Так пачыналася
22.06.2017
Нацысцкая Германія вераломна, без аб"яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. На Беларускім напрамку наступала германская група армій «Цэнтр» пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Т. фон Бока. Гэты удар прынялі 3-я армія (генерал-лейтэнант В.І. Кузняцоў), 10-я (генерал-маёр К. Дз. Голубеў) і 4-я (генерал-маёр А.А. Карабкоў).
Ужо з першай гадзіны вайны нямецкая авіяцыя наносіла бомбавыя ўдары па савецкай тэрыторыі ў глыбіню да 400 км. Пагранічныя часці Чырвонай арміі аказвалі ўпартае супраціўленне, але да вечара 22 чэрвеня тры савецкія дывізіі былі рассеяны, а пяць страцілі амаль 70 % асабовага складу.
У поўдзень 22 чэрвеня са зваротам да народаў Савецкага Саюза звярнуўся па радыё намеснік Старшыні СНК СССР, наркам замежных спраў В.М. Молатаў. Выступление ён закончыў словамі: «Наше дело правое. Враг будет разбит. Победа будет за нами». Гэтыя словы сталі заклікам, лозунгам на ўсе доўгія гады вайны. У гэты ж дзень была абвешчана ўсеагульная мабілізацыя ваеннаабавязаных.
З успамінаў адной са старэйшых жыхарак в. Бранавічы Веры Іосіфаўны Івановіч:
«Гэта быў звычайны дзень, і пачынаўся ён, як заўжды пачынаецца дзень у вёсцы: з дагляду жывёлы, гатавання снедання…
Але ён не быў такім напружаным, бо была нядзеля. Страшэнную вестку аб пачатку вайны мы пачулі па радыё. Выступаў Молатаў. Многія вяскоўцы пабеглі ў горад. Пабегла і я. На галоўнай вуліцы групкамі стаялі ўстрывожаныя людзі, у вялікія натоўпы збіраліся яўрэі, якія моцна плакалі. Яны ведалі, што чакае ўсіх іх… Назаўтра на горад упалі бомбы – у раёне першага гарадка і мельніцы…».
З успамінаў жыхаркі Слуцка, былой настаўніцы Любові Андронаўны (в оригинале - опечатка, правильно - Аронаўны. - В.Х.) Бродкінай:
«Успамінаць гэты дзень без хвалявання нельга. Напярэдадні кружыліся ў віхры вальса – быў выпускны баль. Я i мае аднагодкі толькі закончылі СШ № 1. Нашы сэрцы былі напоўнены радасцю і новымі пачуццямі будучага самастойнага жыцця. Назаўтра пасля балю мы з сяброўкай ішлі адсылаць дакументы ў інстытут у Маскву.
Нас сустрэў аднакласнік і сказаў: «Якія дакументы, пачалася вайна»…
I толькі тады мы заўважылі разгубленасць на тварах людзей. А хутка ў небе з"явіліся самалёты. Так разбіліся юначыя мары. Нашы дарагія хлапчукі сталелі на вачах і станавіліся ў строй абаронцаў. У першыя дні ў Слуцку загінуў наш аднакласнік Юра Новік. Ён у першы дзень вайны пайшоў у ваенкамат прасіцца на фронт, але яму адмовілі. Даручылі высочваць нямецкіх дэсантнікаў. Дзяжурыўшы на гарадскіх могілках, ён заўважыў пераапранутых немцаў. Пачаў сачыць, але яго заўважылі фашысты… У гэты ж дзень, 25 чэрвеня, наша сям"я пакінула горад. Пешшу дабраліся да Бабруйска, а потым да Магілёва. Усіх жахаў не перадаць словами. Вайна забрала шмат родных, сяброў: хто загінуў на фронце, хто ў гета…».
