Набегі крымскіх татар на Случчыну

Набегі крымскіх татар на Случчыну

22.03.2017

Стэпаўцаў (крымскіх татар) асабліва вабілі густа населеныя і багатыя землі Случчыны. У XVI ст. Слуцкае княства займала землі, што ляжалі па верхняй Случы і яе прытоках, а таксама па верхніх прытоках Арэсы. З поўдня да яго прымыкалі палескія балоты, а з поўначы – лясны абшар. На захадзе Слуцкае княства межавала з Клецкім. Слуцк быў важным транспартным вузлом: дарогі і тракты вялі ў бок Клецка, Нясвіжа, Менска, Бабруйска. На поўдні Слуцк быў звязаны сухапутным шляхам з ІІетрыкавічамі (Петрыкаў) і Мазыром, далей тэты шлях пралягаў на Кіеў.

Напады крымскіх татар адбываліся звычайна ў канцы лета – пачатку восені, калі паспяваў ураджай і людзі, у тым ліку і ваеннаслужылае саслоўе – шляхта, былі заняты яго зборам. Існавала некалькі асноўных маршрутаў, па якіх крымскія татары пранікалі на Случчыну і сумежныя з ёй землі. Адным з іх з"яўляўся так званы Чорны шлях, які пачынаўся паблізу самага Перакопа і далей цягнуўся паміж Дняпром і Бугам. Каля Белай Царквы ён дзяліўся на некалькі напрамкаў. Гэтыя шляхі-адгалінаванні вялі ўглыб Вялікага княства Літоўскага. Татары былі добра знаёмы з тапаграфіяй Палесся, ведалі сухапутныя шляхі, валодалі прыёмамі і сродкамі пераправы цераз рэкі.

Крымскія татары неаднаразова выкарыстоўвалі броды каля Лоевай тары (Лоева). Ад Лоевай тары далейшы маршрут ваяўнічых атрадаў пралягаў на Мазыр, Петрыкавічы, дзе існавала пераправа цераз Прыпяць, і далей на Слуцк. Летапісы i дакументы зафіксавалі выкарыстанне крымцамі гэтага маршруту ў 1505–1521 гг.

Першы напад татар на Случчыну адбыўся ўвосень 1502 г. Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч разам з падольскім ваяводам Янам Бучацкім разбілі атрад крымцаў у колькасці 150 чалавек («Хроніка Літоўская і Жамойцкэя» піша пра 1500 крымцаў) і адабралі ўвесь палон.

У наступным, 1503 г., татары двойчы наведвалі слуцкую зямлю. Асабліва небяспечным быў першы напад, які адбыўся ў канцы жніўня. Набег быў імклівы і неспадзяваны. Алелькавіч даведаўся пра набліжэнне татар, убачыўшы іх. Вось аб чым сведчыць «Хроніка Быхаўца»: «Князь жа Семён Міхайлавіч в тот час был в Слуцку и не ведаючы ні о чом, только возривши з города на місто за реку Случ з церкві Святого Юр"я, и увіделі татар скачучих на конях, и мужи и жены імаюча и станаючи…»

За адзін тэты дзень крымцы прайшлі 25 міль (180 – 190 км) ад месца пераправы на Прыпяці. I вечарам таго ж дня апынуліся каля сцен Слуцка. Яны размясцілі кош [1] каля мястэчка Умаль і пастаянна рабавалі насельніцтва бліжэйшых паселішчаў. Становішча слуцкага князя было надзвычай складанае: у замку знаходзілася толькі невялікая колькасць ратнікаў. У гэтых умовах князь Алелькавіч прыняў рашэнне зачыніцца са сваёй дружынай у замку, тым часам паслаўшы адначасова ганца ў Вільню за дапамогай. Крымцы не маглі авалодаць слуцкім замкам. Спустошыўшы тэрыторыю ад Слуцка да Ішкалдзі і спаліўшы Клецкі замак, з палоннымі і здабычай яны пакінулі Случчыну.

Затое другі напад абярнуўся для крымцаў буйным паражэннем. Калі стэпаўцы вярталіся назад, князь Сямён Алелькавіч, Альбрыхт Гаштаўт і Юрый Неміровіч перахапілі іх ужо за Прыпяццю за мілю ад Давыд-Гарадка. У баі ў крымцаў быў адбіты ўвесь палон са здабычай.

