З глыбiнь стагоддзяў

З глыбiнь стагоддзяў

15.12.2015

Пачатковыя звесткi па гісторыі Слуцка i Случчыны змяшчаюцца ў паданнях i легендах. У канцы 60 – пачатку 70-ых гг. мною запісана некалькі твораў гэтых жанраў, у якіх прадстаўлена старажытная гісторыя горада i краю.

Найбольш распрацаваную легенду аб заснаванні Слуцка паведамiў старэйшы жыхар нашага горада Лукаш Трафiмавiч Трухан (памер ва ўзросце 86 гадоў у 1972 г.). Вось яе змест.

У далекія часы на месцы Слуцка шумелі векавечныя лясы. Прыехаў неяк сюды на паляванне князь, пагнаўся за зверам, упаў з каня i пашкодзіў сабе нагу. На месцы здарэння ён загадаў пабудаваць горад i назваць яго Случэскам – ад «случай» (выпадак). Пасля смерці заснавальнік горада быў пахаваны за паселішчам Урэчча. З цягам часу на тым месцы узнікла веска Княжая Магіла.

Герой легенды – магчыма, нейкая канкрэтная гістарычная асоба, але звесткі пра яе да нас не дайшлі. Твор звязаны i з рэальна існуючай вескай Княжая Магіла.

Па другой легендзе Слуцк быў заснаваны купцом. Быццам плыў ён са сваім таварам па Случы. Недалека ад упадзення рэчкі Бычок у Случ зрабіў прыпынак, сышоў на бераг. Тут яго ўкyciў змей. Паміраючы, купец завяшчаў усе свае багацце на пабудову горада на тым месцы, дзе здарылася з iм няшчасце.

I першая, i другая легенды, відавочна, адносяць заснаванне Слуцка як мінімум да часоў Кіеўскай Pyci, a то i да больш ранняга перыяду. I гэта адпавядае дакладна вядомым фактам гісторыі, якія сцвярджаюць: у VII–VI стст. да н. э. ля ўпадзення рэчкі Бычок у Случ было гарадзішча. Курганы у ваколіцах Слуцка, ix форма i знойдзеныя ў ix рэчы сведчаць, што ў VIII–IX стст. Случчыну засялялі славянскія плямены дрыгавічоў.

Да часоў татарскай навалы адносіцца «Паданне пра абарону Слуцка». Гэты твор у сярэдзіне 60-ых гадоў пераслаў мне Язэп Лявонавіч Дыла. Ен жа пераклаў яго на сучасную беларускую мову. На падставе «Падання…» i іншых крыніц пісьменнік стварыў гістарычную аповесць «У імя дзяцей». Фальклорны твор ён пачуў у Слуцку ад сваей бабкі Дамінікі, казачніцы i захавальніцы народных песенных скарбаў. Фальклорныя творы ў яе пераказе запісвалі мастак-іканапісец Вяроўскі i настаўнік Слуцкай гімназіі М.I. Чудоўскі. Згодна паведамленню Дылы, запісы Чудоўскага былі выдадзены Расійскай Акадэміяй навук. Зборнік гэтага даследчыка пакуль што адшукаць не ўдалося, але вядома, што ен вывучаў гаворкі i гісторыю Случчыны. Ў 1889 г. Чудоўскі апублікаваў у «Русском филологическом вестнике» у Варшаве працу пад назвай «Материалы для изучения белорусских говоров. Слуцкий говор».

Верагодна, у «Паданні пра абарону Слуцка» адлюстраваны падзеі пачатку XVI ст., калі крымскія татары напалі на Слуцк, i ix напад быў адбіты. У летапісе пра гэта гаворыцца так: «И хотяху татаре взяти Случеск, и не могоша, биша бо их из града крепко».

