Фальклор

Каляндарна-абрадавы фальклор Случчыны вельмі багаты. Усім вядомы абрад Каляды. «Урачыста, шчодра святкавалі на Случчыне і вечар перад Новым годам – Шчадрэц (13 студзеня). У некаторых вёсках (Бокшыцы, Покрышава, Васілінкі) гэты вечар называлі Васілье.

У калядных песнях назва «Васілле» знайшла адлюстраванне ў рэфрэне «Святы вечар, свято Васілье» або «Святы вечар, добры вечар, святы Васілёк».

У в. Бокшыцы запісаны сведчанні пра хадчэнне на Каляды двух гуртоў: «Перад Новым годам ходзяць калядоўшчыкі. Маладыя ходзяць з канём, старэйшыя ходзяць і носяць звязду». І толькі ў некаторых мясцінах (вёскі Бокшыцы, Заполле…) традыцыя аказалася вельмі моцнай і захавала амаль цалкам калядны абрад з наборам песень. Прынамсі, яшчэ ў 1993 г. у в. Заполле калядавалі мужчыны старэйшага пакалення з пераапрананнем у «каня», з традыцыйнымі песнямі».

У вёсцы Прошчыцы на Шчадраца дзяўчаты варажылі. Напрыклад, дзяўчына падымала з землі, ставіла, а затым адпускала «рубель» (перакладзіна для ўціску сена на возе) – у які бок ён падаў, у той бок, лічыласа, і выйдзе замуж; палалі (траслі) каралі над драўлянымі начоўкамі – у каго першая караля ўпадзе, тая першая замуж пойдзе.

Святкавалі ў Прашчыцах і Юрый. Пасля абеду 10–15 чалавек у гурце ішлі на росы, бралі з сабой фарбаваныя яйкі і качалі іх па жыце. Лічыласа, калі яйка хаваласа ў жыце, то і ўраджай будзе добры.

А самым любімым святам быў Багатнік. Моладзь ладзіла фэст – наймала музыкаў, спявала, танцавала. Абавязкова варылі мёд, частаваліся ім. З царквы прывозілі свяціць хаты, двары, жывёлу, што спрыяла дабрабыту, служыла засцярогай ад пажару і маланкі. К прыезду свяшчэнніка ля кожнага двара выносілі гасападары стол, клалі ікону, хлеб, кветкі.

Запісала вучаніца 10 класа Гарбацэвіч Кацярына 2 красавіка 2010 года ад Алены Уладзіміраўны Уласевіч, 1963 года нараджэння, якая працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Прошчыцкай базавай школы.

На Случчыне склалася ўнікальная для Беларусі з"ява: тут бытуюць адначасова дзве традыцыі – калядаванне і валочобніцтва. Але сусракаюцца і выпадкі, калі ў адной вёсцы мірна «ўжываюцца» і валачобніцтва, і калядаванне (вёскі Бокшыцы, Заполле…).

У вёсках Бокшыцы, Ушаловічы… захавалася ў памяці ўнікальная слуцкая песня, якую ў народзе называюць «Пчолачка». Яна выконвалася на Звеставанне (25 сакавіка па старым стылі). У многіх вяснянках пачэсны абавязак адмыкання цяпла, сонейка выконваюць птушкі, пчолкі. Пацвержаннем гэтаму служыць песня:

Да раілася пчолачка,
Пчолачка, пчолачка.
У вяршэчку сосанкі,
Сосанкі, сосанкі.


На вялікдзень з віншавальнымі песнямі абыходзілі двары валачобнікі. У валачобных песнях гаворыцца пра вечны клопа селяніна – хлебароба, пра ураджай:

І каб вырас каласок з піражок,
Да і каб было ядро з вядро.

Запісала Г.А.Барташэвіч ад М.М. Шэлег, 1910 года нараджэння, жыхаркі в. Бокшыцы.

Некаторые валачобныя песні адрасаваны пчаляру. Гэта пацвярджае і песня, запісаная ў в. Бокшыцы.

Прынясі, Божа, пчаліную матку
І з деткаміі з суседкамі.


Запісала Г.А.Барташэвіч ад М.М. Шэлег, 1910 года нараджэння, жыхаркі в. Бокшыцы.

