Ад сэрца

Ад сэрца

30.05.2016

Лёс няўмольны, жыццё не прадказальнае. І вельмі часта не ад чалавека залежыць, дзе яму патрэбна быць. Бывае, не чалавек выбірае: радзіма ці чужына. Жыццё, як кажуць, закідае… але як толькі прыходзіць вясна, як толькі застукае дзюбай бацян на буслянцы – скідае сын чалавечы з сябе тугу і, – дзе б ні быў, – дамоў, да родных магіл на Радаўніцу.

Наведаў могілкі родных у Вясеі і Станіслаў Коршак. Прывітаўся, гледзячы на партрэты на помніках, з бацькамі. Гладзіў у думках матуліны рукі, патрэсканыя ад агародаў, залечаныя сырадоем і чыстацелам. Затым успомніў кожную зморшчынку на твары самага роднага чалавека. І раптам пачуў песню, што спявала мама Валя. Далёкую і блізкую, таемную і загадкавую. Далучыўся голас бацькі Івана. Капнула, пракацілася сляза, сціснула і адпусціла сэрца: «Із-пад каменя, із-пад белага…».

З забыцця вярнулі блізкія, знаёмыя, што падыходзілі, пахлопвалі па плячах, віталіся, усміхаліся, успаміналі. Падняў вочы, успомніў, што на могілках. Падумаў, што трэба абавязкова заехаць у школу. Падумаў і стрымаў слова.

А выйшла, сустрэла ўся школа. І зноў дрыжачым голасам казаў пра вучобу і маладосць, пра шлях, што пачаўся ад парты. Пра тое, што па волі лёсу жыве далёка. Пра таполю, што некалі расла вось на гэтым месцы. Пра юбілейны трыццаць пяты свой выпуск. Перад тым як успомніць сваіх настаўнікаў словамі паклону і падзякі – запнуўся. Камяк пракаўтнуў і цішэйшым голасам усё ж сказаў.

Стаяла цішыня. Школа лавіла кожнае слова з вуснаў Станіслава Іванавіча. З рэпрадуктара гучаў «Вясейскі вальс»! Не, не венскі. Бо што для яго тая Вена, калі ёсць яна – Вясея. Дзякуючы яму, – славутая. І дзякуючы такім жа адданым, як ён, сынам і дочкам. Асаблівыя словы выпускнікам, якія пасля лінейкі абступілі яго цесным кругам. «Ніколі не здавацца і не апускаць рукі! Паглядзіце на мяне і запомніце: толькі ўверх па лесвіцы». Затым падарункі, сувеніры.

Дзеці пайшлі ў школу, а ён, ад’язджаючы, спыніўся і правёў позіркам усіх да апошняга, потым прыклаў правую руку да сэрца і рэзка адняў. Ці то супакоіў, ці часцінку тут пакінуў. Магчыма, і тое і другое. Апошнім з педагогаў мерапрыемства пакінула Мароз Святлана Іванаўна. Яна з дзеткамі доўга не хацела ісці. Нешта цягнула яе да гэтага чалавека. Таксама прыклала руку да свайго сэрца, такога самага…

Ужо калі Станіслаў Іванавіч сеў у свой аўтамабіль з сябрам-мецэнатам Уладзімірам Уладзіміравічам Бойка, аказалася, што аднаму юнаку не хапіла дыска з песнямі на памяць. Усе раздалі. Што рабіць? Тады Уладзімір Уладзіміравіч сказаў: «Падыдзеш да мяне, я свой аддам!» і прыклаў правую руку да сэрца.



 

 

Алена і Вячаслаў ГУШЧЫНЫ

Фота - Уладзімір БОЙКА

 

 

От сердца

Судьба неумолима, жизнь не предсказуема. И очень часто не от человека зависит, где ему нужно быть. Бывает, не человек выбирает: родина или чужбина. Жизнь, как говорится, закидывает… но как только приходит весна, как только постучит клювом аист на гнезде – сбрасывает сын человеческий с себя тоску и, – где бы ни был, – домой, к родным могилам на Радуницу.

Посетил кладбище родных в Весее и Станислав Коршак. Поздоровался, глядя на портреты на памятниках, с родителями. Гладил мысленно мамины руки, потрескавшиеся от огородов, залеченные парным молоком и чистотелом. Затем вспомнил каждую морщинку на лице самого родного человека. И вдруг услышал песню, что пела мама Валя. Далекую и близкую, тайную и загадочную. Присоединился голос отца Ивана. Капнула, прокатилась слеза, сжала и отпустила сердце: «Из-под камня, из-под белого…».

Из забвения вернули близкие, знакомые, что подходили, пахлопвали по плечам, здоровались, улыбались, вспоминали. Поднял глаза, вспомнил, что на кладбище. Подумал, что надо обязательно заехать в школу. Подумал и сдержал слово.

А вышло, встретила вся школа. И снова дрожащим голосом говорил об учебе и молодости, о пути, что начался от парты. О том, что по воле судьбы живет далеко. О тополе, что некогда рос вот на этом месте. О юбилейном тридцать пятом своем выпуске. Перед тем как вспомнить своих учителей словами уважения и благодарности – запнулся. Комок проглотил и тише все же сказал.

Стояла тишина. Школа ловила каждое слово из уст Станислава Ивановича. Из колонок звучал «Весейский вальс»! Нет, не венский. Ведь что для него та Вена, если есть она – Весея. Благодаря ему, – знаменитая. И благодаря таким же преданным, как он, сыновьям и дочерям. Особые слова выпускникам, после линейки окружили его тесным кругом. «Никогда не сдаваться и не опускать руки! Посмотрите на меня и запомните: только вверх по лестнице». Затем подарки, сувениры.

Дети пошли в школу, а он, уезжая, остановился и провел взглядом всех до последнего, потом приложил правую руку к сердцу и резко отнял. То ли успокоил, то ли частицу здесь оставил. Возможно, и то и другое. Последним из педагогов мероприятие оставила Светлана Ивановна Мороз. Она с детками долго не хотела уходить. Что-то тянуло её к этому человеку. Также приложила руку к своему сердцу, такому же…

Уже когда Станислав Иванович сел в свой автомобиль с другом-меценатом Владимиром Владимировичем Бойко, оказалось, что одному парню не хватило диска с песнями на память. Все раздали. Что делать? Тогда Владимир Владимирович сказал: «Подойди ко мне, я свой отдам!» И приложил правую руку к сердцу.

 

 

Елена и Вячеслав ГУЩИНЫ,
д. Весея

Перевод – Владимир ХВОРОВ