Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч

Мастак-жывапісец. Нарадзіўся 27.08.1947 г. у Слуцку. З 2-й паловы 1950-х гг. жыве ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1967) і аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1977, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў А. Бараноўскага. У выстаўках удзельнічае з 1977 г. З 1988 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.
У 1985–89 гг. працаваў кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва СШ № 75 г. Мінска. У 1996–97 гг. выкладаў на кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў.
Працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу. Аддае перавагу жанрам нацюрморта і пейзажа. Вядучая тэма ў творчасці – матэрыяльная і духоўная спадчына беларускага народа («Нацюрморт з абразом», «Народная скульптура», «Памяці Ф. Скарыны», «Хлеб», «Нацюрморт з яблыкамі»). Характар работ вызначаецца дакладнай перадачай формы і аб"ёму, стрыманым мяккім каларытам.
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленнікава, шэрагу іншых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных збораў рэспублікі і іншых краін.
Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
Ходорович Владимир Павлович
Художник-живописец. Родился 27 августа 1947 г. в Слуцке. Со 2-й половины 1950-х гг. живет в Минске. Окончил Минское художественное училище (1967) и отделение живописи Белорусского государственного театрально-художественного института (1977, ныне Белорусская академия искусств). Учился у А. Барановского. В выставках участвует с 1977 г. С 1988 г. член Белорусского союза художников.
В 1985–89 гг. работал руководителем изостудии СШ № 75 г. Минска. В 1996–97 гг. преподавал на кафедре живописи Белорусской академии искусств.
Работает в технике масляной живописи. Предпочитает жанры натюрморта и пейзажа. Ведущая тема в творчестве – материальное и духовное наследие белорусского народа («Натюрморт с иконой», «Народная скульптура», «Памяти Ф. Скорины», «Хлеб», «Натюрморт с яблоками»). Характер работ определяется точной передачей формы и объема, сдержанным мягким колоритом.
Работы художника находятся в Национальном художественном музее Беларуси, Музее современного искусства, фондах БСХ, Могилевском областном художественном музее имени П. Масленникова, ряда других государственных, общественных и частных собраний республики и других стран.
Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)