Помнік у Пераходах патрабуе рамонту. Арганізаваны збор сродкаў

Помнік у Пераходах патрабуе рамонту. Арганізаваны збор сродкаў

02.07.2021

 

Каля вёскі Жылін Брод, у палутара кіламетрах на поўдзень, ёсць мемарыяльны комплекс. Ён быў адкрыты 2 ліпеня 1972 года на месцы спаленай у гады Вяликай Айчыннай вайны вёскі Пераходы разам з яе мірнымі жыхарамі. Гэты комплекс – помнік усім 36 вёскам, якія раздзялілі лёс Пераходаў, 12 з якіх зніклі назаўсёды.

 

У 1985 годзе выйшаў на экраны фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі». Стужка была ўдастоена вышэйшай узнагароды XVI Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.  Яе паглядзелі каля 30 мільёнаў гледачоў. Фільм зняты па «Хатынскай аповесці» класіка беларуская літаратуры Алеся Адамовіча і распавядае пра барацьбу партызан супраць нямецкіх акупантаў. Кульміныцыя аповесці – знішчэнне фашыстамі жыхароў беларускай вёскі. У аснову фільма пакладзены лёс вёскі  Пераходы і яе жыхароў. 

 

Адлік спаленых вёсак на Случчыне пачынаецца з першых дзён вайны. Тады, у чэрвені 1941 года, падчас бою ў раёне Кучына паміж немцамі і Чырвонай Арміяй згарэлі размешчаныя побач вёскі Стары Гуткоў і Каліта. 

Крыху больш чым праз год, у канцы кастрычніка 1942 года, жалобны спіс папоўнілі Жылін Брод і Фадзееўка. Іх фашысты палілі ўжо мэтанакіравана. Гэта была акцыя помсты і ўстрашэння за напад на нямецкую калону, калі партызаны знішчылі каля 50 салдат і тры аўтамабілі. Жыхароў узгаданых вёсак прыгналі ў Грэск, дзе тры дні дапытвалі наконт сувязі з «бандытамі», але нікога не расстралялі. Калі яны былі адпушчаны, то вяртацца не было куды – Жылін Брод і Фадзееўку карнікі абрабавалі і спалілі. Трэба адзначыць, што да восені 1942 года Случчына добра зведала «хароствы» новага парадку. Рабавалася насельніцтва, пачаўся вываз моладзі на прымусовую працу ў Германію, расстрэльвалі партыйных савецкіх работнікаў і проста актывістаў. 

 

Для навядзення парадку ў нямецкіх штабах розных узроўняў былі распрацаваны карніцкія акцыі. Дакладней, гэта былі масштабныя аперацыі, бо ўдзел у іх прымалі карнікі, дапаможная паліцыя, вайсковыя часці з тэхнікай і нават авіяцыяй. Ахоплівалі яны не толькі тэрыторыю Случчыны, але і суседніх раёнаў. Назвы аперацый, улічваючы іх жахлівыя наступствы, гучаць цынічна. Вось іх пералік: «Erntefest 1» («Свята ураджаю 1») – праводзілася з удзелам 11 батальёнаў у студзені 1943; «Erntefest 2» («Свята ураджаю 2») – праводзілася з удзелам 13 батальёнаў у студзені – лютым 1943 года; «Februar» («Люты») – праводзілася ў лютым – сакавіку 1943 года з удзелам трох палкоў SS і пяці карніцкіх батальёнаў; «Marathon» («Марафон») – праводзілася ў маі – чэрвені 1944 года, колькасць удзельнікаў невядома (галоўная мэта – зачыстка тэрыторыі блізкай да лініі фронта). 

 

У студзені – сакавіку 1943 года былі знішчаны вёскі: Адамова, Апаліны, Баравая, Беразінец, Вярбішчына, Вераб"ёва, Гондарава, Гольчыцы, Задоўба, Захацінава, Крушнік, Краснае, Кошышчы, Пераходы, Перавалока, Пільня, Падстарэва, Палікараўка, Паўлаўка, Руднаўка, Рудня, Лазараў Бор, Лявішча, Ніва, Навінкі, Старэва, Строхава, Хорашава, Чырвоная Старонка. Дзевяць вёсак з гэтага спісу былі спалены 23 лютага. Менавіта гэтая дата лічыцца на Случчыне днём памяці аб ахвярах знішчэння вёсак. 

 

Закранём лёс і другіх спаленых вёсак. Вёска Гутніца, па ўспамінах сведак, згарэла ў красавіку 1943 года пасля таго, як па ёй быў нанесены бомбавы ўдар нямецкім самалётам. Падчас жортскага бою партызан са старобінскімі паліцэскімі ў  пачатку верасня 1943 года амаль поўнасцю згарэлі Панічы. Апошняй знішчанай вёскай на Случчыне лічыцца Новы Гуткоў. Побач з ёй базіраваўся нямецкі аэрадром. За некалькі дзён да вызалення, у чэрвені 1944 года, фашысты спалілі вёску. Праўда, яе жыхары загадзя перабраліся ў лес. 

 

Мемарыяльнаму комплексу ўсім спаленым вёскам Случчыны ў наступным годзе спаўняецца 50 гадоў. Наш абавязак – зрабіць усё для захавання гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання моладзі. 

 

Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай разам з усімі жыхарамі вёскі Пераходы – гэта наша памяць аб усіх загінулых у гады вайны. Яго наведалі дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку замежныя госці. 

 

Амаль пяцьдзясят гадоў гэты помнік з"ўляецца напамінам жывым: зрабіць усё магчымамае, каб такая трагедыя не паўтарылася. 

 

Комплекс на месцы вёскі Пераходы – месца болю і жалобы, дзе востра адчуваеш далікатнасць чалавечага жыцця, усведамляеш важнасць шляху развіцця сваёй краіны і звяраеш, як з эталонам, свае асабістыя душэўныя каштоўнасці. Тут рэгулярна праходзяць мітынгі і акцыі, у якіх удзельнічае моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб"яднанняў і неабыякавыя жыхары. Важна, што людзі не забываюць падзеі тых жудасных дзён, бо памяць не спаліць.

Сёння мемарыял у вёсцы Пераходы патрабуе рэканструкцыі не толькі скульптурнай кампазіцыі, але і 26 магільных пліт на месцы, дзе калісьці стаялі дамы. 

 

На сесіі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 29 чэрвеня вырашылі арганізаваць збор сродкаў на рэканструкцыю помніка-скульптуры ў памяць аб жыхарах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.  Давайце аб'яднаемся і агульнымі намаганнямі прывядзём мемарыяльны комплекс у належны від.

 

Первомайский сельсовет

Расчетный счет в белорусских рублях

BY73AKBB36006261401570000000

ОАО «АСБ Беларусбанк»

AKBBBY2X – БИК банка

Получатель – Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Минской области

УНП  600537220

Код платежа – 05405 – «иные добровольные перечисления организаций и физических лиц»


В платежном поручении обязательно указать цель – помощь на реконструкцию памятника-скульптуры в память о жителях сожженных деревень в годы Великой Отечественной войны. 

 

Слуцкi край