Музеи Слуцка и Слуцкого района

Музеи Слуцка и Слуцкого района

31.10.2013

Музейная справа на Случчыне

Паняцце «музей» з'явілася ў культурным ужытку чалавецтва звыш двух з паловай тысяч гадоў таму. У сучасную эпоху яго змест кардынальна змяніўся. Старажытныя грэкі першапачаткова разумелі пад мусейонам святилішча муз, а з часам з гэтым словам стала звязвацца і прадстаўленне аб месцы для заняткаў літаратурой, навукай, навуковых адносін. У час сярэднявечча паняцце «мусейон» выходзіць з ужывання. Другое жыццё яму падаравала эпоха Адраджэння, але пры гэтым напоўніла яго новым сэнсам. Музеем пачалі называць спачатку калекцыі помнікаў антычнасці і твораў мастацтва, потым узораў міра прыроды і ўсяго, што ўспрымалася ў якасці «рэдкасці» и «дзіва». У другой палове XVI ст. тэрмін «музей» усё часцей пачынаюць ужываць не толькі ў дачыненні к збору прадметаў, але і к памяшканню, у якім яно захоўваецца і экспануецца.

Першыя музейныя калекцыі ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, збіраліся ў манастырах, храмах, ў рэзідэнцыях феадалаў. Найбольш вядомымі ўладальнікамі асабістых музейных калекцый на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVII ст. з'яўляліся Радзівілы и Сапегі. На рубяжы XVIII–XIX ст. з'яўляюццая першыя ўстановы музейнага тыпу. У гэты час музеі існавалі пераважна ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Полацка, Гродна і іншых гарадоў.

А першы агульнадаступны музей на тэрыторыі ў той час Паўднёва-Заходняга края Расійскай імперыі, ў склад якой уваходзіла Беларусь, адчыніўся ў Вільна ў 1856 г. Але ў 1863 г. пасля падаўлення паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве музей быў зачынены. Напрыканцы XIX – ў пачатку XX ст. у Віцебску, Магілёве і Мінску былі арганізаваны царкоўна-археалагічныя музеі. Ў час I-й сусветнай і грамадзянскай войн некаторыя музейныя калекцыі былі альбо знішчаны, альбо вывезены за межы краіны.

Пасля стварэння БССР у 1919 г. новымі ўладамі ажыццяўляюцца першыя крокі па адраджэнню музейнай дзейнасці. У 1920-х и 1-й палове 1930-х гадоў у БССР ствараецца шырокая сетка музеяў.

Аднак падрабязней хачу расказаць аб развіцці музейнай справы ў адным са старажытнейшых куткоў нашай краіны – на Случчыне.

Дзейнасць у галіне краязнаўчага музеябудаўніцтва ў Слуцку распачалася разам з краязнаўчым рухам. Першы камень у гэтай справе быў пакладзены Слуцкай павятовай камісіяй беларусазнаўства у 1922 г., якая, не гледзячы на кароткі час свайго існавання, шмат зрабіла ў гэтым напрамку. Камісіяй былі абгавораны даклады аб арганізацыі і планы Слуцкага музея радзімазнаўства, а таксама як арганізаваць школьныя радзімазнаўчыя музеі.

Пасля ўзнікненя пытання аб адкрыцці ў горадзе музея, была створана спецыяльная падкамісія, якая ў выніку сваёй дзейнасці сабрала найбольш каштоўныя рэчы: партрэты князёў Алелькавых, рукапіснае евангелле XVI ст., кальвінская біблія берасцейскага выдання, епітрахіль, посах і срэбрана рыза XVI ст. і інш. Усе помнікі былі згрунтаваны ў тры аддзелы: культурна-гістарычны, грамадска-эканамічны і прыродна-геаграфічны. Пры музеі была бібліятэка, якая складвалася з каштоўных старасветскіх кніг. Але ўсе гэтыя рэчы пазней, пасля закрыцця музея, апынуліся ў Мінску: частка – у Дзяржаўным музеі, частка – у бібліятэцы.