У «Паданні…» былінны зачын:

А было гэта, сталася ў нас на Белай Pyci!.
Як паўстала на ей улада княжацкая,
Пачалася крыўда над людзьмі, што раней вольна жылі…


У творы некалькі дзеючых асоб: слуцкі князь Андрэй, які ў той час быццам бы ўцек да цесця ў Мінск, Мураш-майстар, што некалі будаваў слуцкі «дзядзінец-замак», купец-здраднік тураўскі, які веў татараў «на тутэйшую Русь», безыменныя абаронцы Слуцка. Адна з галоўных гераінь – жонка лучніка Настася, якая разам з iншымi жанчынамі «iмем сваіх дзяцей» заклікала абаронцаў горада перамагчы ворага. Народная фантазія магла ператварыць у жонку лучніка рэальную асобу – слуцкую княгіню (у яе такое ж iмя).

Да гістарычнай аповесці «У імя дзяцей», у аснову якой пакладзена «Паданне пра абарону Слуцка», Язэп Дыла ў якасці эпіграфа ўзяў цытату з невядомага мне летапісу. Вось яна:

«В лето 6746 от сотворения мира (1238 г. – Р.Р.) приступил нечестивы Батыга ко граду Кыяву, поя его и изби людие в нем. В лето 6746 приидоша мунугулы Батыговы ко Чернигову и Любче, пожгоша грады сии, перебиша и полониша людие. Прослышавше, яко княжества Случевское и Туровское богачеством славны суть, преидоша Днепр и обложиша Случеск и Туров, зане боронише зело мужи и жены градов сих».

Можа ўзнікнуць пытанне: а ці варта пры вывучэнні гісторыі абапірацца на легенды i паданні?

Беларускі савецкі вучоны, доктар гістарычных навук М.М. Улашчык заўважыў: «Пачатковыя звесткі па гісторыі ледзь не ўcix народаў прадстаўляюць легенды, i ледзь не ва ўcix даследчыкаў, якія займаюцца гэтым перыядам, узнікае пытанне аб мэтазгоднасці вывучэння падобнай крыніцы. Неабходнасць вывучэння легенды вызначаецца хоць бы тым, што i самыя фантастычныя звесткі ствараліся ў свой час з нейкаю мэтаю, часта ж легенда абапіралася на факты, падаючы ix, аднак, у моцна змененым выглядзе. Усе гэта вядзе да неабходнасці высвятлення рухаючых ciл падання, яго падасновы».

А што гаворыць гістарычная навука пра заснаванне Слуцка? Упершыню Слуцк упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1116 г. Там сказана наступнае: «В лето 6624 (1116 – Р.Р.). Приходи Володимер на Глеба, Глеб бо бяше Дреговичи и Случеск пожег…»

Як бачым, у летапісе гаворыцца: у 1116 г. Уладзімір Манамах ваяваў з мінскім князем Глебам за тое, што апошні спаліў Слуцк, які ў той час належаў да ўладанняў Уладзіміра Манамаха. З запісу летапісца не вынікае, што менавіта ў 1116 г. Глеб спаліў Слуцк. Ен мог спаліць яго i раней (у 1115 ці ў 1114 г.), а помсціў яму Уладзімір Манамах у 1116 г.

Гісторык А.П. Грыцкевіч у сваей кнізе «Древний город на Случи» імкнецца даказаць, што 1116 трэба лічыць годам, ад якога адлічваецца гісторыя Слуцка. Супраць гэтага паўстаюць логіка i патрыятычныя пачуцці жыхароў Слуцка i Случчыны. Год спалення нашага горада мы вымушаны лічыць годам яго заснавання.

«…Савецкай гістарычнай навукай, – піша Грыцкевіч, – прынята лічыць (зразумела, умоўна) датамі, якія пачынаюць гісторыю гарадоў, першыя ўпамінанні аб ix у старажытных летапісах, адзінай даставернай крыніцы, якая дайшла да нашага часу. Так прынята і ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР, а таксама ў iншых навуковых установах. Гэтыя даты i з"яўляюцца афіцыйнымі… А ў старажытных летапісах, – працягвае гіторык, – прыводзяцца першыя ўспаміны пра горад Слуцк пад 1116 г. Гэта дата i з"яўляецца афіцыйнай гістарычнай датай першага ўпамінання горада. Яе прымаюць усе гісторыкі, пачынаючы ад М.М. Карамзіна (I чвэрць XIX ст.) i да нашых дзен, уключаючы акадэміка М.М. Ціхамірава».

Не ўсе вучоныя першае ўпамінанне горада ў летапісе лічаць афіцыйнай датай, ад якой адлічваецца яго гісторыя. Зyciм нядаўна, напрыклад, жыхары Кіева адзначалі 1500-годдзе свайго горада. 1500 гадоў назад, як вядома, летапісы яшчэ не вяліся…

Калі ў 1116 г. Слуцк быў спалены (мог i раней), то значыць да гэтага наш горад ужо быў. Нават пры сучасных тэмпах будаўніцтва патрэбна мінімум 15–20 гадоў для пабудовы новага горада. У XI–XII стст. гарады таксама будаваліся не за месяц і не за адзін год. Калі дапусціць, што i ў тыя часы гарады будаваліся па 15–20 гадоў, то датай, ад якой мы павінны адлічваць гісторыю, як мінімум, трэба лічыць 1101 год. Упамінанне таго ці іншага горада ў летапісе – гэта яшчэ не ўсе. Трэба паглядзець, як ен там упамінаецца, у сувязі з чым.

Яшчэ ў XVII ст. Кіева-Пячэрскі архімандрыт Іосіф Трызна адзначыў, што кіеўскі князь Уладзімір прымацаваў да заснаванае iм у 1005 г. тураўскай eпapxii ў ліку іншых гарадоў i Слуцк. Ф.Ф. Серна-Салаўевіч у кнізе «Древне-русский город Слуцк и его святыни» пicaў, што ў apxiўных актах Слуцкага княства горад упамінаецца пад 1086 г. Настаўнік Слуцкай гімназіі I.А. Глебаў у нарысе па гісторыі Слуцка заўважыў, што ў яго былі звесткі аб Слуцкім псалтыры XI ст. Даўно пара найбольш раннюю з гэтых дат (1005 г.) прызнаць годам, ад якога трэба адлічваць гісторыю Слуцка, i перастаць лічыць год знішчэння горада годам, ад якога адлічваецца яго гісторыя.

 

 

 

 



 

ИЗ ГЛУБИН ВЕКОВ

Начальные сведения по истории Слуцка и Случчины содержатся в преданиях и легендах. В конце 60 – начале 70-х гг. мной записано несколько творений этих жанров, в которых представлена древняя история города и края.

Наиболее разработанную легенду об основании Слуцка сообщил старший житель нашего города Лукаш Трофимович Трухан (умер в возрасте 86 лет в 1972 г.). Вот её содержание.

В далёкие времена на месте Слуцка шумели вековые леса. Приехал как-то сюда на охоту князь, погнался за зверем, упал с лошади и повредил себе ногу. На месте происшествия он приказал построить город и назвать его Случеском – от «случай». После смерти основатель города был похоронен за поселением Уречье. С течением времени на том месте возникла деревня Княжеская Могила.

Герой легенды – возможно, какая-то конкретная историческая личность, но сведения о ней до нас не дошли. Творение связано и с реально существующей деревней Княжеская Могила.

По второй легенде Слуцк был основан купцом. Будто плыл он со своим товаром по Случи. Недалеко от впадения речки Бычок в Случь сделал остановку, сошёл на берег. Здесь его укусила змея. Умирая, купец завещал все свои богатства на построение города на том месте, где случилось с ним несчастье.

И первая, и вторая легенды, очевидно, относят основание Слуцка как минимум к временам Киевской Pycи, а то и к более раннему периоду. И это соответствует точно известным фактам истории, которые утверждают: в VII–VI вв. до н. э. у впадения речки Бычок в Случь было городище. Курганы в окрестностях Слуцка, их форма и найденные в них вещи свидетельствуют, что в VIII–IX вв. Случчину заселяли славянские племена дреговичей.