Купальскія песні … захаваліся толькі ў нешматлікіх вёсках Слуцкага раёна. Нават у в. Бокшыцы, дзе так добра памяталі іншыя каляндарныя абрады, сказалі: «Купалу не святкуюць, можа, калі даўно і святкавалі».

На зажынках спявалі:

Сам госпад Бог жыта зажаў,
Вялікія снапы звязаў,
А мой міленькі ў варот стаяў.
У ручках шапку трымаў:
Ка мне, госпад, ка мне,
У мяне гумно вялікае,
У мяне такі шырокія
І цапы медзяныя.

Запісала В.А. Жалевіч ад К.Д. Бурак, 1904 года нараджэння, жыхаркі в. Васілінкі.


Ад сваёй бабулі, жыхаркі в. Заполле Гурыновіч Лідзіі Сцяпанаўны 1932 года нараджэння, вучань 5 класа Бараноўскі Яўген у 2001 годзе запісаў прымаўкі:

1. Стаіць гара пасярод двара,
Спераду вільцы, ззаду шыльцы.

2. Маленькі,гарбаценькі
Па полю лятаў, усё сабраў.

Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла. Анямелы ад жаху вуж не толькі ня змог з сябе слова, але проста аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!» – ды шмыгнула з падворка зноў у пушчу».

 

«Расказалі пра мяне маладзіцу»

Расказалі пра мяне маладзіцу
Расказалі пра мяне небыліцу.
Што я молада была, неразумнаю расла,
І не умела я не прасці, не ткаці.

Не было ў мяне чаго адзяваці,
Не было ў мяне чаго абуваці,
А я молада была, неразумнаю расла,
Да суседа не пайшла пазычаці.

А пайшла я лугам,лугам, лугавінаю,
Абкруцілася я ўся лапушынай
І паехала узяла, да суседняга сяла.
На бяседу да Іванкі-суседа.

Чарка кругам налілася медавою,
Як у скокі я пайшла маладая,
Лапушына ўся на мне, разляцелася як усе.
Паўцякалі госці ўсе дадому.

Толькі Іванка той адзін тут застаўся,
Абнімацца аж пачаў, цалавацца,
А я молада была неразумнаю расла,
Я не стала ад яго ратавацца.

І нікуды я не пайду з гэтай хаты,
Са мной Іванка мой адзін зухаваты,
8 дзетак наражу, а суседзям я скажу:
«Трэба восенню лічыць кураняты».

Запісала Гук Кацярына 11.08.2010 г. ад Разаліі Сяргееўны Булгак (дзяв. Салавей) 22.03.1938 года нараджэння, жыхаркі вёскі Гарадзішча.


Такім чынам у каляндарна-абрадавым фальклоры адлюстраваны такія заняткі жыхароў нашай мясцовасці, як земляробства, жывёлагадоўля, пчалярства.

 

Ад жыхаркі в. Гарадзішчы Гарбачэвіч Вольгі Іванаўны 1927года нараджэння, вучаніца 5 класа Грак Ніна у 2001 годзе запісала легенду.

Дамавікова ўдзячнасць

Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком, а дзеці прымалі ў супольныя гульні. І здарыласа так, што знайшлі яны, гуляючы, ў старай прызьбе каля хаты яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліса маленькія вужаняты. Залекацела ад болю вужачае сэрца, калі ён ўбачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае. Кінуўса ён да дзяцей, віўса каля іх рук, імкнучыса адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: « Не крыўдуйце маіх дзетак! Аддайце іх мне….» Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі гольку і прагналі з падворка.

І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу. Паўзе, паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць6 выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая – злая ядавітая змяя.
«Чаго сумуеш?» – пытаецца яна ў вужа. А той і кажа: «Так і так» – пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадасна ўсміхнуласа ды кажа: «Не плач, я табе зараз дапамагу».

Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя – шусь на падворак ды ў сялянскую каморку. У каморцы якраз стаялі гладышы з малаком. Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узняласа над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла. Анямелы ад жаху вуж не толькі ня змог з сябе слова, але проста аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!» – ды шмыгнула з падворка зноў у пушчу.

 

Этнаграфічная даведка    

Народнае дойлідства     

Традыцыйныя тыпы жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета       

Інтэр"ер традыцыйнага жылля     

Традыцыйная культура харчавання         

Промыслы і рамёствы        

Фальклор