Промыслы і рамёствы
Промыслы і рамёствы займаюць важнае месца у сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. У вузкім сэнсе промысел – гэта падсобны (дапаможны, не галоўны) занятак з мэтай здабычы дадатковых сродкау для існавання. Да іх адносяцца: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы.
У адрозненні ад промыслу пад рамяством здаўна разумелі вытворчасць розных вырабаў уручную з дапамогай адпаведных рамесных інструментаў, майстэрства ўмелых рук (адсюль старажыт. – «рукамяство»). Такія як дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, апрацоўка мінеральнай сыравіны, апрацоўка валакністай сыравіны, прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне. Усе рамёствы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія (для уласных патрэб), рамяство па заказе і на рынак (дробнатаварная вытворчасць). Рамёствы і промыслы падзялілі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будауніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя, лесасплаўныя і іншыя промыслы). Нарэшце, у асобную групу вылучаюць мастацкія промыслы, у якіх найбольш ярка ўвасабляецца народная творчасць, мастацкія густы, духоўныя памкненні і нацыянальныя вытворчыя традыцыі. Можна вылучыць найбольш перспектыўныя народныя рамёствы і промыслы. Сярод іх: швейнае, ткацтва, вязанне, вышыўка, пляценне, сталярна-мэблевае, разьба па дрэве, такарнае, выраб кухонных рэчываў, выраб кошыкаў, здабыўныя промыслы-збіральніцтва, рыбалоўства, здабыча смалы, бярозавага і кляновага сокаў.
У нашай мясцовасці ткацтвам валодае Зінаіда Рыгораўна Красуцкая, 1932 года нараджэння, жыхарка вёскі Заполле. Некаторыя мясцовыя жыхары плятуць кошыкі з розных матэрыялаў, напрыклад, Акуловіч Леанід Канстанцінавіч, 1930 года нараджэння, жыхар вёскі Дзесяціны. Вышывае крыжыкам і іншымі спосабамі жыхаркі вёскі Гарадзішча Булгак Разалія Сяргееўна, 1938 года нараджэння. Ёсць пячнік, жыхар вёскі Уланава Лістапад Уладзімір Валер"евіч. Мастацтвам выцінанкі валодае настаўніца пачатковых класаў нашай школы Купчэня Наталля Георгіеўна, вяжа шэдэлкам Бартошык Наталля Пятроўна – настаўніца гісторыі.
Традыцыйныя тыпы жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета