Уласевіч Павел Іванавіч (10.11.1920–13.10.1995)

Уласевіч Павел Іванавіч (10.11.1920–13.10.1995)

(Уласевич Павел Иванович)
Мастак-афарміцель, жывапісец і графік. Нарадзіўся ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае мастацка-педагагічнае вучылішча і мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працаваў у Слуцкай мастацкай майстэрні (філіял Мінскага мастацка-вытворчага камбіната). У 1950-я гады вёў заняткі гуртка выяўленчага мастацтва пры гарадскім Доме культуры. Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках. Стаў кандыдатам для ўступлення ў Саюз мастакоў, аднак паўнапраўным членам Саюза не стаў. Работы мастака знаходзяцца ў установах горада, прыватных зборах, захоўваюцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея.