Цэнтральная гарадская плошча
16.05.2017
Старажытная плошча
У старажытнасці гандлёвая плошча з"яўлялася цэнтрам гарадскога грамадскага жыцця. У штодзённым ужытку яе таксама называлі «торгам». Яна прымыкала да дзядзінца, аддзяляючы сабою яго ад вакольнай пасадскай забудовы.
У пачатковы перыяд гісторыі Слуцка гандлёвая плошча размяшчалася на ўсход ад дзядзінца. Трапіць з яго на торг можна было цераз праезжую вежу з мастом, перакінутым цераз напоўнены вадою роў [1]. Супрацьлеглы край плошчы займалі сядзібы мяшчан, тут жа стаялі Уваскрэсенская і Варварынская цэрквы, фарны касцёл. Пасадскую забудову праразала вуліца, якая ад плошчы вяла за горад, да прадмесця «Востраў». З поўдня плошча абмяжоўвалася берагам Случы, дзе, верагодна, знаходзілася прыстань, на поўнач даходзіла да Бычка.
Плошча да ХІХ стагоддзя
Пасля татарскіх нападаў, што адбываліся на пачатку ХVІ ст., горад не толькі адбудоўваўся, але і змяніў планіроўку свайго цэнтра. Гандлёвую плошчу перанеслі за Бычок, на захад ад дзядзінца (града), які з гэтага часу часцей сталі называць Верхнім замкам. Большую ж частку тэрыторыі старога торга заняў узведзены побач з ім Ніжні замак.
У адрозненне ад ранейшага торга, тэрыторыя якога фарміравалася стыхійна, на новым месцы гандлёвая плошча была спланавана з улікам тагачасных горадабудаўнічых ідэй. У плане яна атрымала выгляд выцягнутага няправільнага чатырохкутніка. Сярэдзіну займалі драўляныя гандлёвыя рады. Кожны рад складаўся з асобных лавак і называўся ў адпаведнасці з таварам, што прадавалі: суконны, жалезны і г.д. Тут жа былі і ларкі рамеснікаў [2]. Па перыметры плошчы размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў з майстэрнямі, крамамі і лаўкамі. Як сведчыць інвентар 1661 г., тады гандлёвыя рады ўяўлялі сабою дзве выцягнутыя паралельна адна адной лініі лавак з праездам паміж імі. Яны ўяўлялі сабою пастаўленыя адно каля аднаго гандлёвыя памяшканні. У адной налічвалася 38, у другой 46 лавак. З-за таго, што прылягаючыя да плошчы жылыя кварталы былі месцам выгадным, то і кошт пляцаў паблізу яе быў даражэйшым, чым у іншых месцах. Адпаведна «Уставе на волакі» 1557 г., з кожнага прута (мера плошчы, які складаў 23,7 кв. м), уладальнікі рыначных пляцоў плацілі 7,5 пенязя, хто трымаў пляцы на гарадскіх вуліцах, плаціў 5 пенязяў, а кошт прута пляца ў прадмесці каштаваў 1 пенязь.
Забудова плошчы з часам мянялася. Прычыны таму маглі быць розныя, у тым ліку пажары. Напрыклад, 29 кастрычніка 1699 г. пад час пажару згарэлі на плошчы «усе крамы і шпіхлеры» [3].
З Верхняга замка на плошчу быў выхад праз чатырох"ярусную браму і па перакінутым над Бычком пад"ёмным мосце. З паўночнага боку плошчы адыходзіла вуліца Капыльская, якая даходзіла да Капыльскай брамы. З супрацьлеглага боку, паралельна ёй, ішла вуліца, якая вяла да Лютэранскай плошчы. Там жа пачыналася вуліца Віленская, якая ішла ўздоўж берага Случы, даходзіла да Віленскай брамы, а далей дарога ўжо мела назву вуліцы Трайчанскай, бо перасякала прадмесце Трайчаны і вяла ў бок Нясвіжа і Вільні. На пачатку вуліцы Віленскай знаходзілася аптэка і ратуша. Паміж Віленскай і Вялікім мастом мясцілася аўстэрыя (карчма і гасціны дом разам), далей, па Віленскай, стаялі будынкі Спаса-Праабражэнскага манастыра [4]. Ад Вялікага маста цераз Случ, што злучаў Стары горад з Новым, на плошчу вяла невялікая па працягласці вуліца. Яе фрагмент у 1999 г. быў раскрыты археолагам Л. Калядзінскім пры даследаванні пляцоўкі, што адводзілася для размяшчэння помніка Сафіі Слуцкай. Вуліца мела насціл з бярвенняў, пакладзеных упоперак на лагі. Пад маставой знайшлі зроблены з бярвенняў жолаб, які праходзіў уздоўж вуліцы па яе сярэдзіне прызначаўся, верагодна, для збору і адводу вады з дарогі ў бок ракі. Падобным чынам, хутчэй за ўсё, масціліся і іншыя вуліцы, а таксама плошча.
У ХVІІ ст. у адпаведнасці з Магдэбургскім правам горад атрымаў прывілей: 2 дні на тыдзень (субота і панядзелак) таргі і 2 кірмашы ў год (адзін за два тыдні да Вялікага паста, другі на свята прарока Ільі) [5]. З 1782 г. дадаўся яшчэ адзін кірмаш на чатыры тыдні – з 1 ліпеня. Такі ж расклад захоўваўся і ў першай палове XIX ст. [6]
ХІХ стагоддзе
У 1-й палове ХІХ ст. рынак уяўляў сабою абшырны чатырохкутнік, уздоўж падзелены на две роўныя часткі радамі драўляных крамаў. Яго тэрыторыя, як і прылягаючыя вуліцы Віленская і Капыльская, былі брукаванымі.
На працягу 1-й паловы XIX ст. плошча некалькі разоў мяняла свае прапорцыі ў бок павялічэння, што звычайна здаралася пасля гарадскіх пажараў. Карэнным чынам выгляд яе змяніўся ў сярэдзіне стагоддзя. У 40-я гады ХІХ ст. па тэрыторыі Старога горада прайшла новая дарога, якая атрымала назву вуліца Шасэйная. Гандлёвую плошчу перамясцілі крыху на поўнач, у месца перасячэння Шасэйнай з вуліцай Капыльскай. Узводзіць драўляныя будынкі ў цэнтры горада тады было забаронена. Па перыметры і баках бліжэйшых да плошчы вуліц узводзіліся адна – і двухпавярховыя мураваныя дамы, у якіх размяшчаліся магазіны, крамы, лаўкі. А саму тэрыторыю, як і раней, занялі гандлёвыя рады. Іх аснову да канца XIX ст. складалі прылаўкі – невялікага памеру адкрытыя драўляныя пабудовы (дліною прыкладна 1,75 м) з чатырохсхільнымі дахамі [7].
У другой палове ХІХ ст. таргі адбываліся ў сераду, пятніцу і нядзелю. А кірмашы (ярмаркі) праводзіліся чатыры разы за год: на святога Мікалая (9 мая), на Тройцу, на дзевяты тыдзень пасля Вялікадня (Усіхсвяцкая), на святых Пятра і Паўла (29 ліпеня) [8]. На пачатку ХХ ст. (дадзеныя за 1904 г.) кірмашоў было ўжо пяць: адзін вясною і чатыры летам. Таргі адбываліся, як і раней, але самыя вялікія кожны тыдзень у нядзелю [9].
З пачатку XX ст. прылаўкі пачалі замяняць рады пастаўленых шчыльна адзін да аднаго невялікіх ларкоў, накрытых двухсхільнымі дахамі і з тарцовага боку меўшых па аднаму акну і ўваходнаму праёму. Менавіта такой мы бачым плошчу на здымку 1915 г. Часткова захоўваліся і старыя прылаўкі.
Цэнтральная плошча
У сярэдзіне 1930-х гг. для гандлёвай плошчы адвялі месца на заходняй ускраіне горада, а плошчу ў цэнтры горада добраўпарадкавалі, на ёй у 1937 г. пабудавалі Дом Саветаў і разбілі сквер. У архітэктуры новага адміністратыўнага будынка, узведзенага па праекце архітэктара М. Саліна, выкарыстаны традыцыі класіцызму. Ён быў прамавугольны ў плане, двухпавярховы. Цэнтральная частка з галоўным уваходам вылучалася рызалітам, дэкарыраваным пілястрамі і завершаным трохвугольным франтонам. Нязначна выступаючыя сіметрычныя бакавыя часткі галоўнага фасада ўяўлялі сабою несапраўдныя рызаліты. Яны таксама былі аздоблены пілястрамі і завяршаліся невялікімі франтончыкамі. Будынак паставілі фронтам да вуліцы (тады яна ўжо мела назву Пралетарская) у пэўнай адлегласці ад яе. А паміж імі па цэнтральнай восі ў 1939 г. быў пастаўлены помнік У.І. Леніну (скульптар А. Бембель). На плошчы з"явіўся гадзіннік. Цераз дарогу, насупраць Дома Саветаў, быў разбіты невялікі сквер.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў будынку знаходзілася рэзідэнцыя слуцкага акруговага камісара (гэбіткамісара), гарадская ўправа, іншыя акупацыйныя ўстановы. Падчас вызвалення горада ад акупантаў Дом Саветаў быў значна пашкоджаны. Аднавілі яго ў 1948 г. [10]
У пасляваенныя гады забудова Цэнтральнай плошчы атрымала адзінае стылявае рашэнне. Абмежаваная з трох бакоў вуліцамі, а з чацвёртага адміністратыўным корпусам, яна мае выразна акрэсленую прамавугольную форму. Замест дарэвалюцыйных адна – і двухпавярховых дамоў у 1950-я гг. на рагу вуліц Пралетарскай і адыходзячых ад яе двух рукавоў Капыльскай з"явіліся два трохпавярховыя мураваныя «Г» – падобныя ў плане жылыя дамы. Пастаўленыя сіметрычна, яны фланкіруюць з бакоў плошчу з Домам Саветаў пасярэдзіне, ствараючы ўраўнаважаную гарманічную архітэктурную кампазіцыю. Сцены іх галоўных фасадаў завяршаюць невысокія трохвугольныя шчыты, ссунутыя ад сярэдзіны да вуглавой часткі. Вугал першага паверха аднаго з дамоў займае магазін. Яго памяшканне вылучаецца арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі.
Ансамбль плошчы канчаткова сфармаваўся ў 1957 г., калі насупраць Дома Саветаў, на другім баку вуліцы, якую у другой палове 1960-х гг. перайменавалі ў імя У.І. Леніна, быў узведзены па тыповым праекце двухпавярховы мураваны корпус гаркама партыі (цяпер тут – гарадскі Цэнтр дзіцячай творчасці). Як і іншым будынкам на плошчы, яму ўласцівы рысы класіцызму: сярэдзіна галоўнага фасада выдзяляецца рызалітам з пілястрамі і франтонам. Вокны першага паверха маюць арачныя праёмы. Да асноўнага аб"ёма далучаецца памяшканне залы пасяджэнняў, што надае плану будынка Т-падобную форму. На пляцы перад уваходам з"явіўся невялікі сквер, які заняў тэрыторыю, якая вызвалілася пасля зносу стаяўшых на рагу вуліц Пралетарскай і Валадарскага (цяпер імя Максіма Багдановіча) двух дарэвалюцыйных будынкаў. Плошча стала кампазіцыйным цэнтрам горада.
Сучасны стан
У сярэдзіне 1980-х гадоў характар плошчы зноў змяніўся. У 1986 г. замест старога Дома Саветаў быў узведзены новы сяміпавярховы адміністратыўны будынак (архітэктар І.І. Васілевіч), які цяпер з"яўляецца адной з архітэктурных дамінантаў цэнтра горада. Гэта ўзор сучаснага дойлідства з характэрнымі выразнымі геаметрычнымі, пераважна прамавугольнымі, формамі аб"ёмаў і элементаў дэкору. Памеры плошчы павялічыліся, на ёй былі разбіты клумбы з кветкамі, зроблены фантаны. За кошт пашырэння праёмаў паміж цэнтральным адміністратыўным будынкам, які стаіць ад вуліцы далей, чым яго папярэднік, і бакавымі жылымі трохпавярховікамі, у агульны сілуэт забудовы плошчы цяпер таксама ўключаюцца размешчаныя непадалёку будынкі былога дзіцячага садка № 3 (цяпер Галерэя мастацтваў), магазіна «Вясна», Дома культуры, Дома сувязі, магазіна «Дзіцячы свет». Узведзеныя ў розныя часы і маючыя разнастыльнае рашэнне, яны разам прыўносяць пачуццё стракатасці і незгарманіраванасці краявіду. Таму аб гармоніі ў суадносінах архітэктурных аб"ёмаў у забудове Цэнтральнай гарадской плошчы, як і аб удалым стылявым рашэнні, якое назіралася раней, цяпер, на жаль, гаварыць не прыходзіцца.
