ХХI стагоддзе
2001, красавік – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь горад Слуцк занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару;
– у выдавецтве Беларускага тэлеграфнага агенцтва выйшаў з друку другі том кнігі «Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка».
2001, 22 чэрвеня – першых наведвальнікаў прыняў музей этнаграфіі – філіял краязнаўчага музея.
2001, ліпень – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дырэктар Вясейскай сярэдняй школы Г.С.Раманюк і дырэктар раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Слуцк» В.М. Ачапоўскі ўзнагароджаны ордэнамі Пашаны.
2001, 12 кастрычніка – у гарадскім маладзёжным цэнтры адбыўся абласны злёт маці «Я – салдат, мама!».
2001, 10 лістапада – на Случчыне прайшло абласное свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці «Дажынкі-2001».
2001, 21 лістапада – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня раённага выканаўчага камітэта З.К. Ломаць і старшыня гарадскога выканаўчага камітэта А.А. Сайко ўзнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі».
2001, 12 снежня – старшыня раённага выканаўчага камітэта З.К. Ломаць назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.
2002, 4 лютага – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь настаўніку фізічнай культуры сярэдняй школы №10 імя С.Ф.Рубанава В.Л.Варанцову прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь».
2002, 26 сакавіка – сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла А.А. Драко старшынёй раённага выканаўчага камітэта.
2002, 7 мая – у Слуцку прайшоў Х рэспубліканскі фестываль беларускай журналістыкі «Залатое пяро-2002».
2002, верасень – рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сорагскай сярэдняй школе прысвоена імя генерал-палкоўніка К.В. Герчыка;
– Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны аграном калгаса «Ленінскі шлях» А.А. Ліннік узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
2002, 17 – 18 кастрычніка – на Случчыне прайшлі заняткі пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў.
2002, 15 лістапада – рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта камбайнеру калгаса імя Энгельса М.У. Барчуку прысуджаны пераходны прыз імя камбайнера Юрыя Казіміравіча Гельмана.
2003, 6 красавіка – у гарадскім выканаўчым камітэце падпісаны дагавор аб пабрацімстве і супрацоўніцтве паміж Слуцкам і італьянскім горадам Сан Джавані Вальдарна.
2003, красавік – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь горад Слуцк і ўнівермаг «Слуцк» занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.
2003, 5 мая – у Слуцку прайшло абласное свята журналістыкі і паліграфіі.
2003, 22 ліпеня – у гарадскім Доме культуры адбыўся прэм"ерны паказ кінафільма «Анастасія Слуцкая».
2003, 1 верасня – першых вучняў прыняла сярэдняя школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
2003, 18 кастрычніка – у Слуцку прайшло абласное свята «Жанчына – святасць мацярынства і мудрасць стагоддзяў».
2004, 25 мая – пасля трохгадовага перапынку аднавіў дзейнасць медыцынскі выцвярэзнік пры аддзеле ўнутраных спраў гаррайвыканкамаў.
2004, 26 жніўня – адкрыты першы ў горадзе фотамагазін «Фокус-Кодак».
2004, 28 верасня – зарэгістравана дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна».
2004, 15 снежня – у доме быту адкрыта новая пральня.
2005 – упершыню праведзены фестываль-конкурс аматарскіх відэафільмаў «Слуцкія далягляды».
2005, 7 студзеня – Слуцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ўручаны Дыплом аб прысваенні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Бібліятэчная справа».
2005, 20 студзеня – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў распарадэжэнне №19рп аб правядзенні ў Слуцкім раёне рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2005».
2005, 5 лютага – у вёсцы Сярагі пачала дзейнічаць новая Свята-Пакроўская царква.
2005, 28 сакавіка – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Слуцкі раён і горад Слуцк аб"яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку – Слуцкі раён.
2005, 13 красавіка – на сесіі раённага Савета дэпутатаў старшынёй раённага выканаўчага камітэта зацверджаны А.А. Драко.
2005, 6 мая – на тэрыторыі 307-й асобнай чыгуначнай брыгады адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза П.І. Купрыянаву.
2005, 20 мая – на ХХХVIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі адбылося аб"яднанне гарадской і раённай арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў адзіную тэрытарыяльную арганізацыю.
2005, 24 жніўня – на вуліцы Леніна адкрыта газавая заправачная станцыя аўтамабіляў.
2005, 5 кастрычніка – першых наведвальнікаў прыняла галерэя мастацтваў – філіял краязнаўчага музея..
2005, 7 – 8 кастрычніка – у Слуцку праходзіў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі-2005».
2005, 3 – 4 лістапада – у Слуцку праходзіў абласны дзіцячы форум «Беларусь для дзяцей разам з дзецьмі».
2005, 22 лістапада – здадзены ў эксплуатацыю газаправод Слуцк – Грэск.
2005, 3 снежня – прайшоў раённы конкурс «Міс Дзюймовачка-2005».
2005, 17 снежня – адбыўся фінальны тур раённага конкурса прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2005».
2005, 25 снежня – у Слуцку адкрыта новая лазня.
2006 – выйшлі з друку альбом-даследаванне «Слуцкія паясы» і кніга І. Ціткоўскага «Мастакі Случчыны».
2006, 2 лютага – раённы сход упаўнаважаных па выбары ўдзельнікаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу.
2006, 1 сакавіка – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дырэктар раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Слуцк» В.М. Ачапоўскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, брыгадзір цесляроў-бетоншчыкаў будаўнічага ўпраўлення №55 адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорскпрамбуд» А.Ф. Рак – медалём «За працоўныя заслугі», першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Б.Рымашэўскі – медалём «За працоўныя заслугі».
2006, 14 красавіка – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь начальнік будаўнічага ўпраўлення №55 адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорскпрамбуд» В.С. Нямковіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
2006, 17 жніўня – у Слуцку прайшла абласная нарада педагагічных работнікаў.
2006, 8 верасня – рашэннем раённага Савета дэпутатаў В.Ф. Арлоўскаму і У.С. Садзіну прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна».
2006, 30 лістапада – у Слуцку прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2006, 13 снежня – раённы злёт маладых спецыялістаў.
2007, 24 студзеня – першая сесія раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання.
2007, 4 лютага – у вёсцы Вясея Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі асвяціў узведзены храм у гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
2007, 16 лютага – раённы злёт перадавікоў вытворчасці і сацыяльна-культурнай сферы «Бацькаўшчыну працай будзем славіць вечна».
2007, 12 красавіка – на слуцкай вуліцы 14-ці Партызан устаноўлены новы помнік Маршалу Савецкага Саюза, чатыры разы Герою Савецкага Саюза Г.К. Жукаву.
2007, 14 красавіка – фінал раённага агляду-конкурсу «Лепшая мнагадзетная сям"я Слуцкага раёна».
2007, 8 – 10 чэрвеня – духоўна-асветніцкая праграма «Сям"я – яднанне і любоў» з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
2007, 29 жніўня – рашэннем раённага Савета дэпутатаў загадчыку Покрашаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Герою Сацыялістычнай Працы С.І. Шклярэўскаму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна».
2007, 16 верасня – на вуліцы Капыльскай адкрыты мемарыяльны знак у памяць жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, якія загінулі ў гета ў Слуцку ў гады Вялікай Айчыннай вайны (аўтар – архітэктар Л.М. Левін).
2007, 14 верасня – рэдакцыя газеты «Слуцкі край» аб"явіла аб пачатку акцыі «Сем цудаў Слуцка».
2007, 29 верасня – першае абласное свята-конкурс «Беларуская лялька».
2007, 5 кастрычніка – абласное свята з нагоды Дня настаўніка.
2007, 19 лістапада – патрыятычная акцыя, прысвечаная 70-годдзю Мінскай вобласці.
2007, 21 снежня – рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў загадчыку Покрашаўскага фельчарска-акушэрскага пункта, Герою Сацыялістычнай Працы, Ганароваму грамадзяніну Слуцкага раёна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці».
2007, 30 снежня – у вёсцы Вежы ўрачыста адкрыты сельскі Дом культуры з удзелам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Л.Ф.Крупца.
2007 – футбольная каманда «Слуцкцукар» стала чэмпіёнам Мінскай вобласці.
2008, 11 студзеня – у гарадскім Доме культуры адбыўся раённы ўрачысты сход, прысвечаны 70-годдзю Мінскай вобласці.
2008, 18 сакавіка – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дырэктар прафесіянальна-тэхнічнага каледжа перапрацоўчай прамысловасці Б.Б. Блахін, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў унітарнага прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» грамадскага аб"яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Г.М. Дубоўскі.
2008, 21 сакавіка – прайшоў гарадскі конкурс «Міс Слуцк-2008».
