ХХ стагоддзе (1944 – 2000 гады)
1944, ліпень – створаны гархарчпрамгандаль;
– адноўлены выпуск слуцкай раённай газеты «За сацыялістычную Радзіму».
1944, верасень – Слуцкі раён увайшоў у склад Бабруйскай вобласці.
1944, 3 кастрычніка – Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову «Аб неадкладных мерах па аднаўленню сельскай гаспадаркі Беларускай ССР».
1944, кастрычнік – створаны будаўнічы ўчастак Бабруйскага абласнога будаўнічага трэста.
1945, 9 мая – Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй.
1945, жнівень – на базе машынна-трактарнай майстэрні пачаў працаваць маторарамонтны завод (з 1959 года – аўтарамонтны завод, цяпер завод пад"ёмна-транспартнага абсталявання).
1946 – пачаў працаваць радыёвузел;
– першых навучэнцаў прыняла вячэрняя (зменная) сярэдняя школа №1.
1947, 14 снежня – Савет Міністраў СССР і Цэнтральны камітэт Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў) прынялі пастанову «Аб правядзенні грашовай рэформы і адмене картак на харчовыя і прамысловыя тавары».
1948 – у Слуцку адкрыўся аўтобусны рух.
1949 – пачала працаваць гарадская дзіцячая бібліятэка;
– пачаліся работы па асваенню Старобінскага радовішча калійных соляў.
1950 – створаны тэатральны калектыў гарадскога Дома культуры;
– у Слуцку адкрылася дзіцячая музычная школа;
– адбыўся першы выпуск навучэнцаў школы майстроў па вырабу масла і сыру (цяпер прафесіянальна-тэхнічны каледж перапрацоўчай прамысловасці);
– пачаў дзейнічаць Дом піянераў і школьнікаў.
1952 – першых наведвальнікаў прыняў краязнаўчы музей;
– пачала працаваць Палажэвіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй).
1953 – першую прадукцыю выпусціў хлебазавод;
– створана дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва (з 1981 года мае званне народнай).
1954, студзень – Слуцкі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці.
1954, жнівень – створана Ланьскае міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм (цяпер прадпрыемства меліярацыйных сістэм).
1954, снежань – пачала працаваць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
1954 – 1956 – Слуцкі раён быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.
1956 – мэблевая арцель пераўтворана ў мэблевую фабрыку;
– у горадзе поўнасцю адноўлены даваенны жыллёвы фонд;
– у склад Слуцкага раёна ўвайшлі Грэскі, Першамайскі, Мусіцкі, Труханавіцкі сельсаветы былога Грэскага раёна;
– першых вучняў прыняла сярэдняя школа №3.
1957 – створаны духавы аркестр гарадскога Дома культуры (з 1975 года мае званне народнага);
– першую прадукцыю выпусціла прадпрыемства «Чырвоны харчавік» (з 1960 года – макаронная фабрыка).
1958 – адкрыта вячэрняя школа рабочай моладзі №2;
– у Старобінскім раёне пачалося будаўніцтва пасёлка Новастаробінск (цяпер горад Салігорск).
1959 – пачаў працаваць кінатэатр «Беларусь»;
– чыгунка злучыла Слуцк са станцыяй Калій;
– у склад Слуцкага раёна ўвайшлі Малышэвіцкі і Танежыцкі сельсаветы былога Чырванаслабодскага раёна.
1960 – на базе арцелі «1-е Мая» створана фабрыка мастацкіх вырабаў;
– Слуцкі раён стаў удзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве;
– створаны Слуцкі вытворчы мантажна-эксплуатацыйны ўчастак звадкаванага газу (цяпер міжраённае вытворчае ўпраўленне «Слуцкміжрайгаз»);
– каля вёскі Селішча пачала дзейнічаць міжкалгасная птушкафабрыка ( з 1975 года – племптушказавод);
– на базе гарадской электрастанцыі створаны Слуцкі сеткавы раён (цяпер філіял «Слуцкія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга»).
1961 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ураджэнцу горада Слуцка канструктару авіяцыйных і ракетных рухавікоў С.А. Козбергу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– першую прадукцыю выпусціў льнозавод;
– у Слуцку пачата газіфікацыя жыллёвага фонду;
– створана будаўніча-мантажнае ўпраўленне (цяпер перасоўная механізаваная калона №71 у вёсцы Грэск).
1962 – першых навучэнцаў прыняло медыцынскае вучылішча (цяпер дзяржаўны медыцынскі каледж);
– закончана пракладка чыгуначнай лініі Слуцк – Салігорск;
– пасёлак гарадскога тыпу Урэчча перададзены Любанскаму раёну (з 1924 года быў у складзе Слуцкага раёна).
1962, снежань – 1966, ліпень – у склад Слуцкага раёна ўваходзіла тэрыторыя Старадарожскага раёна.
1963 – у Слуцку пабудаваны першы буйнапанэльны жылы дом;
– створаны аркестр народных інструментаў гарадскога Дома культуры (з 1982 года мае званне народнага);
– пачалі працаваць завод «Эмальпасуда», фабрыка пашыву і рамонту адзення;
– у склад Слуцкага раёна ўвайшоў Гацукоўскі сельсавет Уздзенскага раёна.
1965 – у складзе Мінскай вобласці ўтвораны Салігорскі раён;
– першую прадукцыю выпусціў цукроварафінадны завод (з 1976 года – цукроварафінадны камбінат);
– адкрыты кінатэатр «Цэнтральны».
1966 – за заслугі працоўных Слуцка ва ўстанаўленні савецкай улады ў дні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, гераічную барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, дасягнутыя поспехі ў выкананні плана развіцця народнай гаспадаркі і ў сувязі з 850-годдзем з дня заснавання Слуцк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР;
– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшыні калгаса імя Дзяржынскага А.У. Гусакову прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшыні калгаса «1-е Мая» В.П. Козелу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшыні калгаса імя Кірава С.Д. Лямешчанку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– першых вучняў прыняла сярэдняя школа №6.
1967, 14 сакавіка – Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб пераводзе рабочых і служачых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на 5-дзённы рабочы тыдзень з двума выхаднымі днямі».
1967 – створаны трэст «Слуцксельбуд»;
– у сярэднім цячэнні ракі Случ пабудавана Салігорскае вадасховішча;
– у Слуцку спалены будынак народнага суда.
1968 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР дырэктару слуцкай сярэдняй школы №10 С.Ф. Рубанаву прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
1969 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ураджэнцы вёскі Кальчыцы галоўнаму ўрачу Навамышскай бальніцы Баранавіцкага раёна П.Д. Гарбацэвіч прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ураджэнцу вёскі Ячава галоўнаму ўрачу 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Гродна У.Ю. Мірончыку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
1971 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшыні калгаса імя Калініна С.С. Палешчуку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– у вёсцы Грэск адкрыта першая ў сельскай мясцовасці раёна дзіцячая музычная школа;
– першую прадукцыю выпусціў піваварны завод.
1973 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР даярцы калгаса «1-е Мая» А.Г. Хацько прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– створаны сельскі будаўнічы камбінат;
– пачата будаўніцтва мясакамбіната;
– першых вучняў прыняла сярэдняя школа №7 на вуліцы Жукава.
1974 – на базе аўтамотаклуба пачала працаваць аўтамабільная школа;
– створаны Слуцкі вытворчы ўчастак рэспубліканскага вытворчага аб"яднання «Белбытрадыётэхніка» (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «СлуцкАблГарант»).
1975 – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР механізатару калгаса імя Энгельса А.П.Вашкевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР механізатару калгаса імя Кірава І.Л.Сінягубу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы;
– створана гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма;
– пачало дзейнічаць аўтатранспартнае прадпрыемства «Слуцкагратранс».
1977 – першых навучэнцаў прыняла дзіцячая мастацкая школа;
– пачало працаваць сярэдняе прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча №132 перапрацоўчай прамысловасці;
– першых вучняў прыняла сярэдняя школа №8 на вуліцы Сацыялістычнай.
1979 – створана раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма;
– у Слуцку пачало працаваць бюро па працаўладкаванню і інфармацыі насельніцтва (цяпер аддзел занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта).
