Эвалюцыя грамадскіх поглядаў і дзеянняў Эдварда Вайніловіча

Эвалюцыя грамадскіх поглядаў і дзеянняў Эдварда Вайніловіча

31.10.2018

Эдвард Вайніловіч – адзін з найбагацейшых землеўласнікаў не толькі ў Мінскай губерні, але і ва ўсёй Беларуси. Яго сталае жыццё і актыўная дзейнасць супалі па часе з бурлівымі грамадска-палітычнымі працэсамі, што адбываліся на еўраазіяцкіх абшарах у першыя дзесяцігоддзі XX ст. Яны ахоплівалі і беларускія землі, розныя сацыяльныя пласты іх насельнікаў – ад маёмасна-заможных да беднаты.

З маладых гадоў Э. Вайніловіч фарміраваўся як грамадскі дзеяч. Ужо ў 30-гадовым узросце ўваходзіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, а неўзабаве стаў не толькі намеснікам яго старшыні, але і старшынёй. Паказальна, што для яго ўжо тады з’яўлялася блізкай грамадская дзейнасць. Ён надаваў ёй непасрэдную ўвагу будучы старшынёй таварыства дабрачыннасці Слуцкага павета.

Гэтыя і іншыя інтарэсы Э. Вайніловіча ў беларускім краі дазволілі яму займацца ўсё больш адказнымі справамі. У час рэвалюцыйных падзей у Расійскай імперыі ў пачатку XX ст. ён быў выбраны ў 1906 г. ад землеўласнікаў Мінскай губерні ў Дзяржаўны савет – вярхоўны орган, што існаваў з 1810 г. і меў, аднак, толькі дарадчыя функцыі ў вярхоўнай сістэме ўлады пры імператары. У ім ён узначальваў так званае «Кола Польскага Каралеўства, Літвы і Русі».

Гэта быў час, калі на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых месцах Расійскай імперыі, разгортвалася на хвалі першай Расійскай буржуазнай рэвалюцыі аграрная рэформа, ініцыятарам і кіраўніком якой з’яўляўся старшыня Савета міністраў П.А. Сталыпін. Яго папярэдняя дзейнасць непасрэдна была звязана з тагачаснай Беларуссю, дзе ён спачатку з’яўляўся павятовым, а затым губернскім маршалкам Ковенскага дваранства, а потым быў прызначаны Гродзенскім губернатарам. У выніку, ён пэўным чынам ведаў Беларусь, асабліва буйных землеўласнікаў і сярод іх, канешне, Эдварда Вайніловіча.

Іх службовыя кантакты ўжо на агульнарасійскім дзяржаўным узроўні былі натуральнай з’явай. Асабліва гэта адносілася да часу, калі П.А. Сталыпін займаўся фарміраваннем складу Савета Міністраў і прапанаваў Э. Вайніловічу для пачатку пасаду намесніка (віцэ-) міністра сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі. У гэтай сувязі адзначым, што Э. Вайніловіч не толькі не спяшаўся заняць гэтую высокую прыступку ў вярхоўнай дзяржаўнай іерархіі, а нават заняў адмоўную пазіцыю, кіруючыся тым, што ён «не з’яўляецца чалавекам кар’еры, а чалавекам прынцыпаў» [1].

