В. Будзімер. Случчына (Публикация 3)

В. Будзімер. Случчына (Публикация 3)

28.11.2019

Начало
Публикация 2

СЛАЎНАЕ МІНУЛАЕ Й СУМНАЕ СУЧАСНАЕ СЛУЦКУ

Случчына на сваей тэрыторыі мае шмат цікавых паселішчаў, якія з самых старасьвецкіх часоў мелі значны ўплыў на палітычнае й эканамічнае разьвіцьцё краіны. Некаторыя з гэтых паселішчаў ня ўтрацілі свайго значэньня, асабліва эканамічнага, аж да правядзеньня прымусовай калектывізацыі. Зьмены ўнесены ўва ўсе галіны жыцьця даўнейшае Случчыны яшчэ і тым прынесеным рэжымам, у якім апынулася краіна, і ажыцьцяўленьнем мілітарных мерапрыемстваў савецкай улады перад другой сусьветнай вайной. Вялізарнейшыя гітлераўскія маршы на ўсход і назад, доўгатрывалая акупацыя зь бязглузднай палітыкай, партызаншчына зь нязьлічонымі правакацыямі нанесьлі Случчыне цяжкія і глыбокія раны. Горная доля народу ня скончылася, пасьляваенны час прынёс яшчэ большыя цяжкасьці. Усе гэтыя фактары, бяз сумневу, маюць і яшчэ доўга будуць мець уплыў на далейшую гісторыю волялюбнай прыгожай Случчыны.

Прыступаючы да апісаньня раёнаў Случчыны, мы прымушаны адмовіцца ад былога павятовага адміністрацыйнага падзелу царскіх часоў, а ўзяць у васнову былую Слуцкую акругу, якая існавала да 1927 г. і складалася зь сямі раёнаў…

Паводля ўкладу жыцьця насельніцтва ды дзякуючы ўрадавай глебе і эканамічнай моцы, Слуцкі, Капыльскі і Вызьнянскі (Чырвонаслабодзкі) раёны зьяўляюцца аднастайнымі. Да гэтых раёнаў цалкам можна далучыць паўночную частку Старобінскага і паўдзённую частку Грэскага раёну. Зусім розьняцца ад цэнтральнае Случчыны Любанскі і Старадароскі раёны, якія былі далучаны да Слуцкай акругі ў 1924 г. ад Бабруйшчыны.

Слуцкі раён знаходзіцца ў цэнтры краіны. Паверхня раёну аднолькавая, за выключэньнем усходняй часткі, дзе сустракаюцца невялікія лясы. Паводля свайго эканамічнага значэньня Слуцкі раён самы магутны ў краіне. Цэнтрам зьяўляецца горад Слуцак, у якім перад другою сусьветнаю вайною налічвалася каля 35 тысячаў насельніцтва. Слуцак ляжыць пры рэчцы Случ. Праз горад праходзіць старая шаша, якая зьвязвае Варшаву з Масквою. Слуцак адзін з старэйшых гарадоў Беларусі. Ён зьяўляўся найбольшым і найзначнейшым паселішчам славянскага племя дрыгавічоў. Першы раз у летапісах Слуцак успамінаецца ў 1116 г., калі ён належаў вялікаму князю Уладзіміру Манамаху. Ужо ў 1270 г. Слуцак уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага (Беларускага) і лічыўся ў ліку галаўнейшых і найлепшых гарадоў княства.

Калі ў 1395 г. да Слуцку быў далучаны Капыль, Слуцак стаў сталіцаю ўдзельнага княства. Першым удзельным князем быў Аляксандар Альгердавіч, унук вялікага князя Гедыміна (не Аляксандар Альгердавіч, а Уладзімір Альгердавіч. – nasledie-sluck.by). Аднак пачынальнікам роду слуцкіх князёў лічыцца князь Аляксандар Алелька. Алелькавічы княжылі аж да XVII ст., калі апошняя слуцкая княгіня Сафія Алелькаўна выйшла замуж за князя Яна Радзівіла. Пры Алелькавічах Слуцак вынес многа розных вайсковых нападаў, асабліва крымскіх татараў. Слуцак быў добра ўмацаваны, меў у цэнтры крэпасьць, якая называлася цытадэляю. Адважныя і харобрыя случчакі заўсёды адбівалі напасьнікаў і ні разу ня схілілі сваей галавы перад татарамі і ня сталі іх даньнікамі. У тыя ліхія часы асаблівым геройствам, адвагай і розумам адзначылася слуцкая княгіня Анастасія Алелькаўна. За час свайго княжэньня яна зь вялікім посьпехам некалькі разоў адбівала напады татарскіх гордаў. У той час Слуцак падзяліўся на тры часткі: Стары Слуцак, Новы Слуцак і Востраў. Назвы гэтыя захаваліся і да апошніх часоў.

