Настаўнікі

Настаўнікі

26.07.2022

 

 

Вайна… Страшна. Боль. Адчай. Подзвіг. Адвага. Гонар… Усё змяшалася: і дрэннае, і добрае…
 

Перабіраючы ў вольны час архіў Рыгора Родчанкі, які перадаў мне яго сын Вадзім Рыгоравіч, знайшоў цікавыя звесткі пра подзвіг простых людзей у час Вялікай Айчыннай вайны. Неяк кранула мяне гэтае пісьмо тым, што там расказваюць пра людзей, імёны якіх не вядомы. Не думаю, што гэтых людзей не памятае ніхто. Абодва яны былі настаўнікамі, а ў той час настаўнік быў вельмі паважаным чалавекам, і не толькі таму, што ён быў адукаваным. Гэта былі людзі, якія вучылі дзяцей не толькі чытанню і пісьму, а сваім уласным прыкладам вучылі чалавечым каштоўнасцям, і сваім прыкладам паказалі, як павінен дзейнічаць сапраўдны грамадзянін сваёй дзяржавы. Не думаю, што раней гэтыя звесткі дзесьці асвячаліся, таму маю надзею, што можа хто-нібудзь, прачытаўшы гэта пісьмо, успомніць якія-небудзь аповеды ветэранаў ці блізкіх людзей, якія жылі у той час у Слуцку і ведалі штосьці аб гэтых героях, і адгукнецца. Не хочацца, каб зусім забыліся мы на тое, якой цаною далася нам перамога над фашызмам, чым прыходзілася ахвяраваць людзям дзеля таго, каб іх дзеці і ўнукі жылі пад чыстым і мірным небам…

 

Ёсць шмат цікавых звестак у гэтым архіве. Пасля таго, як скончу яго вывучаць, планую перадаць архіў, з дазвалення Вадзіма Рыгоравіча, у нашу Слуцкую бібліятэку. Як кажуць, таму, хто не помніць мінулае, наканавана перажыць тое самае…

 

 

 

 

Заснавальнік  і ўласнік "Наследие Слуцкого края" Бойка У. У.

 

Фота з архіва Бойка У. У.