Пешкур Іван Іванавіч

Пешкур Іван Іванавіч

Пешкур Иван Иванович (21.12.1921—12.10.1980)

Беларускі савецкі мастак тэатра.

Нарадзіўся ў вёсцы Вострава Слуцкага павета (з 1924 г. вёска ў Капыльскім раёне, які з 1924 па 1927 г. уваходзіў у Слуцкую акругу, а з 1935 па 1939 г. у Слуцкую памежную акругу). У сваёй вёсцы вучыўся ў пачатковай школе, потым у суседняй Навасёлкаўскай сямігодцы.

З 1935 па 1939 г. атрымліваў прафесійную адукацыю ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (настаўнікі У.Хрусталёў, І.Ахрэмчык, В.Дзежыц, Л.Лейтман, Ф.Фогт, Х.Даркевіч). Быў рэкамендаваны для паступлення ў мастацкую акадэмію імя Рэпіна ў Ленінград. Аднак быў мабілізаваны і замест працягу вучобы прышлося адправіцца на Савецка-фінскую вайну.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, падчас якой стварыў шэраг сатырычных антыфашысцкіх плакатаў.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел у адраджэнні і развіцці тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. З 1944 па 1957 г. і з 1970 па 1980 г. працаваў мастаком-сцэнографам у Тэатры оперы і балета. У 1948 г. на Усесаюзным фестывалі за спектакль “Папараць-кветка” атрымаў дыплом лаурэата.

З 1957 па 1969 г. з"яўляўся галоўным мастаком Беларускага тэатра юнага гледача. Тут пры яго ўдзеле пастаўлена больш за трыццаць спектакляў.

У 1967 г. для музея Вялікай Айчыннай вайны (у супрацоўніцтве з мастаком Я.Красоўскім) напісаў дыяраму “Лагер смерці у Малым Трасцянцы”.

Займаўся таксама станковым жывапісам, пісаў партрэты, пейзажы. З 1951 г. удзельнік мастацкіх выставак, з 1960 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.

Творчая дзейнасць адзначаны ордэнам “Знак Пашаны”, а таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета і граматай Міністэрства культуры БССР. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры РБ.

 

 

Эскіз дэкарацыі да спектакля А. Даргамыжскага Русалачка. 1956