Битва с татарами. XVI в.У 1506 г. абаронцам Слуцкага замка прыйшлося вытрымаць самую працяглую за ўвесь час крымскіх нападаў аблогу і штурм. Два крымскія царэвічы, Біціс-Гірэй [2] і Бурнаш, спрабавалі авалодаць слуцкімі ўмацаваннямі. Абарону замка ўзначаліла ўдава князя Сямёна Міхайлавіча – княгіня Настасся. Татары рабілі падмёты, падпальвалі замкавыя сцены, але ўсё было дарэмна. Абаронцы адбілі ўсе атакі насядаўшых ворагаў. Страціўшы надзею захапіць Слуцкі замак, царэвічы знялі аблогу і рушылі далей на паўночны захад, у бок Наваградка, адкуль павярнулі назад, у Крым. У выніку крымскага набегу 1505 г. амаль уся Случчына была спустошана і разрабавана.

На наступны год, не залячыўшы яшчэ раны пасля папярэдняга нападу, Случчына зноў трапіла пад удар татар. Рухаючыся ў бок Клецка і Наваградка, крымскія загоны рабавалі ўсё тое, што траплялася на шляху. Не выключана, што ў 1506 г. татары спрабавалі чарговы раз авалодаць Слуцкам. Пасля катастрофы пад Клецкам слуцкія ратнікі перарэзалі крымцам шлях да адступлення. Асабліва вялікія страты стэпаўцы панеслі паблізу Капыля і на пераправе каля Петрыкавічаў. Рэшткі ацалелых загонаў праследаваліся ажно да Оўруча і Жытоміра. Толькі невялікая іх частка здолела дабрацца да Крыма.

Няўдачай закончылася і спроба асобнага крымскага загона ў 1508 г. пранікнуць з Валыні пад Слуцк. Ротмістр Лукаш Мараўскі з пешым войскам разбіў і прагнаў іх.

Апошні набег крымцаў на землі Слуцкага княства адбыўся ў 1521 г. Пяцітысячнае татарскае войска, пераправіўшыся цераз Дняпро каля Лоевай тары, спаліла Мазыр, а затым рушыла ўглыб беларускіх зямель. Былі разрабаваны абшары паміж Пінскам і Слуцкам. Пасля гэтага нападу паўднёвая частка Случчыны ўяўляла сабой вялікае папялішча.

Битва с татарами. Гравюра XVI в.Абарона Случчыны ад крымскіх набегаў ляжала ў асноўным на мясцовых апалчэнцах. Згодна з попісам войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г., харугва слуцкіх князёў налічвала 433 ратнікі. Безумоўна, у выніку буйной выправы крымцаў (у некалькі тысяч вершнікаў) яна адна не ў стане была аказаць надежны адпор. I справа хутчэй была не ў колькаснай перавазе нападаўшых. Хуткасць, з якой крымскія татары рабілі свае напады, не давала магчымасці своечасова сабрацца для абароны краю ўсім слуцкім ратнікам. У гэтых умовах надзвычай узрасталі роля і значэнне Слуцкага замка. Замак даваў прытулак жыхарам Слуцка і навакольных сёлаў. На той час ён быў даволі добра ўмацаваны. Невялікі гарнізон меў на ўзбраенні нават гарматы, страляючы з якіх, случакі нанеслі адчувальны ўрон жывой сіле ворага ў час штурму ў 1505 г. У замку знаходзілася дастатковая для працяглай аблогі колькасць боепрыпасаў і харчоў. Што тычылася насельнікаў аддаленых ад Слуцка месцаў, то ім прыходзілася спадзявацца толькі на саміх сябе, свой спрыт і сілу. Перад пагрозай крымскага палону альбо смерці людзі хаваліся ў густых лясах ці непралазных балотах, куды не маглі дабрацца крымскія загоны.

