Мужской костюм на Беларуси
17.11.2014
В 2007 году издательство «Беларусь» по заказу и при финансовой поддержке Министерства информации Республики Беларусь выпустило книгу В.Н. Бялявиной и Л.В. Раковой «Мужской костюм на Беларуси» («Мужчынскі касцюм на Беларусі»).
В книге впервые на основе разнообразных исторических источников (древних летописей, хроник, актовых документов XV–XVIII вв. и др.), этнографической и этнолингвистической литературы XIX–XX вв. комплексно, во всей своей многовариантности показан процесс развития мужского костюма различных социальных слоёв населения Беларуси из глубокого прошлого к современности. Богато иллюстрированное издание рассчитано на историков, этнологов, искусствоведов и широкий круг читателей, интересующихся историей и культурой белорусского народа.
УВОДЗІНЫ
Паняцце «касцюм» уключае бялізну, хатнюю і верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, абутак і аксесуары (паясы, пальчаткі, сумкі, спражкі, гузікі, ювелірныя ўпрыгажэнні і г. д.), якія ў спалучэнні ствараюць адзіны мастацка-стылявы комплекс адзення канкрэтнага гістарычнага перыяду.
Гістарычнае развіццё касцюма вызначалася прыродна-кліматычнымі ўмовамі, старажытнымі этнічнымі традыцыямі насельніцтва, узроўнем вытворчых сіл грамадства, інтэнсіўнасцю міграцыйных працэсаў і культурных сувязей з іншымі этнасамі.
Гісторыя мужчынскага касцюма на Беларусі дае магчымасць узнавіць знешняе аблічча нашых продкаў, больш глыбока зразумець іх норавы, эстэтычныя густы, быт і характар той ці іншай гістарычнай эпохі.
Феадальнае грамадства прад'яўляла канкрэтныя патрабаванні ў адносінах да мужчынскага касцюма розных сацыяльна-саслоўных слаёў насельніцтва, абумоўленыя існаваўшымі нормамі права. Статуты Вялікага княства Літоўскага і спецыяльныя законы, прынятыя ў Рэчы Паспалітай у першай палавіне XVII ст., забаранялі непрывілеяваным саслоўям выкарыстоўваць у касцюме каштоўныя ўпрыгажэнні і каштоўныя тканіны яркіх колераў. Таму на працягу стагоддзяў касцюм разам з утылітарным прызначэннем служыў сімвалам сацыяльнага становішча ў грамадстве і маёмасных адрозненняў, вызначаў заняткі мужчыны, фарміраваў стыль яго паводзін і светапогляд.
Касцюм шляхціца з абавязковай шабляй пры баку быў касцюмам ваеннага чалавека, у любы момант гатовага абараняць як Айчыну, так і свой асабісты гонар. Касцюм гараджаніна строга адпавядаў яго месцу ў гарадской саслоўнай іерархіі, а па касцюму селяніна можна было здагадацца, жыхаром якой мясцовасці Беларусі ён з'яўляецца. Раскоша і багацце касцюмаў магнатаў, вялікіх князёў Вялікага княства Літоўскага і каралёў Рэчы Паспалітай былі важным прадстаўнічым элементам, які дэманстраваў перад суседзямі сілу і моц дзяржавы.
Адзенне на працягу многіх стагоддзяў з'яўлялася той часткай матэрыяльнай культуры беларусаў, якая візуальна найбольш ярка ўвасабляла іх нацыянальную адметнасць.
Змяненне палітычных арыентацый дзяржавы, развіццё шляхоў зносін, рост міжэтнічных кантактаў, тэхналагічнае ўдасканаленне ткацтва і пашырэнне сыравіннай базы вытворчасці адзення абумоўлівалі фарміраванне новых касцюмных комплексаў і асаблівасцей крою на аснове і пры захаванні шэрагу архаічных элементаў, узнікшых у папярэднія стагоддзі.
