У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Што паказалі раскопкі

12.02.2020

У верасні 1999 года на тым месцы, дзе сёння стаіць помнік Святой Сафіі Слуцкай, аддзел археологи Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси праводзіў археалагічныя раскопки. Якая была іх мэта?

Справа ў тым, што месца гэтае – гістарычнае. Тут у XVII стагоддзі размяшчаўся пасад Слуцка. I менавіта тут з"явілася задума ўзвесці помнік Святой Сафіі Слуцкай. А будаўнічыя работы, звязаныя з узвядзеннем гэтага помніка, нанеслі б шкоду гістарычным каштоўнасцям, схаваным у нетрах зямлі. Таму правядзенне раскопак было неабходным мерапрыемствам, прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны».

Плошча археалагічнага раскопу невялікая, усяго 80 квадратных метраў. Але затое колькі тут было выяўлена цікавага…

Напрыклад, археолагі ўскрылі ўчастак вуліцы, выкладзенай з дубовага бярвення. Шырыня яе каля пяці метраў. Вуліца, хутчэй за ўсё, пачыналася ад ракі і ішла ў бок Капыльскай брамы. Пад насцілам вуліцы быў выяўлены вадасцёк. Узводзілі яго так. Пракапалі канаву шырынёю 40–80 сантыметраў на глыбіню каля метра, затым загналі ў грунт масіўныя слупы-шулы праз кожныя чатыры метры і ў пазы гэтых шулаў заклалі завостраныя на клін па канцах бярвенні. Вось па такому жолабу і збягала ў XVII стагоддзі вада ў Случ.

Цікава, што пад насцілам вуліцы быў знойдзены амаль цэлы замок. Як ён сюды трапіў? А ўвесь цымус у тым, што замок гэты быў заперты на ключ, бо ў корпусе замка засталіся часткі разламанай яго дужкі. Відаць, нейкі зламыснік паквапіўся на чыюсьці маёмасць, збіў замок, пранік у сховішча, а каб замесці свае сляды – шпурнуў замок на вуліцу.

Што хавалі тады пад замком? Падчас раскопак знойдзена шмат манет XVII–XVIII стагоддзяў. Выяўлены фрагменты шклянога дарагога посуду пад пітво. Посуд, па вызначэнню спецыялістаў, прывозіўся з Германіі, Чэхіі і нават з астравоў туманнага Альбіёна – Англіі.

Знойдзены і гліняны посуд таго ж часу – гаршкі і макатра вялікіх памераў. Асабліва нас зацікавіла наступная знаходка – кілішак і вялікі куфаль, бо менавіта яны даюць нам некаторыя ўяўленні пра змесціва напояў таго часу. Кілішак мае аб"ём усяго 75 грамаў, як і сучасныя чаркі пад моцныя напоі. У XVII–XVIII стагоддзях на Беларусі ўжо была добра наладжана вытворчасць хлебнай гарэлкі, якая па ўтрыманню алкаголю амаль не саступала сучаснай.

Куфаль быў аб"ёмам 450–500 грамаў, амаль як сучасны піўны кубак. Унутры ён быў пакрыты паліваю, відаць, каб піва не ўступала ў рэакцыю з гліняным кубкам. А непакрытая паліваю вонкавая паверхня кубка выпарвала пэўную частку вільгаці і забяспечвала такім чынам паніжэнне тэмпературы змесціва.

Відаць, моцныя напоі і піва добра закусвалі. Бо падчас раскопак было сустрэта шмат костак жывёлін, пераважна ад свіных ножак. Пэўна, ласаваліся халадцом!

Цікава, што знойдзены былі і жалезныя падкоўкі на абцасы ботаў, якія звычайна насілі салдаты, а таксама ружэйныя крэмні і свінцовыя мушкетныя кулі, больш чым два дзесяткі гліняных люлек паліць тытунь. Побач з гэтым сустракаліся і рэчы, якія яўна належалі жанчынам: шкляныя пацеркі, падвескі і пярсцёнкі, жаночы чаравік.

Як тлумачыць такое спалучэнне рэчаў? Відаць, недзе паблізу ад гэтага месца быў размешчаны гарнізон слуцкіх выбранцаў, якіх і наведвалі мясцовыя дзяўчаты і жанчыны «непачцівага занятку», пра што, дарэчы, згадваюць і пісьмовыя крыніцы таго часу.

Такім чынам, археалагічныя раскопкі 1999 года прыадчынілі, так бы мовіць, гістарычную фіранку побытавай культуры аднаго з буйнейшых гарадоў Беларусі XVII стагоддзя – Слуцка.

Адзначым, што вынікі нашых раскопак былі паспяхова выкарыстаны для антуражу побыту Слуцка XVI стагоддзя ў мастацкай кінастужцы «Анастасія Слуцкая», дзе мне давялося быць навуковым кансультантам. А матэрыялы раскопак часткова паступілі і яшчэ будуць паступаць у царкоўна-археалагічны музей, які плануецца стварыць у Слуцкім Спаса-Прэабражэнскім саборы. Магчыма, тады і будзе пакладзены пачатак адраджэнню такіх музеяў на Беларусі. На месцы будучага Спаса-Прэабражэнскага сабора таксама запланавана правядзенне археалагічных раскопак.

Лявон КАЛЯДЗІНСКІ,
дацэнт БДПУ імя М. Танка. Фота аўтара.


Что показали раскопки

В сентябре 1999 года на том месте, где сегодня стоит памятник святой Софии Слуцкой, отдел археологи Института истории Национальной академии наук Беларуси проводил археологические раскопки. Какова была их цель?

Дело в том, что место это – историческое. Здесь в XVII веке располагался посад Слуцка. И именно здесь появился замысел возвести памятник святой Софии Слуцкой. А строительные работы, связанные с возведением этого памятника, нанесли бы ущерб историческим ценностям, скрытым в недрах земли. Поэтому проведение раскопок было необходимым мероприятием, предусмотренным Законом Республики Беларусь «О сохранении историко-культурного наследия».

Площадь археологического раскопа небольшая, всего 80 квадратных метров. Но зато сколько здесь было обнаружено интересного…

Например, археологи вскрыли участок улицы, выложенной из дубовых брёвен. Ширина её около пяти метров. Улица, скорее всего, начиналась от реки и шла в сторону Копыльских ворот. Под настилом улицы был обнаружен водосток. Возводили его так. Прорыли канаву шириной 40–80 см на глубину около метра, затем загнали в грунт массивные столбы-сваи через каждые четыре метра и в пазы этих деревянных свай заложили заострённые на клин по концам бревна. Вот по такому желобу и сбегала в XVII веке вода в Случь.

Интересно, что под настилом улицы был найден почти целый замо́к (на заставке. – В.Х.). Как он сюда попал? А всё самое интересное в том, что замок этот был заперт на ключ, так как в корпусе замка осталась часть разломанной его дужки. Видимо, какой-то злоумышленник покусился на чьё-то имущество, сбил замок, проник в хранилище, а чтобы замести свои следы – швырнул замок на улицу.

Что скрывали тогда под замком? Во время раскопок найдено много монет XVII–XVIII веков. Обнаружены фрагменты стеклянной дорогой посуды для питья. Посуда, по определению специалистов, привозилась из Германии, Чехии и даже с островов туманного Альбиона – Англии.

Найдена и глиняная посуда того же времени – горшки и макальники (макальник – у восточных славян широкий глиняный конусообразный горшок с шероховатой внутренней поверхностью. – В.Х.). больших размеров. Особенно нас заинтересовала следующая находка – рюмка и большая пивная кружка, так как именно они дают нам некоторые представления о содержимом напитков того времени. Рюмка имеет объем всего 75 граммов, как и современные рюмки под крепкие напитки. В XVII–XVIII веках в Беларуси уже было хорошо налажено производство хлебной водки, которая по содержанию алкоголя почти не уступала современной.

Пивная кружка была объёмом 450–500 граммов, почти как современный пивной кубок. Внутри она была покрыта глазурью, по-видимому, чтобы пиво не вступало в реакцию с глиняной кружкой. А не покрытая глазурью наружная поверхность чашки испаряла определённую часть влаги и обеспечивала таким образом охлаждение содержимого.

Видимо, крепкие напитки и пиво хорошо закусывали. Ведь во время раскопок было встречено много костей животных, преимущественно от свиных ножек. Наверное, лакомились студнем!

Интересно, что найдены были и железные подковки на каблуки сапог, которые обычно носили солдаты, а также ружейные кремни и свинцовые мушкетных пули, более двух десятков глиняных трубок для курения табака. Рядом с этим встречались и вещи, которые явно принадлежали женщинам: стеклянные бусы, подвески и кольца, женский ботинок.

Как объяснить такое сочетание вещей? Видимо, где-то поблизости от этого места был размещён гарнизон слуцких выбранцов, которых и посещали местные девушки и женщины «лёгкого поведения», о чём, кстати, говорят и письменные источники того времени.

Таким образом, археологические раскопки 1999 года приоткрыли, так сказать, исторический занавес бытовой культуры одного из крупнейших городов Беларуси XVII века – Слуцка.

Отметим, что результаты наших раскопок были успешно использованы для антуража быта Слуцка XVI века в художественной киноленте «Анастасия Слуцкая», где мне довелось быть научным консультантом. А материалы раскопок частично поступили и ещё будут поступать в церковно-археологический музей, который планируется создать в Слуцком Спасо-Преображенском соборе. Возможно, тогда и будет положено начало возрождению таких музеев в Беларуси. На месте будущего Спасо-Преображенского собора также запланировано проведение археологических раскопок.

Леонид КОЛЕДИНСКИЙ,
доцент БГПУ имени М. Танка. Фото автора.

Владимир ХВОРОВ –
перевод на русский язык и оцифровка текста с газеты «Слуцкий край» (23.07.2003).

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 619. Последнее 2020-09-29 12:32:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by