Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 07.04.2011)

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны амаль увесь Слуцк ляжаў у pyiнax і ўяўляў сабой жудасную карціну: горад быў разбураны на 80%. Але самай вялікай яго стратай былі людзі. У даваенным Слуцку жылі 21 947 чалавек, а пасля заканчэння Вялікай Айчыннай насельніцтва складала 6 829 чалавек. Жылых дамоў у 1944 годзе налічвалася 786, з ix 18 – каменных. Таму пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першачарговай задачай стала аднаўленне прадпрыемстваў, арцеляў, жыллёвага фонду. У 1944 годзе сталі працаваць электрастанцыя, мукамольны завод, мясакамбінат i некаторыя іншыя прадпрыемствы. Будавалі i новае жыллё для случчан.

У 1947 годзе каля лесазавода «Усход» на былым лузе выдзелены зямельныя ўчасткі для будаўніцтва дамоў прыватнымі забудоўшчыкамі. Так з’явілася новая вуліца Зялёная. 3-за недахопу бюджэтных сродкаў у гэты перыяд упор рабілі на індывідуальнае будаўніцтва. Участкі выдзялялі ўздоўж вуліц Леніна, Урыцкага, Валадарскага.
Да 1957 года межы горада значна пашырыліся, асабліва ва ўсходняй частцы. Замест лугоў паміж вуліцамі Леніна i Сацыялістычнай з’явілася вуліца Савецкая (да 1961 года яна называлася Усходняй).
 
«Выраслі» жылыя кварталы ў канцы вуліцы Сацыялістычнай i каля сярэдняй школы №9. У 1958 годзе iм афіцыйна былі прысвоены назвы «Адзінаццаты гарадок» i «Дванаццаты гарадок». Па дадзеных пepaпicy 1959 года, у горадзе ўжо пражывалі 22 740 чалавек. Слуцк стаў забудоўвацца шматпавярховымі дамамі. У 1961 годзе налічвалася 3 867 дамоў, з ix 381 – каменны. Вялікая ўвага ўдзялялася будаўніцтву ведамаснага жылля. У 1961 годзе пабудаваны два першыя кааператыўныя дамы, налічвалася 73 ведамасныя дамы.
У гонар гістарычных асоб

Па абодва бакі вуліцы Савецкай сталі фарміравацца вуліцы i завулкі, у назвах якіх – iмёны вялікіх палкаводцаў, чые вобразы натхнялі на перамогу байцоў i камандзіраў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР заснаваны ордэны Аляксандра Неўскага, А.В. Суворава, M.I. Кутузава,  Багдана Хмяльніцкага, П.С. Haxiмaвa, Ф.Ф. Ушакова. У 1943 годзе былі створаны сувораўскія вучылішчы, а ў пасляваенны час сталi з’яўляцца вуліцы, названыя ў гонар герояў. У гэтай частцы горада ёсць вуліца Аляксандра Васільевіча Суворава (на здымку; 1730–1800 гг.), з імем якога атаясамляюцца слаўныя перамогі рускай зброі. Яго па праву лічаць стваральнікам перадавога ваеннага мастацтва. А.В. Сувораў быў у Беларусі  ў 1768–1772 гадах, жыў у горадзе Кобрыне, што на Брэстчыне, у 1797 i 1800 гадах.

Побач з вуліцай Суворава i паралельна ёй праходзіць вуліца, якая атрымала назву ў гонар вучня i паплечніка А.В. Суворава, знакамітага рускага палкаводца, героя Айчыннай вайны 1812 года, генерал-фельдмаршала M.І. Кутузава (1745–1813 гг.).

У гэтым жа раёне ў зеляніне дрэў патанае маленькая ціхая вуліца, якая носіць імя рускага флатаводца, адмірала, героя Крымскай вайны 1853 – 1856 гадоў  Паўла Сцяпанавіча Нахімава (1802–1855 гг.). Злучае вуліцы Леніна i Сацыялістычную, перасякае апошнюю вуліца, названая ў памяць пра дзяржаўнага дзеяча, палкаводца, гетмана Украіны Багдана Міхайлавіча Хмяльніцкага (1595–1657 гг.). Станоўчую ролю ён сыграў i ў гісторыі Слуцка. Паўстаннем казакоў i сялян, якое ўзначаліў Б. Хмяльніцкі, пачаўся вызваленчы рух  украінскага i беларускага народаў, а таксама барацьба за ўз’яднанне з Paciяй. У 1654 годзе пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай. Рускія войскі ўступілі на тэрыторыю Украіны i Беларусі. Слуцк тpaпiў пад асаду рускай арміі князя А. Трубяцкога. Стварыліся складаныя палітычныя абставіны, князь Багуслаў Радзівіл вёў перамовы з Б. Хмяльніцкім i кipaўнiкамі казацкай старшыны на Украіне з мэтай захавання cвaix уладанняў. У выніку Б. Хмяльніцкі ў мai 1656 года даў універсал (грамату) гораду Слуцку, які гарантаваў яму недатыкальнасць з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам i мецэнатам дазвалялася вольна гандляваць у гарадах i мястэчках Украіны. Каменданту Слуцка Б. Хмяльніцкі накіраваў пісьмо, у якім гаварылася: «Город Слуцк из-за чувств к князю его милости берёт под свою протекцию. Поэтому, когда б кто-нибудь на него наступал, обещаем городу на помощь два полка продвинуть».
Таму ў ходзе ваенных дзеянняў за перыяд вайны 1654–1667 гадоў Слуцк не быў разбіты, як іншыя беларускія гарады, хаця i меў страты. У гэтым жа раёне, далучыўшыся да САШ №4, знаходзіцца вуліца імя Мікалая Эрнеставіча Баўмана (1873–1905 гг.), прафесійнага рэвалюцыянера, дзеяча бальшавіцкай партыі. У час дэманстрацыі 18 кастрычніка 1905 года яго забіў чарнасоценец, агент ахранкі. Пахаванне Баўмана ператварылася ў 300-тысячную палітычную дэманстрацыю, якая сыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы снежаньскага ўзброенага паўстання.

Ад вуліцы Леніна, а потым – паралельна ёй i Савецкай ідзе вуліца, названая ў памяць пра Эрнста Тэльмана (1886–1944 гг.), дзеяча нямецкага i міжнароднага рабочага i камуністычнага руху. Ён быў дэлегатам III Кангрэса Камінтэрна, сустракаўся з У.І. Леніным, выступаў за салідарнасць ycix краін i дружбу з СССР. У 1933 годзе быў арыштаваны i кінуты ў турму. Ва ўciм свеце разгарнуўся рух за яго вызваленне. Адзінаццаць гадоў фашысты трымалі Э. Тэльмана ў адзіночнай камеры і па-зверску забілі ў Бухенвальдзе.

У гэтым раёне Слуцка ёсць вуліца імя Канстанціна Сямёнавіча Каліноўскага (1838–1864 гг.), беларускага кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў.

Да больш paннix этапаў гісторыі належыць імя правадыра сялянскай вайны 1773–1775 гадоў у Расіі Емяльяна Іванавіча Пугачова (1742–1775 гг.). Вуліца, названая ў яго гонар, знаходзіцца ў раёне чыгуначнай станцыі Навадворцы.

 

Валянціна ВІДЛОГА