Переходы

Переходы

 30.04.2020

 

 

Восенню 42-га года ў баі з карнікамі на лясной дарозе Шышчыцы.—Асіповічы, паміж вёскамі Фадзееўка—Жылін Брод партызаны знішчылі калону машын і матацыклаў і звыш 50 фашыстаў. 27 кастрычніка 1942 года акупанты спалілі Жылін Брод і Фадзееўку, а жыхары гэтых вёсак перасяліліся ў суседнія Пераходы, Беразінец, Крушнік і Задоўбу.

 

У студзені—лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты правялі карную экспедыцыю “Свята ўраджаю” супраць партызан і мірнага насельніцтва Слуцкага, Грэскага, Пухавіцкага і Старадарожскага раёнаў. 23 лютага таго ж года карнікі спалілі 9 вёсак Случчыны разам з жыхарамі. Пераходы, знішчаныя карнікамі ў гэты лютаўскі дзень, так і не адрадзіліся пасля вайны. У весцы было 26 двароў, жыло 131 чалавек, загінула 116 (70 дарослых і 46 дзетак). Я адшукаў былога жыхара вёскі Пераходы Івана Арсенцьевіча Ліневіча, які зараз пражывае ў Карэліі. Нядаўна ў Калінінградзе былі ўстаноўлены родныя браты Жураўскія — Федар і Віктар, якія, як і Ліневіч, з'яўляюцца апошнімі сведкамі трагедыі ў Пераходах.

 

 

 

Успамінае Фёдар Жураўскі:

 

 

       
   Журавский Ф.И, фото из его личного архива

"Карнікі акружылі вёску ў 10 гадзін раніцы, яны абрабавалі жыхароў, потым адбіралі моладзь, каб адправіць на прымусовыя работы ў Германію. Хата нашых бацькоў стаяла на краі вёскі, сюды зганялі жывёлу, былі прызначаны пагоншчыкі, якія павінны былі гнаць жывёлу ў Слуцк, а ў нашай хаце, акрамя маці і сястры, сабраліся родныя, аднавяскоўцы . Іх спалілі жывымі ,чалавек 60( шасьдзесят) у нашай хаце, а астатніх жыхароў вёскі Пераходы забілі ў сваіх дамах, хаты,пабудовы гаспадарчыя былі спалены . Я ўзяў малодшага браціка Віктара за руку і разам з ім падышоў да пагоншчыкаў жывёлы. Каля хаты на возе сядзела мая аднавяскоўка з дзеткамі, якую паліцай з суседняй вёскі вывозіў з Пераходаў. Я папрасіў забраць з сабой і Віцю. Яна згадзілася, а паліцай змаўчаў. Я разам з пагоншчыкамі пагнаў кароў у напрамку да Шышчыцаў. Абапал дарогі ні воднай вёскі не засталося, адны коміны ад спаленых хат, а па ўзбочынах ляжалі целы забітых. Пачало цямнець, і мы разам з Лідай Галяс, Андрэем Рубскім уцяклі ў лес і да раніцы вярнуліся ў Пераходы. Веска была ўжо спалена. У Пераходах уцалелі Іван Ліневіч, мой равеснік, і Стэфаніда Дардынская, якая страціла ў гэты дзень шасцярых дзетак, а сама, параненая, выпаўзла з палаючага дома.

 

19 красавіка 1944 года партызаны атрадаў імя М.Астроўскага і К.Ракасоўскага разбілі карны атрад колькасцю 500 чалавек на месцы спаленай вёскі Пераходы. Фашысты страцілі 78 чалавек забітымі, акрамя таго партызаны захапілі трафеі: мінамёт, 3 ручныя кулямёты, шмат вінтовак і аўтаматаў. У гэтым баі вызначыліся камандзір роты Аляксандр Ган, палітрук Афанасій Гаўрылюк і партызаны Галавенка С.В., Белы Н.К., Краўчук І.С. Смерцю храбрых загінулі партызаны Паронін і камандзір аддзялення славак Тарабаш, якія пахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Жылін Брод.

  

    
Иван Линевич Фото из личного архива Линевича И.А.  

 

Былы жыхар вёскі Пераходы Іван Ліневіч успамінае: "Жыхары спаленых вёсак Случчыны, што засталіся ў жывых, пасяліліся ў шалашах, непадалёк ад Пераходаў за рэчкай Вясея. Нам дапамагалі адзеннем і харчамі партызаны. Вясною 1944 года над нашай вёскай-партызанкай доўга кружыў самалёт-разведчык. Пасля бою ў Пераходах, які ішоў тры гадзіны і закончыўся штыкавой атакай партызан і іх перамогай, карнікі не толькі ўцяклі, а нават не вярнуліся за целамі сваіх загінуўшых ваяк. Прыйшлося жыхарам вёскі-партызанкі выкапаць яму і хавацьзабітых немцаў".

 

2 ліпеня 1972 года на месцы былой вёскі Пераходы быў адкрыты мемарыяльны комплекс, на насыпанам кургане устаноўлены помнік жыхарам вёсак Пераходы, Жылін Брод, Палікараўка, Перавалока, Беразінец, Задоўба, Краснае, Крушнік, Фадзееўка, Адамова, Руднаўка расстраляным і жывымі спаленым фашыстамі 23 лютага 1943 года, воінам і партызанам, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць нашай Радзімы.

