Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік

18.09.2014

Извлечение из книги «Архитектура Беларуси. Энциклопедический справочник»

СЛУЦК, горад, цэнтр раёну, на р. Случ. За 102 км ад Менску. Упершыню ўзгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1116 г. (летапісны Случеск, Случск). Уваходзіў у склад Тураўскага княства (да 1190 г.). З 1160 г. цэнтр удзельнага княства. З 1320–30-х гадоў у Вялікім княстве Літоўскім. З 1395 г. цэнтр удзельнага княства, якое належала стрыечнаму брату Вітаўта Уладзіміру Альгердавічу і яго нашчадкам кнзям Алелькавічам (да 1612 г.). Старажытнае гарадзішча знаходзіцца пры ўпадзенні р. Бычок у Случ. У пачатку XVI ст. тут пабудаваны Верхні і Ніжні замкі (глядзі артыкул «Слуцак. Замкі»). У 1441 г. атрымаў магдэбургскае права (пацверджана ў 1652–53 гг. і 1700 г.), адначасова і герб «Пагоня» – коннік са шчытом і мячом. З 1507 г. у Наваградскім павеце Наваградскага ваяводства. У 1579 г. падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Выспу.

Стары горад – найбольш старажытная частка гораду з замкамі на правым беразе Случы, вакол якой быў вал. Спачатку горад развіваўся ва ўсходнім напрамку. Паміж пасадам і замкам знаходзілася гандлёвая плошча, у 1419 г. тут пабудаваны фарны касцёл. У канцы XV ст. Слуцак пачаў расці ў заходнім напрамку, расшыраўся і на поўнач, фармаваўся як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай.

Новы горад – левабярэжжа, паўднёвая частка гораду, забудоўвалася пазней, у XVI ст. тут склалася прастакутная сетка вуліц з адносна буйнымі кварталамі, забудаванымі драўлянымі дамамі. Абедзве часткі гораду злучаліся паміж сабой мостам, на якім размяшчаліся млыны.

Выспа – прадместе, знаходзіася за гарадскімі ўмацаваннямі, на паўночным усходзе ад гораду. Уніз па цячэнні Случы, на яе правым беразе было прадмесце Трайчаны – пасяленне вакол Траецкага (Трайчанскага) манастыра, у які ўваходзілі две царквы (драўляная Благавешчання і мураваная Траецкая), келлі, жылыя дамы, сад, сажалка (глядзі артыкул «Слуцак. Манастыр Святой Тройцы (Трайчанскі)»).

У 1592 г. усе часткі гораду і княства аб"яднаныя і перайшлі да апошняй князёўны з роду Алелькавічаў – Соф"і Юр"еўны, а праз яе – да Радзівілаў, якія валодалі горадам у 1612–95 гг. і ў 1744–1832 гг. Пры Радзівілах пабудаваныя новыя абарончыя ўмацаванні, цытадэль, распрацаваны рэгулярны план Новага гораду. У 1695–1744 гг. належаў прынцэсам Нейбургскім, у 1832–46 гг. – князю Л.П. Вітгенштэйну, у якога быў набыты дзяржаўнай казной. У 1593 г. налічвалася каля 7 тыс. жыхароў і каля 1100 двароў. У 1630–40-я гады ператвораны ў горад-фартэцыю, умацаваны землянымі валамі і ровам, бастыёнамі і равелінамі. Уваходы ў горад меліся праз Віленскую, Капыльскую і Астроўскую мураваныя брамы з пад"ёмнымі мастамі, а таксама драўляную Навамейскую браму. Замкнуты авальны (1200х1000 м) Слуцак меў восем бастыёнаў і тры равеліны ў паўночнай частцы і пяць бастыёнаў і равелін у паўднёвай. На ўсходняй мяжы гораду знаходзілася квадратная ў плане з чатырма бастыёнамі па кутах цытадэль, абкружаная валам і ровам, злучалася з гарадской фартэцыяй. У 1650 г. было 930 «дымоў», у 1667 г. – 1086. У 2-й палове XVII ст. – адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі з насельніцтвам 8,5–9 тыс. жыхароў (1683 г.). У канцы XVII–XVIII стст. пабудаваныя ратуша, касцёлы і калегіюм езуітаў. У канцы XVIII ст. горад заняпаў. З 1791 г. княства як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ліквідаваная, Слуцак – цэнтр Случарэцкага павету Наваградскага ваяводства. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павету Менскай губерніі. У 1840-я гады ў сувязі з будаўніцтвам шашы парушаная гістарычная планіроўка гораду. Слуцак стаў развівацца на захад і ўсход, уздоўж шашы ўзводзіліся асноўныя мураваныя будынкі – паштовая станцыя, будынак дваранскага сходу і інш. У сярэдзіне XIX ст. ў горадзе існавалі восем праваслаўных цэркваў, у т.л. Міхайлаўская царква, Траецкая царква, Вазнясенская (пабудаваная ў 1782 г.), саборная Успенская Мікалаеўская (пабудавана ў 1819 г. на месцы былой замкавай, узведзенай у 1409 г.), касцёл і кляштар бернардынаў, две каталіцкія капліцы, две кальвінісцкія царквы (у 1617 г. пабудаваная драўляная ў Новым горадзе Янушам Радзівілам, у 1852 г. на яе месцы мураваная, не захавалася), две сінагогі. Раней існавалі манастыры Ільінскі мужчынскі (потым жаночы) і Праабражэнскі мужчынскі. У канцы XVIII ст. пабудаваны мураваны касцёл (не захаваўся). У 1897 г. налічвалася 14,3 тыс. жыхароў; праводзіліся чатыры кірмашы на год. З 1924 г. – цэнтр раёну, у 1924–27 гг. і 1935–38 гг. – акругі. З 27.9.1938 г. горад абласнога падпарадкавання ў Менскай вобл. У 1939 г. – 21,9 тыс. жыхароў. У 1944–54 гг. раённы цэнтр Бабруйскай вобл. План забудовы распрацаваны ў 1823 г., паводле якога горад фармаваўся з дзвюх частак, падзеленых ракой – яго кампазіцыйнай воссю. План прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых мураваных дамоў, зліццё цэнтру з ускраінамі.

