Рубец Аляксандр Міхайлавіч
Мастак-жывапісец і графік. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Гродна. Сям"я неўзабаве пераехала ў Слуцк. Вучыўся ў СШ №9. Да 1964 года займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін), з 1964 па 1968 год – у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву (цяпер мастацкі ліцэй) у Мінску. У 1972 годзе скончыў Ленінградскае мастацкае вучылішча імя В. Сярова. Жыве ў Пяцігорску (Стаўропальскі край).
З 1976 года працуе ў мясцовым мастацкім Фондзе, з 1989 года – дырэктар пяцігорскага аддзялення мастацкага Фонда Саюза мастакоў Расіі. З 2005 года член Творчага Саюза мастакоў Расіі. У 2008 годзе выбраны старшынёй Стаўропальскага рэгіянальнага аддзялення Творчага Саюза мастакоў Расіі. З 2010 года – віцэ-прэзідэнт Творчага Саюза мастакоў Расіі па Паўднёвай фэдэральнай акрузе, старшыня рэгіянальнага аддзялення ТСМ.
Удзельнік гарадскіх, краявых, занальных, расійскіх і міжнарожных выставак. Улюблёны жанр мастака – пейзаж, звяртаецца таксама і да нацюрморта, партрэта, стварае сюжэтныя кампазіцыі з сімвалічнымі або алегарычнымі матывамі. Узнагароджаны сярэбраным медалём Расійскай Акадэміі мастацтваў, медаллю «Шувалаў» Расійскай Акадэміі мастацтваў, залатым медалём Творчага Саюза мастакоў Расіі. Работы знаходзяцца ў Маскоўскім Дзяржаўным музеі сучаснага мастацтва, маскоўскай выставачнай зале «Тушына», Растоўскім мастацкім музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі горада Грозны, краязнаўчым музеі горада Есентукі, у шэрагу іншых збораў.
Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
Рубец Александр Михайлович
Художник-живописец и график. Родился в 1953 году в Гродно. Семья вскоре переехала в Слуцк. Учился в СШ № 9. С 1964 г. занимался в изостудии при Слуцком доме пионеров и школьников (руководитель В.С. Садин), с 1964 по 1968 год – в Республиканской школе-интернате по музыке и изобразительному искусству (ныне Художественный лицей) в Минске. В 1972 году окончил Ленинградское художественное училище имени В. Серова. Живет в Пятигорске (Ставропольский край).
С 1976 г. работает в местном Художественном фонде, с 1989 года – директор Пятигорского отделения Художественного фонда Союза художников России. С 2005 года член Творческого союза художников России. В 2008 году избран председателем Ставропольского регионального отделения Творческого союза художников России. С 2010 года – вице-президент Творческого союза художников России по Южному федеральному округу, председатель регионального отделения ТСМ.
Участник городских, краевых, зональных, российских и международных выставок. Любимый жанр художника – пейзаж, обращается также и к натюрморту, портрету, создает сюжетные композиции с символическими или аллегорическими мотивами. Награжден серебряной медалью Российской академии художеств, медалью «Шувалов» Российской академии художеств, золотой медалью Творческого союза художников России. Работы находятся в Московском государственном музее современного искусства, Московском выставочном зале «Тушино», Ростовском художественном музее, Государственном художественном музее города Грозный, краеведческом музее города Ессентуки, в ряде других собраний.
Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)