Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая

Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая

09.01.2015

У свой час слуцкая княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч (1473–1524) праславілася як арганізатар абароны горада і краю ад ворагаў. А потым ёй прышлося кіраваць аднаўленнем разбуранага падчас нападаў горада. Тады гарадскі цэнтр атрымаў планіроўку, якая ў агульных рысах захоўвалася аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.

У старажытным Троіцкім манастыры па загадзе княгіні замест пацярпеўшага ад ворагаў драўлянага быў пабудаваны мураваны Троіцкі сабор.

Былі адрамантаваны драўляныя ўмацаванні дзядзінца, якія вытрымалі татарскія штурмы, а таксама аблогу войскаў князя Міхаіла Глінскага, які ў 1508 годзе ўзняў мяцеж. Там жа ў 1509 годзе ўзвялі новую драўляную Успенскую царкву. У хуткім часе дзядзінец атрымаў назву Верхні замак, бо ў тыя ж часы побач з ім быў закладзены замак Ніжні.

Пад Ніжні замак адышла тэрыторыя гарадскога пасада, перш за ўсё частка гандлёвай плошчы, што выклікала неабходнасць пераносу яе ў іншае месца.

Перанесена гандлёвая плошча была за раку Бычок, на захад ад дзядзінца. У адрозненне ад ранейшага торга, тэрыторыя якога фарміравалася стыхійна, на новым месцы плошча была спланавана з улікам тагачасных горадабудаўнічых ідэй. У плане яна атрымала выгляд выцягнутага няправільнага чатырохкутніка. Сярэдзіну займалі драўляныя гандлёвыя рады. Кожны рад складаўся з асобных лавак і называўся ў адпаведнасці з прадаваемым таварам. Па яе перыметры размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў з майстэрнямі, крамамі, лаўкамі.

На плошчу з Верхняга замка быў выхад праз 4-ярусную браму і па перакінутым над Бычком пад'ёмным мосце. З паўночнага боку плошчы адыходзіла вуліца Капыльская, з супрацьлеглага боку ішла вуліца Прозараўская, якая вяла да Лютэранскай плошчы. Там жа пачыналася вуліца Віленская, што ішла ўздоўж берага Случы, даходзіла да Віленскай брамы, а далей дарога ўжо мела назву вуліцы Трайчанскай, бо перасякала прадмесце Трайчаны і вяла ў бок Нясвіжа і Вільні. На рагу, пры злучэнні вуліц Віленскай і Прозараўскай, знаходзілася аптэка, побач стаяла ратуша. Паміж Віленскай і Вялікім мастом мясцілася аўстэрыя (карчма і гасцінны дом разам), далей, па Віленскай, стаялі будынкі Спаса-Прэабражэнскага манастыра. Ад Вялікага маста, што злучаў Стары горад з Новым, на плошчу вяла невялікая па працягласці вуліца. Яе фрагмент у 1999 годзе быў раскрыты археолагам Лявонам Калядзінскім пры даследаванні пляцоўкі, што адводзілася для помніка слуцкай княгіні – святой Сафіі Слуцкай.

Рыночная площадь на плане 18 векаУ адпаведнасці з Магдэбургскім правам горад меў прывілеі: у суботу і панядзелак таргі, а таксама 2 кірмашы ў год. З 2-й паловы XIX стагоддзя адбываліся чатыры кірмашы ў год. А на пачатку XX стагоддзя кірмашоў было ўжо пяць: адзін вясною і чатыры летам. Таргі адбываліся ў сераду, пятніцу і нядзелю.

У 1-й палове XIX стагоддзя рынак уяўляў сабою абшырны чатырохкутнік, уздоўж падзелены драўлянымі крамамі на дзве роўныя часткі. Яго тэрыторыя, як і прылягаючыя вуліцы Віленская і Капыльская, былі брукаванымі.

