Краснашчокава (Дзідзенка) Алена Анатольеўна

Краснашчокава (Дзідзенка) Алена Анатольеўна

(Краснощёкова (Диденко) Елена Анатольевна)

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Слуцку. Займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік Садзін У.С.), скончыла Слуцкую дзіцячую мастацкую школу (кіраўнік Наруцкі У.І.). Вучылася ў Кобрынскім вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Жыве ў Маскве.

Мастак-жывапісец. Працуе пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Удзельнічае ў групавых выстаўках у галерэях Масквы, гарадскіх выстаўках у Слуцку, арганізавала некалькі персанальных выставак у Маскве і Слуцку. Творы захоўваюцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея, у дзяржаўных і прыватных зборах Расіі. Беларусі, Украіны, Германіі і іншых краін.
 

Подробная информация на сайте http://krasnoschokova.ru/

 

 

 

 

 

 

 «Туманная раніца». Палатно, алей. 2008«Настальгія». Палатно, алей. 2007«Калізей». Палатно, алей. 2007-«Успамін аб доме». Палатно, алей. 2008«Успамін аб доме». Палатно, алей. 2004