Смалінскі Юзеф

Смалінскі Юзеф

Смолинский Юзеф (1865-1927)


Польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці. Займаўся таксама кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва. Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцэха Герсана.

У 1904 г. займаўся вывучэннем помнікаў старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры. У выніку з"явіўся рукапіс «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку». Для яго зрабіў шэраг фатаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Спуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс Ю.Смалінскага, які сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук, з"яўляецца каштоўнай крыніцай вывучэння мастацкай спадчыны старажытнага.

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

Рисунок-чертеж пушекРисунок печати СофьиКапліца ў вёсцы Дунайчыцы Слуцкага павета