Апошнія змяненні Цэнтральная плошча пазнала ў 2005 г. падчас падрыхтоўкі да правядзення Рэспубліканскага свята «Дажынкі». Помнік Леніну быў перанесены на супрацьлеглы бок вуліцы да Дома дзіцячай творчасці, замест фантанаў зроблены новыя клумбы з кветкамі [11].
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Центральная городская площадь
Древняя площадь
В древности торговая площадь являлась центром городской общественной жизни. В постоянном обиходе её также называли «торгом». Она примыкала к детинцу, отделяя собой его от окружающей посадской застройки.
В начальный период истории Слуцка торговая площадь располагалась к востоку от детинца. Попасть из него на торг можно было через проезжую башню с мостом, перекинутым через наполненный водой ров [1]. Противоположный край площади занимали усадьбы мещан, тут же стояли Воскресенская и Варваринская церкви, фарный костёл. Посадскую застройку пересекала улица, которая от площади вела за город, к предместью «Остров». С юга площадь ограничивалась берегом Случи, где, вероятно, находилась пристань, на севере доходила до Бычка.
Площадь до XIX века
После татарских набегов, происходивших в начале XVI в., город не только отстроился, но и изменил планировку своего центра. Торговую площадь перенесли за Бычок, к западу от детинца (града), который с этого времени чаще стали называть Верхним замком. Большую же часть территории старого торга занял возведённый рядом с ним Нижний замок.
В отличие от прежнего торга, территория которого формировалась стихийно, на новом месте торговая площадь была спланирована с учётом тогдашних градостроительных идей. В плане она получила вид вытянутого неправильного четырёхугольника. Середину занимали деревянные торговые ряды. Каждый ряд состоял из отдельных скамеек и назывался в соответствии с товаром, какой продавали: суконный, железный и т. д. Здесь же были и ларьки ремесленников [2]. По периметру площади располагались дома ремесленников и торговцев с мастерскими, магазинами и лавками. Как свидетельствует инвентарь 1661 г., тогда торговые ряды представляли собой две вытянутые параллельно друг другу линии скамеек с проездом между ними. Они представляли собой поставленные друг возле друга торговые помещения. В одной насчитывалось 38, во второй 46 скамеек. Из-за того, что прилегающие к площади жилые кварталы были местом выгодным, то и цена площадей вблизи неё был дороже, чем в других местах. Соответственно «Уставу на волоки» 1557 г. с каждого прута (мера площади, которая составляла 23,7 кв. м), владельцы базарной площади платили 7,5 пенязей, кто имел площади на городских улицах, платил 5 пенязей, а стоимость прута площади в предместье стоила 1 пенязь.
Застройка площади со временем менялась. Причины тому могли быть разные, в том числе пожары. Например, 29 октября 1699 г. во время пожара сгорели на площади «все магазины и шпихлеры» [3].
Из Верхнего замка на площадь был выход через четырёхъярусные ворота по перекинутому над Бычком подъёмному мосту. С северной стороны площади отходила улица Копыльская, которая доходила до Копыльских ворот. С противоположной стороны, параллельно ей, шла улица, которая вела к Лютеранской площади. Там же начиналась улица Виленская, которая шла вдоль берега Случи, доходила до Виленских ворот, а дальше дорога уже имела название улицы Тройчанской, так как пересекала предместье Тройчаны и вела в сторону Несвижа и Вильно. В начале улицы Виленской находились аптека и ратуша. Между Виленской и Большим мостом разместилась аустерия (корчма и гостиный дом вместе), далее, по Виленской, стояли здания Спасо-Преображенского монастыря [4]. От Большого моста через Случь, что соединял Старый город с Новым, на площадь вела небольшая по протяжённости улица. Её фрагмент в 1999 году был раскрыт археологом Л. Колядинским при исследовании площадки, что отводилось для размещения памятника Софии Слуцкой. Улица имела настил из брёвен, положенных поперёк на лаги. Под мостовой нашли сделанный из брёвен жёлоб, который проходил вдоль улицы по её середине, который предназначался, вероятно, для сбора и отвода воды с дороги в сторону реки. Подобным образом, скорее всего, мостились и другие улицы, а также площадь.
