У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Пратасеня Іван Міхайлавіч

Мастак-акварэліст і майстар кніжнай графікі (малюнак алоўкам). Нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна 01.02.1931 г. У 1957 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1965 г. – Маскоўскі паліграфічны інстытут. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1964 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1973 г. Жыве ў Мінску.

Творчая біяграфія Івана Пратасені звязана з мастацкім афармленнем кніг і часопісаў. З 1958 г. ён мастак Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанню і радыёвяшчанню, з 1965 г. – мастацкі рэдактар выдавецтва «Ураджай», у 1972–84 гг. – мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1985 г. – мастацкі рэдактар часопіса «Работніца і сялянка» (цяпер «Алеся»). Работа на гэтых пасадах адзначана многімі рэспубліканскімі і ўсесаюзнымі дыпломамі, у тым ліку – Дыплом імя Францыска Скарыны 1984 г. за першы том «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі».

Значная частка станковых твораў прысвечана выдатным асобам нацыянальнай гісторыі. Сярод іх – «Думы Цёткі» (А. Пашкевіч. 1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Максім Багдановіч і Зоська Верас у Мінску. 1916 г.» (1982), «Кветкі радзімы. Ф. Скарына» (1986). У 1979–81 гг. стварыў серыю выяў помнікаў архітэктуры Беларусі. Пачуцці да сваёй радзімы перадаюцца ў работах «Бацькоўскі дом» (1972), «Аб перажытым. Партрэт бацькі» (1974), «Сцяжынка да бацькоўскай хаты» (1980), «Случ – рака палеская» (1980).

Мастак карыстаецца хуткай, эцюднага характару манерай выканання, якой уласцівы абагульненне формаў. Выкарыстоўвае і прыёмы спалучэння шырокага пісьма з наступнай дасканалай прапіскай асобных частак твора і асобных дэталяў. Пераважная большасць партрэтаў і тэматычных кампазіцый адрозніваюцца працягласцю выканання, шматслойнай прапіскай, прапрацоўкай дэталяў, вытанчанасцю формаў. Каляровая гама твораў, як правіла, выклікае ў гледача мяккі, лірычны настрой.

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі імя М. Багдановіча (Мінск), Мастацкім фондзе БСМ, Мінскім абласным краязнаўчым музеі (Маладзечна), Брэсцкім і Магілёўскім абласных краязнаўчых музеях, у шэрагу іншых музеяў Беларусі (Навагрудак, Тураў), Расіі (Яраслаўль), у прыватных калекцыях рэспублікі і замежных. Свае творы Іван Пратасеня не раз прадстаўляў слуцкаму гледачу на персанальных і групавых выстаўках. У Слуцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца работы «Случ – рака палеская», «Белыя росы», «Бацькоўскі дом».

 

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 

Протасеня Иван Михайлович

Художник-акварелист и мастер книжной графики (рисунок карандашом). Родился в деревне Старцевичы (сейчас Знамя) Слуцкого района 01.02.1931 г. В 1957 г. окончил Минское художественное училище, а в 1965 г. – Московский полиграфический институт. В художественных выставках участвует с 1964 г. Член Союза художников с 1973 г. Живет в Минске.

Творческая биография Ивана Протасени связано с художественным оформлением книг и журналов. С 1958 г. он художник Государственного комитета по телевидению и радиовещанию, с 1965 г. – художественный редактор издательства «Урожай», в 1972–84 гг. – Художественный редактор издательства «Белорусский Советская Энциклопедия», с 1985 г. – художественный редактор журнала «Работница и крестьянка» (сейчас «Алеся»). Работа на этих должностях отмечена многими республиканскими и всесоюзными дипломами, в том числе – Диплом имени Франциска Скорины 1984 г. за первый том «Энциклопедии литературы и искусства Беларуси».

Значительная часть станковых произведений посвящена выдающимся личностям национальной истории. Среди них – «Думы Тётки» (А. Пашкевич. 1976), «Кирилл Туровский» (1979), «Максим Богданович и Зоська Верас в Минске. 1916» (1982), «Цветы родины. Ф. Скорина» (1986). В 1979–81 гг. создал серию изображений памятников архитектуры Беларуси. Чувства к своей родине передаются в работах «Родительский дом» (1972), «О пережитом. Портрет отца» (1974), «Тропинка к родительскому дому» (1980), «Случь – река полесская» (1980).

Художник пользуется быстрой, этюдного характера манерой исполнения, которой присуще обобщение форм. Использует и приемы сочетания широкого письма с последующей совершенной пропиской отдельных частей произведения и отдельных деталей. Подавляющее большинство портретов и тематических композиций отличаются длительностью выполнения, многослойной пропиской, проработкой деталей, изяществом форм. Цветовая гамма произведений, как правило, вызывает у зрителя мягкое, лирическое настроение.

Работы художника находятся в Национальном художественном музее Беларуси, Музее современного изобразительного искусства, Литературном музее имени М. Богдановича (Минск), Художественном фонде БСХ, Минском областном краеведческом музее (Молодечно), Брестском и Могилевском областных краеведческих музеях, в ряде других музеев Беларуси (Новогрудок, Туров), России (Ярославль), в частных коллекциях республики и зарубежных. Свои произведения Иван Протасеня не раз представлял слуцкому зрителю на персональных и групповых выставках. В Слуцком краеведческом музее хранятся работы «Случь – река полесская», «Белые росы», «Родительский дом».

 

Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)

 

 

«Спеюць антонаўкі» (1980)«Бацькоўскі дом»Взлёт«Старая сасна ў Чарняўцы», 1974. Папера, акварэль«У Цэнтральным батанічным садзе», 1950-я. Папера, акварэль«Ціхі дзень», 1992. Папера, акварэль«Кліч Радзімы», 1992. Папера, акварэль«Памяць стагоддзяў», 2007. Папера, акварэль«Далягляды Случчыны», 2007. Папера, акварэль«На радзіме Васіля Быкава. Ушаччына», 1984. Папера, акварэль«Л.М. Талстой», 2008. Папера, акварэль«Купанне на зыходзе дня», 2000. Папера, акварэль«Пахне чабор», 2000. Папера, акварэль«Навальніца над возерам», 1989. Папера, акварэль«Вечар на рацэ». Папера, акварэль



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2707. Последнее 2018-11-18 15:42:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru