Лешчанка (Гурына) Таццяна Дзмітрыеўна

Лешчанка (Гурына) Таццяна Дзмітрыеўна

(Лещенко Татьяна Дмитриевна)

15.04.2013

Мастак-педагог, жывапісец. Нарадзілася ў Слуцку ў 1963 г. Вучылася ў сярэдняй школе № 6. У 1971–75 гады займалася ў студыі выяўленчага мастацтва Слуцкага гарадскога Дома піянераў і школьнікаў пад кіраўніцтвам У.С. Садзіна. Скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці мадэліраванне і канструяванне адзення. З 1988 па 1993 г.атрымлівала адукацыю на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер педуніверсітэт імя П.М. Машэрава).

Працавала выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Слуцкай сярэдняй школе №11. З 1995 г. на выкладчыцкай рабоце ў Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе, з 2007 г. – дырэктар ДМШ.
Удзельнік гарадскіх і групавых мастацкіх выставак.