В XVII в. в соответствии с Магдебургским правом город получил привилей: 2 дня в неделю (суббота и понедельник) торги и 2 ярмарки в год (одна за две недели до Великого поста, вторая на праздник пророка Ильи) [5]. С 1782 г. добавилась ещё одна ярмарка на четыре недели – с 1 июля. Такой же расклад сохранялся и в первой половине XIX в. [6]
ХIХ век
В 1-й половине XIX в. рынок представлял собой обширный четырёхугольник, вдоль разделённый на две равные части рядами деревянных магазинов. Его территория, как и прилегающие улицы Виленская и Копыльская, были мощёными.
В течение 1-й половины XIX в. площадь несколько раз меняла свои пропорции в сторону увеличения, что обычно случалось после городских пожаров. Коренным образом вид её изменился в середине века. В 40-е годы XIX в. по территории Старого города прошла новая дорога, которая получила название улица Шоссейная. Торговую площадь переместили немного на север, в место пересечения Шоссейной с улицей Копыльской. Возводить деревянные здания в центре города тогда было запрещено. По периметру и бокам ближайших к площади улиц возводились одно- и двухэтажные каменные дома, в которых располагались лабазы, магазины, лавки. А саму территорию, как и прежде, заняли торговые ряды. Их основу до конца XIX в. составляли прилавки – небольшого размера открытые деревянные постройки (длиной примерно 1,75 м) с четырёхскатными крышами [7].
Во второй половине XIX в. торги проходили в среду, пятницу и воскресенье. А ярмарки (кирмаши) проводились четыре раза в год: на святого Николая (9 мая), на Троицу, на девятую неделю после Пасхи (Всехсвятская), на святых Петра и Павла (29 июля) [8]. В начале ХХ в. (данные за 1904 г.) ярмарок было уже пять: одна весною и четыре летом. Торги проходили, как и раньше, но самые большие еженедельно в воскресенье [9].
С начала XX в. прилавки начали заменять ряды поставленных плотно друг к другу небольших ларьков, покрытых двускатными крышами и с торцевой стороны имевших по одному окну и входному проёму. Именно такой мы видим площадь на снимке 1915 г. Частично сохранились и старые прилавки.
Центральная площадь
В середине 1930-х гг. для торговой площади отвели место на западной окраине города, а площадь в центре города благоустроили, на ней в 1937 г. построили Дом Советов и разбили сквер. В архитектуре нового административного здания, возведённого по проекту архитектора М. Салина, использованы традиции классицизма. Он был прямоугольный в плане, двухэтажный. Центральная часть с главным входом выделялась ризалитом, декорированными пилястрами и завершённым треугольным фронтоном. Незначительно выступающие симметричные боковые части главного фасада представляли собой недействительные ризалиты. Они также были отделаны пилястрами и завершались небольшими фронтончиками. Здание поставили фронтом к улице (тогда она уже имела название Пролетарская) в некотором расстоянии от неё. А между ними по центральной оси в 1939 году был поставлен памятник В.И. Ленину (скульптор А. Бембель). На площади появились часы. Через дорогу, напротив Дома Советов, был разбит небольшой сквер.
Во время Великой Отечественной войны в здании находилась резиденция Слуцкого окружного комиссара (гебитскомиссара), городская управа, другие оккупационные учреждения. Во время освобождения города от оккупантов Дом Советов был значительно повреждён. Восстановили его в 1948 г. [10]
В послевоенные годы застройка Центральной площади получила единое стилевое решение. Ограниченная с трёх сторон улицами, а с четвертой административном корпусом, она имеет чётко очерченную прямоугольную форму. Вместо дореволюционных одно- и двухэтажных домов в 1950-е гг. на углу улиц Пролетарской и отходящих от неё двух рукавов Копыльской появились два трёхэтажных кирпичных «Г» – образных в плане жилых дома. Поставленные симметрично, они фланкируют с боков площадь с Домом Советов посередине, создавая уравновешенную гармоничную архитектурную композицию. Стены их главных фасадов завершают невысокие треугольные щиты, сдвинутые от середины к угловой части. Угол первого этажа одного из домов занимает магазин. Его помещение выделяется арочными оконными и входными проёмами.