У верасні 1923 г. камісія была цалкам рэарганізавана у навукова-даследчую арганізацыю – Слуцкае павятовае таварыства краязнаўства. Быў зацверджаны статут, праца значна ажывілася, але не на доўга, бо многія члены камісіі, у тым ліку і загадчык музея ў лістападзе 1923 г. пакінулі Слуцк і аж да вясны 1925 г. краязнаўчая праца спынілася.

У лістападзе 1925 года аднавілася праца новага таварыства. У хуткім часе яно было рэарганізавана ў Слуцкае раённае таварыства краязнаўства адпаведна адміністрацыйнаму прынцыпу краязнаўчага раёнавання БССР. З поспехам працавала таварыства, пашыраў сваю працу музей. У музейную секцыю запісалася 32 асобы, пераважна моладзі. Праца была распачата энергічна: набыта памяшканне пад музей, у якое перавезены рэшткі музейнага і кніжнага матэрыялаў. У гэты ж час апрацоўваліся гербарыі, прыводзілася ў парадак бібліятэка, складаліся каталогі. За гэты час фонды музея павялічыліся на 468 прадметаў і 630 кніг. 26 кастрычніка да дня першай акруговай краязнаўчай канферэнцыі была арганізавана часовая выстава апрацаваных і напалову апрацаваных матэрыялаў.

З 1927 года праца па музеябудаўніцтву ў Слуцку яшчэ больш узмацнілася. Праўленем Таварыства былі асігнаваны грошы на музейнае абсталяванне: вітрыны, скрынкі, шчыты, і іншую мэблю. Такім чынам к 28 сакавіка, да дня акруговага з"езду Саветаў, музей быў адчынены раней для агляду дэлегатаў, а потым і для грамады. З гэтага часу праца музея пачынае ўваходзіць у звычайную калею – ён рэгулярна адчыняецца па два разы на тыдзень для агульнага агляду, праца секцыі не спыняецца, паступленне музейных прадметаў пашыраецца. Музей карыстаўся шырокай папулярнасцю. За час з 25 сакавіка і да 25 верасня прайшло 7254 наведвальніка і 12 арганізаваных экскурсій. У 1928 годзе музей налічваў 1766 экспанатаў, якія былі размешчаны па трох аддзелах: культурна-гістарычным, прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным. Бібліятэка складвалася з 1354 кніг, сярод якіх было 260 старадрукаў. Таксама мелася некаторая колькасць рукапісаў XVII–XIX стст. Негатыўны архіў складваўся з 115 негатываў. Пры музеі былі прэсы для сушкі раслін, компас і іншыя прылады. З перыядычных выданняў выпісваліся «Наш край» і газета «Савецкая Беларусь».

Але ў гэты перыяд Беларусь уступіла у так званы рэканструяваны перыяд. Адбываліся змены не толькі ў галіне гаспадаркі, але і культуры, у тым ліку і музейнай справы. У 1929 годзе пачаўся наступ на музеі, якія пачалі «мабілізавацца» на ўдзел у шматлікіх палітычных кампаніях, на прапаганду калектывізацыі, індустрыялізацыі, атэізму і г.д. Напрамкі дзейнасці іх пачалі зводзіцца на адзіны – масавая прапаганда. У баку пачалі заставацца вывучэнне і захаванне помнікаў гісторыі і культуры – галоўнае ў інсаванні любога музея. Заняпаду музейнай справы спрыяла і нарада музейных работнікаў, якая праходзіла ў 1932 г. у Мінску, дзе гучалі прамовы пра чыстку фондаў і нават прапановы рабіць экспазіцыі прама на вуліцах. У 1940 годзе па даручэнню кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР супрацоўнікамі Наркамасветы быў зроблены агляд стану музейный справы. У дакладной запісцы было адзначана, што ў шэрагу раённых цэнтраў, у тым ліку і ў Слуцку інснавалі, але зачынены музеі. Экспанаты знішчаны, альбо разрабаваны. К гэтаму часу Цэнтральнае краязнаўчае бюро ўжо было ліквідавана, перастаў выдавацца орган краязнаўцаў часопіс «Савецкая краіна» (былы «Наш край»). Краязнаўства пайшло на спад, і зусім перапынілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

