Даты, события, факты
У храналагічным парадку сабраны падзеі і факты гісторыі Случчыны са старажытнасці да нашага часу. Разлічана на краязнаўцаў, настаўнікаў гісторыі, школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай нашага краю.
Ад аўтара
Шаноўныя сябры, мы жывём у ХХI стагоддзі. Скажыце, а каму не цікава, што адбывалася ў нашым краі трыста гадоў або пяць-шэсць стагоддзяў таму? Мяне, напрыклад, гэта вельмі зацікавіла, больш таго – «прымусіла» збіраць і занатоўваць сведчанні мінуўшчыны Случчыны. На вялікі жаль, многія яе старонкі, часта – цікавыя і значныя, не дайшлі да нас праз смугу стагоддзяў, а тыя, што захаваліся, раскіданы па шматлікіх крыніцах, сховішчах і не заўсёды могуць трапіць да шырокага кола чытачоў. Як ні крыўдна, ды гэта – факт. Але ж памятаецца і тое, што рускі гісторык Мікалай Міхайлавіч Карамзін некалі сказаў: «Кто не знает истины о своём прошлом, тот не достоин будущего... Неправда о героическом прошлом народа рождает неверие в настоящее...».
І хоць М.М.Карамзін меў на ўвазе гісторыю расійскую, яго словы не губляюць актуальнасці адносна мінуўшчыны нашага краю. Пра яе сведчаць факты і падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Случчыны з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён, найбольш значныя з якіх аўтар сабраў і выклаў у храналагічнай паслядоўнасці. У «Слуцкую мінуўшчыну» ўключаны таксама некаторыя агульнадзяржаўныя падзеі, якія аказалі істотны ўплыў на грамадска-палітычную або сацыяльна-эканамічную сітуацыю на Случчыне.
Шкада, але па аб"ектыўных прычынах не ўсе гістарычныя перыяды слуцкай гісторыі з аднолькавай паўнатой прадстаўлены ў кнізе. Так, вельмі мала захавалася дакументальна пацверджаных звестак пра тое, што адбывалася на слуцкіх землях да ХIV стагоддзя. Ёсць спадзяванні, што з цягам часу не спыняцца пошукі крыніц па гісторыі нашага краю, і мы зможам папоўніць свае веды пра найбольш раннія і найменш вывучаныя яе перыяды. Таму аўтар (E-mail: anatol.zhuk@tut.by) з удзячнасцю прыме ўсе слушныя заўвагі, прапановы, пажаданні чытачоў адносна ўдасканалення і дапаўнення «Cлуцкай мінуўшчыны», па магчымасці ўлічыць іх пры далейшай рабоце з матэрыялам.
Пры падрыхтоўцы «Cлуцкай мінуўшчыны» выкарыстаны летапісы, хронікі, архіўныя матэрыялы, дакументы органаў мясцовага кіравання і самакіравання, 16-томная «Беларуская Энцыклапедыя», энцыклапедычныя даведнікі. Шэраг звестак узяты са зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі, з манаграфій вучоных-гісторыкаў, перыядычнага друку і некаторых іншых крыніц.
Вельмі разлічваю на тое, што «Слуцкую мінуўшчыну» з карысцю для сябе выкарыстаюць настаўнікі гісторыі і вучні школ, студэнты вышэйшых і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, работнікі бібліятэк, краязнаўцы і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Анатолій ЖУК
Беларусь. Лядно. 54-я гвардейская стрелковая дивизия.
18.06.2024
В далеком 1941 году, 25 июня, буквально на третий день начавшейся войны, на этом поле была развернута батарея из трех 45-мм пушек.
Солдаты Старицкого боя до конца выполнили свой воинский долг и внесли вклад в победу
25.04.2024
В ночь со 2 на 3 июля 1941 года воины 121-й и 143-й стрелковых дивизий Красной армии в бою в деревне Старица нанесли огромный урон немецким войскам и сумели пробиться за линию фронта.
Последний урок истории
22.01.2024
Сергей Вербик – друг моего детства. В подростковом возрасте в теплое время года мы ходили на стадион 1-й школы играть в футбол.
Дыптых Васіля Маркіянавіча
01.07.2023
270 гадоў таму па замове слуцкага архімандрыта, настаяцеля мужчынскага Траецкага манастыра Міхаіла Казачынскага, слуцкі малер Васіль Маркіянавіч намаляваў дзве карціны - дыптых.
9 декабря эстафета передана Слуцку
16.12.2022
Первый заместитель министра культуры Валерий Громада подвел итоги уходящего года.
Да 160-годдзя з`яўлення ў Слуцку чацьвертага замка.
07.09.2022
Да 160-годдзя з'яўлення ў Слуцку чацьвертага замка.