Апынуўшыся пад уладай князёў Радзівілаў, Слуцак дасягнуў надзвычайнай магутнасьці, і слава яго ўзрасла. Случчаком удавалася, апрача татараў, адбіваць і напады маскоўскіх князёў. Бурлівыя часы рэфармацыі адбіліся і на жыцьці Слуцку. Радзівілы ў тыя часы былі прыхільнікамі кальвінізму. Пры дапамозе і садзейнічаньні Радзівілаў у Слуцку былі заложаны школы і адчынена кальвінская гімназія, якая ўстаяла супраць пазьнейшай актыўнай дзейнасьці каталіцкіх езуітаў на Беларусі. Помнікам гэтай цікавай эпохі ў рэлігійным жыцьці Захаду застаўся прыгожы кальвінскі касьцёл у Слуцку. Да разьвіцьця эканамічнага жыцьця, рамёстваў і прамысловасьці спрычыніліся шкоты (назва шатландскіх імігрантаў у Рэчы Паспалітай. – nasledie-sluck.by), якія ў XVII ст. наехалі ў Слуцак, уцякаючы з сваей бацькаўшчыны ад рэлігійных уціскаў. Ужо ў тыя часы ў Слуцку існавала хвабрыка шоўкавых паясоў, якія мелі сусьветную славу за сваю прыгожасьць, тонкую мастацкую апрацоўку і надзвычайную цудоўнасьць узораў. Высокая мастацкасьць вырабаў паясоў знайшла адбітак у паэтычных творах нашага паэты М. Багдановіча. «Слуцкія ткачыхі» натхнілі і нашых кампазытараў. У 1793 г. пасьля другога падзелу Польшчы Слуцак адышоў да Расеі. У 1848 г. Слуцак быў адкуплены расейскаю казною за 342 821 рубель ад князя Вітгенштэйна. Аб мінулай славе Случчыны засталіся гарадзішчы ды курганы.

Слуцкі праваслаўны сабор. Пачатак XX ст. Фота С. ЮхнінаНа ўзвышшы ў цэнтры гораду, дзе даўней была крэпасьць-цытадэля, у пазьнейшыя часы быў пабудаваны ў бізантыйскім стылю праваслаўны сабор. Бязбожным камунізмам гэты сабор ператвораны ў нейкі склад і прыкрым дысанансам разіць вока на агульным фоне цэнтральнае часткі гораду. Вялікаю славаю і пашанаю карыстаўся на Случчыне Траецкі манастыр. Ён знаходзіўся ў заходняй частцы гораду, якая называлася Трайчанамі. На другі дзень Сёмухі ў манастыр зьяжджаліся і сходзіліся з усёй Случчыны тысячы людзей, каб пакланіцца сьвятыням манастыру. Поруч з манастыром на беразе Случы знаходзілася й духоўнае вучылішча. У 1925 г. духоўнае вучылішча і манастыр былі прыстасаваныя пад казармы, дзе быў разьмешчаны пяхотны полк чырвонай арміі.

Траецкі праваслаўны манастыр у Слуцку (раён Трайчанаў). Пачатак XX ст. Фота С. ЮхнінаНа прыгожым высокім месьце на рагу дзьвюх вуліц, Шырокай і Фарскай, недалёка ад Случы знаходзіўся кальвінскі касьцёл. Яго гатыцкая стромкая вежа з пазалочаным крыжам далёка была відаць ад гораду. Да першае сусьветнае вайны апошні пастар Курнатоўскі быў сьвятаром зусім нязначнай колькасьці пратэстантаў гораду Слуцку. Бальшавіцкі матэрыялістычны сьветапагляд не знайшоў іншага прыстасаваньня для гэтага цудоўнага помніку старасьвеччыны і высокай рэлігійнай талерантнасьці ў Вялікім Княстве Літоўскім (Беларускім), як прыстасаваць касьцёл у 1925 г. пад электроўню. Найкаштоўнейшы архіў эпохі быў зьнішчаны, а магутныя арганы касьцёлу разложаны. Мясцовае краязнаўчае таварыства прыкладала ўсялякія стараньні, каб уберагчы гістарычныя рэчы касьцёлу, але асаблівых вынікаў ня мела. Пазьней, празь некалькі гадоў, руплівае вока разбурыла каштоўную і карысную працу краязнаўцаў, бачачы тут контррэвалюцыйную загрозьлівую небясьпеку савецкаму рэжыму.

Супраць кальвінскага касьцёлу праз Случ стаяў каталіцкі касьцёл. Да касьцёлу прымыкалі муры былога манастыру. Займала гэтыя муры ўправа павятовага вайсковага начальніка. У часы другое сусьветнае вайны касьцёл згарэў. Самым цікавым помнікам старасьвеччыны ў Слуцку была Юраўская царква, пабудаваная ў XV ст. У Слуцку было яшчэ некалькі праваслаўных цэркваў.