Слуцк. Застройка ул. Ленина и 14 Партизан. Слуцк. Забудова вул. Леніна і 14 Партызан.У савецкі час Слуцак забудоўваўся паводле генпланаў 1940 г., 1947 г. (дойлід Г. Парсаданаў), 1962 г. (дойліды В. Сушчыц, Н. Вайбовіч, А. Сідзельнікаў; усе інстытут «Белдзяржпраект», карэкціроўка апошняга ў 1971 г. у Менскай філіі ЦНДІПгорадабудаўнідтва, дойліды Р. Шэліхава, Т. Купрэева), 1977 г. (БелНДІПгорадабудаўніцтва, дойліды М. Мызнікаў, Шэліхава, Купрэева) і праекту дэталёвай планіроўкі 1978 г. (інстытут «Менскграмадзянпраект», дойлід П. Алфімава, А. Кракалёва). Асноўная забудова вялася ўздоўж вуліц-дарог, якія з"яўляюцца ўездамі ў горад з боку Менску і Бабруйску, што вызначыла яго працягласць з захаду на ўсход (каля 11 км). Асноўныя вуліцы (Леніна, К. Лібкнехта, Валадарскага, Урыцкага, 14 Партызан) – участкі знешніх аўтадарог. Планіровачная структура – радыяльна-кальцавая ў цэнтральнай частцы гораду, да яе прылягаюць раёны з прастакутнай сеткай вуліц. Галоўная кампазіцыйная вось – вул. Леніна – забудаваная пераважна пяціпавярховымі дамамі. На скрыжаванні вуліц Леніна, Валадарскага і Урыцкага знаходзіцца цэнтральная плошча – адміністацыйна-грамадскі і культурны цэнтр; тут узведзеныя 3–4-павярховыя жылыя дамы з крамамі на першых паверхах. У 1960-я гады ў пачалося 4–5-павярховае жыллёвае будаўніцтва (вуліцы Леніна, Сацыялістычная, Гагарына, К. Лібкнехта), з 1970-х гадоў узводзяцца мікрараёны з 5–9-павярховымі жылымі дамамі (па вуліцах Урыцкага – Жукава, Валадарскага – Чайкоўскага, Камсамольскай, паміж вуліцамі Леніна і 14 Партызан). На ўскраінах пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Вытворчая зона размешчаная ў паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй частках гораду. Зона адпачынку – берагі р. Случ, гарадскі парк культуры і адпачынку.