Ко времени татарского нашествия относится «Сказание об обороне Слуцка». Это произведение в середине 60-ых годов переслал мне Иосиф Леонович Дыла. Он же перевёл его на современный белорусский язык. На основании «Сказания…» и других источников, создал историческую повесть «Во имя детей». Фольклорное произведение он услышал в Слуцке от своей бабки Доминики, сказочницы и хранительницы народного песенного достояния. Фольклорные произведения в её изложении записывали художник-иконописец Веровский и учитель Слуцкой гимназии М.И. Чудовский. Согласно информации Дылы, записи Чудовского были переданы Российской Академии наук. Собрания этого исследователя пока отыскать не удалось, но известно, что он изучал наречие и историю Слуцка. В 1889 г. Чудовский опубликовал в «Русском филологическом вестнике» в Варшаве работу под названием «Материалы для изучения белорусских говоров. Слуцкий говор».

Вероятно, в «Сказании об обороне Слуцка» отражены события начала XVI в., когда крымские татары напали на Слуцк, и их нападение было отражено. В летописи об этом говорится так: «И хотяху татаре взяти Случеск, и не могоша, биша бо их из града крепко».

В «Сказании…» былинный зачин:

А было это, сталося у нас на Белой Pycи!.
Как возникла на ней власть княжеская,
Началась несправедливость над людьми, что раньше свободно жили…


В произведении несколько действующих лиц: Слуцкий князь Андрей, который в то время будто бы сбежал к тестю в Минск, Муравей-мастер, что когда-то строил Слуцкий «детинец-замок», купец-предатель туровский, который вёл татар «на здешнюю Русь», безымянные защитники Слуцка. Одна из главных героинь – жена лучника Анастасия, которая вместе с другими женщинами «именем своих детей» призвала защитников города победить врага. Народная фантазия могла превратить в жену лучника реальную личность – слуцкую княгиню (у неё такое же имя).

К исторической повести «Во имя детей», в основу которой положено «Сказание об обороне Слуцка», Иосиф Дыла в качестве эпиграфа взял цитату с неизвестной мне летописи. Вот она:

«В лето 6746 от сотворения мира (1238 г. – Р.Р.) приступил нечестивы Батыга ко граду Кыяву, поя его и изби людие в нем. В лето 6746 приидоша мунугулы Батыговы ко Чернигову и Любче, пожгоша грады сии, перебиша и полониша людие. Прослышавше, яко княжества Случевское и Туровское богачеством славны суть, преидоша Днепр и обложиша Случеск и Туров, зане боронише зело мужи и жены градов сих».

Может возникнуть вопрос: а стоит при изучении истории опираться на легенды и предания?

Белорусский советский учёный, доктор исторических наук Н.Н. Улащик заметил: «Начальные сведения по истории едва не всех народов представляют легенды, и чуть ли не у всех исследователей, занимающихся этим периодом, возникает вопрос о целесообразности изучения подобных источников. Необходимость изучения легенд определяется хотя бы тем, что и самые фантастический багаж знаний создавался в своё время с какой-то целью, часто же легенда опиралась на факты, предоставляя их, однако, в сильно изменённом виде. Все это ведёт к необходимости выяснения движущих сил предания, его подосновы».

А что говорит историческая наука об основании Слуцка? Впервые Слуцк упоминается в «Повести временных лет» под 1116 г. Там сказано следующее: «В лето 6624 (1116 – Р.Р.). Приходи Володимер на Глеба, Глеб бо бяше Дреговичи и Случеск пожег…»

Как видим, в летописи говорится: в 1116 г. Владимир Мономах воевал с минским князем Глебом за то, что последний сжёг Слуцк, который в то время принадлежал к владениям Владимира Мономаха. Из записи летописца не следует, что именно в 1116 г. Глеб сжёг Слуцк. Он мог сжечь его и раньше (в 1115 или в 1114 г.), а мстил ему Владимир Мономах в 1116 г.