Слуцкі кальвінскі збор (вул. Шырокая). Пачатак XX ст. Фота С. ЮхнінаДа апанаваньня Беларусі Саветамі горад Слуцак меў параўнальна шмат навучальных установаў. Тут існавалі клясычная гімназія, жаночая гімназія, сярэдняе гандлёвае вучылішча, духоўнае вучылішча, вышэйшае пачатковае 4-клясавае вучылішча і добра абсталяванае рамесьніцкае вучылішча з двума аддзеламі. Пасьля лютаўскае рэвалюцыі спосабам самааплаты з грамадзкай ініцыятывы была яшчэ адчыненая беларуская гімназія. Школы былі перапоўненыя моладзьдзю, прычым не хапала месца, каб зьмесьціць усіх жадаючых вучыцца. Па магчымасьці адчыняліся і раўналеглыя клясы. У лепшым будынку памяшчалася гандлёвае вучылішча, пабудаваным у першых гадох нашага стагодзьдзя. У 1920 г. гэты прыгожы будынак адступаючымі польскімі войскамі быў падпалены і напалову зьнішчаны. Саветамі густая сетка сярэдніх школаў была рэарганізаваная ў сямігадовыя школы, зь якіх дзьве былі жыдоўскія. Існавала яшчэ ў пэрыяд нэпу ў Слуцку школа сялянскае моладзі, рэарганізаваная пазьней у пэдагагічны тэхнікум. Руплівыя случчакі, каб ня мець цяжкасьцяў для далейшае вучобы моладзі, на свае сродкі адчынілі прыватныя агульнаадукацыйныя 2-гадовыя курсы, якія існавалі аж да 1928 г. Праз гэтыя курсы прайшлі сотні моладзі, рыхтуючыся да паступленьня ў высокія школы.

Ціхі, спакойны горад з навучальнымі ўстановамі, дзе моладзь набывала веды, каб уступіць у жыцьцё, а большасьць, пасьля Слуцку, перайсьці ў запраўднае царства навукі, у ўнівэрсытэты ды інстытуты. Горад тануў у зелені садоў. Асабліва ўтульнымі былі яго ўскраіны зь няшырокімі вулічкамі, дзеравянымі дамкамі, якія былі ўбраны цяністымі садамі і палісадамі з мноствам розных кветак. З паловы жніўня вуліцы Слуцку ажывалі, ува ўсіх напрамках сьпяшалася моладзь раніцаю на лекцыі. Цёплымі вечарамі восеньню і асабліва вясною сады, палісады ды ўтульныя вулічкі былі гаманлівымі, малады вясёлы сьмех перамешваўся зь песьнямі шустрай моладзі, якая аддавала даніну свайму веку. У Слуцку добра было вучыцца, прыемны быў і адпачынак.

Слуцкі каталіцкі касьцёл. Пачатак XX ст. Фота С. ЮхнінаЗапраўднай прамысловасьці ў Слуцку амаль ня было. Тут працавалі два добра абсталяваныя паравыя млыны, адзін зь іх меў гатарныя станкі і цыркуляркі. Быў яшчэ невялікі мёдаварны завод, які выпускаў некалькі сартоў напітку – мёду, да якога вельмі ахвочы былі случчакі ў кірмашныя дні. Працавала яшчэ мэханічна-сьлясарская майстэрня для рамонту сельскагаспадарскіх машынаў. Перад другою сусьветнаю вайною ў Слуцку пабудаваны быў мэханічны завод па вырабе масла і сыру. Завод знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Случы і пры чыгунцы. Толькі гэтым адзіным невялічкім прадпрыемствам абагаціла Случчыну савецкая ўлада. Случчына і яе цэнтар засталіся і надалей краінай сельскагаспадарскай сыравіны. Галасьлівы крык савецкае прапаганды аб ператварэньні Беларусі ў прамыслова-сельскагаспадарскую краіну Случчыны не датыркнуўся, бо няможна лічыць МТС прамысловасьцю. Толькі пад канец першае сусьветнае вайны Слуцак быў зьвязаны чыгункай, якая была дацягнута ад станцыі Урэчча. Чыгунка бязумоўна ажывіла горад, асабліва ў часы нэпу, калі гэтая багатая і культурная краіна праз чыгунку ўключылася ў таваразварот. Пры калектывізацыі чыгунка ўзмоцнена вывозіла з Случчыны збожжа, бульбу, жывёлу, садавіну, гародніну. Толькі ў Слуцак ішлі пустыя вагоны, для сялянства тавару ня было.

Слуцкая Фара. Пачатак XX ст. Фота С. ЮхнінаДа суцэльнае калектывізацыі Слуцак быў буйным гандлёвым цэнтрам, да якога імкнулася ня толькі насельніцтва Случчыны, але частка лясістай Бабруйшчыны, Ігуменшчыны (Чэрвеньшчыны) і навет Меншчыны. Багатая хлебам Случчына мела патрэбу і папаўнялася вырабамі з дрэва з бліжэйшых паветаў, насельніцтва якіх у сваю чаргу часта адчувала нястачу хлеба і іншых сельскагаспадарскіх прадуктаў. У часы розных палітычных падзеяў, калі нармальнае эканамічнае жыцьцё пераставала нармальна функцыянаваць, гэтая ўзаемная залежнасьць давала сябе моцна адчуваць. Нагружаныя смалою, дзёгцем, кавальскім вугольлем хурманкі зь лясных раёнаў прабіваліся ў Случчыну, каб абмяняць свой прадукт на хлеб.

Званіца царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Слуцку. Пачатак XX ст.Кажны тыдзень у нядзелю ў Слуцку адбываўся кірмаш. Разнастайнасьць таварнага асартымэнту, вялікі яго выбар прыцягвалі на кірмаш шмат людзей, навет часта ня маючых чаго прадаць або намеру купіць. Многіх прыцягвала на кірмаш вялікае зборышча людзей з разнастайным таварам. Заўсёднымі наведвальнікамі кірмашоў былі сяляне з бліжэйшых вёсак, якія густою сеткаю абляпілі Слуцак. Кірмаш адбываўся на пляцы ў цэнтры гораду. Пляц рэдка ўмяшчаў усе хурманкі. Хто пазьніўся, ставіў свой воз на ўзбоччы вуліц, якія разыходзіліся ад пляцу ўва ўсе бакі. Зь лясных вёсак на Слуцкі кірмаш прывозіліся цабры і цабэрчыкі, кублы, ночвы і ночвачкі, балеі, кадушкі, вёдры, фаскі, кадаўбы, рэшаты, венікі, размалёваныя куфры для захаваньня ўбраньня дзяўчатаў на выданьні. З вазоў жанчынамі прадаваліся багатыя і смачныя вырабы Слуцкае зямлі: масла фунтамі і фаскамі, смачна прыгатаваныя белыя сыры, сухія і завялыя, сьвежыя, мала прасоленыя з пракладкамі запраўднай сьмятаны. Салонае і сьвежае сала, шынкі і каўбасы. На вазох былі сьвежыя яйкі, куры, воўна, палатно, сушаная садавіна. Восеньню, як кажуць, вазы трашчэлі ад рознае садавіны і гародніны, араматычнага мёду, чыстага, як ранішняя раса, і сьвежага, яшчэ ў сотах, на якіх яшчэ пчолы поўзаюць. Усё гэтае прадавалася і куплялася не сьпяшаючыся, бо пакупнікі ведалі, што тавару хопіць, яго не расхватаюць. Прадавец таксама знаў, што на яго дабраякасны тавар знойдзецца пакупнік. Гандаль адбываўся бяз гвалту і авантураў. Толькі ўжо пад вечар людзі выглядалі больш весялейшымі, падмацаваўшы сябе чаркаю.

Больш бойка і жвава праходзіў гандаль, дзе прадавалася жывёла. Для гэтай мэты быў адведзены спэцыяльны рынак, але таксама блізка ад цэнтру гораду. На гэтым кірмашы да паўдня пакупнікі прыглядаліся да прадаўцоў, да іхняга тавару. Абодва бакі вывучалі ўсебакова абставіны і рабілі кажны для сябе выснавы, які будзе кірмаш, які тавар будзе ў ходзе, якія будуць цэны на коняў, кароў, сьвіней. Адны прывялі на кірмаш конскі маладняк, другія па тых ці іншых прычынах ставілі за мэту прадаць звычайнага сялянскага рабочага каня. Маладняк, асабліва жарабцы, у большасьці закупляўся на вываз. Рабочым канём цікавіўся селянін-пакупнік. Пры ўсялякіх абставінах бойкі торг пачынаўся к 2 – 3 гадзінам па паўдні. К гэтаму часу ўжо ўсё было высьветлена і ўстаноўлена. На конскім кірмашы выдатную ролю адыгрываюць перакупнікі, якіх на Случчыне называюць канюхамі. Канюхі закупляюць лепшы тавар і потым яго перапрадаюць. Моцна прывязаныя да вазоў стаяць жарабцы, яны сярдзіта і палахліва азіраюць няпрывычныя для іх абставіны на кірмашы. Усё гэта гадунцы слуцкіх сялянскіх каняводаў. Яны важна з гарапнікам ходзяць каля сваіх прыгажуноў, строга на іх гукаюць ды грозяць гарапнікам. Сярдзіты голас ды гарапнік гэта толькі сродак, каб прыдаць сабе больш важнасьці, а ўзапраўды гаспадары вельмі ласкавыя да сваіх пестуноў. Канюхі, гэтыя спэцыялістыя, вельмі скора і беспамылкова ўстанаўліваюць каштоўнасьць паасобных экзэмпляраў. Случчакі кажуць, кірмаш цану робіць, хоць і рэдка гаспадар на першым кірмашы прадасьць свой каштоўны тавар.

Зусім другі парадак торгу існаваў, калі пакупнік-селянін шукаў сабе рабочага каня. Працэс гэты быў надта доўгі. Такі пакупнік рэдка браў на сябе рызыку самастойнае куплі. У дапамогу запрашаўся знаўца коняў: сусед, сваяк або і спэцыялісты староньні. Конь аглядаўся ўсебакова і дасканала: па зубох устанаўліваўся век, бо да 7 гадоў конь лічыўся ў самай сіле і моцы, а пасьля 8 гадоў конь аднолькавай якасьці ўжо быў таньнейшы. Пільна аглядаліся вочы, ногі, капыты. Усялякімі спосабамі пакупнік стараўся выведаць, каб хоць ня быў пужлівы, наравісты, кусьлівы, не прывярэдлівы на корм, трывалы і памятлівы ў дарозе, рахманы і даваўся лавіцца на пашы дзецям. Нарэшце правяралася сіла каня. Запрагалі яго ў воз, на які сядала як найбольш людзей, знаёмых і незнаёмых, гналі каня рысьсю і пускалі шагам, назіраючы ход збоку і пераду, у канцы праверкі падвязвалі калёсы вяроўкаю, каб устанавіць сілу і адсутнасьць нораву ў каня ў цяжкім возе. Прайшоўшы ўсе экзамены, пасьля доўгага і ўпартага торгу, сходзіліся ў цане, білі па рукох, плаціліся пры сьведках грошы, празь сьвітку, толькі ня голымі рукамі, конь перадаваўся новаму гаспадару з самымі найлепшымі пажаданьнямі і запэўненьнямі аб надзвычайных якасьцях жывёлы. Справа закончвалася барышом, які звычайна ставіўся абодвума бакамі. Часта ўдачная купля была пачаткам устанаўленьня прыязных адносінаў з прадаўцом, якія і падтрымліваліся сустрэчамі на кірмашы і канчаткова замацоўваліся ў шынку.

Рагатую жывёлу і сьвіней прадавалі скарэй і прасьцей. На кажным кірмашы вярцеліся і цыганы. Сталыя гаспадары ад гандлю ад іх стараліся ўхіліцца. Цыганы былі вельмі спрытныя на ўсялякі абман, каб прадаць нягодны тавар за добры. Таму даверлівы случчак ад цыгана чакаў самых неспадзяваных учынкаў.

Вольнае жыцьцё і праца, спакойная вучоба, гучныя і вясёлыя кірмашы – усё гэта было ў мінулым. Калектывізацыя перакрэсьліла багатыя кірмашы. Гаспадаром вынікаў цяжкай, хоць і бесталковай, працы цяпер ёсьць пралетарская дзяржава. Яна не патрабуе кірмашоў. З прымежнай Случчыны вывезены на далёкі халодны Ўсход на катаргу дзясяткі тысячаў актыўных, сьведамых случчакоў, як «ворагаў народу». На ўсходняй ускраіне Слуцку вырас вялізарны вайсковы гарадок для чырвонай арміі. Стары Слуцак зьмяніў сваё прызначэньне паміма яго волі, ён стаў горадам канцэнтрацыі бальшавіцкага мілітарызму. Калючымі поглядамі агентура караючых ворганаў падазрона аглядае «вольных і шчасьлівых людзей». Заціхлі вясёлыя песьні бясьпечнай моладзі. Панурае жыцьцё, панурыя думкі; боль па ўтрачаным і невыразная надзея на будучыню.


СЛАВНОЕ ПРОШЛОЕ И УНЫЛАЯ СОВРЕМЕННОСТЬ СЛУЦКА

Случчина на своей территории имеет много интересных поселений, которые с самых стародавних времён имели значительное влияние на политическое и экономическое развитие страны. Некоторые из этих поселений не утратили своего значения, особенно экономического, вплоть до проведения принудительной коллективизации. Изменения внесены во все отрасли жизни давнишней Случчины ещё и тем принесённым режимом, в котором оказалась страна, и осуществлением милитаристских мероприятий советской власти перед второй мировой войной. Масштабные гитлеровские походы на восток и обратно, долговременная оккупация с безумной политикой, партизанщина с неисчислимыми провокациями нанесли Случчине тяжёлые и глубокие раны. Горькая доля народа не закончилась, послевоенное время принесло ещё большие трудности. Все эти факторы, без сомнения, имеют и ещё долго будут иметь влияние на дальнейшую историю свободолюбивой восхитительной Случчины.

Приступая к описанию районов Слуцка, мы вынуждены отказаться от бывшего уездного административного раздела царских времён, а взять за основу бывший Слуцкий округ, который существовал до 1927 года и состоял из семи районов…

По укладу жизни населения и благодаря государственной земле и экономической мощи, Слуцкий, Копыльский и Вызнянский (Краснослободский) районы являются однородными. К этим районам вполне можно присоединить северную часть Старобинского и южную часть Греского района. Совсем отличаются от центральной Случчины Любанский и Стародорожский районы, которые были присоединены к Слуцкому округу в 1924 г. от Бобруйщины.

