У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Слова пра Настаўніка

17.08.2017

Любая прафесія, калі яна становіцца справай усяго жыцця, галоўным жыццёвым клопатам, які прыносіць карысць як асобным людзям, так і грамадству ў цэлым, заслугоўвае ўсеагульнай павагі і прызнання. Праца настаўніка, сярод усіх астатніх, мае асаблівую важкасць і значнасць.

Людзі, якія выбралі гэту прафесію, не толькі выхоўваюць словам, перакананнем, але і ўласным прыкладам, уласнай жыццёвай пазіцыяй. Нельга прывіць любоў і павагу, пачуццё спагадлівасці, дабрыні, справядлівасці, калі сам не валодаеш імі, калі яны не сталі і тваім унутраным кодэксам паводзінаў, учынкаў, перакананняў.

Чалавекам, які ўжо доўгія гады ідзе да людзей са светачам любові, дабрыні, зычлівасці і веры, з'яўляецца Мікалай Сяргеевіч Калядка, які вось ужо 35 гадоў працуе на ніве адукацыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Яго па-сапраўднаму асветніцка-падзвіжніцкая дзейнасць заслугоўвае самай высокай пахвалы і пашаны. А шлях у жыццё быў цікавым, багатым на падзеі, ва ўсіх сэнсах павучальным.

Пасля паспяховага заканчэння гістарычнага факультэта БДУ малады выпускнік Мікалай Калядка па размеркаванні едзе працаваць у Долгаўскую сярэднюю школу Салігорскага раёна Мінскай вобласці, а праз год становіцца дырэктарам сярэдняй школы в. Хорастава. У вырашэнні няпростых вучэбна-выхаваўчых пытанняў школьнага жыцця малады кіраўнік педагагічнага калектыву з усёй адказнасцю ставіцца да даручанай яму справы, робіць усё дзеля наладжвання канструктыўнай і эфектыўнай працы. Чалавек шырокага кругагляду і жыццёвых інтарэсаў, ён імкнецца ўнікнуць у праблемы і клопаты мясцовых жыхароў, моладзі, спрабуе наладзіць цесную сувязь з бацькамі навучэнцаў школы, знаходзіць падтрымку і разуменне з боку мясцовага кіраўніцтва. І сёння, праз столькі гадоў, Мікалай Сяргеевіч з прыемнасцю і ўнутраным хваляваннем прыгадвае той час, свае першыя крокі ў авалоданні прафесійным майстэрствам. А самае галоўнае тое, што намаганні, клопаты і трывогі не былі дарэмнымі. Яго колішнія вучні рэалізавалі свае здольнасці і таленты ў розных галінах дзейнасці, у тым ліку і ў педагагічнай сферы. Яны і сёння са шчырай удзячнасцю і павагай ставяцца да Мікалая Сяргеевіча, цэнячы яго педагагічнае майстэрства, уменне падтрымаць, падбадзёрыць, даць добрую параду, падзяліцца жыццёвым вопытам.

Пасля першых гадоў настаўніцтва і дырэктарства Мікалай Сяргеевіч пераязджае ў родны Слуцк, дзе пачынае працу выкладчыкам гісторыі ў сярэдняй школе № 10, якой у той час кіраваў Герой Сацыялістычнай Працы С.Ф. Рубанаў (праз некаторы час школа атрымала яго імя). А з 1990 года працоўная дзейнасць Мікалая Сяргеевіча праходзіла ў Слуцкім медыцынскім каледжы – навучальнай установе, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна. Новы калектыў, новыя знаёмствы, грамадская дзейнасць служылі яшчэ большым стымулам для рэалізацыі сваіх чалавечых якасцяў і прафесійных кампетэнцый. Будучых спецыялістаў-медыкаў, людзей, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё няпростай справе служэння людзям, Мікалай Сяргеевіч выхоўваў не толькі сваім словам, але і справай, паказваючы прыклад ва ўсім. Акрамя педагагічнай працы, Мікалай Сяргеевіч больш за дзесяць гадоў узначальваў прафсаюзны камітэт каледжа, займаўся арганізацыяй забаўляльных, спартыўных, культурных мерапрыемстваў, дапамагаў у вырашэнні жыллёвых праблем навучэнцаў.