1952 год. Менавіта з гэтага перыду вядзе сваё летазлічэнне Слуцкі музей. У Пастанове Савета Міністраў ад 27 верасня 1952 г. загадана некаторым гарвыканкамам, у тым ліку і Слуцкаму, забяспечыць стварэнне і адкрыццё краязнаўчага музея. У Рашэнні № 406 паседжання выканкома Слуцкага гарадского Савета дэпутатаў ад 13 кастрычніка 1952 г. адзначана: «В связи с тем, что в городе Слуцке организован краеведческий музей, исполком Слуцкого городского Совета депутатов трудящихся решил: “Утвердить на должность директоры Слуцкого краеведческого музея Ильенко Ивана Потаповича”». Так пачынаецца гісторыя Слуцкага краязнаўчага музея. Плошча яго была невялікая – два пакойчыкі ў гарадскім Доме культуры. Першымі экспанатамі былі газета «Звязда» 1942 года выдання, лістоўкі падпольнай партызанскай друкарні, прадметы побыту, нацыянальнае аддзенне і інш. У кнізе загадаў і распараджэнняў за гэты перыяд пазначана, што музей быў адчынены 7 лістапада 1952 года к 35-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У 1966 г. у сувязі са святкаваннем 850-годдзя горада пад экспазіцыю і фонды музея быў перададзены будынак былога дваранскага сходу, помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя. Менавіта з гэтага часу і пачынаецца развіццё музейнай справы на Случчыне пад кіраўніцтвам дырэктара Т. Савановіча, супрацоўнікаў Л. Шубы, Т. Кузьміцкай. У той час былі прывезены з Львова першыя фрагменты слуцкіх паясоў. У фондах музея з"явіліся старадаўнія дакументы, узнагароды розных часоў, драўляны і медны посуд мясцовых умельцаў і майстроў, фотаздымкі цікавых падзей Случчыны.

Міналі гады. Мяняліся дырэктары і супрацоўнікі. Кожны з іх уносіў свой уклад у папаўненне музейных фондаў.

У 1982 годзе дырэктарам Слуцкага краязнаўчага музея была назначана Відлога Валянціна Сцяпанаўна, якая адпрацавала на гэтай пасадзе звыш 20 годоў. Пад яе кіраўніцтвам адбыўся капітальны рамонт будынка музея, прайшла поўная замена экспазіцыі. Асаблівая ўвага ў гэты час надавалася камплектаванню фондаў. Супрацоўнікі музея начале з дырэктарам выязджалі ў экспедыцыі па Слуцкаму раёну з мэтай набыцця новых цікавых прадметаў. Дзякуючы гэтаму пачалі пашырацца калецыі: дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, этнаграфіі, перспектыўнае развіццё атрымала калекцыя рэчаўных помнікаў, што паспрыяла вылучэнню з яе і ўзнікненню новых калекцый – шкла і фарфора, гадзіннікаў, самавараў і інш. У фондах музея з"явіліся новыя цікавыя музейныя прадметы – вырабы са шкла Ўрэчскай мануфактуры XVII–XIX ст., Старэўскага шклозавода, фарфор вядомых расійскіх фабрык Кузняцова, Барміна, Гарднэра, Імператарскага завода ў Пецярбургу, саксонаўскі і мэйсанаўскі (Германія). Падчас правядзення археалагічных раскопак у фонды музея паступілі рэдкія знаходкі: унікальныя касцяныя і драўляныя шахматныя фігуркі, брытва XII ст., бронзавы наканечнік булавы, гіра кісцяня. У тыя часы, дзякуючы сувязям з вядомымі людзьмі – ураджэнцамі Случчыны ці іх роднымі, музейныя фонды папоўніліся матэрыяламі вучоных С. Косберга, А. Красоўскага і іншых.

У 1980–90 гады работнікі музея наладзілі цеснае супрацоўніцтва з мастакамі, ураджэнцамі Случчыны – братамі У. Басалыгай, М. Басалыгай, Г. Скрыпнічэнкам, І. Пратасеням, У. Вітко і іншымі. Менавіта ў пачатку дзевяностых гадоў В. Відлога і мастакі-землякі пачынаюць марыць аб адкрыцці ў родным Слуцку карціннай галерэі. Паралельна з камплектаваннем коллекцыі «Жывапіс. Графіка» у гэты час музей актыўна вёў збор твораў іконапісу.