Пры гэтым у сваіх «Успамінах» ён даў, у прыватнасці, характарыстыку грамадзянскай пазіцыі і арганізатарска-дзелавым якасцям новага старшыні Савета міністраў на фоне іншых прадстаўнікоў вярхоўнай улады. Так, у гэтай сувязі заўважана: «Натуральна, першае месца ў гэтым шэрагу адводзіцца міністру ўнутраных спраў які хутка стаў прэм’ерам, Пятру Аркадзьевічу Сталыпіну. Безумоўна, гэта была незвычайная асоба, якая строга ідзе па шляху сваіх выразна вызначаных перакананняў, не звяртаючы ўвагі на ўмовы, у якіх ёй даводзілася гэты шлях пракладваць, і без ваганняў адхіляючая ўсе перашкоды на сваім шляху. Ён падняў растаптаную на вуліцы ўладу і ўдыхнуў у яе жыццё, а бюракратычную сістэму, напэўна, у апошні раз выкарыстаў у якасці рухавіка ў дзяржаўнай працы. Меў смеласць пасягнуць на абшчыннасць расійскай вёскі, а ў правядзенні каланізацыі (хутары) і аб’яднанні сялянскіх зямель бачыў вырашэнне асноўных аграрных праблем. Калі б не яго любімы і пастаянна паўтараемы прынцып «спачатку парадак, а затым рэформы», то, магчыма, ён дасягнуў бы сваёй мэты і не было б такога трагічнага канца» [2].

Гэтая і іншыя характарыстыкі як П.А. Сталыпіна, так і іншых вярхоўных дзеячаў Расійскай імперыі, прыцягваць увагу і ў наш час. Яны вызначаюць не толькі грамадзянскую пазіцыю іх аўтара, але даюць магчымасць больш выпукла і аб’емна ўявіць становішча ў вышэйшых эшалонах праўлення Расійскай імперыі на заключным этапе яе існавання.

Характэрна, што нярэдка падаваліся не толькі станоўчыя рысы таго ці іншага вышэйшага дзяржаўнага дзеяча, але і дастаткова крытычна гаварылася аб спрэчных, нават адмоўных баках яго поглядаў і дзеянняў. Так, адносна графа Вітэ, які ўзначальваў пэўны час Савет міністраў, адзначана, што «ён быў адным са здольнейшых дзяржаўных дзеячаў тагачаснай Расіі», «звычайна гаварыў без падрыхтоўкі, але заўсёды па сутнасці» і г. д. У той жа час падкрэслівалася: «Не дай Госпадзі, каб Вітэ яшчэ спатрэбіўся Расіі» [3].

Прыкладна з такімі ж падыходамі ён характарызаваў «калісьці ўсемагутнага міністра ўнутраных спраў П. Дурнаво, які вызначаўся выключна цвярозым розумам і пастаянствам перакананняў, быў непахісным у асуджэнні ўсялякага парламентаризму і менш нацыяналістычна настроеным у адрозненне ад многіх псеўдаліберальных членаў Дзяржаўнага Савета» [4].

Як бачна з прыведзенага выказвання, што ўтрымліваецца ва «Успамінах», іх аўтар нярэдка аб’ядноўваў нават у адным сказе характарыстыку той ці іншай асобы і свае адносіны да розных грамадскіх з’яў у дзяржаўным жыцці. Выраз «дасуджэнні ўсялякага парламентарызму» характарызуе не толькі П. Дурнаво, але і аўтара «Успамінаў», яго не зусім спрыяльныя адносіны да гэтага напрамку ў дзяржаўным будаўніцтве ў Расійскай імперыі. Такое вызначэнне адносіцца да сярэдзіны 10-х гг. XX ст., калі распачалася дзейнасць абранай на хвалі рэвалюцыйнага руху Дзяржаўнай думы.

Такім чынам, характарыстыкі Э. Вайніловічам расійскіх дзяржаўных дзеячаў вышэйшага рангу вызначаюцца добразычлівасцю. Такія спагадлівыя адносіны да ўсяго, аб чым ён піша, адчуваюцца ва ўсім. Яны пранізваюць яго грамадзянскую пазіцыю, скіраваную не толькі на пэўных асоб, але і палітычных партый ці асобных груповак. У прыватнасці, заўважана, што «правыя больш за ўсіх мелі ў сваіх шарэнгах дзяржаўных дзеячоў, якія былі моцнымі сваімі службовымі традыцыямі і практыкай. I ў многіх выпадках нашай групе было б з імі ісці побач, калі б не прынцыповыя рознагалоссі, з якімі мы ніколі не маглі пагадзіцца, а менавіта адмаўленне пачатку ў дзяржаве канстытуцыйнай эпохі» [5].