З 2003-га па 2009 год Мікалай Сяргеевіч працуе дырэктарам сярэдняй школы № 4 г. Слуцка. Ён наладжвае прыязныя адносіны з калектывам школы, займаецца ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізоўвае камп'ютарны клас. За сваю прафесійную і грамадскую дзейнасць атрымлівае падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровую грамату і падзяку начальніка Упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровую грамату Слуцкага раённага выканаўчага камітэта. Не пакідаючы сваіх прафесійных абавязкаў, выбіраецца дэпутатам Слуцкага гарадскога і раённага Савета дэпутатаў.

З 2010 года і па сённяшні час Мікалай Сяргеевіч працуе выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў Слуцкім дзяржаўным каледжы, прымае ўдзел у культурным і грамадскім жыцці гэтай установы адукацыі. Разам са сваімі калегамі, педагогамі-гуманітарыямі і педагагічным калектывам каледжа асвойвае новыя тэхналогіі навучальнага працэсу, а галоўнае – вучыць маладых юнакоў і дзяўчат нават у самых няпростых сітуацыях быць мужнымі, не здраджваць свайму прызванню, упарта крочыць да сваёй мэты. Акрамя таго, Мікалай Сяргеевіч з'яўляецца сакратаром Слуцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. І на гэтым участку працы М. Калядка бачыць сваю задачу ў тым, каб больш актыўна прыцягваць моладзь да грамадскіх мерапрыемстваў, у тым ліку браць шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, інвалідамі, пажылымі людзьмі.

У працы настаўніка не можа быць перапынку, перадышкі – настаўнік заўсёды павінен быць адкрыты людзям, каб ведаць іх патрэбы, праблемы, цяжкасці і рабіць усё дзеля іх найхутчэйшага вырашэння. Прафесія для паважанага настаўніка стала жывым увасабленнем яго прызвання, калі ўжо проста немагчыма стаяць наўзбоч дарогі, быць звычайным сузіральнікам жыцця. Мікалай Сяргеевіч заўсёды дзеліцца сваёй энергіяй, цяплом і радасцю і гатовы прыйсці на дапамогу кожнаму, адчуваючы сваю неадольную патрэбу ў гэтым, сваё чалавечае прызванне, свой абавязак.

 

 

Валерый Максімовіч, доктар філалагічных навук
Ілья Калядка

www.zviazda.by, 2016


 

 

Слово об Учителе

Любая профессия, если она становится делом всей жизни, главным делом жизни, котоое приносит пользу как отдельным людям, так и обществу в целом, заслуживает всеобщего уважения и признания. Работа учителя, среди всех остальных, имеет особую весомость и значимость.

Люди, которые выбрали эту профессию, не только воспитывают словом, убеждением, но и собственным примером, собственной жизненной позицией. Нельзя привить любовь и уважение, чувство отзывчивости, доброты, справедливости, если сам не владеешь ими, если они не стали и твоим внутренним кодексом поведения, поступков, убеждений.

Человеком, который уже долгие годы идёт к людям со светочем любви, доброты, доброжелательности и веры, является Николай Сергеевич Колядко, который вот уже 35 лет работает на ниве образования Слуцкого района Минской области. Его по-настоящему просветительско-подвижническая деятельность заслуживает самой высокой похвалы и уважения. А путь в жизнь был интересным, богатым на события, во всех смыслах поучительным.