Историк А.П. Грицкевич в своей книге «Древний город на Случи» стремится доказать, что 1116 нужно считать годом, от которого отсчитывается история Слуцка. Против этого восстают логика и патриотические чувства жителей Слуцка и Случчины. Год сожжения нашего города мы вынуждены считать годом его основания.

«…Советской исторической наукой, – пишет Грицкевич, – принято считать (разумеется, условно) датами, которые начинают историю городов, первые упоминания о них в древних летописях, единственных достоверных источниках, дошедших до нашего времени. Так принято и в Институте истории СССР Академии наук СССР, а также в иных научных учреждениях. Эти даты и являются официальными… А в древних летописях, – продолжает историк, – приводятся первые воспоминания о городе Слуцк под 1116 г. Эта дата и является официальной исторической датой первого упоминания города. Её принимают все историки, начиная от Н.М. Карамзина (I четверть XIX в.) и до наших дней, включая академика М.Н. Тихомирова».

Не все учёные первое упоминание города в летописи считают официальной датой, от которой отсчитывается его история. Совсем недавно, например, жители Киева отмечали 1500-летие своего города. 1500 лет назад, как известно, летописи ещё не велись…

Если в 1116 г. Слуцк был сожжён (мог и раньше), то значит, до этого наш город уже был. Даже при современных темпах строительства нужно минимум 15–20 лет для построения нового города. В XI–XII вв. города тоже строились не за месяц и не за один год. Если допустить, что и в те времена города строились по 15–20 лет, то датой, от которой мы должны отсчитывать историю, как минимум, нужно считать 1101 год. Упоминание того или иного города в летописи – это ещё не все. Надо посмотреть, как он там упоминается, в связи с чем.

Ещё в XVII в. Киево-Печерский архимандрит Иосиф Тризна отметил, что киевский князь Владимир прикрепил к основанной им в 1005 г. туровской eпapxии в числе других городов и Слуцк. Ф.Ф. Серно-Соловьевич в книге «Древне-русский город Слуцк и его святыни» писал, что в архивных актах Слуцкого княжества город упоминается под 1086 г. Учитель Слуцкой гимназии И.А. Глебов в очерке по истории Слуцка заметил, что у него были сведения о Слуцкой псалтири XI в. Давно пора наиболее раннюю из этих дат (1005 г.) признать годом, от которого нужно отсчитывать историю Слуцка, и перестать считать год уничтожения города годом, от которого отсчитывается его история.

 

ЗМЕСТ (СОДЕРДАНИЕ)

З глыбінь стагоддзяў (Из глубин веков)

Літаратура і культура Случчыны XII–XV стст. (Литература и культура Случчины XII–XV вв.)

Слуцкія летапісы XVI ст. (Слуцкие летописи XVI в.)

У часы Рэфармацыі (Во времена Реформации)


Ад Алелькавічаў да Радзівілаў (От Олельковичей к Радзивиллам)

Саламон Рысінскі (Соломон Рысинский)

Педагогі і іх выхаванцы (Педагоги и их воспитанники)

Слуцкі «дыярыуш» (Слуцкий «диариуш»)

Прадаўжаючы справу Скарыны (Продолжая дело Скорины)

Дзімітрый Растоўскі (Димитрий Ростовский)

Мемуары Яна Цадроўскага (Мемуары Яна Цедровского)

Ян Андрэй Белабоцкі (Белаблоцкі) (Ян Андрей Белобоцкий (Белоблоцкий))

Ілья Капіевіч (Илья Копиевич)

Напярэдадні асветніцтва (Накануне просвещения)

Эмануіл (Міхаіл) Казачынскі ў Слуцку (Эммануил (Михаил) Козачинский в Слуцке)

Пад апекай Мельпамены і Тэрпсіхоры (Под опекой Мельпомены и Терпсихоры)

На закаце Рэчы Паспалітай (На закате Речи Посполитой)


 

 

В начало