Такая яго мяккая рэфарматарская пазіцыя надежным чынам ацэньвалася вышэйшымі дзяржаўнымі дзеячамі Расійскай імперыі. У прыватнасці, прапаноўваючы яму пасаду віцэ-міністра сельскай гаспадаркі, П.А. Сталыпін, магчыма, зыходзіў ca станоўчых адносін Э. Вайніловіча да праводзімай зямельнай рэформы і адпаведнага ведання ім становішча спраў у сельскай гаспадарцы не толькі ў Беларусі, але і ўсяго Заходняга краю. Адмова ад гэтай пасады сведчыла аб рэальным падыходзе да зробленай прапановы і аб яго грамадзянскай пазіцыі. У ёй у карэктнай і нават асцярожнай форме часамі праяўляліся станоўчыя адносіны да неабходнасці ўдасканалення і нават рэфармавання дзяржаўнага ладу Расійскай імперыі.

Гэтым у асноўным заканчваўся першы перыяд яго жыцця, дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, які супаў з тымі сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі працэсамі, што праходзілі на абшарах Расійскай самадзяржаўнай краіны і, адпаведна, Беларусі. Ён характарызаваўся не толькі належнай, руплівай працай на беларускай зямлі, але і прадстаўленнем яе інтарэсаў на агульнадзяржаўным, імперскім узроўні.

Далікатныя рэфарматарскія падыходы Э. Вайніловіча праяўляліся і ва ўдзеле ў працы земскіх органаў, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі з вялікім спазненнем, у параўнанні з цэнтральнымі рэгіёнамі Расіі. Так, пасля ўвядзення самакіравання ў Мінскай губерні ў 1911 г., ён стаў дэпутатам губернскай земскай управы ад каталіцкай курыі Слуцкага павета.

У грамадскай дзейнасці Э. Вайніловіча прыкметную ролю выконвала юрыдычная практыка ў месцах яго пастаяннага пражывання. Дастаткова адзначыць, што на працягу 35-ці гадоў ён быў ганаровым суддзёй Слуцкага павета. Такі тэрмін сведчыў аб яго ўзважаных падыходах да вырашэння адпаведных спраў. Пры гэтым важную ролю адыгрывала яго дасведчанасць па многіх напрамках жыцця і дзейнасці жыхароў на тэрыторыях, якія належалі яму, а таксама ў суседніх месцах.

З багатым жыццёвым вопытам, вялікім аўтарытэтам ва ўладных структурах і сярод мясцовага насельніцтва Э. Вайніловіч сустрэў бурлівыя падзеі 1917 г. у Расійскай імперыі. Падзенне манархіі пэўным чынам мяняла не толькі даўнія традыцыі грамадскага жыцця, але і іншыя сферы дзейнасці. Непрацяглае праўленне Часовага ўрада асабліва не закранула іх устоі, чаго нельга сказаць аб савецка-бальшавіцкай уладзе. Зыходзячы з прынцыпу дашчэнту зруйнаваць ранейшае жыццё і пабудаваць новае, яна, выкарыстоўваючы тэрмінова ўведзеную палітыку ваеннага камунізму, імкнулася знішчыць тысячагадовыя традыцыі, каб увесці свае законы, заснаваныя на новых падыходах і сваім бачанні будучага.

Характерна, што ў гэтых складаных умовах Э. Вайніловіч застаўся з Беларуссю, ca сваім народам, з яго цяжкасцямі і спадзяваннямі на лепшае жыццё. Яго грамадзянская пазіцыя вызначалася імкненнем уключыцца ў змены, якія адбываліся на нацыянальнай аснове. Вядома, што ў свой час ён прымаў удзел у матэрыяльнай падтрымцы газеты «Наша ніва» [6]. У 1917 г. Э. Вайніловіч працаваў у земскіх арганізацыях разам з дзеячамі беларускага руху – А. Смолічам, Р. Скірмунтам і інш. У выніку ім былі падтрыманы захады па ўтварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён удзельнічаў у пасяджэннях яе Рады, у той жа час асцярожна ставіўся да абвяшчэння поўнай незалежнасці Беларусі. У 1918 г., падчас нямецкай акупацыі часткі беларускіх зямель, ад імя мясцовых землеўладальнікаў ён выступіў з планам аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага.