Ансамбль площади окончательно сформировался в 1957 г., когда напротив Дома Советов, на другой стороне улицы, которую во второй половине 1960-х гг. переименовали в имени В.И. Ленина, был возведён по типовому проекту двухэтажный кирпичный корпус горкома партии (сейчас здесь – городской Центр детского творчества). Как и другим зданиям на площади, ему присущи черты классицизма: середина главного фасада выделяется ризалитом с пилястрами и фронтоном. Окна первого этажа имеют арочные проёмы. К основному объёму присоединяется помещение зала заседаний, что придаёт плану строения Т-образную форму. На площади перед входом появился небольшой сквер, который занял территорию, освободившуюся после сноса стоявших на углу улиц Пролетарской и Володарского (ныне имени Максима Богдановича) двух дореволюционных зданий. Площадь стала композиционным центром города.
Современное состояние
В середине 1980-х годов характер площади снова изменился. В 1986 г. вместо старого Дома Советов было возведено новое семиэтажное административное здание (архитектор И.И. Василевич), которое сейчас является одной из архитектурных доминант центра города. Это образец современного зодчества с характерными чёткими геометрическими, преимущественно прямоугольными, формами объёмов и элементов декора. Размеры площади увеличились, на ней были разбиты клумбы с цветами, сделаны фонтаны. За счёт расширения пространства между центральным административным зданием, стоящим от улицы дальше, чем его предшественник, и боковыми жилыми трёхэтажками, в общий силуэт застройки площади сейчас также включаются расположенные неподалёку здания бывшего детского сада № 3 (сейчас Галерея искусств), магазина «Весна», Дома культуры, Дома связи, магазина «Детский мир». Возведённые в разные времена и имеющие разностильное решение, они вместе привносят чувство пестроты и несгармонизированности пейзажа. Поэтому о гармонии в соотношении архитектурных объёмов в застройке Центральной городской площади, как и об удачном стилевом решении, которое наблюдалось раньше, сейчас, к сожалению, говорить не приходится.
Последние изменения Центральная площадь претерпела в 2005 г. в ходе подготовки к проведению Республиканского праздника «Дожинки». Памятник Ленину был перенесён на противоположную сторону улицы к Дому детского творчества, вместо фонтанов сделаны новые клумбы с цветами [11].
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ
1. Грыцкевіч А.П. Слуцк. ЭЛіМ Беларусі. Т. № 5. Мн. 1987, с. 67.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 25.
План Слуцка пачатку ХVІІІ ст. з фонду Саксонскай зямельнай бібліятэкі (Пляны гарадоў Беларусі з
калекцыі Яна Георга Максыміляна фон Фюрстэнгофа.) // Спадчына, 1998, № 6, с. 47.
3. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 25.
Тройчанский архив. Сб. «Минская старина». Мн., 1913, № 125.
4. План г. Слуцка. НГА РБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.
Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн., 1991, с. 308, 309.
5. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904, с. 64.
6. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 26, 53.
Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 18, 35.
7. Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. М. 1954, с. 124.
Кукуня В.Р., Самбук С.Ф. Слуцк. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 448.
Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 168.
8. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).
Памятная книжка Минской губернии за 1878 год. Мн., 1878 г.
9. Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. № 3. Мн., 1953, с. 138.
10. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн. 1985, с. 87.
11. Багдашыч С., Ціткоўскі І. Гарадская плошча (Цэнтральнай плошчы 500 гадоў) // Інфа-Кур"ер. 2009.
№ 39, 24 верасня, с. 16, 17.
Пеняз, пенязь (польск. pieniądz) – название денария Великого княжества Литовского, который чеканили в XIV – начале XVII веков.
Шпихлер – складское помещение, амбар. Встречается как хранилище пороха, ядер, пуль, свинца и т. д.
Австерия, или аустерия (трактир; лат. austeria; итал. osteria, харчевня; польск. austina) – ресторация, питейный дом, гостиница и почти клуб для иноземцев и знати.