Уласцівасць касцюма ўстойліва захоўваць старажытныя элементы і канструктыўныя рысы робіць яго каштоўнай крыніцай для больш глыбокага і дэталёвага асвятлення некаторых праблем этнакультурнай гісторыі народа, выяўлення прыкмет агульнаэтнічнай і лакальнай прыналежнасці.
Сведчанняў аб касцюме насельнікаў тэрыторыі Беларусі да X ст. вельмі мала, і яны носяць выпадковы і фрагментарны характар. Гэта ў асноўным летапісы і змешчаныя там мініяцюры, лінгвістычныя звесткі. З найбольш раннімі летапіснымі і лінгвістычнымі дадзенымі змыкаюцца археалагічныя матэрыялы. Каштоўныя звесткі аб касцюме раннесярэднявечнага насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі ўтрымліваюць працы беларускіх археолагаў П.Ф. Лысенкі, Г.В. Штыхава, Э.М. Загарульскага, В.М. Ляўко, I. А. Марзалюка і інш., гісторыкаў М.М. Улашчыка, В. I. Мялешкі і інш. Касцюму насельніцтва Беларусі X–XIII стст. прысвечана манаграфія Л.У. Дучыц (Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі X–XIII стст. (паводле археалагічных звестак). Мн., 1995). Ёю ж на падставе археалагічных знаходак разам з Г.В. Ласкавым рэканструяваны мужчынскія касцюмы гэтага перыяду.
Разам з тым адсутнасць археалагічных рэчавых матэрыялаў па ўсіх рэгіёнах Беларусі зрабіла неабходным звяртанне да выяўленчых крыніц, якія ўключаюць мініяцюры летапісаў, ілюстрацыі рэлігійных літаратурных помнікаў, мясцовы іканапіс.
Развіццё мужчынскага касцюма XVI ст. узноўлена аўтарамі на падставе пасведчанняў з рознахарактарнага кола гістарычных, пісьмовых, літаратурных і выяўленчых крыніц. Гэта перш за ўсё актавыя дакументы (матэрыялы судоў, тастаменты, апісанні маёмасці, інвентары, мытныя кнігі гарадоў), якія носяць даставерны характар і ўтрымліваюць назвы прадметаў адзення і касцюмных комплексаў розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі, ад магнатаў да сялян, назвы тканін, якія ішлі на выраб адзення розных саслоўяў. Важным матэрыялам для даследавання касцюма гэтага перыяду паслужылі таксама старажытныя гравюры, фрэскавы і станковы жывапіс, уключаючы мясцовы іканапіс, нататкі падарожнікаў, дыпламатаў.
Пры вывучэнні касцюма XVII–XVIII стст. важнейшую ролю набываюць калекцыі партрэтнага жывапісу і графікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларуси, музеяў Польшчы, Украіны.
Поруч з актавымі і іншымі гістарычнымі дакументамі пашыраецца кола і ўзрастае значэнне мемуарнай, публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, сведчанняў замежных падарожнікаў.
У некаторых выпадках для ілюстрацыі прадметаў адзення часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай аўтары вымушаны былі звяртацца да навуковых крыніц Польшчы і іншых краін Еўропы, калі дакладна вядома, што аналагічныя рэчы ўжываліся на тэрыторыі Беларусі, але не дайшлі да нашых дзён у мясцовым матэрыяле.
У XIX ст. друкуюцца першыя этнаграфічныя апісанні традыцыйнага беларускага касцюма ў працах М. Анімеле, П. Баброўскага, I. Зяленскага, А. Карэва, Б. Тура, П. Шпілеўскага.
З другой палавіны XIX ст. з'яўляецца такая даставерная крыніца для даследавання і ілюстрацыі касцюмаў розных сацыяльна-саслоўных груп насельніцтва, як фатаграфія, зафіксаваўшая бытаваўшыя ў той час тыпы адзення вышэйшага саслоўя, гараджан, а з канца стагоддзя і сялян.