У 1999 годзе В.С. Відлога была адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе у жыцці музея адбылася значная падзея. Наяўнасць у фондах музея багатай калекцыі «Этнаграфія» стала падставай для адкрыцця філіяла «Побыт сялян XIX – пачатку XX стагоддзя». Пастаянная экспазіцыя філіяла дала магчымасць наведвальнікам бліжэй азнаёміцца з жыццём і заняткамі сялян Случчыны. На невялікай плошчы супрацоўнікі гэтага філіяла ў год наладжваюць 5–6 выстаў, на якіх можна пабачыць не толькі музейные экспанаты, але і прадметы із асабістых калекцый народных майстроў Случчыны. У сувязі з вялікай выставачнай і навукова-асветніцкай працай з 2006 года філіял носіць назву «Музей этнаграфіі».

У 2005 годзе збылася мара музейных супрацоўнікаў і мастакоў Случчыны. Напярэдадні святкавання ў Слуцку рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2005» было прынята рашэнне аб адкрыцці яшчэ аднаго філіяла «Галерэя мастацтваў». З яго адкрыццём ў краязнаўчага музея з"явілася магчымасць праводзіць адначасова некалькі выстаў твораў беларускіх мастакоў і фондавых калекцый.

Распавядаючы пра гісторыю Слуцкага краязнаўчага музея, нельга не спыніцца на яго калектыве. Трэба аддаць належнае былому дырэктару Відлоге Валянціне Сцяпанаўне, што яна змагла аб"яднаць вакол сябе неабыякавых да музейнай справы супрацоўнікаў, людзей па-сапраўднаму зацікаўленых гісторыей роднай Случчыны. Звыш 20 гадоў у музее працуюць галоўны захавальнік фондаў Шкурская Людміла Уладзіміраўна, старэйшы навуковы супрацоўнік Макарэвіч Галіна Адамаўна, навуковыя супрацоўнік Мурашка Ігар Алегавіч.

Дзейнасць музея з кожным годам пашыраецца, папаўняюцца фонды ў сярэднім на 600–700 адзінак. На сучасны момант фонд музея складаюць больш за 40 000 адзінак, з іх асноўны налічвае звыш 30 000 музейных прадметаў. Гэта напружаная работа калектыва. Але ж апрача гэтага накірунка, калектывам праводзіцца вялікая навукова-асветніцкая работа. Супрацоўнікамі музея чытаюцца лекцыі, праводзяцца экскурсіі і масавыя мерапрыемтвы. Штогадова праходзяць цыклы сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

У 2013 г. Дзяржаўнай установе «Слуцкі краязнаўчы музей» спаўняецца 61 год.

Пра музеі кажуць, што яны падобны на вялікую цудоўную кнігу. І гэта сапраўды так. Творчы калектыў Дзяржаўнай установы «Слуцкі краязнаўчы музей» імкнецца рабіць гэту кнігу такой, каб яна чыталася цікава і лёгка і перачытвалася па некалькі разоў.

 

Наталля СЕРЫК
Дырэктар Дзяржаўнай установы
«Слуцкі краязнаўчы музей»

«Космос. Земля. Человек.»

«Космос. Земля. Человек.»
10.04.2023

4 апреля 2023 года в Слуцком краеведческом музее состоялось мероприятие "Космос. Земля. Человек.», посвящённое международному дню космонавтики. Его посетили учащиеся 7-го класса СШ №2.

Читать далее

33 гады таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана

33 гады таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана
15.02.2022

15 лютага 1989-га апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам. Афганская вайна, якая цягнулася доўгія дзесяць гадоў, яшчэ ў памяці многіх беларусаў-удзельнікаў тых падзей. На чужой зямлі абарваліся жыцці 771 нашага земляка, 870 беларусаў сталі інвалідамі, лёс 12 чалавек невядомы дагэтуль...

Читать далее

Новая экспозиция «Слуцкие пояса» в Слуцком краеведческом музее

Новая экспозиция «Слуцкие пояса» в Слуцком краеведческом музее
07.06.2021

В формате реконструкции Слуцкого краеведческого музея создается новая экспозиция «Слуцкие пояса». Об этом рассказала директор Слуцкого краеведческого музея Наталья СЕРИК:

Читать далее

Художника Георгия Скрипниченко вспоминают в Слуцке.