2008, 16 мая – ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшлі «Першыя Віткаўскія чытанні», прысвечаныя ўраджэнцу вёскі Еўлічы пісьменніку Васілю Вітку.
2008, 24 мая – краязнаўчы музей праводзіў «Ноч слуцкага пояса».
2008, 28 верасня – жыхары Слуцкага раёна прымалі ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
2008, 18 лістапада – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заснаваны флаг горада Слуцка і Слуцкага раёна, зацверджаны палажэнне аб флагу горада Слуцка і Слуцкага раёна, яго апісанне і выява.
2008, 25 лістапада – у прафесіянальна-тэхнічным каледжы перапрацоўчай прамысловасці адкрыта першая ў Беларусі школа кулінарнага майстэрства.
2008, 9 снежня – падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Слуцкам і горадам Сісіян Рэспублікі Арменія.
2009, 15 мая – адбыліся другія майскія Віткаўскія чытанні.
2009, 22 – 24 мая – у Слуцкім краязнаўчым музеі экспанавалася Слуцкае Евангелле.
2009, 16 чэрвеня – прайшоў раённы маладзёжны форум выпускнікоў школ «Мая краіна – Рэспубліка Беларусь».
2009, 18 ліпеня – на мясакамбінаце адбылася ўцечка аміяку, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ чатыры пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.
2009, 31 ліпеня – у вёсцы Агароднікі Казловіцкага сельсавета адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у структуры тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна.
2009, 22 жніўня – прайшоў раённы сельскагаспадарчы сямейны конкурс «Уладар сяла».
2009, 1 верасня – на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №7 пачала дзейнічаць гімназія №2 горада Слуцка.
2009, 10 верасня – рашэннем раённага Савета дэпутатаў В.П. Русак прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна».
2009, 23 кастрычніка – прайшоў раённы бацькоўскі сход «Сям"я-школа-грамадства: узаемадзеянне ў імя будучыні».
2009, 30 кастрычніка – рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў скасаваны Амговіцкі сельсавет Слуцкага раёна; населеныя пункты былога Амговіцкага сельсавета ўвайшлі ў склад Сорагскага сельсавета.
2009, 10 лістапада – на слуцкай вуліцы Максіма Багдановіча ў былым будынку ваеннага камісарыята адкрыты цэнтр праваслаўнай асветы імя свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага.
2009, 8 снежня – сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла У.В. Даманеўскага старшынёй Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.
2010, 4 – 9 студзеня – на Случчыне прайшла зімовая акадэмія беларускіх клубаў ЮНЕСКА.
2010, 31 студзеня – гарадскі маладзёжны цэнтр прымаў абласны этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па брэйк-дансу.
2010, 5 лютага – у гарадскім Доме культуры адбыўся абласны дабрачынны Non stop марафон грамадскага аб"яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
2010, 17 лютага – у Слуцкім раёне прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці з удзелам першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.У. Пяткевіч.
2010, 20 лютага – у гарадскім маладзёжным цэнтры прайшоў адкрыты беларускі хіп-хоп фестываль «Вулічныя слайды 2010».
2010, 25 лютага – у гарадскім Доме культуры моладзі прайшла маладзёжная конкурсная шоу-праграма «Уладар цукровай гары».
2010, 26 сакавіка – у гарналыжным цэнтры «Сілічы» адбылося ўшаноўванне лепшых прадпрымальнікаў Мінскай вобласці; дыпломаў лаўрэатаў конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2009 года Мінскай вобласці» ўдастоены закрытае акцыянернае таварыства «Гандлёвы дом» (дырэктар В.У. Цабкала) і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дарбудсэрвіс» (дырэктар А.М. Шарэшык).
2010, 30 сакавіка – падпісаны пратакол аб намерах паміж Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам і дэлегацыяй Шэкінскага раёна Азербайджанскай Рэспублікі.
2010, 25 красавіка – жыхары Слуцкага раёна ўдзельнічалі ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання.
2010, 11 мая – першая сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання.
2010, 1 ліпеня – пачаў працаваць аддзел ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур кіраўніцтва спраў раённага выканаўчага камітэта (служба «Адно акно»).
2010, 31 ліпеня – 1 жніўня – у Слуцку прайшоў другі з"езд скутарыстаў Беларусі «Maskalшоу».
2010, 28 жніўня – у Вясейскім сельскім доме культуры прайшоў раённы сельскагаспадарчы сямейны конкурс «Уладар сяла».
2010, верасень – у мікрараёне вуліцы Лобана ўведзена ў эксплуатацыю газавая блочна-модульная кацельня;
– на вуліцы Леніна пачала працаваць аўтазаправачная станцыя рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Мінск-аблнафтапрадукт».
2010, 1 верасня – на базе школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, адкрыта Мінскае абласное кадэцкае вучылішча.
2010, 3 верасня – пачала працаваць грамадская прыёмная Слуцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб"яднання «Белая Русь».
2010, 11 верасня – у гарадскім парку культуры і адпачынку прайшло другое рэгіянальнае свята-конкурс «Беларуская лялька».
2010, 16 верасня – каля вёскі Адамова адбыўся выбух снарада, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі.
2010, 17 верасня – раённая цэнтральная бібліятэка ажыццявіла праект «Ноч у бібліятэцы».
2010, 8 кастрычніка – рашэннем раённага выканаўчага камітэта створаны савет па развіццю прадпрымальніцтва пры райвыканкаме.
2010, 2 лістапада – раённы сход упаўнаважаных па выбары ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.
2010, 16 лістапада – рашэннем раённага выканаўчага камітэта заснаваны раённыя штогадовыя прызы імя Героя Сацыялістычнай Працы аператара машыннага даення кароў Хацько Алены Георгіеўны і імя Герояў Сацыялістычнай Працы механізатараў Вашкевіча Аркадзія Пракопавіча і Сінягуба Івана Лявонцьевіча.
2010, 6 – 7 снежня – чацвёрты Усебеларускі народны сход; на пасяджэнні адной з секцый выступіла аператар машыннага даення кароў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфірма «Лучнікі» М.Г. Тыназава.
2010, 9 снежня – у гарадскім Доме культуры прайшоў рэгіянальны дэпутацкі сход, які разгледзеў пытанні: аб папярэдніх выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2006 – 2010 гады і задачах на 2011 – 2015 гады; аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання па вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
2010, 11 снежня – у вёсцы Сорагі адкрыўся храм у імя святога прарока і прадцечы Іаана Хрысціцеля.
2010, 19 снежня – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2010, 29 снежня – у цэнтральнай раённай бальніцы адкрыта аддзяленне гемадыялізу.
2011 – рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва» выпусціла ў свет фотаальбом «Слуцк. Падарожжа ў часе».
2011, 2 лютага – прайшоў фінал раённага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года».
2011, красавік – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат» занесена на Рэспубліканскую Дошку гонару.
2011, 11 красавіка – у Мінску на станцыі метро «Кастрычніцкая» ўчынены тэрарыстычны акт, які прывёў да чалавечых ахвяр.
2011, 6 мая – у аграгарадку Гацук пачаў працаваць фірменны магазін адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі».
2011, 21 мая – упершыню прайшоў раённы конкурс «Вучань года-2011»;
– акцыя «Ноч музеяў» праведзена у краязнаўчым музеі.
2011, 23 мая – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана апаратчык варкі утфеля адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» Т.М. Хартановіч, медалём «За працоўную доблесць» – механізатар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфірма «Лучнікі» М.Ф. Валасач.
2011, 26 мая – прынята распараджэнне старшыні раённага выканаўчага камітэта «Аб абмежаванні рэалізацыі пладова-ягадных він і пладовых вінных напіткаў»; пачатак так званага антыалкагольнага эксперыменту на тэрыторыі Слуцкага раёна.
2011, 1 ліпеня – першы выпуск тэлевізійнай праграмы «Слуцк ТV».
2011, 19 жніўня – у гарадскім Доме культуры прайшла абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў.
2011, 20 жніўня – у Лучнікоўскім цэнтры культуры прайшоў фінал раённага сельскагаспадарчага сямейнага конкурсу «Уладар сяла».
2011, 8 верасня – рашэннем раённага Савета дэпутатаў званне «Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна» прысвоена: І.А. Фядотавай, спартсмену-інструктару Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, трохразовай чэмпіёнцы Паралімпійскіх гульняў па веласіпеднаму спорту; М.І. Васілевічу, які раней працаваў старшынёй калгаса «Ленінскі шлях» (цяпер сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Аграфірма «Лучнікі»).
2011, 10 верасня – у раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля.
2011, 10 лістапада – выязное пасяджэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па пытанню аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання Слуцкага раёна па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання вытворча-эканамічнага патэнцыялу рэгіёна.
2011, 10 снежня – у гарадскім Доме культуры прайшоў IX абласны фестываль нацыянальных культур.