Веракса Ігар Юр`евіч i Веракса (Плавінская) Жанна Уладзіміраўна

Веракса Ігар Юр`евіч i Веракса (Плавінская) Жанна Уладзіміраўна

Майстры дэкаратыўнай пластыкі.

Веракса Ігар нарадзіўся 11.12.1964 года ў Бабруйску. Веракса Жанна нарадзілася ў 1965 годзе ў Слуцку. Вучылася ў СШ № 7, займалася ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. Абодва скончылі ў 1984 г. Бабруйскае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №15, аддзяленне вытворчасці мастацкай керамікі. Вучыліся ў Концуба Анатоля Аляксандравіча, Калтыгіна Валерыя Аркадзьевіча, Боўда Юрыя Іванавіча.

З 1986 гг. жывуць у Слуцку. Жанна Уладзіміраўна ў 1988-90 гг. працавала выкладчыкам скульптуры ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе.

Большасць творчых работ выконваюць разам. За аснову сюжэтаў звычайна бяруцца беларускія этнаграфічныя матывы.

У 2006 годзе ўступілі ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці. Ігар Веракса ў 2007 годзе стаў прызёрам Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”, прысвечанага 15-годдзю Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

 

 

Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 

 

Веракса Игорь Юрьевич и Веракса (Плавинская) Жанна Владимировна

Мастера декоративной пластики.

Веракса Игорь родился 11.12.1964 года в Бобруйске. Веракса Жанна родилась в 1965 году в Слуцке. Училась в СШ № 7, занималась в Слуцкой детской художественной школе. Оба закончили в 1984 Бобруйское художественное профессионально-техническое училище №15, отделение производства художественной керамики. Учились у Концуба Анатолия Александровича, Колтыгина Валерия Аркадьевича, Бовда Юрия Ивановича.

С 1986 гг. живут в Слуцке. Жанна Владимировна в 1988-90 гг. работала преподавателем скульптуры в Слуцкой детской художественной школе.

Большинство творческих работ выполняют вместе. За основу сюжетов обычно берутся белорусские этнографические мотивы.

В 2006 году вступили в Белорусский союз мастеров народного творчества. Игорь Веракса в 2007 году стал призером Республиканского фестиваля-ярмарки ремесел "Весенний букет", посвященного 15-летию Белорусского Союза мастеров народного творчества.

 

 


Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Керамика«Вясковыя гаспадары». Кераміка, глазур«Свята». Кераміка, глазур.«У хаце». Кераміка, глазур«Добрая чарка». Кераміка, глазур«Гаспадыня». Кераміка, глазур«Скрыпачка». Кераміка, глазур«Святочны пачастунак». Кераміка, глазур«Любімы кот». Кераміка, глазур