Скарабагатаў Сцяпан Захаравіч (1920–1993)

Скарабагатаў Сцяпан Захаравіч (1920–1993)

Самадзейны мастак-жывапісец. Займаўся таксама разьбой па дрэву. Палкоўнік у адстаўцы.

Нарадзіўся ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці (Расія). Пасля школы паступіў у Пензенскае мастацкае вучылішча. У 1940 годзе, з другога курса прызваны на службу ў Чырвоную Армію.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1944), ордэнам Аляксандра Неўскага (1945), медалямі. Пасля вайны скончыў Акадэмію бронетанкавых войскаў, служыў у Слуцку. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў дырэктарам Слуцкага філіяла дзяржаўнага архіва, начальнікам грамадзянскай абароны раёна, узначальваў гарадскі Савет ветэранаў.

Жывапісам займаўся і падчас службы, але большая частка работ зроблена пасля звальнення ў запас. У творчасці арыентаваўся на рускі рэалістычны жывапіс другой паловы ХІХ – пачатку XX ст.

На гарадскіх мастацкіх выстаўках работы мастака пачалі з'яўляцца з канца 1950-х – пачатку 1960-х гадоў. Актыўная выставачная дзейнасць прыходзіцца на 1980-я гады. Удзельнік гарадскіх выставак самадзейных мастакоў (1986, 1989), абласной (Дыплом 1-й ступені) і рэспубліканскай выставак (1987). Прымаў ўдзел у выстаўцы беларускіх народных майстроў на Украіне (Дні Беларусі на Украіне), народных майстроў Мінска і Мінскай вобласці ў Польшчы. У 1986, 1989, 1991 гг. адбыліся персанальныя выстаўкі ў Слуцку. Работы мастака захоўваюцца ў прыватных зборах жыхароў Слуцка, у Слуцкім краязнаўчым музеі.

 

 

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006) з дапаўненнямі.


 

 

Скоробогатов Степан Захарович (1920–1993)

Самодеятельный художник-живописец. Занимался также резьбой по дереву. Полковник в отставке.

Родился в городе Новозыбков Брянской области (Россия). После школы поступил в Пензенское художественное училище. В 1940 году, со второго курса призван на службу в Красную Армию.

Участник Великой Отечественной войны. Награжден орденом Отечественной войны 2-й степени (1944) орденом Александра Невского (1945), медалями. После войны окончил Академию бронетанковых войск, служил в Слуцке. После выхода в отставку работал директором Слуцкого филиала государственного архива, начальником гражданской обороны района, возглавлял городской Совет ветеранов.

Живописью занимался и во время службы, но большая часть работ сделана после увольнения в запас. В творчестве ориентировался на русскую реалистическую живопись второй половины XIX – начала XX в.

На городских художественных выставках работы мастера стали появляться с конца 1950-х – начале 1960-х годов. Активная выставочная деятельность приходится на 1980-е годы. Участник городских выставок самодеятельных художников (1986, 1989), областной (Диплом 1-й степени) и республиканской выставок (1987). Принимал участие в выставке белорусских народных мастеров на Украине (Дни Беларуси на Украине), народных мастеров Минска и Минской области в Польше. В 1986, 1989, 1991 годах состоялись персональные выставки в Слуцке. Работы художника хранятся в частных собраниях жителей Слуцка, в Слуцком краеведческом музее.

Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006 г.) с дополнениями.

 

 

 

Слуцк. «Чертов мостик»«Слуцкі манастыр», 1986. Кардон, алей«Слуцк у чэрвені 1944 года», 1981. Палатно, алей