Першыя звесткі пра Трайчанскі манастыр
10.01.2015
810 гадоў назад з"явіліся першыя звесткі пра слуцкі Свята-Троіцкі (Трайчанскі) манастыр.
У цыкле хрысціянскіх свят адно з самых важных – свята Святой Троіцы. Менавіта ў гэты дзень, як сведчыць святое Пісанне, адбылося сашэсце Святога духа на апосталаў. З даўніх часоў існуе традыцыя асвячаць у гонар Святой Троіцы храмы і манастыры. Адным з вядомых у гісторыі Праваслаўнай царквы на Беларусі з"яўляецца слуцкі Свята-Троіцкі манастыр.
У глыбіні далёкіх стагоддзяў губляюцца сляды першых насельнікаў слуцкага Свята-Троіцкага манастыра, невядома дакладна, як і калі ён узнік, хто быў яго заснавальнікам. Аднак не падлягае сумненню, што гэта быў адзін са старэйшых манастыроў на тэрыторыі Беларусі, які адыграў значную ролю ў пашырэнні хрысціянства, у абароне і захаванні праваслаўя на Случчыне.
Манастыр упершыню ўзгадваецца ў гістарычнай літаратуры ў 1445 годзе. Быў ён заснаваны непадалеку ад горада, ніжэй па цячэнні на правым беразе ракі Случ. Побач праходзіла дарога на Вільню. Вакол пачалі сяліцца людзі, утварылася прадмесце Трайчаны. Адрэзак дарогі да горада стаў называцца вуліцай Трайчанскай.
Манастыр быў адным з галоўных цэнтраў духоўнага і культурнага жыцця краю. Яму падпарадкоўваліся пазней узведзеныя і больш дробныя манастыры. Яго значэнне стала асабліва важным пасля прыняцця ў 1596 годзе царкоўнай Уніі. Праваслаўныя цэрквы Случчыны Уніі не падтрымалі, і кіраўніцтва Троіцкага манастыра ў 1596–1620 гадах фактычна самастойна ладзіла праваслаўным жыццём краю.
У манастыры мелася вялікая бібліятэка: як сведчыць зробленае ў 1494 годзе апісанне, у ёй налічвалася 45 рукапісных кніг. Таксама пры ім дзейнічала школа перапісчыкаў, а зробленымі тут рукапіснымі кнігамі забяспечваліся цэрквы Случчыны.
Нешматлікія крыніцы данеслі да нас асобныя імёны тых, хто непасрэдна прыклаў сваю руку да распаўсюджання пісанага слова: дыякан Каляда, іераманах Антоній, іераманах Пахомій Паценка. Акрамя перапісчыкаў над кнігамі працавалі мастакі, якія ўпрыгожвалі іх ілюстрацыямі, а таксама ювеліры, якія рабілі металічныя аздабленні. Царкоўныя заказы спрыялі развіццю залаташвейнага і ткацкага мастацтва, іконапісу, кавальства, ліцця званоў.
Як своеасаблівая і ўнікальная з"ява ў гісторыі беларускай рукапіснай кнігі расцэньваецца падоранае Троіцкаму манастыру Чацвераевангелле, якое ў 1580 годзе ўласнаручна перапісаў князь Слуцкі Юрый Алелька. Акрамя напрастольнага Евангелля тут жа захоўвалася настаяцельскае жазло з чыстага срэбра. Рэліквіяй храма быў і сярэбраны пазалочаны пацір.
Архімандрыты слуцкага Троіцкага манастыра Феадосій Васілевіч і Серапіен Палхоўскі, захоўваючы свае пасады ў Слуцку, станавіліся епіскапамі Беларускім і Магілёўскім. З канца XVII стагоддзя па 1840 год пры манастыры дзейнічала Мінская праваслаўная духоўная семінарыя. Тады ж пры ім была заснавана епіскапская кафедра. З 1772 па 1793 гады манастыр быў самым буйным праваслаўным цэнтрам Рэчы Паспалітай.
