сябе мітрапаліт Богуш-Сестранцэвіч, зрабіўшы яго кіраўніком сваёй канцылярыі. Шантыр, які меў тады значны ўплыў сярод беларускіх іерархаў, атрымаў ступень пралата і ўвайшоў у склад Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, стаў яе асэсарам. Гэта быў кульмінацыйны момант у яго кар"еры і сяброўстве з Сестранцэвічам, бо з гэтага часу і ажно да смерці яны заставаліся заклятымі ворагамі.

Пачалося з таго, што ў 1805 годзе самалюбны мітрапаліт, які ў сваёй дзейнасці імкнуўся да абсалютнай улады, падаў тагачаснаму міністру юстыцыі П. В. Лапухіну праект рэфармавання духоўнай іерархіі. Гэта выклікала занепакоенасць сяброў Духоўнай калегіі. Аднак, абураючыся ўчынкам Сестранцэвіча, ніхто з іх не зрабіў аніякіх крокаў, каб прадухіліць яго намеры. Не спалохаўся толькі Шантыр. Ён неадкладна падаў імператару Аляксандру I прашэнне, да таго ж, складзенае настолькі талкова, што той адразу загадаў адклікаць праект мітрапаліта. З боку Шантыра гэта быў адважны крок, бо ўсе добра ведалі пра помслівасць Сестранцэвіча.

Ужо ў наступным годзе Станіслава Шантыра выдалілі з Духоўнай калегіі і пазбавілі ўсіх бенефіцыяў. У 1808 годзе ён быў высланы ў Віленскую дыяцэзію, дзе атрымаў сціплую парафію ў Мілейчыцах. А калі ў 1811 годзе пасля смерці біскупа Цыпрыяна Адынца вызвалілася пасада кіраўніка Магілёўскай дыяцэзіі, Сестранцэвіч катэгарычна выступіў супраць прызначэння на яе Шантыра.

Найбольш значны перыяд жыцця кс. Станіслава Шантыра звязаны са Слуцкам, дзе ён чвэрць стагоддзя заставаўся пробашчам мясцовай парафіі. Праўда, мітрапаліт Сестранцэвіч і тут спрабаваў перашкодзіць свайму ворагу і не дазволіць яму заняць гэтае месца. Аднак кс. Шантыр, энергічны палітык з вялікімі сувязямі, заўсёды ўмеў знаходзіць шляхі паратунку, кожны раз кампраметуючы гэтым свайго помслівага кіраўніка. Гэтым разам пратэкцыю яму склаў князь Адам Чартарыйскі, сябра і дарадчык Аляксандра I. Дзякуючы яго ўмяшанню кс. Станіслаў Шантыр у 1815 годзе ўсё ж атрымаў Слуцкую парафію. А ў 1816 годзе, калі Віленскі універсітэт хацеў абраць яго сваім ганаровым сябрам (яшчэ ў 1805 годзе ён атрымаў тут ступень доктара тэалогіі і доктара права) і мітрапаліт у чарговы раз апынуўся на яго шляху, кс. Шантыр звярнуўся за падтрымкай да графа А. К. Разумоўскага, тагачаснага міністра народнай асветы. Той рашуча адхіліў данос мітрапаліта і зацвердзіў Шантыру вучоную ступень.

Увогуле гэта быў чалавек амбітны і дзейны, прагны да барацьбы; рэдкая з"ява ў тыя часы пашыранага вальнадумства – ён быў глыбока веруючым. Калі справа тычылася веры, кс. Шантыр не пагаджаўся ні на якія кампрамісы, і ўсе сродкі здаваліся яму добрымі. Ён зацята змагаўся і словам, і пяром з масонамі і Расійскім біблейскім таварыствам, «выкрываў» віленскіх філаматаў і філарэтаў, называючы іх «шайкай», нападаў на універсітэцкую рэформу Адама Чартарыйскага і філасофскія ідэі Гераніма Страйноўскага, судзіўся з кальвіністамі за сваю паству…

Ксёндз Шантыр, самавіты і красамоўны, надзвычай удала падтрымліваў у Слуцку аўтарытэт свайго веравызнання: на яго пышныя набажэнствы ў фарным касцёле збіраліся вернікі розных канфесій. Бывала, у велікодны вечар ён наўмысна спяшаўся з урачыстым набажэнствам і, тройчы тэатральна выскокваючы з сярэдзіны амбоны з запаленымі свечкамі, гучным голасам усклікаў па-беларуску: «Хрыстос уваскрос!» Прысутныя радасна падалі на калені, а пасля набажэнства, разыходзячыся па хатах, гаварылі: «Навошта нам чакаць іншага набажэнства, калі ў фары ксёндз Шантыр урачыста абвясціў Божае Уваскрэсенне – пара разгавецца». Іншыя святары бачылі гэта і незадаволена бурчалі, але што яны маглі зрабіць з уплывовым пралатам?

На дух не выносячы кальвіністаў (як вядома, мітрапаліт Сестранцэвіч таксама паходзіў з кальвінскай сям"і і толькі пазней перайшоў у каталіцтва), кс. Шантыр вырашыў супернічаць з імі і на культурнай ніве. Ведаючы, што кальвіністы маюць дабрачынны пансіён і прыцягваюць да яго моладзь, ён склаў выдатны праект арганізацыі ў Слуцку дабрачыннага таварыства. Падрыхтаваны статут у 1817 годзе быў ухвалены ўрадам, а сама ўстанова атрымала грашовыя падарункі і пахвалу Аляксандра I. Пра вялікае памкненне да дабрачыннасці сведчыць той факт, што на працягу сямі гадоў толькі Слуцкі павет сабраў больш за 148 000 рублёў. З гэтай значнай сумы, якой распараджаўся камітэт на чале з кс. Станіславам Шантырам, выхоўвалі бедных вучняў, заснавалі ў розных месцах павета 6 шпіталяў і 15 вясковых школак, у якіх вучыліся 300 дзяцей, аказвалі матэрыяльную дапамогу жабракам.

Яшчэ адной філантрапічнай ідэяй ксяндза было заснаванне ў 1818 годзе ва ўладаннях Слуцкай фары «шляхецкіх пасяленняў». Убачыўшы мізэрнае становішча дробнаместачковай шляхты, звычайна неадукаванай і эксплуатаванай памешчыкамі, ён вызначыў ёй для пасялення фальваркі Келя ў Слуцкім і Чавусы ў Бабруйскім паветах. Дзякуючы намаганням пралата абмерылі зямлю і падзялілі яе на дробныя ўчасткі, пабудавалі засценкі і засялілі іх убогай шляхтай на вельмі спрыяльных умовах. Ксёндз Шантыр забяспечыў пасяленцаў разнастайнай дапамогай, увёў абавязковае навучанне ў адчыненых школках, стварыў ашчадную касу. Агульная плошча пасяленняў складала 61 валоку, і на іх уладкаванне заснавальнік выдаткаваў з уласнай кішэні 4000 злотых. На жаль, пасля адыходу кс. Шантыра ў 1840 годзе ўсё гэта развалілася і перастала існаваць.

Заслугі кс. Станіслава Шантыра як рэлігійнага пісьменніка звязаны, перш за ўсё, з напісанай ім працай «Звесткі па гісторыі Касцёла і каталіцкага веравызнання ў краінах, што знаходзяцца пад расійскім панаваннем» (ч. 1–2). Кніга гэтая, прысвечаная гісторыі каталіцтва ў Расіі ў 1773–1827 гадах, выйшла ў Познані ў 1843 годзе.

Дакладна невядома, дзе і калі памёр ксёндз Станіслаў Шантыр. Аднак захаваўся рукапіс, названы ім «Успаміны пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні…», датаваны 1846 годам. Значыць, у гэты час 82-гадовы ксёндз Шантыр яшчэ жыў…

 

 

Наталля МАЗОЎКА
Журнал «Наша вера», 2002