Традыцыйная культура вёсак Бокшыцкага сельскага савета
 
                                        26.01.2013
Цікавасць да этнаграфічных даследванняў зараз становіцца актуальнай у  сувязі з развіццём экатурызма ў Рэспубліцы Беларусь. Наша краіна  прываблівае замежных турыстаў перш за ўсё прыроднымі рэсурсамі. Разам з  тым мы павінны паказаць і нашу этнічную самабытнасць. Вывучэнне этнічнай  спадчыны – сусветная тэндэнцыя. Для гэтай мэты актыўна распрацоўваюцца  так званыя зялёныя маршруты. Слова Greenways – зялёныя маршруты –  з"явілася упершыню ў 50-е гады ХХ ст. у ЗША ў кантэксце рэкрэацыйных  сцежак (пешшу і роверам), якія павінны спрыяць актыўнаму ладу жыцця.
У краінах Заходняй Еўропы ідэя Greenways стала распаўсюджвацца ў канцы  80-х і пачатку 90-х гг. ХХ ст. У 1997 г. была заснавана Еўрапейская  Асацыяцыя зялёных маршрутаў (European Greenways Association – EGWA).  Зараз у Цэнтральнай Еўропе існуе Праграма «Greenways» – ініцыятыва  центральнаеўрапейскага кансорцыўма «Environmental Partnership for  Central Europe» («Партнёрства дзеля навакольнагай асяроддзя ў  Цэнтральнай Еўропе»). Яе мэта: стварыць «зялёныя» дарогі ў Цэнтральнай і  Усходняй Еўропе. Яны пабудаваны на ўзаемадзеянні грамадскіх  арганізацый, органаў самакіравання, дзяржаўных органаў і  прадпрымальнікаў праз шлях рэалізацыі мясцовых ініцыятыў, накіраваных на  ахову прыроднага і культурнага наследдзя. Напрыклад, па тэрыторыіі  Польшы і Славакіі праходзіць маршрут «Zeleny bicykl». У час падарожжа  можна наведаць майстэрню Bуbrka (Бубрка), дзе мясцовы майстар вучыць  мастацтву выразання кветак з папяровых сурветак; цэнтр керамікі на базе  агратурыстычнай гаспадаркі ў Jankowce (Янкаўцы) або краму-галерэю  мясцовай прадукцыі «Made in Bieszczady» («Зроблена ў Бешчадах»). У  Zatwarnica (Затварніцы) можна ўбачыць старую драўляную хату Bojko  /Бойка/, якая была пераабсталявана ў экалагічны навучальны цэнтр, які  рэкламуе прадукцыю мясцовых умельцаў і рэгіянальную кухню. Усе маршруты  распрацаваны па ініцыятыве мясцовых грамадскіх суполак.
У нас набылі папулярнасць аграсядзібы. Аграсядзіба – месца, дзе жывуць і  адпачываюць агратурысты. Як правіла, аграсядзіба – гэта традыцыйныя  вясковыя дамы або выкананыя ў традыцыйным стыле сучасныя пабудовы. У  аграсядзібах турысты некаторый час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з  мясцовай прыродай, культурай і звычаямі з дапамогай пешых і конных  прагулак і зносін з мясцовымі жыхарамі. Тут турыстам можа быць  прапанавана сельскагаспадарчая работа на агульных падставах з мясцовымі  жыхарамі.
Мы прапануем турысту абраць аграсядзібу ў традыцыйным вясковым стыле.  Асноўнай літаратурай па дадзенай тэме з"яўляюцца энцыклапедыі, працы па  этнаграфіі Беларусі і нашага рэгіёна: Мінскай вобласці і Слуцкага раёна,  буклеты, перыядычныя выданні. У пісьмовых крыніцах можна знайсці  дадзеныя па традыцыйнай беларускай архітэктуры, інтэр"еры хат, народнай  кухні. Таксама ёсць матэрылы па дадзенай тэматыцы і ў этнаграфічным  філіяле Слуцкага краязнаўчага музея, у музеях: народнай драўлянай  архітэктуры ў Строчыцах, традыцыйных рамястваў і тэхналогій ў Дудутках,  «Беларуская хатка», «Славянскага быту» ў Мінску. Але дакладных работ па  этнаграфіі менавіта тэрыторыі Бокшыцкага сельскага савета ў дапамогу  ўладальнікам аграсядзіб няма.
Авторы работы – творческая группа школьников ГУО «Бокшицкая средняя школа».
Выпускники 2011 г.: Екатерина Гук, Екатерина Горбацевич, Полина Листопад; 
учащиеся 10 касса: Наталья Бабинская, Елизавета Федорович. 
Руководитель – Наталья БАРТОШИК, учитель истории.
Читать далее или перейти по ссылке:
Традыцыйныя тыпы жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета
Традыцыйная культура харчавання
