Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч)

Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч)

(02.05.1869 –18.03.1940)

Мастак жывапісец і графік. Аўтар жанравых і гістарычных кампазіцый, партрэтаў, архітэктурных замалёвак. З 1939 года меў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Нарадзіўся ў Мінску ў мяшчанскай сям"і. Вучыўся ў мясцовым хедэры і рамесным вучылішчы. Мастацкую адукацыю здабываў працяглы час: у 1883–1886 гады займаўся ў рысавальнай школе Н.І. Мурашкі ў Кіеве, у 1887–1888 гады вучыўся ў Л. Гараўца ў Варшаве, у 1888 –1895 гады – у Акадэміі Р. Жульена ў Парыжы, у 1897–1900 гады – у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе.

У 1900 годзе вярнуўся ў Мінск, праз чатыры гады адкрыў свае прыватныя курсы жывапісу і малявання. У 1906 годзе курсы ператварыліся ў «Рысавальную школу мастака Кругера ў Мінску».

З 1921 года, па вяртанні ў Мінск з эвакуацыі, выкліканай Першай Сусветнай і Грамадзянскай вайнамі, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, у сярэдняй школе, працаваў мастаком-рэпарцёрам у газеце. Уваходзіў у склад «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», з 1935 года ў ліку Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Саюза мастакоў БССР.

Восенню 1921 года у складзе Этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі, арганізаванай Беларускім Дзяржаўным музеем, у якую таксама ўваходзілі мастак П. Гуткоўскі, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і іншыя, зрабіў вандроўку па Случчыне. У Слуцку маляваў помнікі архітэктуры, у тым ліку Антоніеўскі касцёл, Халодную сінагогу на Школішчы. Цяпер гэтыя малюнкі захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску. А адлюстраваныя мастаком помнікі архтэктуры засталіся ў мінулым. Узведзены ў 1820 годзе ў стылі позняга барока касцёл спачатку быў манастырскім (бернардзінскім), пазней парафіяльным (прыходскім), у 1930-я гады закрыты, у 1950-я разбураны. Пабудаваная напрыканцы 18 стагоддзя ў стылі барока Халодная сінагога пасля рэвалюцыі была закрыта, там арганізавалі хлебапякарню. У гады Вялікай Айчыннай вайны падчас ліквідацыі фашыстамі размешчанага на тэрыторыі Школішча гетта будынак быў разбураны.

 

 

Кругер Яков Маркович (Янкель Мордухович)

Художник - живописец и график. Автор жанровых и исторических композиций, портретов, архитектурных зарисовок. С 1939 г. имел почетное звание «Заслуженный деятель искусств БССР».

Родился в Минске в мещанской семье. Учился в местном хедере и ремесленном училище. Художественное образование получал длительное время: в 1883–1886 годы занимался в рисовальной школе Н.И. Мурашко в Киеве, в 1887–1888 годы учился у Л. Горовца в Варшаве, в 1888–1895 годы – в Академии Р. Жюльена в Париже, в 1897–1900 годы – в Высшем художественном училище при Императорской Академии Искусств в Санкт-Петербурге.

В 1900 году вернулся в Минск, через четыре года открыл свои частные курсы живописи и рисования. В 1906 году курсы превратились в «Рисовальную школу художника Крюгера в Минске».

С 1921 года, по возвращении в Минск из эвакуации, вызванной Первой мировой и Гражданской войнами, занимался преподавательской деятельностью на рабфаке Белорусского государственного университета, в средней школе, работал художником-репортером в газете. Входил в состав «Всебелорусской ассоциации художников», с 1935 года в числе Организационного комитета по созданию Союза художников БССР.

Осенью 1921 года в составе этнографической экспедиции по Беларуси, организованной Белорусским государственным музеем, в которую также входили художник П. Гутковский, фольклорист и композитор Владимир Теравский и другие, совершил путешествие по Случчине. В Слуцке рисовал памятники архитектуры, в том числе Антониевский костел, Холодную синагогу на Школище. Теперь эти рисунки хранятся в фонде Национального исторического музея в Минске. А отраженные художником памятник архитектуры остались в прошлом. Возведенный в 1820 году в стиле позднего барокко костел сначала был монастырском (бернардинским), позже парафиальным (приходском), в 1930-е годы закрыт, в 1950-е разрушен. Построенная в конце 18 века в стиле барокко Холодная синагога после революции была закрыта, там организовали хлебопекарню. В годы Великой Отечественной войны во время ликвидации фашистами расположенного на территории Школища гетто здание было разрушено.

На заставке: Яков Маркович Кругер. Автопортрет, 1899 год. Холст, масло, Национальный художественный музей Республики Беларусь.

 

 

 Бернардзінскі касцёл у Слуцку. 1921«Халодная сінагога ў Слуцку», 1921. Папера, акварэль«Аўтапартрэт», 1889. Палатно, алей«Партрэт Янкі Купалы», 1925. Палатно, алей