Татарский конный воинКалі на Случчыну прыходзілі буйныя аддзелы татарскага войска, слуцкім апалчэнцам дапамагалі вайсковыя адзінкі Вялікага княства Літоўскага (тактыка ратнікаў ВКЛ заключалася ў пераследзе абцяжараных палонам і здабычай ворагаў). У 1502 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр прысылаў на дапамогу Сямёну Алелькавічу войска падольскага ваяводы Яна Бучацкага. Дапамога накіроўвалася случакам і ў 1503 г., але, на жаль, прыбыла тады са значным спазненнем, калі першы напад крымцаў ужо закончыўся. Другі напад, у канцы таго ж года, дзякуючы сумесным намаганням ратнікаў Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча, Альбрыхта Марцінавіча. Гаштаўта і Юрыя Неміровіча, закончыўся паражэннем татар паблізу Давыд-Гарадка. У 1506 г. апалчэнцы слуцкай княгіні Настассі разам з наваградскімі, менскімі і гарадзенскімі ратнікамі ўдзельнічалі ў пераследзе крымскіх загонаў пасля Клецкай бітвы. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім у Слуцку і паблізу яго размяшчалася рота наёмнікаў на чале з Лукашам Мараўскім, якая налічвала 230 пехацінцаў і 6 вершнікаў. У час бітвы з татарскім загонам на рацэ Случ у 1508 г. пехацінцы Л. Мараўскага, маючы дасканалае на той час узбраенне і даспехі, смела ўступілі ў бой з конніцай ворага, адкінулі яе і прымусілі ўцякаць. Тады ў пагоню за імі княгіня Настасся паслала конных ратнікаў са Слуцкага замка. У сваю чаргу слуцкая харугва неаднаразова прыходзіла на дапамогу ратнікам з іншых княстваў і ваяводстваў ВКЛ. Зімой 1527 г. слуцкі князь Юрый Сямёнавіч Алелькавіч удзельнічаў разам з іншымі князямі і шляхтай Вялікага княства Літоўскага ў вялікай выправе супраць крымскіх татар, у выніку якой стэпаўцы былі разбіты каля Альшаніцы, пад Кіевам. Частку ўцякаўшых коннікі ВКЛ патапілі ў балотах альбо знішчылі, іншых захапілі ў палон.

З 7 крымскіх нападаў непасрэдна на землі Слуцкага княства 4 закончыліся паражэннем для іх арганізатараў і ўдзельнікаў: у 1502 г., 1503 г., 1506 г. і 1508 г. Але ў 1503 г., 1505 г. і 1521 г. слуцкія ратнікі былі не ў стане абараніць свае землі. Як правіла, случакі дасягалі поспехаў у цесным узаемадзеянні з іншымі харугвамі Вялікага княства Літоўскага. За ўвесь час татарскіх набегаў Слуцкі замак так і застаўся для ворага непрыступным.

 

 

У.І. КАНАНОВІЧ

 

 

1 – Кош – ваенны лагер татар.

2 – У розных крыніцах сустракаюцца іншыя варыянты напісання гэтага імя.



 

 

Набеги крымских татар на Слуцк

Татарский лучникСтеповцев (крымских татар) особенно манили густо населённые и богатые земли Случчины. В XVI в. Слуцкое княжество занимало земли, что лежали по верхней Случи и её притокам, а также по верхним притокам Орессы. С юга к нему примыкали полесские болота, а с севера – лесное раздолье. На западе Слуцкое княжество граничило с Клецким. Слуцк был важным транспортным узлом: дороги и тракты вели в сторону Клецка, Несвижа, Минска, Бобруйска. На юге Слуцк был связан сухопутным путём с Петриковичами (Петриков) и Мозырем, дальше путь пролегал в Киев.

Конный воин Крымского ханства. Начала 16 века. http://war16-17.blogspot.com.byНападения крымских татар происходили обычно в конце лета – начале осени, когда поспевал урожай и люди, в том числе и военнослужащее сословие – шляхта, были заняты его сбором. Существовало несколько основных маршрутов, по которым крымские татары проникали на Случчину и смежные с ней земли. Одним из них являлся так называемый Чёрный путь, который начинался вблизи самого Перекопа и дальше тянулся между Днепром и Бугом. Около Белой Церкви, он делился на несколько направлений. Эти пути-ответвления вели вглубь Великого княжества Литовского. Татары были хорошо знакомы с топографией Полесья, знали сухопутные пути, обладали приёмами и средствами переправы через реки.

Крымские татары неоднократно использовали броды около Лоевой тары (Лоева). От Лоевой тары дальнейший маршрут воинственных отрядов пролегал на Мозырь, Петриковичи, где существовала переправа через Припять, и далее на Слуцк. Летописи и документы зафиксировали использование крымчаками этого маршрута в 1505–1521 гг.

Первое нападение татар на Слуцк произошло осенью 1502 года. Слуцкий князь Семён Михайлович Олелькович вместе с подольским воеводой Яном Бучацким разбили отряд крымчан в количестве 150 человек («Хроника литовская и жмойтская» пишет о 1500 крымчан) и отобрали всех пленных.

В следующем, 1503 г., татары дважды посещали слуцкую землю. Особенно опасным было первое нападение, которое состоялось в конце августа. Набег был стремительный и внезапный. Олелькович узнал о приближении татар, увидев их. Вот о чём свидетельствует «Хроника Быховца»: «Князь жа Семён Міхайлавіч в тот час был в Слуцку и не ведаючы ні о чом, только возривши з города на місто за реку Случ з церкві Святого Юр"я, и увіделі татар скачучих на конях, и мужи и жены імаюча и станаючи…»

Знатный воин Крымcкого ханства. Рисунок - О. Фёдорова/ http://war16-17.blogspot.com.byЗа один этот день крымчане прошли 25 миль (180 – 190 км) от места переправы на Припяти. И вечером того же дня оказались около стен Слуцка. Они разместили кош [1] около городка Умаль и постоянно грабили население близлежащих поселений. Положение слуцкого князя было чрезвычайно сложное: в замке находилось лишь небольшое количество ратников. В этих условиях князь Олелькович принял решение закрыться со своей дружиной в замке, тем временем, одновременно послав гонца в Вильнюс за помощью. Крымчане не смогли овладеть слуцким замком. Опустошив территорию от Слуцка до Ишкольди и спалив Клецкий замок, с пленными и добычей они покинули Случчину.

Зато второе нападение обернулось для крымчан крупным поражением. Когда степовцы возвращались обратно, князь Семён Олелькович, Альберт Гаштаут и Юрий Немирович перехватили их уже за Припятью за милю от Давид-Городка. В бою у крымчан был отбиты все пленные с добычей.

В 1506 г. защитникам Слуцкого замка пришлось выдержать самую длительную за все время крымских атак осаду и штурм. Два крымских царевича, Бицис-Гирей [2] и Бурнаш, пытались овладеть слуцкими укреплениями. Защиту замка возглавила вдова князя Семёна Михайловича – княгиня Анастасия. Татары делали подкопы, поджигали замковые стены, но все было напрасно. Защитники отбили все атаки наседавших врагов. Потеряв надежду захватить Слуцкий замок, царевичи сняли осаду и двинулись дальше на северо-запад, в сторону Новогрудка, откуда повернули обратно, в Крым. В результате крымского набега 1505 г. почти вся Случчина была опустошена и разграблена.

На следующий год, не залечив ещё раны после предыдущего нападения, Случчина снова попала под удар татар. Двигаясь в сторону Клецка и Новогрудка, крымские загоны грабили все то, что попадалось на пути. Не исключено, что в 1506 г. татары пытались в очередной раз овладеть Слуцком. После катастрофы под Клецком слуцкие ратники перерезали крымцам путь к отступлению. Особенно большие потери степовцы понесли вблизи Копыля и на переправе около Петриковичей. Остатки уцелевших загонов преследовались вплоть до Овруча и Житомира. Только небольшая их часть сумела добраться до Крыма.

Неудачей закончилась и попытка отдельного крымского загона в 1508 г. проникнуть с Волыни под Слуцк. Ротмистр Лукаш Моравский с пешим войском разбил и прогнал их.

Последний набег крымчан на земли Слуцкого княжества состоялся в 1521 г. Пятитысячное татарское войско, переправившись через Днепр около Лоевой тары, сожгло Мозырь, а затем двинулось вглубь белорусских земель. Были разграблены земли между Пинском и Слуцком. После этого нападения южная часть Слуцка представляла собой огромное пепелище.

Конный воин Крымского ханства. 1659 год. Рисунок из украинской книжки про Конотоп. http://war16-17.blogspot.com.byЗащита Случчины от крымских набегов лежала в основном на местных ополченцах. Согласно описям войска Великого княжества Литовского 1528 г., хоругвь слуцких князей насчитывала 433 ратника. Безусловно, в результате крупного похода крымчан (в несколько тысяч всадников) она одна не в состоянии была оказать надёжный отпор. И дело скорее не в количественном преимуществе нападавших. Скорость, с которой крымские татары совершали свои набеги, не давала возможности вовремя собраться для защиты края всем слуцким ратникам. В этих условиях чрезвычайно возрастали роль и значение Слуцкого замка. Замок давал приют жителям Слуцка и окрестных сёл. На то время он был довольно хорошо укреплён. Небольшой гарнизон имел на вооружении даже пушки, стреляя из которых, случчане нанесли ощутимый урон живой силе врага во время штурма в 1505 г. В замке находилось достаточное для длительной осады количество боеприпасов и еды. Что касалось обитателей удалённых от Слуцка мест, то им приходилось надеяться только на самих себя, свою ловкость и силу. Перед угрозой крымского плена либо смерти люди прятались в густых лесах или непролазных болотах, куда не могли добраться крымские загоны.

Если на Случчину приходили крупные силы татарского войска, слуцким ополченцам помогали военные подразделения Великого княжества Литовского (тактика ратников ВКЛ заключалась в преследовании обременённых пленными и добычей врагов). В 1502 г. король польский и великий князь литовский Александр присылал на помощь Семёну Олельковичу армию подольского воеводы Яна Бучацкого. Помощь направлялась слуцакам и в 1503 г., но, к сожалению, прибыла тогда со значительным опозданием, когда первое нападение крымчан уже закончилось. Второе нападение, в конце того же года, благодаря совместным усилиям ратников Семена Михайловича Олельковича, Альбета Мартиновича Гаштаута и Юрия Немировича, завершилось поражением татар вблизи Давид-Городка. В 1506 г. ополченцы слуцкой княгини Анастасии вместе с новгородскими, минскими и гродненскими ратниками участвовали в преследовании крымских отрядов после Клецкой битвы. Во время войны Московского государства с Великим княжеством Литовским в Слуцке и вблизи него располагалась рота наёмников во главе с Лукашем Моравским, которая насчитывала 230 пехотинцев и 6 всадников. Во время сражения с татарским загоном на реке Случь в 1508 г. пехотинцы Л. Моравского, имея совершенное на то время вооружение и доспехи, смело вступили в бой с конницей врага, отбросили её и заставили бежать. Тогда в погоню за ними княгиня Анастасия послала конных ратников из Слуцкого замка. В свою очередь слуцкая хоругвь неоднократно приходила на помощь ратникам из других княжеств и воеводств ВКЛ. Зимой 1527 г. слуцкий князь Юрий Семёнович Олелькович участвовал вместе с другими князьями и шляхтой Великого княжества Литовского в большом походе против крымских татар, в результате которого степовцы были разбиты около Ольшаницы, под Киевом. Часть бежавших всадники ВКЛ потопили в болотах либо уничтожили, других захватили в плен.

Из 7 крымских налётов непосредственно на земли Слуцкого княжества 4 закончились поражением для их организаторов и участников: в 1502 г., 1503 г., 1506. и 1508 г. Но в 1503 г., 1505 г. и 1521 г. слуцкие ратники были не в состоянии защитить свои земли. Как правило, случчане достигали успехов в тесном взаимодействии с другими хоругвями Великого княжества Литовского. За все время татарских набегов Слуцкий замок так и остался для врага неприступным.

 

 

В.И. КОНОНОВИЧ
Перевод Владимир ХВОРОВ

 

 

1 – Кош – военный лагерь татар.

2 – В разных источниках встречаются другие варианты написания этого имени.




 

 

* * *

 

 

…Раніцай татарскі кош прачнуўся ад грукату літаўраў. Замітусіліся воі, заскакалі езныя, забегалі сотнікі, збіраючы сваіх людзей у загоны. Вісклівыя галасы мулаў клікалі да малітвы.

У Слуцкім замку таксама прачнуліся. Загудзелі ў настылым паветры званы замкавай царквы. Для тысячы вязняў, што трапілі ў татарскую няволю, трывожны гул званоў абудзіў трапяткую надзею на боскую літасць. Мо ўбачыць Бог іхнія пакуты і вызваліць з ардынскага палону.

Конный воин Крымского ханства. 1659 год. Рисунок из украинской книжки про Конотоп. http://war16-17.blogspot.com.byПраз паўгадзіны татары пагрозлівымі шэрагамі выстраіліся перад замкам. У сонечных промнях ззялі даспехі вояў, зброя, конская вупраж, луналі на ветры хвастатыя бунчукі. Цішыню парушала каркание груганоў, што лёталі над зямлёй, іржанне коней ды трывожны звон клепалаў. У замкавай царкве служылі малебен за выратаванне Слуцка ад ворага. Хвіліну-другую цягнулася нядобрая, нібы перад навальніцай цішыня, маўчанне дзесяткаў тысяч людзей. Раптам па шэрагах татарскага войска, бы вецер на вершалінах у прыціхлым начным лесе, пранеслася лёгкае хваляванне. Ваяўніча завылі трубы. I не ў аднаго з абаронцаў замка халадок жаху прабег па спіне, не ў аднаго трывожна зайшлося сэрца. Але тэта не быў знак да штурму. Уздоўж татарскага войска скакаў на малочна-бялюткім жарабку царэвіч Біціс-Гірэй. Залатыя даспехі і шолам, наверсе якога развявалася пышная сутана, зіхацелі на сонцы. Некалькі нецярплівых абаронцаў, не вытрымаўшы спакусы, схапіліся за лукі і кушы, але адлегласць да татарскага войска стрэлы не адолелі і без карысці пападалі на зямлю За царэвічам скакала світа, сярод якой вылучаўся не менш багатымі даспехамі царэвічаў брат Бурнос-Гірэй. Следам лавінай імчала адборная тысяча вершнікаў. Татары, убачыўшы свайго вожа, радасна крычалі і махалі шаблямі.

– Уррах-а-а-а-х! Уррах-а-а-ах!

Царэвіч сядзеў на кані нерухома, поўны пагарды да ўсяго, што эдбывалася вакол яго. Халодныя вочы з-пад шырокага пляскатага лба абыякава пазіралі на войска. Ніводны мускул не крануўся на царэвічавым твары, быццам не бачыў і не чуў царэвіч вар"яцтва сваіх вояў. I чым болей татары шалелі, тым болей іх ахоплівала сляпая патрэба крычаць і крычаць, нібы з крыкам яны пазбаўляліся баязлівасці перад смерцю, і да іх прыходзіла смеласць і мужнасць.

Штурм замка пачаўся абстрэлам з катапультаў. Упершыню за папярэднія штурмы татары карысталіся імі. Раней крымчакі болей спадзяваліся на ўдачу. З пагрозлівым грукатам і ляскатам узмахнулі катапульты рычагамі, і ў паветры ca страшэнным гудам замільгалі, з добрую цялячую галаву, камяні. Частка камянёў так і не даляцела да замка, пападала ля высокага землянога вала, астатнія глуха забарабанілі па дубовых гароднях. Другі раз татары зарадзілі катапульты меншымі камянямі. Ударылі. заляскалі рычагі, і зноў паветра напоўнілася гудам. Каменны град загрукатаў па сценах. Татары спрытна хапалі з калчаноў хвастатыя стрэлы, клалі іх на лукі і, нацягваючы тугую цеціву аж да самага вуха, рэзка адпускалі яе. Адна за другой сотні стрэлаў спявалі камусьці з абаронцаў замка развітальны спеў з жыццём. Крыклівыя, узброеныя лавіны набліжаліся да гародняў. Вісклівае, у тысячы глотак «а-а-аа…» кацілася ў паветры. Нягледзячы на тое, што штурмуючых сустрэў рой стрэл, яны перабраліся цераз равы, ускарабкаліся на высокія валы і, прыставіўшы да сцен драбіны, палезлі ўгору. Зверху на штурмуючых паляцелі камяні, бярвенні, палілася гарачая смала, пасыпалася вапна, якая зацярушвала вочы.

Два дзесяткі палонных над наглядам варты штурхалі да брамы таран. Рыпелі вялікія, у чалавечы рост, драўляныя колы. Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў, кушаў і ручніц. Стрэлы і ядры забівалі і нявечылі палонных. На месца забітых вартаўнікі гналі новых нявольнікаў. I таран няўхільна падбіраўся да брамы.