Выгляд плошчы карэнным чынам змяніўся з 30–40-х гадоў XIX стагоддзя, калі па тэрыторыі Старога горада прайшла новая дарога, якая атрымала назву «Вуліца Шасейная». Гандлёвая плошча змясцілася ў месца перасячэння Шасейнай з вуліцай Капыльскай. Па перыметры і баках бліжэйшых да плошчы вуліц пачалі будавацца 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы, у якіх размяшчаліся крамы, лаўкі. А саму тэрыторыю, як і раней, занялі гандлёвыя рады.

Рыночная площадь на плане 1811 года (15)У сярэдзіне 1930-х гадоў для гандлю адвялі месца на заходняй ускраіне горада, а Цэнтральную плошчу добраўпарадкавалі. На ёй у 1937 годзе ўзвялі двухпавярховы Дом Саветаў. Будынак быў павернуты да вуліцы (яна ўжо мела назву Пралетарскай) і стаяў у пэўнай адлегласці ад яе. Па цэнтральнай восі паміж імі ў 1939 годзе з'явіўся помнік У.І. Леніну. На плошчы ўсталявалі гадзіннік, насупраць, цераз дарогу, разбілі сквер.

Пры вызваленні горада ад акупантаў Дом Саветаў пацярпеў значныя змяненні. Аднавілі яго ў 1948 годзе.

Свято-Троицкий монастырьУ пасляваенныя гады забудова Цэнтральнай плошчы атрымала адзінае стылявое рашэнне. На рагу вуліц Пралетарскай і адыходзячых ад яе двух рукавоў Капыльскай у 1950-я гады замест дарэвалюцыйных з'явіліся два трохпавярховыя мураваныя «Г» – падобныя ў плане жылыя дамы. Пастаўленыя сіметрычна, яны фланкіруюць плошчу з бакоў, ствараюць ўраўнаважаную архітэктурную кампазіцыю.

У 1957 годзе насупраць Дома Саветаў, на другім баку вуліцы, быў узведзены двухпавярховы мураваны корпус гаркама партыі (цяпер тут гарадскі Цэнтр дзіцячай творчасці).

Центр города Слуцка на плане конца 1940 - начала 1950 гг.У 1986 годзе па праекце архітэктара І. Васілевіча на змену старому Дому Саветаў узведзены новы 7-павярховы адміністратыўны будынак. Памеры плошчы павялічыліся, на ёй з'явіліся клумбы з кветкамі, фантаны. Апошнія змяненні на Цэнтральнай плошчы адбыліся ў 2005 годзе, падчас падрыхтоўкі да правядзення Рэспубліканскага свята «Дажынкі». Яе цалкам замасцілі тратуарнай пліткай.

Помнік Леніну быў перанесены на супрацьлеглы бок вуліцы Леніна (былой Пралетарскай) да Дома дзіцячай творчасці, замест фантанаў зроблены новыя клумбы. Цяпер гэта месца, дзе ўсталёўваецца агульнагарадская навагодняя ёлка, праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, канцэрты, адкрытыя гарадскія афіцыйныя мерапрыемствы.

Слуцкая ярмарка. 1910-е гг.Склалася так, што ад заснаваных пры княгіні Анастасіі аб'ектаў у горадзе засталася толькі плошча. Ніжняга замка не стала ў 1-й палове XIX стагоддзя. Тэрыторыю дзядзінца цяпер займае сучасная забудова; будынкі Троіцкага манастыра разбурылі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Калі прыняць да ўвагі, што Ніжні замак пачалі ўзводзіць у 1509 годзе, а справа гэта, несумненна, расцягнулася на некалькі гадоў, то зразумела, што і заснаванне новай плошчы адбывалася ў той жа перыяд. Таму мы маем усе падставы сцвярджаць, што заснаванай Анастасіяй Алелькавіч плошчы ў наш час спаўняецца 500 гадоў.

Слуцкий рынок. Начало XX в.Пра сваю слаўную княгіню жыхары Случчыны помнілі доўга. Яе, разам з князем Сімяонам Алелькавічам (хаця афіцыйна царквой кананізаваны яны не былі), шанавалі як нябесных апекуноў краю.