1980 – першых выхаванцаў прыняў дзіцячы сад №18.
1981 – на рацэ Случ каля вёскі Рудня пабудавана вадасховішча;
– уведзены ў эксплуатацыю сучасныя памяшканні сыраробнага камбіната.
1982 – пачаў працаваць міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат;
– здадзены ў эксплуатацыю памяшканні новага аўтавакзала і стаматалагічнай паліклінікі.
1983 – створана гарадское вытворчае аб"яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (цяпер камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка»).
1985 – у Слуцку пачата будаўніцтва філіяла Мінскага вытворчага аб"яднання «Калібр»;
– у вёсцы Казловічы пачала дзейнічаць дзіцячая школа мастацтваў;
– створана ваенізаваная пажарная служба;
– у выдавецтве «Полымя» выйшла з друку кніга А.П.Грыцкевіча «Древний город на Случи»;
– першых вучняў прыняла сярэдняя школа №11 на вуліцы Чэхава;
– адкрыўся дзіцячы сад №5.
1986, 26 красавіка – катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ва Украіне.
1988 – сярэдняй школе №10 горада Слуцка прысвоена імя яе былога дырэктара С.Ф. Рубанава.
1989 – на меліяраваных землях у вярхоўі ракі Случ пачата будаўніцтва саўгаса «Слуцк».
1990 – пачата прыватызацыя дзяржаўнага жыллёвага фонду ў Слуцку.
1990, 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
1991 – у вёсцы Гацук адкрыта дзіцячая музычная школа.
1991, красавік – ліпень – у Слуцку выдаваўся грамадскі штотыднёвік «Айсберг».
1991, май – адкрыты помнік Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву на вуліцы яго імя.
1991, 19 – 21 жніўня – спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве.
1991, 8 снежня – Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя і Украіна падпісалі Пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
1991 – у Слуцкім раёне арганізаваны першыя фермерскія гаспадаркі.
1992, студзень – пераход да выкарыстання свабодных рознічных цэн на шэраг асноўных спажывецкіх тавараў, а таксама аптовых цэн і тарыфаў на работы і паслугі вытворча-тэхнічнага прызначэння (так званай лібералізацыі цэн) на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1991 года.
1992, май – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
1992 – выйшаў першы нумар газеты «Оска»;
– адкрыты першы ў горадзе прыватны магазін;
– выйшаў з друку зборнік вершаў слуцкіх паэтаў «На крылах душы»;
– у Слуцку пачало працаваць кабельнае тэлебачанне;
– на базе Дома піянераў і школьнікаў арганізаваны цэнтр дзіцячай творчасці.
1993, студзень – уведзены ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
1993 – рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў у гарадскую рысу Слуцка ўключаны вёскі Крывадубаўка, Палек, Малое Журава;
– створаны Саюз прадпрымальнікаў Случчыны;
– пачата будаўніцтва каталіцкага касцёла святога Антонія ў Слуцку.
1994, май – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь вёсцы Калініна Ісернскага сельсавета вернута ранейшая назва Панічы.
1994, чэрвень – выйшаў першы нумар праваслаўнай духоўна-асветніцкай газеты «Преображение», заснаванай Свята-Міхайлаўскім саборам.
1994, 10 ліпеня – выбранне А.Р. Лукашэнкі першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
1995, чэрвень – выйшаў першы нумар газеты «Дзіва».
1995, снежань – на вуліцы Максіма Багдановіча (на беразе ракі Случ) пачала дзейнічаць капліца Свята-Міхайлаўскага сабора.
1996 – на тэрыторыі Амговіцкага і Селецкага лясніцтваў Слуцкага лясгаса, Залужскага і Горкаўскага лясніцтваў Старадарожскага лясгаса створаны дзяржаўны біялагічны заказнік «Амговіцкі»;
– калгас «Мір» далучаны да раённага аб"яднання «Сельгасхімія».
1996, 26 мая – у вёсцы Казловічы прайшоў першы раённы злёт выпускнікоў школ.
1996, 18 жніўня – на вуліцы Галавашчанкі ў Слуцку адкрыты гарадскі Дом культуры моладзі.