Крымский татарин. http://war16-17.blogspot.com.by3 глухімі выбухамі, у слупах дыму, плявалі ў варожыя рады смяротныя ядры (гарматы) хуфніцы. Ядры збівалі татараў з ног, ламалі ім косці на крывавыя шматкі. Шмат штурмуючых ужо развіталіся з гэтым светам; іхнія целы пакрылі валы. Яшчэ болей бегла і паўзло ад замка параненых, знявечаных, апечаных смалой. Хто сціскаў на бягу рассечанае стрыкусай плячо, хто спрабаваў выдраць з цела стралу, хто поўз па зямлі, цягнучы за сабой перабітыя ногі, i кленчыў дапамогі, хто, схапіўшыся за твар, на якім чорнымі пухлінамі ўздымаліся апёкі, скакаў ад нясцерпнага болю, хто круціўся па зямлі, каб збіць з сябе полымя. Аднак татары не адступалі. Зняважыўшы смерць, занята лезлі на гародні.

Царэвіч Біціс-Гірэй не шкадаваў вояў. Смерць і вайна для яго былі такой жа натуральнай з"явай, як дождж восенню ці снег зімой. Не вялікія страты хвалявалі яго, а маруднасць, з якой войска авалодвала замкам. Ужо каторую гадзіну без усякай карысці войска таўчэцца ля сцен. Царэвіч бачыў, як да брамы нарэшце падабраўся таран. Ca сцен на яго кідалі камяні, дзежкі ca смалою, паходні, пылаючае агнём галлё. Моцныя дубовыя бярвенні і сырыя конскія скуры, якімі быў абшыты таран, не паддаваліся агню. I тут ударылі хуфніцы. Некалькі ядраў прагудзела каля тарана, аднак два трапілі проста ў яго. Ад выбуху паляцелі ў розныя бакі шчэпы дрэва.

Біціс-Гірэй умеў валодаць сабой, але калі ўбачыў ахоплены агнём таран, царэвіч пачаў траціць вытрымку. Незадаволена хмурыў бровы, ноздры ягонага прыплюснутага носа расшырыліся і з усхліпам уцягвалі спякотнае паветра. Ледзьве стрымліваючы сябе, царэвіч адрывістым голасам загадаў выступаць на штурм замка новым загонам. Дзесьці апоўдні некалькі соцень татараў нарэшце ўварваліся на замкавыя сцены. Царэвіч Біціс-Гірэй з палёгкай уздыхнуў: здаецца, імгненне перамогі надышло. Слава табе, вялікі алах, што не мінуў сваей міласцю. Нарэшце… Але праз паўгадзіны сечы яго воінаў ca сцяны выбілі…

Толькі адвячоркам, калі поцемкі апускаліся на зямлю, татары, так і не авалодаўшы замкам, сунялі штурм. Болей чым тры тысячы забітых і параненых – такімі былі іх страты. Седзячы ў сваім шатры, царэвіч Біціс-Гірэй ацэньваў няўдачу. Ён не авалодаў замкам і на гэты раз.

 

 

Друкуецца па кн.: Чаропка В. Храм без бога. Мн., 1992. С. 20–23.


Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.


 

 

Полезно знать

Обобщающие названия тюркского населения южнорусских степей с Х по XII века составляют две семантические группы.

I. Этнонимы, образованные от терминов родства:

1) Торки - «родственники жены» (торкiн).
2) Печенеги - «свояки» (паджанак).

II. Этнонимы, образованные от «хозяйственных» и географических терминов:

1) Кощей - «кочевник» (кощщi).
2) Паган - «пастух» (паган).
3) Язычник - «степняк» (йазык - нiкi).
4) Толковин - неудачная калька предыдущего слова. Только в «Слове о полку Игореве».
5) Половец - «степняк» - калька «язычника».

Отдельно стоит «берендеи» - «предавшиеся» или «подданные». Это уже кличка, данная кипчаками кочевникам, поступившим на службу к русским князьям (берiндi).

«Черные клобуки» - калька тюркского самоназвания «Каракалпак».

Ковуи - передача казахского родового термина «кобуй».

Этнонимы показывают сложную картину взаимоотношений христианской Руси с кочевыми племенами, сменяющимися в южнорусских степях на протяжении, по крайней мере, трёх веков.