Случчына: погляд у 1920 год
22.06.2016
У маі 2016 года мінскае выдавецкае прадпрыемства «Белстан» выпусціла ў свет тыражом 80 экзэмпляраў кнігу жыхара горада Слуцка А. Жука «1920 год на Случчыне». Яна адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю.
Як мяркуе аўтар, 1920 год – адзін з самых насычаных падзеямі ў гісторыі Случчыны ў ХХ стагоддзі. Пра гэта сведчаць акупацыя яе тэрыторыі польскімі войскамі, антыпольскае падпольна-партызанскае супраціўленне, публічны расстрэл палякамі чатырнаццаці слуцкіх партызан, баі падраздзяленняў Чырвонай Арміі і партызанскіх атрадаў супраць палякаў за вызваленне Случчыны, усталяванне ў нашым краі савецкай улады і спроба арганізацыі мірнага жыцця, яшчэ адна польская акупацыя слуцкіх земляў, дзейнасць Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны і Беларускай Рады Случчыны, Слуцкі збройны чын, аднаўленне ў Слуцку і Слуцкім павеце савецкай улады.
Трэба мець на ўвазе, што тагачасная грамадска-палітычная сітуацыя на Случчыне нярэдка набывала драматычны характар, а некаторыя падзеі дзесяцігоддзямі замоўчвалі афіцыйныя гісторыкі і прадстаўнікі ўладных структур. Напрыклад, ці многа вы ведаеце пра дзейнасць Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны? А пра культурна-асветніцкае таварыства «Папараць-кветка»? Пра гэта і многае іншае А. Жук расказаў у гістарычна-краязнаўчым нарысе, у аснову якога пакладзены архіўныя дакументы, успаміны ўдзельнікаў і відавочцаў падзей 1920 года, энцыклапедычныя даведнікі і шэраг іншых матэрыялаў. Пра абгрунтаванасць падыходу аўтара да даследаванага пытання гавораць выкарыстаныя ім 39 найменняў у раздзеле «Літаратура і крыніцы», якія паслужаць дадатковай інфармацыяй для тых, хто зацікавіцца названай тэмай.
Набыць кнігу «1920 год на Случчыне» можна ў мінскім магазіне «Акадэмкніга». Паколькі аўтар працягвае даследаваць тэму 1920-х гадоў на Случчыне, то ён з удзячнасцю прыме слушныя заўвагі і прапановы чытачоў (anatol.zhuk@tut.by).
Случчина: взгляд в 1920 год
В мае 2016 года минское издательское предприятие «Белстан» выпустило в свет тиражом 80 экземпляров книгу жителя города Слуцка А.Жука «1920 год на Случчине». Она адресуется всем, кто интересуется прошлым родного края.
Как полагает автор, 1920 год – один из самых насыщенных событиями в истории Случчины в ХХ веке. Об этом свидетельствуют оккупация её территории польскими войсками, антипольское подпольно-партизанское сопротивление, публичный расстрел поляками четырнадцати слуцких партизан, бои подразделений Красной Армии и партизанских отрядов против поляков за освобождение Слуцка, установление в нашем крае советской власти и попытка организации мирной жизни, ещё одна польская оккупация слуцких земель, деятельность Белорусского национального комитета Случчины и Белорусского Совета Случчины, Слуцкое вооружённое восстание, восстановление в Слуцке и Слуцком уезде советской власти.
Надо иметь в виду, что тогдашняя общественно-политическая ситуация на Случчине нередко приобретала драматический характер, а некоторые события десятилетиями замалчивали официальные историки и представители властных структур. Например, много ли вы знаете о деятельности Белорусского национального комитета Случчины? А о культурно-просветительском обществе «Цветок папоротника»? Об этом и многом другом А. Жук рассказал в историко-краеведческом очерке, в основу которого положены архивные документы, воспоминания участников и очевидцев событий 1920 года, энциклопедические справочники и ряд других материалов. Об обоснованности подхода автора к исследованному вопросу говорят использованые им 39 наименований в разделе «Литература и источники», которые послужат дополнительной информацией для тех, кто заинтересуется указанной темой.
Приобрести книгу «1920 год на Случчине» можно в минском магазине «Академкнига». Поскольку автор продолжает исследовать тему 1920-х годов на Случчине, то он с благодарностью примет дельные замечания и предложения читателей (anatol.zhuk@tut.by).
Владимир ХВОРОВ