Разам з гэтым, для яго было характэрна і тое, што ён выступаў арганізатарам пэўных грамадскіх захадаў з прадстаўнікамі свайго маёмаснага асяроддзя, стварыў «Саюз памешчыкаў Мінскай губерні». У красавіку 1919 г. удзельнічаў у яго пераўтварэнні ў «Саюз памешчыкаў Літвы і Беларусі ў Варшаве».

Грамадскія погляды і плённая Э. Вайніловіча дзейнасць закраналі і больш шырокія падыходы да арганізацыі жыцця на беларускіх тэрыторыях. У траўні 1919 г. разам з іншымі ён стварыў у Варшаве «Беларуска-польскае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі». Такая яго дзейнасць сведчыла аб актыўнай грамадзянскай пазіцыі, натуральна, зыходзячы са сваіх поглядаў і падыходаў.

У тагачасных складаных умовах, якія характарызаваліся вялікай нестабільнасцю ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці, калі бальшавіцкая ўлада ўсё больш жорстка ўкараняла сваё праўленне, а ў Беларусі да таго ж нямецкая акупацыя часткі зямель змянілася акупацыяй польскай, Э. Вайніловіч выступаў з пазіцый незалежнасці Беларусі, але ў саюзе з Польшчай. У той жа час у сувязі з Рыжскай мірнай дамовай ён быў супраць падзелу Беларусі паміж Польшчай і савецкай Расіяй.

У гэтых абставінах надзвычай паказальна, што ў яго доме ў Слуцку 14–15 лістапада 1920 г. праходзіў Беларускі з’езд Случчыны, які паклаў пачатак Слуцкаму паўстанню супраць бальшавіцкай улады ў Беларусі. У гэтым з’ездзе, як сцвярджаецца ў адпаведных дакументах і даследаваннях, бралі ўдзел 132 дэлегаты: 107 – ад горада Слуцка, уключаючы воінскіх чыноў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, і 25 – ад валасцей [7].

ІІрадастаўленне свайго дома для такой грамадска-палітычнай акцыі, як Беларускі з’езд Случчыны, – надзвычай паказальны факт у біяграфіі Э. Вайніловіча, які сведчыў аб тым, што ён паступова пераходзіў на пазіцыю дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, але з пэўнай арыентацыяй на Польшчу і крытычным стаўленнем да рэвалюцыйных падзей у Расіі. Такая эвалюцыя сведчыла аб яго падыходах да тагачасных жыццёвых стасункаў а таксама падзей, якія адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці.

Э. Вайніловіч – высокаадукаваны чалавек з вялікім адміністрацыйным вопытам у дзяржаўных і жыццёвых справах. Яго грамадскія погляды і дзеянні вызначаліся добразычлівымі адносінамі да людзей, удзелам у дабрачынных акцыях, паступовым імкненнем да стварэння абставін, у якіх беларускі народ меў бы магчымасці для паспяховага развіцця. Гэта высакародна і адметна для чалавека з вышэйшага сацыяльнага асяроддзя. Яго менталітэт быў сугучны з лепшымі традыцыямі насельнікаў беларускай зямлі.

 

Міхаіл КАСЦЮК,
акадэмік, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч», Минск, 2018

 

 

Эволюция общественных взглядов и действий Эдварда Войниловича

Эдвард Войнилович – один из самых богатых землевладельцев не только в Минской губернии, но и во всей Беларуси. Его взрослая жизнь и активная деятельность совпали по времени с бурлящими общественно-политическими процессами, происходившими на евро-азиатских просторах в первые десятилетия XX века. Они охватывали и белорусские земли, различные социальные слои их обитателей – от имущественно-состоятельных до бедноты.