Художника Георгия Скрипниченко вспоминают в Слуцке.
20.11.2020

Его называли «белорусским Дали», а он ухмылялся и хватался за усы – закрученные, как у сюрреалиста. Художника Георгия Скрипниченко вспоминают в Слуцке. К 80-летию одной из ключевых фигур национального авангарда – большая ретроспектива. Работы, которые мало кто видел вживую.

Читать далее

Cлуцкий краеведческий музей после реконструкции

Cлуцкий краеведческий музей после реконструкции
13.11.2020

Фотозоны и безбарьерная среда — каким будет слуцкий краеведческий музей после реконструкции

Читать далее

Выстава Уладзіміра Басалыгі `Мая споведзь`

Выстава Уладзіміра Басалыгі `Мая споведзь`
31.08.2020

3 верасня 2020 года (чацвер) а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Мая споведзь” вядомага беларускага мастака-графіка Уладзіміра Басалыгі.

Читать далее

Об истории, перспективах Слуцкого краеведческого музея

Об истории, перспективах Слуцкого краеведческого музея
22.05.2020

Ежегодно 18 мая отмечают Международный день музеев (учрежден в 1977 году Международным советом музеев). На вопросы корреспондента «Слуцкого края» об истории, перспективах ГУ «Слуцкий краеведческий музей» ответила директор этого учреждения Наталья Георгиевна Серик.

Читать далее

«Сделай подарок музею — сохрани природу».

«Сделай подарок музею — сохрани природу».
09.03.2020

В эколого-биологическом центре учащихся проводится акция:Идея данной акции заключается в том, чтобы дать ненужным вещам вторую жизнь, сделать их экспонатами, хранящими нашу историю. Тема избавления от ненужных вещей очень актуальна в наше время. С одной стороны, выкинуть жалко, с другой – понимаешь, что они просто пылятся на полке. И в (большей части случаев) результате на свалку отправляются старые и вышедшие из моды вещи.

Читать далее

Слуцкий музей готовит новую экспозицию

Слуцкий музей готовит новую экспозицию
08.03.2020

Посмотреть на «короля» – шахматного, XII века. Уникальный артефакт, аналогов которому в Восточной Европе нет, представят в новой постоянной экспозиции музея Слуцкого края. Сегодня в здание бывшего Дворянского собрания доставили археологические находки, важные для всей страны. К слову, оставить «заметный» след в истории теперь может каждый, превратив простые вещи в экспонаты. Эффектная акция началась.

Читать далее

Дом барона Шталя в Слуцке

Дом барона Шталя в Слуцке
18.11.2019

Дом барона Шталя в Слуцке

Читать далее

Церковно-исторический музей Слуцкой епархии

Церковно-исторический музей Слуцкой епархии
12.11.2019

Церковно-исторический музей Слуцкой епархии

Читать далее

История экспонатов музея геодезической службы

История экспонатов музея геодезической службы
26.03.2019

История экспонатов музея геодезической службы

Читать далее

Освящение «Музея Елизаветы» в Безверховичах

Освящение «Музея Елизаветы» в Безверховичах
07.05.2018

Вчера, 6 мая, в день памяти святого Георгия Победоносца в д. Безверховичи состоялось освящение «Музея Елизаветы», который организовал Леонид Александрович Гапанович.

Читать далее

Музей транспортных войск Республики Беларусь

Музей транспортных войск Республики Беларусь
13.07.2017

Музей транспортных войск Республики Беларусь

Читать далее

Чепелевский народный краеведческий музей

Чепелевский народный краеведческий музей
07.04.2017

Чепелевский народный краеведческий музей

Читать далее

Прошёл вернисаж памяти Владимира Садина

Прошёл вернисаж памяти Владимира Садина
04.10.2016

Прошёл вернисаж памяти Владимира Садина

Читать далее

Музей Агрофирмы «Лучники»

Музей Агрофирмы «Лучники»
29.01.2016

Музей «История СПК «Агрофирма «Лучники»», был открыт в Лучниковском центре культуры в канун празднования Дня Победы в 2008 году.

Читать далее
1 2