З успамінаў ураджэнца в. Кажушкі, жыхара Слуцка Валянціна Мікалаевіча Коршуна:
«Я добра памятаю гэты чорны дзень 22 чэрвеня 1941 г. Я быў у Слуцку. Разам з сябрамі мы павінны былі ехаць у Ленінград у рамеснае вучылішча. Аднак паездка не адбылася. Жудасная вестка хутка ўсіх абляцела – вайна. У горадзе адразу быў адкрыты мабілізацыйны пункт. Усюды на вуліцах – мітусня, плачуць людзі. Мы вярнуліся ў родную вёску. Разам з татам і мачахай на кані накіраваліся ў Васілінкі, адтуль – у Гарохаўку, дзе жыла цётка мачахі. Калі выехалі за Васілінкі, трапілі пад абстрэл нямецкіх самалётаў. Прыкладна два тыдні я правёўу Гарохаўцы. Аднойчы давялося назіраць, як на луг прызямляліся нямецкія самалёты і немцы кідалі ў іх забітых гусей. У хуткім часе за мной з Капыльшчыны прыехала цётка і забрала з сабой. Па дарозе каля Слуцка бачыў расстраляных людзей, налічыў 18 чалавек. Гаварылі, што гэта былі партыйна-савецкія актывісты… У пачатку 1942 г. я стаў ужо сувязным Дунаеўскага партызанскага атрада… Мне тады споўнілася толькі 16 гадоў…».
З успамінаў жыхаркі в. Балотчыцы Любові Сямёнаўны Адзярыхі:
«Калі пачалася вайна, мне было ўсяго адзінаццаць гадкоў. Я закончыла тры класы Балочыцкай школы. На другі дзень вайны, у панядзелак 23 чэрвеня, майго бацьку Kaтa Сямёна Фёдаравіча забралі на фронт. А дзе ён, гэты фронт, мы не ведалі. Мы бачылі, як адступалі нашы солдаты, а потым у сераду – гэта было ужо 25 чэрвеня, зявіліся нямецкія калоны. Ішлі яны з вёскі Чапліцы праз нашу вуліцу. Добра запомнілася, што было многа тэхнікі: тaнкi, машыны, пушкі. Гэтыя калоны ішлі без перапынку на працягу трох дзён.
Дзед маёй сяброўкі Лены, гледзячы на гэта, сказаў:
– Успомніце мяне, унучачкі: калі немец так хутка ідзе на Маскву, то так жа хутка будзе бегчы назад.
Яно так і адбылося, але, праўда, праз тры гады…».
Калі случчане даведаліся аб пачатку вайны, то на граніцы ішлі ўжо жорсткія баі. Мужна трымалі абарону Брэсцкай крэпасці савецкія воіны. Сярод іх былі і нашы землякі: Аляксей Пракопавіч Собаль, пагранічнік 6-й пагранзаставы 30-га пагранпалка, родам з в. Кальчыцы, і Павел Іосіфавіч Вайцаховіч, малады лейтэнант, ураджэнец в. Волашава. Пасля ваеннага вучылішча яго накіравалі служыць у 28-ы стралковы корпус Брэсцкага гарнізона 4-й арміі, які дыслацыраваўся ў Брэсцкай крэпасці.
З успамінаў Паўла Іосіфавіча Вайцаховіча (запісаў аднавясковец Міхаіл Тарасевіч):
«Когда начался артобстрел крепости, я помог жене и детям, а у нас их уже было трое, спуститься в подвал нашего дома. Там уже находились семьи командирского состава. А сам даже одеться не успел. Так без гимнастёрки, в сапогах на босую ногу и с пистолетом в руке побежал в расположение корпуса. В оружейной толпились полураздетые солдаты. Оказывается, часовой без приказа не допускал их к оружию. Я отдал приказ сбить замки.
Вооружившись, наш отряд из 17 человек стал продвигаться к форту крепости, укрываясь от пуль и осколков за железнодорожным полотном и вагонами. Вдруг мы увидели, что из-за одного здания выходит группа немецких солдат и направляется в нашу сторону. Подпустив их поближе, я отдал команду открыть огонь. На площади им сложно было укрыться, и мы одержали свою первую в этой войне победу. Только потом, после войны, я узнал, что из Германии накануне первого дня войны прибыл состав с углём, где скрывались вооружённые немцы…».
Гарнізон крэпасці складаў каля 7–8 тыс. чалавек, на тэрыторыі пражывала таксама 300 семяў ваеннаслужачых. У выніку масіраваных артабстрэлаў і бамбардзіровак большая частка крэпасці была разбурана, а абарона гарнізона была раздроблена на асобныя групы.
З успамінаў П.І. Вайцаховіча:
«Из Бреста разрозненные части гарнизона выходили с небольшими боями и отступали до старой границы, где, как мы думали, будут сосредоточены основные силы нашей армии и дан отпор врагу. Но на Слуцком направлении немногочисленные укрепления были уже разбиты и пусты.
К 27 июня мы были уже в районе наспех подготовленной линии обороны Омговичи – Калита – Уречье. Подразделение, которым я командовал, занимало позицию южнее Уречья. А в 15–20 км от него – родная деревня Волошево и престарелые родители. На линии обороны, которую организовал полковник Тутаринов, мы продержались недолго. Потом были Мозырь, форсирование Припяти, большая потеря людей в районе п. Прилуки, где две недели выходили из окружения…».
Раніцай 26 чэрвеня рубеж абароны Слуцка праходзіў па рацэ Лакнеі паміж вёскамі Бязверхавічы і Агароднікі, за пяць кіламетраў на захад ад Слуцка. Але пасля атакі варожай авіяцыі і танкавай, вораг прарваў абарону 55-й стралковай дывізіі. Перад самым ужо горадам на яго заходнім ускрайку фашыстаў спыніў мотастралковы полк 30-й танкавай дывізіі палкоўніка С.І. Багданава. Кароткім быў загад камандзіра: «Задержать врага на сутки до прихода наших частей, дать им возможность занять оборону». Гітлераўцы кінулі на часці 30-й дывізіі 12 танкаў, некалькі бронетранспарцёраў, за імі ішлі аўтаматчыкі. Каля самага Слуцка пачаўся бой. Савецкія танкі, што стаялі ў засадзе, далі агонь па ворагу. Загарэліся два нямецкія танкі, потым былі падбіты яшчэ тры. Чырвонаармейцам удалося адсекчы нямецкую пяхоту ад танкаў. Атака была адбіта. Тры разы гітлераўцы атакавалі нашы пазіцыі і адыходзілі назад. Вялікія страты панеслі тут гітлераўцы, але і ў 30-й танкавай дывізіі таксама былі велізарныя страты. Камандаванне адвяло яе на ўсход ад Слуцка, выставіўшы на заходняй ускраіне горада два атрады 14-га механізаванага корпуса.
26 чэрвеня з 11 гадзін раніцы нямецкія танкі і бронетранспарцёры з салдатамі паказаліся на заходняй ускраіне Слуцка. На вуглу вуліц Пралетарская і Валадарскага яны былі сустрэты адважнымі савецкімі воінамі.
Подзвіг двух салдат
…26 чэрвеня раніцай перадавыя злучэнні танкавых і матарызаваных дывізій ворага ўварваліся на тэрыторыю Слуцкага раёна. Завязаліся баі каля мястэчка Леніна. Вораг падышоў ушчыльную да Слуцка.
Лічачы, што ў горадзе ўжо няма савецкіх войскаў, немцы накіравалі па Пралетарскай (цяпер Леніна) вуліцы бронетранспарцёры з пяхотай. З паветра іх падтрымлівалі эскадрыллі самалётаў-знішчальнікаў. Вось ужо бронетранспарцёры з лязганием імчацца каля ахопленага полымем будынка былога педвучылішча.
Але што гэта? Уперадзе, каля цэнтра горада маланкай бліснула полымя і амаль у той жа момант пад пярэднім бронетранспарцёрам з грукатам узрываецца артылерыйскі снарад. Ахолленая полымем машына хіліцца на бок, з яе вывальваюцца забітыя і параненыя салдаты. За першым узрывам другі, трэці, чацвёрты… Вось ужо з трох бронетранспарцёраў, загарадзіўшых вуліцу, у блакіткае чэрвеньскае неба павалілі слупы чорнага дыму. На маставой валяюцца трупы ворага. З ідучых ззаду бронетранспарцёраў узнялася беспарадкавая страляніна. А гармата пасылала снарад за снарадам у самую гунічыню варожай калоны…
Гэта два савецкія воіны, прозвішчы іх так і засталіся невядомымі, развярнулі на рагу вуліц Пралетарскай і Валадарскага гармату і сталі біць з яе прямой наводкай па калоне нямецкіх бронетранспарцёраў.
Сустрэўшы супраціўленне, немцы вымушаны былі прыпыніць калону і накіраваць у абход, на вуліцу Урыцкага, некалькі танкаў. Два савецкія салдаты, адзін з якіх быў паранены ў галаву, расстраляўшы снарады, працягвалі весці агонь з кулямёта да апошняга патрона, пакуль чарга з варожага танка не абарвала жыцці мужных абаронцаў.
Аўтару гэтага артикула на другі дзень давялося бачыць гармату, з якой вялі агонь салдаты, і тры спаленыя бронетранспарцёры. Мужнасць апошиіх абаронцаў Слуцка бачылі браты Шацілы, якія жылі тады ў цэнтры горада. Адзін з іх загінуў на фронце…
Невядомыя салдаты былі пахаваны на рагу вуліцы Пралетарскай і пад"езда да Дома культуры. Усе тры гады акупацыі на магіле ляжаў снарад калібру той гарматы, з якой салдаты вялі агонь па ворагу. Вясной і летам чыясьці невядомая рука прыносіла на магілу жывыя кветкі. Пасля вайны астанкі герояў былі перанесены на брацкія могілкі. Жыхары Слуцка ніколі не забудуць мужных абаронцаў роднага горада.
М. Васілюк.
За сацыялістынную Радзіму. 1957. 13 сак.
(«Памяць. Слуцк. Слуцкі раён».Т.1. С. 303–304).
Генерал-палкоўнік 2-й танкавай групы Г. Гудэрыян паспяшыў далажыць у Генеральны штаб сухапутных войскаў Германіі, што 26 чэрвеня ў 14 гадзін 15 хвілін Слуцк узяты часцямі яго 3-й танкавай дывізіі. Але гэта было не так. На працягу ўсяго дня 26 чэрвеня фашысцкая 3-я танкавая дывізія пры падтрымцы авіяцыі некалькі разоў атакавала савецкія войскі ў Слуцку, але горад захапіць не змагла. Толькі раніцай 27 чэрвеня нашы войскі адступілі і гітлераўцы поўнасцю захапілі горад.
Да 10 ліпеня нямецкая армія прасунулася на заходнім напрамку на глыбіню 450–600 км, захапіла амаль усю Беларусь. Становішча на тэрыторыі рэспублікі ў час абарончых баёў складвалася няпростае. Былі разбураны вузлы сувязі і транспарту, многія прадпрыемствы, склады і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Па дарогах рухаліся сотні бежанцаў і калоны адступаўшых воінаў Чырвонай арміі. Сярэднясутачная колькасць загінуўшых і параненых савецкіх воінаў на беларускай зямлі складала ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. да 23 210 чалавек. Цяжкае становішча было і на іншых франтах, але Чырвоная армія не была разбіта і аказвала ўпартае супраціўленне праціўніку. З усходу СССР падцягваліся новыя фарміраванні, якія мужна ўступалі ў бой з ворагам. Планы «маланкавай вайны» Гітлера ламаліся. Да пачатку жніўня 1941 г. нямецкія танкавыя дывізіі 2-й і 3-й танкавых груп страцілі да 60 % сваей тэхнікі і болыш за 30 % асабовага складу.
Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.
Оцифровка – Владимир ХВОРОВ