С молодых лет Э. Войнилович формировался как общественный деятель. Уже в 30 летнем возрасте входил в Минское общество сельского хозяйства, а вскоре стал не только заместителем его председателя, но и председателем. Показательно, что для него уже тогда являлась близкой общественная деятельность. Он придавал ей непосредственное внимание будучи председателем общества благотворительности Слуцкого уезда.

Эти и другие интересы Э. Войниловича в белорусском крае позволили ему заниматься всё более ответственными делами. Во время революционных событий в Российской империи в начале XX в. он был избран в 1906 г. от землевладельцев Минской губернии в Государственный совет – верховный орган, существовавший с 1810 года и имел, однако, лишь совещательные функции в верховной системе власти при императоре. В нём он возглавлял так называемое «Колесо Польского Королевства, Литвы и Руси».

Это было время, когда на территории Беларуси, как и в других местах Российской империи, разворачивалась на волне первой Российской буржуазной революции аграрная реформа, инициатором и руководителем которой являлся председатель Совета Министров П.А. Столыпин. Его предыдущая деятельность непосредственно была связана с тогдашней Беларусью, где он сначала являлся уездным, а затем губернским маршалком Каунасского дворянства, а потом был назначен Гродненским губернатором. В результате, он определённым образом знал Беларусь, особенно крупных землевладельцев и среди них, конечно, Эдварда Войниловича.

Их служебные контакты уже на общероссийском государственном уровне были естественным явлением. Особенно это относилось ко времени, когда П.А. Столыпин занимался формированием состава Совета Министров и предложил Э. Войниловичу для начала должность заместителя (вице-) министра сельского хозяйства Российской империи. В этой связи отметим, что Э. Войнилович не только не спешил занять эту высокую ступень в верховной государственной иерархии, а даже занял отрицательную позицию, руководствуясь тем, что он «не является человеком карьеры, а человеком принципов» [1].

При этом в своих «Воспоминаниях» он дал, в частности, характеристику гражданской позиции и организаторско-деловым качествам нового председателя Совета Министров на фоне других представителей верховной власти. Так, в этой связи замечено: «Естественно, первое место в этом ряду отводится министру внутренних дел, который быстро стал премьером, Петру Аркадьевичу Столыпину. Безусловно, это была необычная личность, которая строго идёт по пути своих чётко определённых убеждений, не обращая внимания на условия, в которых ей приходилось этот путь прокладывать, и без колебаний отклонять все препятствия на своём пути. Он поднял растоптанную на улице власть и вдохнул в неё жизнь, а бюрократическую систему, наверное, в последний раз использовал в качестве двигателя в государственной работе. Имел смелость посягнуть на общинность российской деревни, а в проведении колонизации (хутора) и объединения крестьянских земель видел решение основных аграрных проблем. Если бы не его любимый и постоянно повторяемый принцип «сначала порядок, а затем реформы», то, возможно, он достиг бы своей цели, и не было бы такого трагического конца» [2].

Эта и другие характеристики как П.А. Столыпина, так и других высших деятелей Российской империи, привлекают внимание и в наше время. Они определяют не только гражданскую позицию их автора, но дают возможность более выпукло и объёмно представить положение в высших эшелонах правления Российской империи на заключительном этапе её существования.

Примечательно, что нередко подавались не только положительные черты того или иного высшего государственного деятеля, но и достаточно критически говорилось о спорных, даже отрицательных сторонах его взглядов и действий. Так, относительно графа Витте, который возглавлял некоторое время Совет Министров, отмечено, что «он был одним из могущественнейших государственных деятелей тогдашней России», «обычно говорил без подготовки, но всегда по существу» и т. д. В то же время подчёркивалось: «Не дай Господи, чтобы Витте ещё понадобился России» [3].