Несумненна, што і сучасным жыхарам горада трэба было б аддаць даніну памяці сваім славутым гістарычным дзеячам, і лепш за ўсё ў адпаведных візуальных формах. На той жа плошчы можна ўсталяваць мемарыяльны знак або помнік.

Дарэчы, не абавязкова пасярэдзіне: гэта можа быць куток, невялікі сквер або іншым чынам выпрашаная тэрыторыя. Сучасныя падыходы да рашэння гарадской прасторы дазваляюць гэта зрабіць.

Як вядома, скульптар Міхаіл Інькоў, аўтар помніка Сафіі Слуцкай, згодны зрабіць для Слуцка і помнік знакамітай яе прабабцы княгіні Анастасіі. Ідэя слушная, і калі на тое будзе добрая воля мясцовых улад, то верагодна іншага майстра для выканання такой работы і шукаць не трэба.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер», 2011

 

 

 

 

Площадь, которую основала Анастасия Слуцкая

Площадь со зданием Горкома КПБВ своё время слуцкая княгиня Анастасия Ивановна Олелькович (1473–1524) прославилась как организатор обороны города и края от врагов. А потом ей пришлось управлять восстановлением разрушенного в ходе атаки города. Тогда городской центр получил планировку, которая в общих чертах сохранялась вплоть до середины XIX века.

В древнем Троицком монастыре по приказу княгини вместо пострадавшего от врагов деревянного, был построен каменный Троицкий собор.

При освобождении города от оккупантов Дом Советов получил значительные повреждения. Восстановили его в 1948 годуБыли отремонтированы деревянные укрепления детинца, которые выдержали татарские штурмы, а также осаду войск князя Михаила Глинского, который в 1508 году поднял мятеж. Там же в 1509 году возвели новую деревянную Успенскую церковь. Вскоре детинец получил название Верхний замок, ведь в те же времена рядом с ним был заложен замок Нижний.

Под Нижний замок отошла территория городского посада, прежде всего часть торговой площади, что вызвало необходимость переноса её в другое место.

Перенос памятника В.И.Ленину. Фото Инфо-КурьерПеренесена торговая площадь была за реку Бычок, западнее детинца. В отличие от прежнего рынка, территория которого формировалась стихийно, на новом месте площадь была спланирована с учётом градостроительных идей того времени. В плане она получила вид вытянутого неправильного четырёхугольника. Середину занимали деревянные торговые ряды. Каждый ряд состоял из отдельных лавок и назывался в соответствии с продаваемым товаром. По её периметру располагались дома ремесленников и торговцев с мастерскими, магазинами, лавками.

На площадь с Верхнего замка был выход через 4-ярусные ворота и по перекинутому над Бычком подъёмному мосту. С северной стороны площади отходила улица Копыльская, с противоположной стороны шла улица Прозоровская, которая Современный вид на западную часть площади г. Слуцкавела к Лютеранской площади. Там же начиналась улица Виленская, идущая вдоль берега Случи, доходила до Виленских ворот, а дальше дорога уже имела название улицы Тройчанской, поскольку пересекала предместье Тройчаны и вела в сторону Несвижа и Вильно. На углу, при соединении улиц Виленской и Прозоровской, находилась аптека, рядом стояла ратуша. Между Виленской и Большим мостом уместилась австерия (при Петре Великом ресторация, питейный дом, гостиница и почти клуб для иноземцев и русской знати), далее, по Виленской, стояли здания Спасо-Преображенского монастыря. От Большого моста, что соединял Старый город с Новым, на площадь вела небольшая по протяжённости улица. Её фрагмент в 1999 году был раскрыт археологом Леонидом Колядинским при исследовании площадки, что отводилось для памятника слуцкой княгине – святой Софии Слуцкой.

Современный вид на восточную часть площади г. СлуцкаВ соответствии с Магдебургским правом город имел привилегии: в субботу и понедельник торги, а также 2 ярмарки в год. Со 2-й половины XIX века происходили четыре ярмарки в год. А в начале XX века ярмарок было уже пять: одна весною и четыре летом. Торги проходили в среду, пятницу и воскресенье.