После успешного окончания исторического факультета БГУ молодой выпускник Николай Колядко по распределению едет работать в Долговскую среднюю школу Солигорского района Минской области, а через год становится директором средней школы д. Хоростово. В решении непростых учебно-воспитательных вопросов школьной жизни молодой руководитель педагогического коллектива со всей ответственностью относится к порученному ему делу, делает все для налаживания конструктивной и эффективной работы. Человек широкого кругозора и жизненных интересов, он стремится вникнуть в проблемы и заботы местных жителей, молодёжи, пытается наладить тесную связь с родителями учащихся школы, находит поддержку и понимание со стороны местного руководства. И сегодня, спустя столько лет, Николай Сергеевич с удовольствием и внутренним волнением вспоминает то время, свои первые шаги в овладении профессиональным мастерством. А самое главное то, что усилия, заботы и тревоги не были тщетными. Его бывшие ученики реализовали свои способности и таланты в различных областях деятельности, в том числе и в педагогической сфере. Они и сегодня с искренней благодарностью и уважением относятся к Николаю Сергеевичу, ценя его педагогическое мастерство, умение поддержать, подбодрить, дать добрый совет, поделиться жизненным опытом.

После первых лет учительства и директорства Николай Сергеевич переезжает в родной Слуцк, где начинает работу преподавателем истории в средней школе № 10, которой в то время руководил Герой Социалистического Труда С.Ф. Рубанов (через некоторое время школа получила его имя). А с 1990 года трудовая деятельность Николая Сергеевича проходила в Слуцком медицинском колледже – учебном заведении, которая осуществляет подготовку специалистов среднего медицинского звена. Новый коллектив, новые знакомства, общественная деятельность служили ещё большим стимулом для реализации своих человеческих качеств и профессиональных компетенций. Будущих специалистов-медиков, людей, которые решили посвятить свою жизнь непростому делу служения людям, Николай Сергеевич воспитывал не только своим словом, но и делом, показывая пример во всём. Кроме педагогической работы, Николай Сергеевич более десяти лет возглавлял профсоюзный комитет колледжа, занимался организацией развлекательных, спортивных, культурных мероприятий, помогал в решении жилищных проблем учащихся.

С 2003-го по 2009 год Николай Сергеевич работает директором средней школы № 4 г. Слуцка. Он налаживает дружественные отношения с коллективом школы, занимается укреплением материально-технической базы, организовывает компьютерный класс. За свою профессиональную и общественную деятельность получает благодарность председателя Минского областного исполнительного комитета, Почётную грамоту и благодарность начальника Управления образования Минского областного исполнительного комитета, Почётную грамоту Слуцкого районного исполнительного комитета. Не покидая своих профессиональных обязанностей, избирается депутатам Слуцкого городского и районного Совета депутатов.

С 2010 года и по настоящее время Николай Сергеевич работает преподавателем истории и обществоведения в Слуцком государственном колледже, принимает участие в культурной и общественной жизни этого учреждения образования. Вместе со своими коллегами, педагогами-гуманитариями и педагогическим коллективом колледжа осваивает новые технологии учебного процесса, а главное – учит молодых юношей и девушек даже в самых непростых ситуациях быть мужественными, не предавать своего призвания, упорно идти к своей цели. Кроме того, Николай Сергеевич является секретарём Слуцкой районной организации Коммунистической партии Беларуси. И на этом участке работы М. Колядко видит свою задачу в том, чтобы более активно привлекать молодёжь к общественным мероприятиям, в том числе брать шефство над ветеранами Великой Отечественной войны, инвалидами, пожилыми людьми.

В работе учителя не может быть перерыва, передышки – учитель всегда должен быть открыт людям, чтобы знать их нужды, проблемы, трудности и делать все ради их скорейшего решения. Профессия для уважаемого учителя стала живым воплощением его призвания, когда уже просто невозможно стоять в стороне дороги, быть обычным созерцателем жизни. Николай Сергеевич всегда делится своей энергией, теплом и радостью и готов прийти на помощь каждому, чувствуя свою неодолимую потребность в этом, своё человеческое призвание, свой долг.

 

 

Валерий МАКСИМОВИЧ, доктор филологических наук
Илья КОЛЯДКО

www.zviazda.by, 2016

Перевод – Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 671. Последнее 2018-11-22 07:58:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru