Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам

Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам

15.01.2015

В ушедшем 2014 году минское издательство «Харвест» выпустило книгу нашего земляка Евгения Гучка «Ольгерд Обухович. Очарованный белорусским словом» в серии «100 выдающихся деятелей белорусской культуры». Серия основана в 2012 году писателем и историком А. Е. Тарасом, координатором и редактором серии.

Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам

УСТУП

Сказаць, што Альгерд Абуховіч не скарыстаў хоць адну магчымасць у сваім жыцці дзеля падвышэння якасці (пераважна – маральна-інтэлектуальна-духоўнага) чалавечага існавання як для асобы, так і для грамадства, немагчыма. Ён скарыстаў іх (магчымасці тыя) усе і напоўніцу. I было іх нямала.

Хаця б вось гэтыя: авалодаў усімі галоўнымі еўрапейскімі мовамі, узяў удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, быў сасланы ў Сібір, стаў адным з выдатных і арыгінальных пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, зявіўся ў свой час цэнтрам прыцягнення да сябе перадавых людзей свайго веку і асабліва моладзі, якая ў сваім развіцці аддавала перавагу яму нават перад такой цудоўнай навучальнай установай, як Слуцкая гімназія. Ну чым не дзейсны класічны народнік, прынамсі, для моладзі?! I не толькі ў Беларусі, а і ва ўсёй Расійскай імперыі.

Літаратурная спадчына А. Абуховіча (шкада – як мала з яе да нас дайшло!) сведчыць, што гэта быў магутны, вышэйшай пробы пісьменніцкі талент. Па шчырасці натуры ён нагадвае Жана Жака Русо; па ёмістасці сваіх раздзелаў, а ў іх кожны сказ ягонай прозы (маюцца на ўвазе аўтарскія ўспаміны-мемуары) ні ў якім разе не ніжэй за ўзровень Альфрэда дэ Мюсэ. На старонках мемуараў нашага класіка вельмі многа як адкрытага, так і прыхаванага за радком матэрыялу па гісторыі Беларусі; тут жа аповяд пра падарожжа па Украіне, напісанае нібыта Лорэнсам Стэрнам. А развагі пра жыццё ўвогуле, здаецца, узыходзяць да пранікнёных і пранізлівых старонак знакамітага твора рымскага імператара і мысліцеля Марка Аўрэлія «Сам-на-сам» і да старонак, спраўджаных матывамі інтымнага рэлігійнага перажывання і містычнага экстазу кнігі Фамы Кемпійскага «Наследаванне Хрысту». Дарэчы, гэта адна з любімых на ўсё жыццё кніг мемуарыста.

Але ў Альгерда Абуховіча ўсё сваё, беларускае, як у А. Герцэна ў яго «Былом и думах» – усё сваё – рускае. Тут знойдзем і каштоўны ўспамін пра класіка нашай новай літаратуры Францішка Багушэвіча, які падаецца з геаграфічна-культуралагічнага пункту гледжання. I зразумела, далікатна-прыстойна, як у высокакультурных аўтараў.

Паходзячы са знакамітаго роду Абуховічаў і адначасова маючы італьянскія карані рода графаў Бандынэлі, А. Абуховіч-Бандынэлі вельмі хацеў, каб наш (вядома, і яго) беларускі люд ва ўсіх праявах жыцця падвышаў свой узровень. I дзеля гэтага, пакінуўшы шыкоўны палац з замежнай прыслугай, ён жыў сярод простага (паспалітага) люду. Вось чаму трэба назваць яго нашым першым народнікам у вышэйшым і класічным сэнсе гэтага слова.

Але, на вялікі жаль, мае суайчыннікі і сучаснікі не ўглядаюцца ў постаць Альгерда Абуховіча-Бандынэлі, не скарыстоўваюць магчымасць навучыцца ў яго любові да справядлівасці, Радзімы, ведаў, Бога! Гэта толькі, відаць, у нас магіла слыннага чалавека (а яна ў маім родным Слуцку) не мае да сябе шырокае сцяжыны. Чаму мы не такія нязломныя, як ён, ні перад уладамі, ні перад рознымі абставінамі, ні перад неразумнай раднёй – усім, што можа паўстаць на шляху прагрэсу? Няўжо ніколі не ўспомніць, не заганарыцца значная частка беларусаў сваім непрызнаным, некаранаваным і ўшчэнт абкрадзеным геніем па жыцці і творчасці?! Геніем – адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, абаронцам мовы свайго народа, вестуна і чараўніка роднага слова.

ВСТУПЛЕНИЕ

Сказать, что Ольгерд Обухович не воспользовался хоть одной возможностью в своей жизни ради повышения качества (преимущественно – морально-интеллектуально-духовного) человеческого существования, как для личности, так и для общества, невозможно. Он воспользовался ими (теми возможностями) всеми и полностью. А было их немало.

Хотя бы вот эти: овладел всеми главными европейскими языками, принял участие в восстании 1863–1864 годов, был сослан в Сибирь, стал одним из выдающихся и оригинальных зачинателей новой белорусской литературы, стал в своё время центром притяжения к себе передовых людей своего возраста и особенно молодёжи, которая в своём развитии отдавала предпочтение ему даже перед таким прекрасным учебным заведением, как Слуцкая гимназия. Ну чем не действенный классический народник, по крайней мере, для молодёжи?! И не только в Беларуси, но и во всей Российской империи.

Литературное наследие О. Обуховича (жаль – как мало из него до нас дошло!) свидетельствует, что это был мощный, высшей пробы писательский талант. По широте натуры он напоминает Жана Жака Руссо; по ёмкости своих разделов, а в них каждое предложение его прозы (имеются в виду авторские воспоминания-мемуары) ни в коем случае не ниже уровня Альфреда де Мюссе. На страницах мемуаров нашего классика очень много как открытого, так и скрытого за строкой материала по истории Беларуси; тут же рассказ о путешествии по Украине, написанный якобы Лоренсом Стерном. А рассуждения о жизни вообще, кажется, восходят к проникновенным и пронзительным страницам знаменитого произведения римского императора и мыслителя Марка Аврелия «К самому себе» и страницам, проверенным мотивами интимного религиозного переживания и мистического экстаза книги Фомы Кемпийского «О подражании Христу». Кстати, это одна из любимых книг всей жизни мемуариста.

Но у Ольгерда Обуховича все своё, белорусское, как у А. Герцена в его «Былом и думах» – все своё – русское. Здесь найдём и ценные воспоминания классика нашей новой литературы Франтишка Богушевича, который подаётся с географически-культурологической точки зрения. И разумеется, деликатно-прилично, как у высококультурных авторов.

Выйдя из знаменитого рода Обуховичей и одновременно имея итальянские корни рода графов Бандинелли, О. Обухович-Бандинелли очень хотел, чтобы наш (конечно, и его) белорусский народ во всех проявлениях жизни повышал свой уровень. И для этого, оставив шикарный дворец с иностранной прислугой, он жил среди простого (крестьянского) люда. Вот почему нужно назвать его нашим первым народником в высшем и классическом смысле этого слова.

Но, к большому сожалению, мои соотечественники и современники не всматриваются в фигуру Ольгерда Обуховича-Бандинелли, не используют возможность научиться у него любви к справедливости, Родине, знаниям, Богу! Это только, видимо, у нас могила известного человека (а она в моем родном Слуцке) не имеет к себе широкой тропы. Почему мы не такие непреклонные, как он, ни перед властями, ни перед различными обстоятельствами, ни перед неразумной родней – всем, что может возникнуть на пути прогресса? Неужели никогда не вспомнит, не возгордиться значительная часть белорусов своим непризнанным, некоронованным и вконец обворованным гением по жизни и творчеству?! Гением – одним из зачинателей новой белорусской литературы, защитником языка своего народа, вестника и волшебника родного слова.

Предлагаем ознакомиться с PDF-версией брошюры (9,1 мб).

 

Перевод –
Владимир ХВОРОВ