Примерно с такими же подходами он характеризовал «когда-то всемогущего министра внутренних дел П. Дурново, который определялся исключительно здравым смыслом и постоянством убеждений, был непреклонным в осуждении всякого парламентаризма и менее националистически настроенным в отличие от многих псевдолиберальных членов Государственного Совета» [4].

Как видно из приведённого высказывания, которое содержится в «Воспоминаниях», их автор нередко объединял даже в одном предложении характеристику того или иного лица и своё отношение к различным общественным явлениям в государственной жизни. Выражение «осуждение всякого парламентаризма» характеризует не только П. Дурново, но и автора «Воспоминаний», его не совсем благоприятные отношения к этому направлению в государственном строительстве в Российской империи. Такое определение относится к середине 10-х гг. XX в., когда началась деятельность выбранной на волне революционного движения Государственной думы.

Таким образом, характеристики Э. Войниловича российских государственных деятелей высшего ранга определяются доброжелательностью. Такие сочувственные отношения ко всему, о чём он пишет, ощущаются во всём. Они пронизывают его гражданскую позицию, направленную не только на определённых лиц, но и политические партии или отдельные группировки. В частности, замечено, что «правые больше всех имели в своих рядах государственных деятелей, которые были сильны своими служебными традициями и практикой. И во многих случаях нашей группе было бы с ними идти рядом, если бы не принципиальные разногласия, с которыми мы никогда не могли согласиться, а именно отрицание начала в государстве конституционной эпохи» [5].

Такая его мягкая реформаторская позиция надлежащим образом оценивалась высшими государственными деятелями Российской империи. В частности, предлагая ему должность вице-министра сельского хозяйства, П.А. Столыпин, возможно, исходил из положительного отношения Э. Войниловича к проводимой земельной реформе и соответствующего знания им положение дел в сельском хозяйстве не только в Беларуси, но и всём Западном крае. Отказ от этой должности свидетельствовал о реальном подходе к сделанному предложению и о его гражданской позиции. В ней в корректной и даже осторожной форме иногда проявлялись положительные отношения к необходимости совершенствования и даже реформирования государственного строя Российской империи.

Этим в основном заканчивался первый период его жизни, государственной и общественной деятельности, который совпал с теми социально-экономическими и общественно-политическими процессами, которые проходили на просторах Российской самодержавной страны и, соответственно, Беларуси. Он характеризовался не только надлежащей, тщательной работой на белорусской земле, но и представлением её интересов на общегосударственном, имперском уровне.

Осторожные реформаторские подходы Э. Войниловича проявлялись и в участии в работе земских органов, которые появились на территории Беларуси с большим опозданием, по сравнению с центральными регионами России. Так, после введения самоуправления в Минской губернии в 1911 году, он стал депутатом губернской земской управы от католической курии Слуцкого уезда.

В общественной деятельности Э. Войниловича заметную роль выполняла юридическая практика в местах его постоянного проживания. Достаточно отметить, что в течение 35 лет он был почётным судьёй Слуцкого уезда. Такой срок свидетельствовал о его взвешенных подходах к решению соответствующих дел. При этом важную роль играла его осведомлённость по многим направлениям жизни и деятельности населения на территориях, принадлежавших ему, а также в соседних местах.

С богатым жизненным опытом, большим авторитетом во властных структурах и среди местного населения Э. Войнилович встретил бурные события 1917 г. в Российской империи. Падение монархии определённым образом меняло не только давние традиции общественной жизни, но и другие сферы деятельности. Непродолжительное правление Временного правительства особо не затронуло их устои, чего нельзя сказать о советско-большевистской власти. Исходя из принципа до основания разрушить прежнюю жизнь и построить новую, она, используя срочно введённую политику военного коммунизма, стремилась уничтожить тысячелетние традиции, чтобы ввести свои законы, основанные на новых подходах и своём видении будущего.