Малюнак алоўкам, зроблены на аркушы паперы роўна 70 гадоў таму
18.08.2022
Дзякуючы руплівасці слуцкага калекцыянера, даследчыка і ўвогуле неабыякавага да гісторыі свайго края чалавека Уладзіміра Уладзіміравіча Бойкі, грамадскасці нядаўна прадстаўлены нечаканы цікавы рарытрэт, які дапаўняе старонку гісторыі мастацкага жыцця нашага горада.
Случакі ў «Маладняку»
11.07.2022
Амаль кожны раз пры сустрэчы з Віктарам Захаравічам Савановічам (нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Лучнікі, зараз жыве ў Слуцку) чую ад яго нешта цікавае.
Слуцк в 1941-1945: говорят документальные фотографии.
04.07.2022
Слуцк был захвачен немцами 26 июня 1941 года, на пятый день войны. Части Красной Армии, отступавшие из района Бреста, не смогли организовать оборону города.
Паліцэйскія, якія спалілі вёску Пераходы, былі асуджаны ваенным трыбуналам
23.02.2022
На досвітку 23 лютага 1943 года жыхары гэтай слуцкай вёскі займаліся штодзённымі справамі. Жанчыны завіхаліся каля печы. Мужчыны, у асноўным хворыя і старыя, таксама былі пры хаце. Дзеці спалі. А тыя, хто прачнуўся, сядзеў на цёплай печы або даядаў свой сціплы сняданак.
Бацькаўшчына. Па Слуцку — разам з прашчурамі случчан
23.02.2022
У блакноты розных гадоў запісваю тыя факты і ўражанні, якія пасля маглі б увайсці ў будучыя старонкі краязнаўчых тэкстаў. На вокладцы некалькі гадоў назад распачатай запісной кніжкі з назвай «Слуцк. Случчына» — кароткая фраза: «21 мая 2018. У Гётэборгу, Швецыя, памёр кінарэжысёр Алякс. Аскольдаў, карэннямі са Слуцка». І такіх штрышкоў у запісах назбіралася нямала...
Новыя факты, звязаныя з генацыдам
08.02.2022
Пра тое, як гітлераўцы здзекаваліся з беларускага насельніцтва, напісана нямала. Новыя факты, звязаныя з генацыдам, працягваюць выяўляць даследчыкі гісторыі. Рассакрэчаныя дакументы дазваляюць найбольш поўна ацаніць маштаб трагедыі і паглядзець на многія рэчы з іншага ракурсу.
Ранее неизвестные факты про подвиг 121-й дивизии в стародорожском лесу
29.12.2021
Ранее неизвестные факты про подвиг 121-й дивизии в стародорожском лесу
Были у Аксеневичей восемь сыновей
24.08.2021
Жительнице отдаленной деревни Застаричье на Стародорожчине Леокадии Константиновне Алиновской — 70 лет (2009 г.).
О героизме воинов 121 стрелковой дивизии, дравшихся насмерть
06.08.2021
Поводом в очередной раз вернуться к событиям грозного лета 1941 года на белорусской земле послужило сообщение от хорошего знакомого, случчанина Владимира Бойко, стоявшего у истоков создания поискового отряда имени Героя Советского Союза Василия Коржа.
Соколы
21.05.2020
Приближается День освобождения нашей синеокой Республики от немецко-фашистских захватчиков. 3 июля исполнится 76 лет с той памятной даты
Установлены имена красноармейцев
07.05.2020
Есть у деревни Избудище Слуцкого района Минской области кладбище, где разместилось небольшое безымянное захоронение с памятником, надпись на котором гласит: «Вечная слава неизвестным воинам, павшим в борьбе за честь и независимость нашей Родины в 1941—1944 годах».
Переходы
30.04.2020
Восенню 42-га года ў баі з карнікамі на лясной дарозе Шышчыцы.—Асіповічы, паміж вёскамі Фадзееўка—Жылін Брод партызаны знішчылі калону машын і матацыклаў і звыш 50 фашыстаў. 27 кастрычніка 1942 года акупанты спалілі Жылін Брод і Фадзееўку, а жыхары гэтых вёсак перасяліліся ў суседнія Пераходы, Беразінец, Крушнік і Задоўбу.
По плану “Д”: Как начиналась секретная война.
07.04.2020
Чем дальше уходят в прошлое события Великой Отечественной войны, тем дороже для нас воспоминания, документы и свидетельства этих дней. Только через много лет стало известно о секретном оборонном проекте под названием «работа по линии «Д».
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Спаленыя вёскі. Успаміны сведкаў
31.03.2020
У студзені – лютым споўнілася 77 год, як на Случчыне падчас карных аперацый фашысцкія захопнікі спалілі трыццаць вёсак. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна было знішчана 36 вёсак, з якіх 12 так ніколі і не адрадзіліся.