1996, 7 верасня – адбыўся пажар на адным з аб"ектаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь каля вёскі Адамова.
1996, 18 кастрычніка – у Слуцку каля перакрыжавання вуліц імя Леніна і 14-ці Партызан адкрыты помнік воінам-землякам, якія загінулі ў Афганістане.
1996, 24 лістапада – жыхары горада Слуцка і сельскіх населеных пунктаў Слуцкага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме.
1997, 13 чэрвеня – адбыліся ўстаноўчыя канферэнцыі раённай і гарадской арганізацый Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
1997, 14 чэрвеня – у памяшканні былога кінатэатра «Цэнтральны» пачаў працаваць гарадскі маладзёжны цэнтр.
1997, 12 лістапада – выйшаў першы нумар штотыднёвай рэкламна-інфармацыйнай газеты «Капитал».
1997, 21 лістапада – адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Слуцк і культура Беларусі ХVI – ХХ стагоддзяў».
1997, 1 снежня – першых вучняў прыняла сярэдняя школа №13 на вуліцы Чайкоўскага.
1997, 23 снежня – Слуцкі раён з рабочым візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
1998, 14 студзеня – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь даярка калгаса «Ленінскі шлях» З.С. Тагановіч узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
1998, 7 чэрвеня – каля вадасховішча Рудня прайшло абласное свята «Траецкі фэст».
1998, 29 – 30 жніўня – у Слуцку прайшоў рэспубліканскі тэлевізійны фестываль «Залатыя ключы».
1998, 1 верасня – на базе сярэдняй школы №1 пачала працаваць гімназія №1.
1998, 26 – 27 лістапада – у Слуцку прайшло пасяджэнне Цэнтральнага кулінарнага савета Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
1998, 10 снежня – у вёсцы Грэск пачала дзейнічаць новая бальніца;
– у вёсцы Казловічы адкрыты фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
1999, 4 студзеня – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выкладчыку фізікі сярэдняй школы №10 імя С.Ф. Рубанава І.П. Лазоўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
1999, 14 лютага – у вёсцы Грэск пачала дзейнічаць царква.
1999, 10 красавіка – упершыню праведзены веснавы лёгкаатлетычны крос на прызы газеты «Слуцкі край».
1999, 22 – 23 мая – Слуцк прымаў абласное свята духавой музыкі «Майскі вальс».
1999, 27 лістапада – у гарадскім выканаўчым камітэце падпісана пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Слуцкам і адміністрацыйным раёнам Увэй правінцыі Гансу Кітайскай Народнай Рэспублікі.
1999, 12 снежня – у Слуцку прайшла рэспубліканская акцыя Беларускага патрыятычнага саюза моладзі «Дадзім шанс маладым».
2000, 13 – 16 студзеня – на Случчыне праходзіў рэспубліканскі фестываль аматарскага мастацтва «Тэатральныя скрыжаванні».
2000, 18 лютага – у Лучнікоўскім цэнтры культуры адбыўся злёт маладых перадавікоў раёна.
2000, 18 сакавіка – у Вясейскім сельскім доме культуры прайшоў занальны абласны агляд сельскай мастацкай самадзейнасці.
2000, красавік – Указам Парэзідэнта Рэспублікі Беларусь універмаг «Слуцк» занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.
2000, 20 ліпеня – у гарадскім выканаўчым камітэце падпісана пагадненне аб эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж гарадамі Слуцк і Сарокі (Рэспубліка Малдова).
2000, 24 верасня – у Слуцку адкрыты помнік святой Сафіі Слуцкай.
2000, кастрычнік – жыхарка Слуцка І.А. Фядотава стала чэмпіёнкай ХI Паралімпійскіх гульняў у горадзе Сіднэй (Аўстралія);
– у выдавецтве Беларускага тэлеграфнага агенцтва выйшаў з друку першы том кнігі «Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г.Слуцка».
2000, 21 кастрычніка – у Слуцку прайшоў ХIII Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка».
2000, 16 лістапада – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дырэктару Слуцкага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа перапрацоўчай прамысловасці Б.Б. Блахіну прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».