У канцы XIX – пачатку XX ст. выйшлі ў свет грунтоўныя працы А.С. Дэмбавецкага, А.Г. Кіркора, М.Я. Нікіфароўскага, Е.Р. Раманава, I. А. Сербава, З.Ф. Радчанкі і інш., прысвечаныя матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў з падрабязным этнаграфічным апісаннем народнага касцюма розных рэгіёнаў Беларусі.
Вялікі ўклад у вывучэнне традыцыйнага касцюма беларусаў гэтага перыяду ўнеслі польскія даследчыкі Л. Галамбёўскі, Я. Тышкевіч, А. Кольберг, Ю. Крашэўскі, Э. Яленская, К. Машынскі, Ч. Пяткевіч. Каштоўнымі крыніцамі для даследавання касцюма розных саслоўяў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя Беларусі, паслужылі працы З. Глогера, М. Гуткоўскай-Рыхлеўскай, альбом Я. Матэйкі.
Значную дапамогу ў вывучэнні адзення прывілеяванага саслоўя на Беларусі розных гістарычных эпох аказалі працы беларускіх мастацтвазнаўцаў Н.Ф. Высоцкай, Т.А. Карповіч, В.В. Церашчатавай, В.Ф. Шматава, Г.А. Барвенавай.
Са стварэннем у канцы 1950-ых гг. Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рэспубліцы пачаліся сістэматычнае вывучэнне беларускага традыцыйнага адзення і планамерная экспедыцыйна-збіральніцкая дзейнасць, накіраваная на ўдакладненне яго агульнаславянскіх рыс і нацыянальна-спецыфічных асаблівасцей, межаў пашырэння лакальных касцюмных комплексаў.
Першай пасля стварэння інстытута этнаграфічнай работай, раздзел якой быў прысвечаны традыцыйнаму касцюму XIX – пачатку XX ст., з'явілася манаграфія Л.А. Малчанавай «Материальная культура белорусов» (Мн., 1968), а ў 1975 г. выйшла ў свет калектыўная манаграфія «Беларускае народнае адзенне», у якой Г.М. Курыловіч і Г. I. Дулеба далі характарыстыку традыцыйнаму мужчынскаму адзенню беларусаў XIX – пачатку XX ст., выявілі ў ім агульнаславянскія, нацыянальныя і рэгіянальныя рысы. Вялікую цікавасць для даследавання мужчынскага касцюма беларусаў уяўляе і альбом М.Ф. Раманюка (Мн., 1981).
Такім чынам, аснову даследавання касцюма XIX–XX стст. склалі работы беларускіх, рускіх, украінскіх этнографаў і этнолагаў, матэрыялы этнаграфічных экспедыцый 1960–1990-ых гг. супрацоўнікаў аддзела этналогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, шматгадовыя асабістыя палявыя даследаванні аўтараў.
Касцюм гарадскога насельніцтва Беларусі да цяперашняга часу не з'яўляўся аб'ектам спецыяльнага этналагічнага вывучэння. Кароткая гісторыя развіцця мужчынскага касцюма вышэйшых саслоўяў Беларусі XVI–XVIII стст. дадзена ў раздзеле кнігі Л.А. Малчанавай «Очерки материальной культуры белорусов XVI–XVIII вв.» (Мн., 1981). Да цікавіўшай нас праблемы звярталася літоўская даследчыца М. Матушакайтэ, якая з пазіцый мастацтвазнаўства разгледзела касцюм вышэйшага саслоўя Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XVI–XVIII стст. як частку літоўскай матэрыяльнай культуры. Касцюм прывілеяванага саслоўя на Беларусі больш ранняга часу і яго развіццё ў XIX – пачатку XX ст. беларускімі этнолагамі спецыяльна не даследаваліся.
У дадзенай кнізе на падставе рэчавых, ілюстрацыйных і дакументальных крыніц аўтары ўпершыню паспрабавалі прасачыць эвалюцыю мужчынскага касцюма вясковага і гарадскога насельніцтва Беларусі са старажытнасці да цяперашняга часу ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай феадальнага, капіталістычнага і сучаснага грамадства.
Аўтары выказваюць вялікую падзяку рэцэнзентам члену-карэспандэнту НАН Беларусі А. I. Лакотку, доктару гістарычных навук I. У. Чаквіну, супрацоўнікам аддзела этналогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі за саветы і заўвагі па зместу рукапісу.
За дапамогу па збору ілюстрацыйных матэрыялаў аўтары глыбока ўдзячны дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, кандыдату мастацтвазнаўства У. I. Пракапцову, доктару мастацтвазнаўства, прафесару Н.Ф. Высоцкай, доктару біялагічных навук, прафесару А.Т. Федаруку, кандыдату мастацтвазнаўства Г.А. Барвенавай, навуковым супрацоўнікам аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі і асабіста М.П. Мельнікаву, адміністрацыі і супрацоўнікам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Музея Беларускага Палесся (г. Пінск), Магілёўскага этнаграфічнага музея, Брэсцкага, Віцебскага, Магілёўскага абласных краязнаўчых музеяў, Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль», Мазырскага аб'яднанага краязнаўчага музея, Тураўскага краязнаўчага музея, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Валынскага краязнаўчага музея (г. Луцк).
За тэхнічную падрыхтоўку кнігі да друку аўтары вельмі ўдзячны мастаку-лабаранту аддзела этналогіі ІМЭФ НАН Беларусі Н.П. Малынавай, лабарантам Т.В. Бойка і Л.Ф. Тарайкоўскай.
Уводзіны, главы 1–3 і 6–8 напісаны В.М. Бялявінай, главы 4–5 – Л.В. Ракавай.
ВВЕДЕНИЕ
Понятие «костюм» включает белье, домашнюю и верхнюю одежду, головные уборы, обувь и аксессуары (пояса, перчатки, сумки, пряжки, пуговицы, ювелирные украшения и др.), которые в сочетании создают единый художественно-стилевой комплекс одежды конкретного исторического периода.
Историческое развитие костюма определялось природно-климатическими условиями, древними этническими традициями населения, уровнем производительных сил общества, интенсивностью миграционных процессов и культурных связей с другими этносами.
История мужского костюма на Беларуси позволяет воссоздать внешний облик наших предков, более глубоко понять их нравы, эстетические вкусы, быт и характер той или иной исторической эпохи.
Феодальное общество предъявляло конкретные требования в отношении мужского костюма различных социально-сословных слоёв населения, обусловленные существовавшими нормами права. Статуты Великого княжества Литовского и специальные законы, принятые в Речи Посполитой в первой половине XVII в., запрещали непривилегированным сословиям использовать в костюме драгоценные украшения и драгоценные ткани ярких цветов. Поэтому на протяжении веков костюм вместе с утилитарным назначением служил символом социального положения в обществе и имущественных различий, определял занятия мужчины, формировал стиль его поведения и мировоззрение.
Костюм шляхтича с обязательной саблей на боку был костюмом военного человека, в любой момент готового защищать как Отечество, так и свою личную честь. Костюм горожанина строго соответствовал его месту в городской сословной иерархии, а по костюму крестьянина можно было догадаться, жителем какой местности Беларуси он является. Роскошь и богатство костюмов магнатов, великих князей ВКЛ и королей Речи Посполитой были важным представительным элементом, который демонстрировал перед соседями силу и мощь государства.
Одежда на протяжении многих веков являлась той частью материальной культуры белорусов, которая визуально наиболее ярко воплощала их национальную особенность.
Изменение политических ориентаций государства, развитие путей сообщения, рост межэтнических контактов, технологическое совершенствование ткачества и расширение сырьевой базы производства одежды обусловливали формирование новых костюмных комплектов и особенностей кроя на основе и при соблюдении ряда архаичных элементов, возникших в предыдущие века.
Свойство костюма устойчиво сохранять древние элементы и конструктивные черты делает его ценным источником для более глубокого и детального освещения некоторых проблем этнокультурной истории народа, выявления признаков общеэтнической и локальной принадлежности.
Свидетельств о костюме обитателей территории Беларуси до X в. очень мало, и они носят случайный и фрагментарный характер. Это в основном летописи и находящиеся там миниатюры, лингвистические сведения. С наиболее ранними летописными и лингвистическими данными смыкаются археологические материалы. Ценные сведения о костюме раннесредневекового населения разных регионов Беларуси содержат работы белорусских археологов П.Ф. Лысенко, Г.В. Штыхова, Э.М. Загорульский, В.Н. Левко, И.А. Марзалюка и др., Историков Н.М. Улащика, В.И. Мелешко и др. Костюму населения Беларуси X–XIII вв. посвящена монография Л.В. Дучиц (Дучиц Л.В. Костюм жителей Беларуси X–XIII вв. (По археологическим данным). Мн., 1995). Ею же на основании археологических находок вместе с Г.В. Ласковым реконструированы мужские костюмы этого периода.
Вместе с тем отсутствие археологических вещественных материалов по всем регионам Беларуси сделало необходимым обращение к изобразительным источникам, включающим миниатюры летописей, иллюстрации религиозных литературных памятников, местную иконопись.
Развитие мужского костюма XVI в. воссоздана авторами на основании свидетельств из разнохарактерных кругов исторических, письменных, литературных и изобразительных источников. Это прежде всего актовые документы (материалы судов, завещания, описания имущества, инвентари, таможенные книги городов), которые носят достоверный характер и содержат названия предметов одежды и костюмных комплектов различных социальных слоёв населения Беларуси, от магнатов до крестьян, названия тканей, которые шли на изготовление одежды разных сословий. Важным материалом для исследования костюма этого периода послужили также древние гравюры, фресковая и станковая живопись, включая местную иконопись, заметки путешественников, дипломатов.
При изучении костюма XVII–XVIII вв. важнейшую роль приобретают коллекции портретной живописи и графики Национального художественного музея Республики Беларусь, Национального музея истории и культуры Беларуси, Музея древнебелорусской культуры Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени К. Крапивы НАН Беларуси, музеев Польши, Украины.
Рядом с актовым и другими историческими документами ширится круг и возрастает значение мемуарной, публицистической и художественной литературы, свидетельств иностранных путешественников.
В некоторых случаях для иллюстрации предметов одежды времён Великого княжества Литовского и Речи Посполитой авторы вынуждены были обращаться к научным источникам Польши и других стран Европы, если точно известно, что аналогичные вещи применялись на территории Беларуси, но не дошли до наших дней в местном материале.
В XIX в. печатаются первые этнографические описания традиционного белорусского костюма в работах М. Анимеле, П. Бобровского, И. Зеленский, А. Карева, Б. Тура, П. Шпилевского.
Со второй половины XIX в. появляется такой достоверный источник для исследования и иллюстрации костюмов различных социально-сословных групп населения, как фотография, зафиксировав сложившиеся в то время типы одежды высшего сословия, горожан, а с конца века и крестьян.
В конце XIX – начале XX в. вышли в свет обстоятельные работы А.С. Дембовецкого, А.Г. Киркора, М.Я. Никифоровский, Е.Р. Романова, И.А. Сербова, З.Ф. Радченко и др., посвящённые материальной и духовной культуре белорусов с подробным этнографическим описанием народного костюма различных регионов Беларуси.
Большой вклад в изучение традиционного костюма белорусов этого периода внесли польские исследователи Л. Галамбёвский, Е. Тышкевич, А. Кольберг, Ю. Крашевский, Э. Еленская, К. Мошинский, Ч. Петкевич. Ценными источниками для исследования костюма разных сословий Великого княжества Литовского и Речи Посполитой, в состав которых входила территория Беларуси, послужили работы С. Глогера, М. Гутковской-Рыхлевской, альбом Я. Матейко.
Значительную помощь в изучении одежды привилегированного сословия на Беларуси разных исторических эпох оказали работы белорусских искусствоведов Н.Ф. Высоцкой, Т.А. Карпович, В.В. Церощатовой, В.Ф. Шматова, Г.А. Барвенова.