 

У сярэдзіне 80-х гадоў Элем Клімаў зняў двухсерыйны мастацкі фільм “ Ідзі і глядзі” у якім расказваецца, пра лёс слуцкай вёскі Пераходы.

 

 

Васіль Цішкевіч, - навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея.

 

НА ЗДЫМКУ: мемарыяльны комплекс на месцы былой вёскі Пераходы. (фото – Цішкевіч В.В.).

 

 

 

 

Осенью 42-го года в бою с карателями на лесной дороге Шищицы – Осиповичи, между деревнями Фадеевка – Жилин Брод, партизаны уничтожили колонну машин и мотоциклов и свыше 50 фашистов. 27 октября 1942 года оккупанты сожгли Жилин Брод и Фадеевку, а жители этих деревень переселились в соседние Переходы, Березинец, Крушник и Задолбу.

 

В январе-феврале 1943 года немецко-фашистские оккупанты провели карательную экспедицию «Праздник урожая» против партизан и мирного населения Слуцкого, Греского, Пуховичского и Стародорожского районов. 23 февраля того же года каратели сожгли 9 деревень Слутчины вместе с жителями. Переходы, уничтоженные карателями в этот февральский день, так и не возродились после войны. В деревне было 26 дворов, жили 131 человек, погибло 116 (70 взрослых и 46 детишек). Я отыскал бывшего жителя деревни переходы Ивана Арсентьевича Линевича, который сейчас проживает в Карелии. Недавно в Калининграде были установлены родные братья Журавские – Федор и Виктор, которые, как и Линевич, являются последними свидетелями трагедии в Переходах.

 

Вспоминает Федор Журавский:

 

«Каратели окружили деревню в 10 часов утра, они ограбили жителей, потом отбирали молодежь, чтобы отправить на принудительные работы в Германию. Дом наших родителей стоял на краю деревни, сюда сгоняли скот, были назначены погонщики, которые должны были гнать скот в Слуцк, а в нашем доме, кроме матери и сестры, собрались родные, односельчане. Их сожгли живыми, человек 60 (шестьдесят) в нашем доме, а остальных жителей деревни Переходы убили в своих домах, дома и хозяйственные постройки были сожжены. Я взял младшего братика Виктора за руку и вместе с ним подошел к погонщикам животных. Возле дома на телеге сидела моя односельчанка с детьми, которую полицаи из соседней деревни вывозил из Переходов. Я попросил забрать с собой и Витю. Она согласилась, а полицай промолчал. Я вместе с погонщиками погнал коров по направлению к Шищицам. По обе стороны дороги ни одной деревни не осталось, одни дымоходы от сожженных домов, а по обочинам лежали тела убитых. Начало темнеть, и мы вместе с Лидой Галяс, Андреем Рубским убежали в лес и к утру вернулись в Переходы. Деревня была уже сожжена. В Переходах уцелели Иван Линевич, мой ровесник, и Стефанида Дардинская, потерявшая в этот день шестерых детей, а сама, раненая, выползла из горящего дома».

 

19 апреля 1944 года партизаны отрядов имени М. Островского и К. Рокоссовского разбили карательный отряд численностью 500 человек на месте сожженной деревни Переходы. Фашисты потеряли 78 человек, кроме того партизаны захватили трофеи: миномет, 3 ручных пулемета, много винтовок и автоматов. В этом бою отличились командир роты Александр Ган, политрук Афанасий Гаврилюк и партизаны Головенко С. В., Белый Н.К., Кравчук И.С. Смертью храбрых погибли партизаны Поронин и командир

 

отделения словак Тарабаш, которые были похоронены на братском кладбище в деревне Жилин Брод.

 

Бывший житель деревни Переходы Иван Линевич вспоминает: «Жители сожженных деревень Слутчины, оставшиеся в живых, поселились в шалашах, неподалеку от Переходов за речкой Весея. Нам помогали одеждой и припасами партизаны. Весной 1944 года над нашей деревней-партизанкой долго кружил самолет-разведчик. После боя в Переходах, который шел три часа и завершился штыковой атакой партизан и их победой, каратели не только убежали, но даже и не вернулись за телами своих погибших солдат. Пришлось жителям деревни-партизанки выкопать яму и похоронить убитых немцев».

 

2 июля 1972 года на месте бывшей деревни Переходы был открыт мемориальный комплекс, на насыпанном кургане установлен памятник жителям деревень Переходы, Жилин Брод, Поликаровка, Переволока, Березинец, Задолба, Красное, Крушник, Фадеевка, Адамово, Рудновка расстрелянным и сожженным живыми фашистами 23 февраля 1943 года, воинам и партизанам, погибшим в борьбе за независимость нашей Родины.

 

В середине 80-х годов Элем Климов снял двухсерийный художественный фильм «Иди и смотри», в котором рассказывается о судьбе Слуцкой деревни Переходы.

 

     Садин В.С.

 

" Переходы. Памятник сожжённым деревням", 1982г.