Характерно, что в этих сложных условиях Э. Войнилович остался с Беларусью, со своим народом, с его трудностями и надеждами на лучшую жизнь. Его гражданская позиция определялась стремлением включиться в изменения, которые происходили на национальной основе. Известно, что в своё время он принимал участие в материальной поддержке газеты «Наша нива» [6]. В 1917 г. Э. Войнилович работал в земских организациях вместе с деятелями белорусского движения – А. Смоличем, Р. Скирмунтом и др. В результате им были поддержаны меры по созданию Белорусской Народной Республики. Он участвовал в заседаниях её Совета, в то же время осторожно относился к объявлению полной независимости Беларуси. В 1918 г., во время немецкой оккупации части белорусских земель, от имени местных землевладельцев он выступил с планом восстановления Великого Княжества Литовского.

Вместе с этим, для него было характерно и то, что он выступал организатором определённых общественных мер с представителями своей имущественной среды, создал «Союз помещиков Минской губернии». В апреле 1919 г. участвовал в его преобразовании в «Союз помещиков Литвы и Беларуси в Варшаве».

Общественные взгляды и плодотворная деятельность Э. Войниловича затрагивали и более широкие подходы к организации жизни на белорусских территориях. В мае 1919 г. вместе с другими он создал в Варшаве «Белорусско-польское общество для политического и культурного сотрудничества в Беларуси». Такая его деятельность свидетельствовала об активной гражданской позиции, естественно, исходя из своих взглядов и подходов.

В тогдашних сложных условиях, которые характеризовались большой нестабильностью в общественно-политической и социальной жизни, когда большевистская власть все более жёстко внедряла своё правление, а в Беларуси к тому же немецкая оккупация части земель сменилась оккупацией польской, Э. Войнилович выступал с позиций независимости Беларуси, но в союзе с Польшей. В то же время в связи с Рижским мирным соглашением, он был против разделения Беларуси между Польшей и советской Россией.

В этих обстоятельствах чрезвычайно показательно, что в его доме в Слуцке 14–15 ноября 1920 г. проходил Белорусский съезд Случчины, который положил начало Слуцкому восстанию против большевистской власти в Беларуси. В этом съезде, как утверждается в соответствующих документах и исследованиях, принимали участие 132 делегата: 107 – от города Слуцка, включая воинских чинов и представителей интеллигенции, и 25 – от волостей [7].

Предоставление своего дома для такой общественно-политической акции, как Белорусский съезд Случчины, – чрезвычайно показательный факт в биографии Э. Войниловича, который свидетельствовал о том, что он постепенно переходил на позицию государственного самоопределения Беларуси, но с определённой ориентацией на Польшу и критическим отношением к революционным событиям в России. Такая эволюция свидетельствовала о его подходах к тогдашним жизненным отношениям, а также событиям, которые происходили в общественно-политической жизни.

Э. Войнилович – высокообразованный человек с большим административным опытом в государственных и житейских делах. Его общественные взгляды и действия определялись доброжелательным отношением к людям, участием в благотворительных акциях, постепенным стремлением к созданию обстоятельств, в которых белорусский народ имел бы возможности для успешного развития. Это благородно и примечательно для человека из высшего социального окружения. Его менталитет был созвучен с лучшими традициями жителей белорусской земли.

 

 

Михаил КОСТЮК,
академик, доктор исторических наук, профессор, главный научный сотрудник Института истории НАН Беларуси

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Войнилович Э. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 165.

2. Войнилович Э. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 160.

3. Войнилович Э. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 172.

4. Войнилович Э. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 171.

5. Войнилович Э. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 156.

6. Унучак А. Да пытання пра ўдзел Эдварда Вайніловіча ў фінансаванні беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. // Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч: матэрыялы навук.-практ. канф., г. Нясвіж, 26 жн. 2016 г. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: А.А. Каваленя (гал. рэд.) [і інш.] Мінск: Медычонт, 2016. С. 62.

7. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар) і інш. Мінск, 2006. С. 87.