С созданием в конце 1950-х гг. Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени К. Крапивы Национальной академии наук Беларуси в республике начались систематическое изучение белорусской традиционной одежды и планомерная экспедиционно-собирательская деятельность, направленная на уточнение его общеславянского черт и национально-специфических особенностей, границ расширения локальных костюмных комплектов.
Первой после создания института этнографической работой, глава которой была посвящена традиционному костюму XIX – начала XX в., явилась монография Л.А. Молчановой «Материальная культура Белорусов» (Мн., 1968), а в 1975 г. вышла в свет коллективная монография «Белорусская народная одежда», в которой Г.М. Курилович и Г.И. Дулеба дали характеристику традиционному мужскому одеянию белорусов XIX – начале XX в., обнаружили в нем общеславянские, национальные и региональные черты. Большой интерес для исследования мужского костюма белорусов представляет и альбом М.Ф. Романюка (Мн., 1981).
Таким образом, основу исследования костюма XIX–XX вв. составили работы белорусских, русских, украинских этнографов и этнологов, материалы этнографических экспедиций 1960–1990-ых гг. сотрудников отдела этнологии Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени К. Крапивы НАН Беларуси, многолетние личные полевые исследования авторов.
Костюм городского населения Беларуси до настоящего времени не являлся объектом специального этнологические изучения. Краткая история развития мужского костюма высших сословий Беларуси XVI–XVIII вв. дана в разделе книги Л.А. Молчановой «Очерки материальной культуры Белорусов XVI–XVIII вв.» (Мн., 1981). К интересовавшей нас проблеме обращалась литовская исследовательница М. Матушакайте, которая с позиций искусствоведения рассмотрела костюм высшего сословия Великого княжества Литовского и Речи Посполитой XVI–XVIII вв. как часть литовской материальной культуры. Костюм привилегированного сословия в Беларуси более раннего времени и его развитие в XIX – начале XX в. белорусскими этнологами специально не исследовались.
В данной книге на основании вещевых, иллюстративных и документальных источников авторы впервые попытались проследить эволюцию мужского костюма сельского и городского населения Беларуси с древности до настоящего времени во взаимосвязи с социальной структурой феодального, капиталистического и современного общества.
Авторы выражают благодарность рецензентам члену-корреспонденту НАН Беларуси А.И. Лакотко, доктору исторических наук И.В. Чаквину, сотрудникам отдела этнологии Института искусствоведения, этнографии и фольклора НАН Беларуси за советы и замечания по содержанию рукописи.
За помощь по сбору иллюстративных материалов авторы глубоко признательны директору Национального художественного музея Беларуси, кандидату искусствоведения В.И. Прокопцову, доктору искусствоведения, профессору Н.Ф. Высоцкой, доктору биологических наук, профессору А.Т. Федоруку, кандидату искусствоведения Г.А. Барвеновой, научным сотрудником отдела древнебелорусской культуры ИМЭФ НАН Беларуси и лично М.П. Мельникову, администрации и сотрудникам Национального музея истории и культуры Беларуси, Гродненского государственного историко-археологического музея, Музея Белорусского Полесья (г. Пинск), Могилёвского этнографического музея, Брестского, Витебского, Могилёвского областных краеведческих музеев, Государственного историко-культурного учреждения «Гомельский дворцово-парковый ансамбль», Мозырского объединённого краеведческого музея, Туровского краеведческого музея, Государственного музея истории белорусского литературы, Волынского краеведческого музея (г. Луцк).
За техническую подготовку книги к печати авторы очень благодарен художнику-лаборанту отдела этнологии ИМЭФ НАН Беларуси Н.П. Малыновой, лаборантам Т.В. Бойко и Л.Ф. Тарайковской.
Введение, главы 1–3 и 6–8 написаны В.Н. Бялявиной, главы 4–5 – Л.В. Раковой.
Скачать PDF-версию книги «Мужчынскі касцюм на Беларусі» (11,2 Мб)
Перевод –
Владимир ХВОРОВ