Комплекс манастырскіх пабудоў, якія ўзводзіліся з дрэва, неаднойчы мяняў выгляд. Галоўнай святыняй быў Троіцкі сабор. Разам з іншай манастырскай забудовай ён не раз цярпеў ад ворагаў, у тым ліку ад татарскіх нападаў пачатку XVI стагоддзя. У 1505 годзе па ініцыятыве княгіні Анастасіі Алелькавіч замест старога драўлянага з"явіўся новы мураваны храм. Акрамя сабора мелася цеплая зімовая царква, гаспадарчыя пабудовы. На беразе ракі размяшчаліся могілкі. На працягу XIX стагоддзя большасць старых драўляных пабудоў Трайчанскага манастыра знікае. У 1865–1867 гады быў узведзены мураваны корпус, дзе размясціліся пакоі архімандрыта, келлі манахаў. На тэрыторыі былі размешчаны хлявы, стайні, бровар, лазні, жылыя дамы. За імі да ракі цягнуліся сады, кветнікі, агароды. У пабудаваную царкву Благавешчання перанеслі мошчы святой княгіні Сафіі Слуцкай. На манастырскім двары на слупе быў усталяваны компас, а побач – калодзеж. Доўгі час захоўвалася паданне, што іераманах свяціцель Дзімітрый Растоўскі на цвінтары Свята-Троіцкага манастыра выкапаў калодзеж, на верхнім вянцы зруба якога зрабіў надпіс наступнага зместу: «Почто нам в Самарию за водой ходити, Егда и зде, в Случеске лепо ее пити?».
У другой палове 1880-х гадоў значэнне манастыра змяншаецца, але жыццё ў ім не затухае. Пры ім дзейнічае духоўнае вучылішча, пазней ствараецца царкоўна-прыходская школа. У пачатку XX стагоддзя манастыр вядомы ўжо як першакласны, але былую веліч і значнасць вярнуць не давялося. У 1925 годдзе манастыр быў скасаваны, яго тэрыторыя адводзілася пад ваенны гарадок. Энцыклапедычныя звесткі сцвярджаюць, што манастырскі комплекс быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рэшткі манастырскага некропаля знішчыліся ў часы будаўнічых работ у 1970-я гады. Цяпер ад былога манастыра не засталося і слядоў. У памяць пра значны ў гісторыі беларускага праваслаўя цэнтр вясной 1994 года паломнікамі з Мінска і слуцкімі вернікамі на месцы Троіцкага сабора – храма-воіна, сведкі гісторыі нашага краю – быў усталяваны памятны крыж.
Валянціна ЦЭГАЛКА,
загадчыца аддзела
абслугоўвання і інфармацыі
раённай цэнтральнай бібліятэкі
Газета «Слуцкі край»
810 лет назад появились первые сведения о Слуцком Свято-Троицком (Тройчанском) монастыре
В цикле христианских праздников один из самых важных – праздник Святой Троицы. Именно в этот день, как свидетельствует Священное Писание, произошло сошествие Святого Духа на апостолов. С давних времён существует традиция освящать в честь Святой Троицы храмы и монастыри. Одним из знаменитых в истории Православной церкви на Беларуси является Слуцкий Свято-Троицкий монастырь.
В глубине далёких веков теряются следы первых обитателей Слуцкого Свято-Троицкого монастыря, неизвестно точно, как и когда он возник, кто был его основателем. Однако не подлежит сомнению, что это был один из старейших монастырей на территории Беларуси, который сыграл значительную роль в распространении христианства, в защите и сохранении православия на Случчине.
Монастырь впервые упоминается в исторической литературе в 1445 году. Был он основан недалеко от города, ниже по течению на правом берегу реки Случь. Рядом проходила дорога на Вильно. Вокруг начали селиться люди, образовалось предместье Тройчаны. Отрезок дороги в город стал называться улицей Тройчанской.