В 1-й половине XIX века рынок представлял собой обширный четырёхугольник, вдоль разделённый деревянными лавками на две равные части. Его территория, как и прилегающие улицы Виленская и Копыльская, были мощёными.

Вид площади коренным образом изменился с 30–40-х годов XIX века, когда по территории Старого города прошла новая дорога, которая получила название «Улица Шоссейная». Торговая площадь сместилась к месту пересечения Шоссейной с улицей Копыльской. По периметру и бокам ближайших к площади улиц начали строиться 1- и 2-этажные каменные дома, в которых размещались магазины, лавки. А саму территорию, как и прежде, заняли торговые ряды.

Планирока современного здания Дома советовВ середине 1930-х годов для торговли отвели место на западной окраине города, а Центральную площадь благоустроили. На ней в 1937 г. возвели двухэтажный Дом Советов. Здание было обращено к улице (она уже имела название Пролетарской) и стояло на некотором расстоянии от неё. По центральной оси от него в 1939 году появился памятник В.И. Ленину. На площади установили часы, напротив, через дорогу, разбили сквер.

При освобождении города от оккупантов Дом Советов получил значительные повреждения. Восстановили его в 1948 году.

В послевоенные годы застройка Центральной площади получила единое стилевое решение. На углу улиц Пролетарской и отходящих от неё двух рукавов Копыльской в 1950-е годы вместо дореволюционных появились два трёхэтажных каменных «Г» – образных в плане жилых дома. Поставленные симметрично, они фланкируют площадь с боков, создают уравновешенную архитектурную композицию.

В 1957 году напротив Дома Советов, на другой стороне улицы, был возведён двухэтажный каменный корпус горкома партии, сейчас здесь городской Центр детского творчества.

В 1986 году по проекту архитектора И. Василевича на смену старому Дому Советов возведено новое 7-этажное административное здание. Размеры площади увеличились, на ней появились клумбы с цветами, фонтаны. Последние изменения на Центральной площади произошли в 2005 году, во время подготовки к проведению Республиканского праздника «Дожинки». Её полностью замостили тротуарной плиткой.

Современный вид на площадь и здание Дома советов, ул. Ленина, 189Памятник Ленину был перенесён на противоположную сторону улицы Ленина (бывшей Пролетарской) к Дому детского творчества, вместо фонтанов сделаны новые клумбы. Сейчас это место, где устанавливается общегородская новогодняя ёлка, проводятся развлекательные мероприятия, концерты, открытые официальные городские мероприятия.

Сложилось так, что от основанных при княгине Анастасии объектов в городе осталась только площадь. Нижнего замка не стало в 1-й половине XIX века. Территорию детинца сейчас занимает современная застройка; здания Троицкого монастыря разрушили в середине XX века.

Если принять во внимание, что Нижний замок начали возводить в 1509 году, а дело это, несомненно, растянулась на несколько лет, то понятно, что и основание новой площади происходило в тот же период. Поэтому мы имеем все причины утверждать, что созданной Анастасией Олелькович площади в настоящее время исполнилось 500 лет.

О своей славной княгине жители Слуцка помнили долго. Её, вместе с князем Симеоном Олельковичем, хотя официально церковью канонизированы они не были, почитали как небесных покровителей края.

Несомненно, что и современным горожанам надо было бы отдать дань памяти своим знаменитым историческим деятелям, и лучше всего в соответствующих визуальных формах. На той же площади можно установить мемориальный знак или памятник.

Кстати, не обязательно посередине: это может быть уголок, небольшой сквер или иным образом оформленная территория. Современные подходы к решению городского пространства позволяют это сделать.

Как известно, скульптор Михаил Иньков, автор памятника Софии Слуцкой согласен сделать для Слуцка и памятник знаменитой её прабабушке княгини Анастасии. Идея правильная, и если на то будет добрая воля местных властей, то вероятно другого мастера для выполнения такой работы и искать не надо.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод и фото –
Владимир ХВОРОВ