Міснік-Латушка Алена Мікалаеўна

Міснік-Латушка Алена Мікалаеўна

(Мисник-Латушко Елена Николаевна)
Нарадзілася ў Мінску ў 1984 годзе. З 1991 па 1997 год жыла ў Карэліі, з 1997 у Слуцку. У 2001 годзе скончыла слуцкую сярэднюю школу №10 імя С.Ф. Рубанава. Адукацыю атрымала ў Рэчыцкім педагагічным коледжы і Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Працавала настаўнікам англійскай мовы ў СОШ №10 імя С.Ф. Рубанава. З 2007 года займаецца вітражным роспісам па шклу. Удзельнічае ў гарадскіх мастацкіх выстаўках, у тым ліку арганізавала некалькі персанальных. Свае творы выстаўляе ў галерэях Мінска.