Монастырь был одним из главных центров духовной и культурной жизни края. Ему подчинялись позднее возведённые и более мелкие монастыри. Его значение стало особенно важным после принятия в 1596 году церковной Унии. Православные церкви Слуцка Унии не поддержали, и руководство Троицкого монастыря в 1596–1620 годах фактически самостоятельно управляло православной жизнью края.
В монастыре имелась большая библиотека: как свидетельствует сделанное в 1494 году описание, в ней насчитывалось 45 рукописных книг. Также при нем действовала школа переписчиков, а сделанными здесь рукописными книгами обеспечивались церкви Случчины.
Немногочисленные источники донесли до нас отдельные имена тех, кто непосредственно приложил свою руку к распространению писаного слова: диакон Коляда, иеромонах Антоний, иеромонах Пахомий Поценко. Кроме переписчиков над книгами работали художники, украшавшие их иллюстрациями, а также ювелиры, которые делали металлические оклады. Церковные заказы способствовали развитию золотошвейного и ткацкого искусства, иконописи, кузнечества, литья колоколов.
Как своеобразное и уникальное явление в истории белорусской рукописной книги оценивается подаренное Троицкому монастырю Четвероевангелие, которое в 1580 году собственноручно переписал князь Слуцкий Юрий Олелько. Кроме напрестольного Евангелия тут же хранился настоятельский посох из чистого серебра. Реликвией храма был и серебряный позолоченный потир.
Архимандриты Слуцкого Троицкого монастыря Феодосий Василевич и Серапион Полховский, сохраняя свои должности в Слуцке, становились епископами Белорусским и Могилёвским. С конца XVII века по 1840 год при монастыре действовала Минская православная духовная семинария. Тогда же при нём была основана епископская кафедра. С 1772 по 1793 годы монастырь был самым крупным православным центром Речи Посполитой.
Комплекс монастырских построек, которые возводились из дерева, неоднократно менял облик. Главной святыней был Троицкий собор. Вместе с другой монастырской застройкой он не раз страдал от врагов, в том числе от татарских нападений начала XVI века. В 1505 году по инициативе княгини Анастасии Олелькович вместо старого деревянного появился новый каменный храм. Кроме собора имелась тёплая зимняя церковь, хозяйственные постройки. На берегу реки располагалось кладбище. На протяжении XIX века большинство старых деревянных построек Свято-Троицкого монастыря исчезло. В 1865–1867 годы был возведён каменный корпус, где разместились комнаты архимандрита, кельи монахов. На территории были расположены сараи, конюшни, пивоварня, бани, жилые дома. За ними к реке тянулись сады, цветники, огороды. В построенную церковь Благовещения перенесли мощи святой княгини Софии Слуцкой. На монастырском дворе, на столбе, был установлен компас, а рядом – колодец. Долгое время сохранялось мнение, что иеромонах святитель Димитрий Ростовский на погосте Свято-Троицкого монастыря выкопал колодец, на верхнем венце сруба которого сделал надпись следующего содержания: «Почто нам в Самарию за водой ходити, Егда и зде, в Случеске лепо её пити?».
Во второй половине 1880-х годов значение монастыря уменьшается, но жизнь в нём не затухает. При нём действует духовное училище, позже создаётся церковно-приходская школа. В начале XX века монастырь известен уже как первоклассный, но величие и значимость вернуть не удалось. В 1925 году монастырь был упразднён, его территория отводилась под военный городок. Энциклопедические сведения утверждают, что монастырский комплекс был разрушен в годы Великой Отечественной войны. Остатки монастырского некрополя уничтожены во времена строительных работ в 1970-е годы. Сейчас от бывшего монастыря не осталось и следов. В память о значительном в истории белорусского православия центре весной 1994 года паломниками из Минска и слуцкими верующими на месте Троицкого собора – храма-воина, свидетеля истории нашего края – был установлен памятный крест.
Валентина ЦЕГАЛКО,
заведующая отделом
обслуживания и информации
районной центральной библиотеки
Перевод, фото и коллажи –
Владимир ХВОРОВ