ХХ стагоддзе (Вялікая Айчынная вайна)

ХХ стагоддзе (Вялікая Айчынная вайна)

1941, 22 чэрвеня – вераломны напад войскаў фашысцкай Германіі на Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік; пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
1941, 27 чэрвеня – пачатак акупацыі Слуцкага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
1941, 1 ліпеня – Цэнтральны камітэт КП(б)Б прыняў дырэктыву №2 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага».
1941, ліпень – у вёсцы Амговічы створана падпольная антыфашысцкая група;
 – партызанскі атрад М.І. Жукоўскага разграміў нямецкую камендатуру ў Слуцку.
1941, ліпень – 1942, чэрвень – у Грэскай бальніцы дзейнічала падпольная антыфашысцкая група пад кіраўніцтвам польскага патрыёта Ю. Войчыка.
1941, ліпень – 1942, кастрычнік – на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Жыткавіцкага, Акцябрскага, Любанскага раёнаў дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем М.П. Канстанцінава.
1941, ліпень – 1944, чэрвень – дзейнічала Грэскае партыйна-камсамольскае антыфашысцкае падполле.
1941, пачатак жніўня – нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі ў Слуцку больш за 140 актывістаў раёна.
1941, кастрычнік – масавае знішчэнне нямецка-фашысцкімі акупантамі савецкіх людзей у Слуцку.
1941, кастрычнік – 1943, сакавік – дзейнічала Слуцкае партыйна-камсамольскае антыфашысцкае падполле; дзейнасць падпольнай антыфашысцкай групы ў вёсцы Навадворцы.
1941, снежань – 1942, снежань – дзейнічала падпольная антыфашысцкая група на слуцкім вузле сувязі.
1941, снежань – 1943, сакавік – дзейнічала падпольная антыфашысцкая група на чале з П.Я. Маглышам.
1942, май – створана партызанская брыгада імя К.Я. Варашылава, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Капыльскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Уздзенскага, Чырванаслабодскага раёнаў.
1942, ліпень – 1943, лістапад – дзейнічаў Слуцкі падпольны міжраённы камітэт Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (ЛКСМБ).
1942, 16 ліпеня – партызаны брыгады імя К.Я. Варашылава разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.
1942, жнівень – 1943, ліпень – дзейнічаў Слуцкі падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б.
1942, 9 жніўня – бой партызан брыгады імя К.Я.Варашылава з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гарадскім пасёлку Капыль.
1942, верасень – 1944, чэрвень – дзейнічаў Слуцкі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ.
1942, верасень – партызаны атрада імя М.В.Фрунзе партызанскай брыгады 225-й імя А.В. Суворава разграмілі паліцэйскі гарнізон у вёсцы Амговічы.
1942, 26 кастрычніка – партызаны атрада імя А.В.Суворава партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава разбілі карны нямецка-паліцэйскі атрад каля вёскі Жылін Брод.
1942, 28 лістапада – партызаны атрада імя М.В. Фрунзе партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава разграмілі нямецкі гарнізон на торфазаводзе «Радзічава» і нямецкі маёнтак у вёсцы Вясея.
1942, снежань – 1944, ліпень – дзейнічаў Грэскі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ.
1942, снежань – створана партызанская брыгада 27-я імя В.І. Чапаева, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Капыльскага, Клецкага, Нясвіжскага раёнаў.
1942, снежань – створана партызанская брыгада 225-я імя А.В. Суворава, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага і Слуцкага раёнаў.
1942, снежань – 1943, жнівень – дзейнічала партызанскае злучэнне Слуцкай зоны.
1943, студзень – люты – карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Свята ўраджаю» супраць партызан і мірнага насельніцтва ў Грэскім, Слуцкім, Капыльскім, Пухавіцкім, Уздзенскім раёнах.
1943, студзень – ліпень – на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі выдавалася газета «Патриот Родины» – орган Слуцкага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Б.
1943, студзень – створана партызанская брыгада 64-я імя В.П. Чкалава, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага, Старадарожскага, Старобінскага, Любанскага раёнаў.
1943, люты – масавае забойства нямецка-фашысцкімі захопнікамі савецкіх людзей у Слуцку;
 – карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Горнунг» супраць партызанскіх злучэнняў Слуцкай і Пінскай зон;
 – нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі вёскі Беразінец, Гондарава, Задоўба, Крушнік, Пераходы, Фадзееўка разам з іх жыхарамі.
1943, сакавік – 1944, чэрвень – дзейнічаў Грэскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б;
 – дзейнічаў Слуцкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
1943, красавік – 1944, чэрвень – на акупіраванай тэрыторыі выдавалася газета «Народны мсцівец» – орган Слуцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
1943, май – партызаны брыгады 64-й імя В.П. Чкалава вывелі са сторою ўчастак чыгункі Слуцк – Урэчча;
 – падпольшчыкі Слуцка правялі буйную дыверсію на масласырзаводзе.
1943, чэрвень – створана партызанская брыгада 101-я імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Старобінскага раёнаў.
1943, 17 чэрвеня – нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі жыхароў вёскі Кублішча.
1943, 20 чэрвеня – партызаны брыгад 64-й імя В.П. Чкалава і 100-й імя С.М. Кірава разграмілі чыгуначную станцыю Фалічы ў Старадарожскім раёне.
1943, чэрвень – 1944, ліпень – на акупіраванай тэрыторыі выдавалася газета «Сталінец» – орган Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
1943, жнівень – верасень – партызанскія злучэнні Случчыны ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне».
1943, верасень – бой партызан брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля вёскі Панічы, у якім загінуў камандзір брыгады Д.Ц.Гуляеў;
 – створана партызанская брыгада імя М.В.Фрунзе, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага і Слуцкага раёнаў;
 – партызаны брыгады 27-й імя В.І. Чапаева разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага раёна і Кіявічы Капыльскага раёнаў.
1943, 26 кастрычніка – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ураджэнцу вёскі Лапацічы А.І. Уласаўцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
1943, 29 кастрычніка – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ураджэнцу вёскі Іванаўскія Агароднікі Ф.П.Брую прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
1943, лістапад – партызаны брыгады 64-й імя В.П.Чкалава разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна.
1943, снежань – партызаны брыгады 64-й імя В.П.Чкалава разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Белічы.
1944, 29 чэрвеня – партызаны брыгады 27-й імя В.І.Чапаева разграмілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Капыль і ўтрымлівалі гэты населены пункт да прыходу часцей Чырвонай Арміі.
1944, 30 чэрвеня – войскі 1-га Беларускага фронту вызвалілі Слуцк ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1944, 5 ліпеня – загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР воінскім злучэнням і часцям, якія вызначыліся пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвоена ганаровае найменне «Слуцкія».