Рыгор Родчанка "Случчыне"

Рыгор Родчанка "Случчыне"

Намаганнямі слуцкага краязнаўцы Анатоля Жука (ён з’яўляецца укладальнікам і аўтарам каментарыяў) з’явілася кніга “Рыгор Родчанка. Случчыне. Выбраныя творы”. Мінск, 2025. Яна прысвечана творчай спадчыне слуцкага педагога, краязнаўцы, фалькларыста, пісьменніка Рыгора Віктаравіа Родчанкі (1929 – 1994). Сюды ўвайшлі тэксты раней друкаваных матэрыялаў Рыгора Віктаравіча: асобных выданняў, газетна-часопіснай перыёдыкі мясцовай, рэспубліканскай, украінскай. Многія матэрыялы друкуюцца ўпершыню. Кнігу склалі краязнаўчыя нарысы і артыкулы, успаміны пра ўдзел ў партызанскай барацьбе з германскімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну, вершы, фальклорныя матэрыялы, пераклады на беларускую мову твораў рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Прадстаўлены ўспаміны тых, хто ведаў Рыгора Віктаравіча. Шэраг матэрыялаў прадставіў яго сын – Вадзім Рыгоравіч Родчанка.


Кніга выйшла накладам 70 экзэмпляраў. Мае 568 старонак. Той, хто захоча набыць, можа звярнуцца ў мінскі магазін “Акадэмкніга” (праспект Незалежнасці, 72). А даведацца пра наяўнасць кнігі ў продажы - па тэлефонах: 375 (17) 379-46-52,   375 (17) 379-50-43.

 

аўтар артыкула: Ігар Ціткоўскі