Вітко Уладзімір Ільіч

Вітко Уладзімір Ільіч

Майстар станковага жывапісу, займаецца таксама графікай, акварэллю, манументальным мастацтвам (габелен, вітраж, роспіс).

Нарадзіўся 10.05.1933 г. у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. У 1960 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. З 1961 г. жыве ў Віцебску. Працаваў мастаком на прамысловых прадпрыемствах горада, з 1968 г. - у Віцебскім мастацка-вытворчым камбінаце Мастацкага фонду Беларусі. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1963 г. З 1975 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Ен аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу. Гэта - гарадскія і вясковыя краявіды - «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды - «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў - «Кветкі» (1988), партрэтаў - «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй - «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з"яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дырэкцыі мастацкіх выставак, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (усе - Мінск), у Віцебскім мастацкім музеі, краязнаўчых музеях Наваполацка, Слуцка, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва г. Шчэціна (Польшча), у іншых прыватных і дзяржаўных зборах Польшчы, Германіі, Італіі.

 

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 


Витко Владимир Ильич

Мастер станковой живописи, занимается также графикой, акварелью, монументальным искусством (гобелен, витраж, роспись).

Родился 10.05.1933 г. в д. Греск Слуцкого района. В 1960 г. окончил Минское художественное училище. С 1961 г. живет в Витебске. Работал художником на промышленных предприятиях города, с 1968 г. - на Витебском художественно-производственном комбинате Художественного фонда Беларуси. В художественных выставках участвует с 1963 г. С 1975 г. член Белорусского союза художников.

Для творчества художника характерно жанровое разнообразие. Он автор пейзажей, выполненных преимущественно в технике масляной живописи. Это - городские и сельские пейзажи - «Старый Витебск» (1988), «Мой дом» (1987), отражение жизни природы - «Цветут луга» (1984), «Белорусский пейзаж» (1978), натюрмортов - «Цветы» (1988 ), портретов - «Портрет матери» (1978), занимается сюжетно-тематической композицией - «Спортивный день» (1979). Для живописной манеры художника характерными являются оригинальность и смелость колорита, стремление к обобщению форм, декоративной громкости, либо, наоборот, намеренной приглушенности цвета.

Произведения художника хранятся в Национальном художественном музее Беларуси, Дирекции художественных выставок, Музее современного изобразительного искусства (все - Минск), в Витебском художественном музее, краеведческих музеях Новополоцка, Слуцка, в Музее современного изобразительного искусства г. Щецина (Польша), в других частных и государственных коллекциях Польши, Германии, Италии.

 


Источник: Титковский И.А. «Художники Слуцка» (Слуцк. 2006)

 

 

«Беларускі пейзаж»«Зіма». 1986. Палатно, алей«Лён цвіце». 1986. Палатно, алей«Вясенні матыў» 1989. Палатно, алей«Зіма». 1991. Палатно, алей«Вербы над возерам». 1997. Палатно, алей«Памяць». 2001. Палатно, алей«Генацыд». 2000. Палатно, алей«Валерыю Магучаму». 2006. Палатно, алей