Вайцаховіч Валерый Станіслававіч

Вайцаховіч Валерый Станіслававіч

(Вайтехович Валерий Станиславович)
Жывапісец. Нарадзіўся 07.05.1965 года ў Слуцку. Скончыў сярэднюю школу №9. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў(кіраўнік Садзін У.С.) і ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе (кіраўнікі Наруцкі У.І. і Адонін А.М.). Вучыўся ў Бабруйскім мастацкім прамыслава-тэхнічным вучылішчы №15. З 1983 года, падчас двухгадовай службы ў радах Савецкай арміі, прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Удзельнічае ў гарадскіх мастацкіх выстаўках. Работы знаходзяцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея.