Стасевіч Галіна Харытонаўна

Стасевіч Галіна Харытонаўна

(Стасевич Галина Харитоновна)
Майстар манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Нарадзілася 03.08.1948 г. у Слуцку. У 1967 г. скончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1975 г. - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1976 г. З 1991 г. сябра Беларускага саюза мастагаў. Жыве ў Барысаве.
Працуе пераважна ў тэхніцы ручнога ткацтва (габелен). Аўтар серыі габеленаў «Букеты» для кафэ гасцініцы «Кастрычніцкая» (Мінск). Многія работы створаны ў сааўтарстве з В.С.Стасевічам - «Музыкі» (1986), «Беларускія асветнікі», «Пераможцы», «Восень», «Іней» і іншыя.

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

МузыкiБлок паштовых марак з работай Г. Ставевіч (габелен Шэрань. 1988)