Слуцкий район находится в центре страны. Рельеф района одинаков, за исключением восточной части, где встречаются небольшие леса. По своему экономическому значению Слуцкий район самый мощный в стране. Центром является город Слуцк, в котором перед второй мировой войной насчитывалось около 35 тысяч населения. Слуцк лежит при речке Случь. Через город проходит старое шоссе, которое связывает Варшаву с Москвой. Слуцк один из старейших городов Беларуси. Он являлся наибольшим и самым значительным поселением славянского племени дреговичей. Первый раз в летописях Слуцк упоминается в 1116 г., когда он принадлежал великому князю Владимиру Мономаху. Уже в 1270 г. Слуцк входил в состав Великого Княжества Литовского (Белорусского) и считался в числе главнейших и лучших городов княжества.

Когда в 1395 г. к Слуцку был присоединён Копыль, Слуцк стал столицей удельного княжества. Первым удельным князем был Александр Ольгердович, внук великого князя Гедимина (не Александр Ольгердович, а Владимир Ольгердович. – nasledie-sluck.by). Однако родоначальником рода слуцких князей считается князь Александр Олелько. Олельковичи княжили вплоть до XVII в., когда последняя слуцкая княгиня София Олельковна вышла замуж за князя Яна Радзивилла. При Олельковичах Слуцк вынес много различных военных нападений, особенно крымских татар. Слуцк был хорошо укреплён, имел в центре крепость, которая называлась цитадель. Смелые и храбрые случчане всегда отражали нападавших и ни разу не склонили своей головы перед татарами и не стали их данниками. В те лихие времена особым геройством, смелостью и умом отличилась слуцкая княгиня Анастасия Олельковна. За время своего княженья она с большим успехом несколько раз отбивала нападения татарских орд. В то время Слуцк разделился на три части: Старый Слуцк, Новый Слуцк и Остров. Названия эти сохранились и до последнего времени.

Оказавшись под властью князей Радзивиллов, Слуцк достиг чрезвычайной мощи, и слава его возросла. Случчанам удавалось, кроме татар, отбивать и нападения московских князей. Бурлящие времена реформации отразились и на жизни Слуцка. Радзивиллы в те времена были сторонниками кальвинизма. При помощи и содействии Радзивиллов в Слуцке были заложены школы и открыта кальвинистская гимназия, которая устояла против поздней активной деятельности католических иезуитов в Беларуси. Памятником этой интересной эпохи в религиозной жизни Запада остался красивый кальвинский костёл в Слуцке. К развитию экономической жизни, ремёсел и промышленности причастны шкоты (название шотландских иммигрантов в Речи Посполитой. – nasledie-sluck.by), которые в XVII в. наехали в Слуцк, убегая со своей родины от религиозных притеснений. Уже в те времена в Слуцке существовала фабрика шёлковых поясов, которые имели мировую славу за свою красоту, тонкую художественную обработку и чрезвычайное великолепие узоров. Высокая художественность изготовленных поясов нашла отражение в поэтических произведениях нашего поэта М. Богдановича. «Слуцкие ткачихи» вдохновили и наших композиторов. В 1793 году, после второго раздела Польши Слуцк отошёл к России. В 1848 г. Слуцк выкуплен российской казной за 342 821 рубля у князя Витгенштейна. О минувшей славе Слуцка свидетельствуют городища и курганы.

На возвышенности в центре города, где раньше была крепость-цитадель, в более поздние времена был построен в Византийском стиле православный собор. Нечестивым коммунизмом этот собор превращён в некий склад и досадным диссонансом режет глаз на общем фоне центральной части города. Великою славою и почётом пользовался на Случчине Троицкий монастырь. Он находился в западной части города, которая называлась Тройчаны. На второй день Троицы в монастырь съезжались и сходились со всей Случчины тысячи людей, чтобы поклониться святыням монастыря. Наряду с монастырём на берегу Случи находилось и духовное училище. В 1925 г. духовное училище и монастырь были приспособлены под казармы, где был расположен пехотный полк красной армии.

На красивом высоком месте на углу двух улиц, Широкой и Фарской, недалеко от Случи находился кальвинский костёл. Его готический острый шпиль с позолоченным крестом далеко был виден за городом. До первой мировой войны последний пастор Курнатовский был священником совсем незначительного количества протестантов города Слуцка. Большевистское материалистическое миропонимание не нашло другого назначения для этого чудесного памятника старины и высокой религиозной толерантности в Великом Княжестве Литовском (Белорусском), как приспособить костёл в 1925 году под электростанцию. Ценнейший архив эпохи был уничтожен, а мощные органы костёла разобраны. Местное краеведческое общество прилагало всяческие старания, чтобы уберечь исторические предметы костёла, но особых результатов не достигло. Позже, через несколько лет, упрямое око разрушило ценную и полезную работу краеведов, видя здесь контрреволюционную угрожающую опасность советскому режиму.

Против кальвинского костёла через Случь стоял католический костёл. К церкви примыкали стены бывшего монастыря. Занимала эти здания управа уездного воинского начальника. Во времена второй мировой войны костёл сгорел. Самым интересным памятником в Слуцке была Юрьевская церковь, построенная в XV в. В Слуцке было ещё несколько православных церквей.

До захвата Беларуси Советами город Слуцк имел сравнительно много учебных заведений. Здесь существовали классическая гимназия, женская гимназия, среднее торговое училище, духовное училище, высшее начальное 4-классное училище и хорошо оборудованное ремесленное училище с двумя отделами. После февральской революции способом самооплаты по общественной инициативе была ещё открыта белорусская гимназия. Школы были переполнены молодёжью, причём не хватало места, чтобы вместить всех желающих учиться. По возможности открывались и параллельные классы. В лучшем здании помещалось торговое училище, построенное в первых годах нашего столетия. В 1920 г. этот красивое здание отступающими польскими войсками было подожжено и наполовину уничтожено. Советами густая сеть средних школ была реорганизована в семилетние школы, две из которых были еврейские. Существовала ещё в период нэпа в Слуцке школа крестьянской молодёжи, реорганизованная позже в педагогический техникум. Заботливые случчане, чтобы не иметь трудностей для дальнейшей учёбы молодёжи, на свои средства открыли частные общеобразовательные 2-летние курсы, которые существовали вплоть до 1928 г. Через эти курсы прошли сотни молодёжи, готовясь к поступлению в высшие учебные заведения.

Тихий, спокойный город с учебными заведениями, где молодёжь приобретала знания, чтобы вступить в жизнь, а большинство, после Слуцка, перейти в подлинное царство науки, в университеты и институты. Город утопал в зелени садов. Особенно уютными были его окраины с узкими переулками, деревянными домиками, которые были убраны тенистыми садами и палисадами с множеством различных цветов. С половины августа улицы Слуцка оживали, во всех направлениях спешила молодёжь утром на лекции. Тёплыми вечерами осенью и особенно весной сады, палисады и уютные улочки были шумными, молодой весёлый смех сливался с песнями шустрой молодёжи, которая отдавала дань своему веку. В Слуцке хорошо учиться, приятным был и отдых.

Развитой промышленности в Слуцке почти не было. Здесь работали две хорошо оборудованные паровые мельницы, одна из них имела гаторные станки и циркулярки. Был ещё небольшой мёдоварный завод, который выпускал несколько сортов напитка – мёда, который очень любили случчане в ярмарочные дни. Работала ещё механическо-слесарная мастерская для ремонта сельскохозяйственных машин. Перед второй мировой войной в Слуцке был построен механический завод по изготовлению масла и сыра. Завод находится в красивом месте на берегу Случи и при железной дороге. Только этим единственным небольшим предприятиям обогатила Слуцк советская власть. Случчина и её центр остались и дальше краем сельскохозяйственного сырья. Голосистый крик советской пропаганды о превращении Беларуси в промышленно-сельскохозяйственную страну Случчины не коснулся, ибо нельзя считать МТС промышленностью. Только под конец первой мировой войны Слуцк был связан железной дорогой, которая была дотянута от станции Уречье. Железная дорога безусловно оживила город, особенно во времена нэпа, когда этот богатый и культурный край через железную дорогу включился в товарооборот. При коллективизации железная дорога усиленно вывозила из Слуцка зерно, картофель, скот, фрукты, овощи. Только в Слуцк шли пустые вагоны, для крестьянства товара не было.

До сплошной коллективизации Слуцк был крупным торговым центром, к которому стремилось не только население Случчины, но часть лесистой Бобруйщины, Игуменщины (Червенщины) и частично Минщины. Богатая хлебом Случчина нуждалась и пополнялась изделиями из дерева из ближайших уездов, население которых в свою очередь часто чувствовало недостаток хлеба и других сельскохозяйственных продуктов. Во времена различных политических событий, когда нормальная экономическая жизнь переставала нормально функционировать, эта взаимная зависимость давала себя сильно чувствовать. Нагруженные смолой, дёгтем, кузнечным углём фурманки (небольшая фура, фургон, малая бричка. – nasledie-sluck.by) из лесных районов пробивались в Слуцк, чтобы обменять свой продукт на хлеб.

Каждую неделю в воскресенье в Слуцке проходила ярмарка. Разнообразие товарного ассортимента, большой его выбор привлекали на ярмарку много людей, зачастую не имеющих чего продать или намерения купить. Многих привлекало на ярмарку большое сборище людей с разнообразным товаром. Постоянными посетителями ярмарок были крестьяне из близлежащих деревень, которые густой сетью облепили Слуцк. Ярмарка проходила на площади в центре города. Площадь редко вмещала все фурманки. Кто опоздал, ставил свой воз на обочине улиц, которые расходились от площади во все стороны. Из лесных деревень на Слуцкую ярмарку привозились большие и малые ушаты, кадки, корыта и лотки, тазы, кадушки, ведра, фаски, долблёные бочонки, решета, веники, разрисованные сундуки для сохранения одежды девушек на выданье. С телег женщинами продавались богатые и вкусные изделия Слуцкой земли: масло фунтами и фасками, вкусно приготовленные белые сыры, сухие и увядшие, свежие, мало просоленные с прокладками натуральной сметаны. Солёное и свежее сало, окорока и колбасы. На повозках были свежие яйца, куры, шерсть, полотно, сушёные фрукты. Осенью, говорят, возы трещали от разных фруктов и овощей, ароматного мёда, чистого, как утренняя роса, и свежего, ещё в сотах, на которых ещё пчелы ползают. Все это продавалось и покупалось не спеша, так как покупатели знали, что товара хватит, его не расхватают. Продавец также знал, что на его доброкачественный товар найдётся покупатель. Торговля проходила без насилия и авантюр. Только уже под вечер люди выглядели веселее, подкрепив себя чаркой.

Более бойко и живо проходила торговля, где продавались животные. Для этой цели был отведён специальный рынок, но также близко от центра города. На этой ярмарке до полудня покупатели присматривались к продавцам, к их товару. Обе стороны изучали всесторонне обстоятельства и делали каждый для себя выводы, какой будет ярмарка, какой товар будет в ходу, какие будут цены на коней, коров, свиней. Одни привели на ярмарку конский молодняк, другие по тем или иным причинам ставили своей целью продать обычного крестьянского рабочего коня. Молодняк, особенно жеребцы, в большинстве закупался на вывоз. Рабочим конём интересовался крестьянин-покупатель. При любых обстоятельствах бойкий торг начинался к 2–3 часам по полудню. К этому времени уже всё было выяснено и установлено. На конской ярмарке выдающуюся роль играют перекупщики, которых на Случчине называют конюхи. Конюхи закупают лучший товар и потом его перепродают. Сильно привязанными к возам стоят жеребцы, они сердито и испуганно обозревают непривычную для них обстановку на ярмарке. Всё это подопечные слуцких крестьянских коневодов. Они важно с арапником ходят около своих красавцев, строго на них покрикивают и грозят арапником. Сердитый голос и арапник это только средство, чтобы придать себе больше важности, а на самом деле хозяева очень ласковые к своим любимцам. Конюхи, эти специалисты, очень скоро и безошибочно устанавливают ценность отдельных экземпляров. Случчане говорят, ярмарка цену делает, хотя и редко хозяин на первой ярмарке продаст свой драгоценный товар.

Совсем другой порядок торга существовал, когда покупатель-крестьянин искал себе рабочего коня. Процесс этот был слишком длинный. Такой покупатель редко брал на себя риск самостоятельной покупки. В помощь приглашался знаток коней: сосед, родственник или и специалисты посторонние. Лошадь осматривалась всесторонне и тщательно: по зубам устанавливался возраст, так как до 7 лет лошадь считалась в апогее и мощи, а после 8 лет лошадь одинакового качества уже была дешевле. Пристально оглядывались глаза, ноги, копыта. Всякими способами покупатель старался выведать, чтобы хоть не был пугливым, своенравным, кусачим, не привередливым на корм, выносливым и памятливым в дороге, кротким и давался ловиться на пастбище детям. Наконец проверялась сила лошади. Запрягали её в телегу, на которую садилось как можно больше людей, знакомых и незнакомых, гнали лошадь рысью и пускали шагом, наблюдая ход сбоку и переду, в конце проверки привязывали телегу верёвкой, чтобы установить силу и отсутствие нрава у лошади в тяжёлой телеге. Пройдя все экзамены, после долгого и упорного торга, сходились в цене, били по рукам, платились при свидетелях деньги, через сукно, только не голыми руками, лошадь передавалась новому хозяину с самыми наилучшими пожеланиями и заверениями о чрезвычайных способностях животного. Дело заканчивалось барышом, который обычно ставился обеими сторонами. Часто удачная покупка была началом установления дружественных отношений с продавцом, которые и поддерживались встречами на ярмарке и окончательно закреплялись в кабаке.

Рогатый скот и свиней продавали скорее и проще. На каждой ярмарке вертелись и цыгане. Постоянные хозяева от торговли с ними старались уклониться. Цыгане были очень ловкие на всякую ложь, чтобы продать негодный товар как хороший. Поэтому доверчивый случчанин от цыгана ожидал самых неожиданных поступков.

Свободная жизнь и работа, спокойная учёба, громкие и весёлые ярмарки – все это было в прошлом. Коллективизация перечеркнула богатые ярмарки. Хозяином результатов тяжёлой, хотя и бестолковой, работы сейчас является пролетарское государство. Она не требует ярмарок. Из приграничной Случчины вывезены на далёкий холодный Восток на каторгу десятки тысяч активных, сознательных случчан, как «врагов народа». На восточной окраине Слуцка вырос огромный военный городок для красной армии. Старый Слуцк изменил своё назначение помимо его воли, он стал городом концентрации большевистского милитаризма. Колючими взглядами агентура карающих органов подозрительно осматривает «свободных и счастливых людей». Затихли весёлые песни беспечной молодёжи. Гнетущая жизнь, угрюмые мысли; боль по утраченному и невыразительная надежда на будущее.


Продолжение следует

Публикация Надежда САВЧЕНКО
«Спадчына» 5/1998, 3/1999

Перевод – Владимир ХВОРОВ