А.П. Грыцкевіч, В.Р. Кукуня, С.Ф. Самбук

СЛУЦК, город, центр района, на р. Случь. В 102 км от Минска. Впервые упоминается в «Повести временных лет» под 1116 г. (летописный Случеск, Случск). Входил в состав Туровского княжества (до 1190 г.). С 1160 г. центр удельного княжества. С 1320–30-х годов в Великом княжестве Литовском. С 1395 г. центр удельного княжества, которое принадлежало двоюродному брату Витовта Владимиру Ольгердовичу и его потомкам князьям Олельковичем (до 1612 г.). Древнее городище находится при впадении р. Бычок в Случь. В начале XVI в. здесь построены Верхний и Нижний замки. В 1441 г. получил магдебургское право (подтверждено в 1652–53 гг., 1700 г.), одновременно и герб «Погоня» – всадник со щитом и мечом. С 1507 г. в Новогрудском повете Новогрудского воеводства. В 1579 г. разделён между тремя братьями Олельковичами на Старый город, Новый город и Остров.

Старый город – наиболее древняя часть города с замками на правом берегу Случи, вокруг которой был вал. Сначала город развивался в восточном направлении. Между посадом и замком находилась торговая площадь, в 1419 г. здесь построен фарный костёл. В конце XV в. Слуцк начал расти в западном направлении, расширялся и на север, формировался как город с радиально-кольцевой планировкой.

Новый город – левобережье, южная часть города, застраивалась позже, в XVI в. здесь сложилась прямоугольная сеть улиц с относительно крупными кварталами, застроенными деревянными домами. Обе части города соединялись между собой мостом, на котором располагались мельницы.

Остров – предместье, находилось за городскими укреплениями, на северо-востоке от города. Вниз по течению Случи, на её правом берегу было предместье Тройчаны – поселение вокруг Троицкого (Свято-Троицкого) монастыря, в который входили две церкви (деревянная Благовещения и каменная Троицкая), кельи, жилые дома, сад, пруд.

В 1592 г. все части города и княжества объединены и перешли к последней княжне из рода Олельковичей – Софье Юрьевне, а через неё – к Радзивиллам, владевшим городом в 1612–95 гг. и в 1744–1832 гг. При Радзивиллах построены новые оборонительные укрепления, цитадель, разработан регулярный план Нового города. В 1695–1744 гг. принадлежал принцессам Нейбургским, в 1832–46 гг. – Князю Л.П. Витгенштейну, у которого был куплен государственной казной. В 1593 г. насчитывалось около 7 тыс. жителей и около 1100 дворов. В 1630–40-е годы превращён в город-крепость, укреплённый земляными валами и рвом, бастионами и равелинами. Входы в город имелись через Виленские, Копыльские и Островские каменные ворота с подъёмными мостами, а также деревянные Новомейские ворота. Замкнутый овальный (1200х1000 м) Слуцк имел восемь бастионов и три равелина в северной части и пять бастионов и равелинов в южной. На восточной границе города находилась квадратная в плане с четырьмя бастионами по углам цитадель, окружённая валом и рвом, соединялась с городской крепостью. В 1650 г. было 930 «дымов», в 1667 г. – 1086. Во 2-й половине XVII в. – один из крупнейших городов Беларуси с населением 8,5–9 тыс. жителей (1683 г.). В конце XVII–XVIII вв. построены ратуша, костёлы и коллегиум иезуитов. В конце XVIII в. город пришёл в упадок. С 1791 г. княжество как административно-территориальная единица ликвидирована, Слуцк – центр Случерецкого повета Новогрудского воеводства. С 1793 г. в составе Российской империи, центр уезда Минской губернии. В 1840-е годы в связи со строительством шоссе нарушена историческая планировка города. Слуцк стал развиваться на запад и восток, вдоль шоссе возводились основные каменные здания – почтовая станция, здание дворянского собрания и др. В середине XIX в. в городе существовали восемь православных церквей, в т. ч. Михайловская церковь, Троицкая церковь, Вознесенская (построена в 1782 г.), соборная Успенская Николаевская (построена в 1819 г. на месте бывшей замковой, возведённой в 1409 г.), костёл и монастырь бернардинцев, две католические часовни, две кальвинистские церкви (в 1617 г. построена деревянная в Новом городе Янушем Радзивиллом, в 1852 г. на её месте каменная, не сохранилась), две синагоги. Ранее существовали монастыри Ильинский мужской (потом женский) и Преображенский мужской. В конце XVIII в. построен каменный костёл (не сохранился). В 1897 г. насчитывалось 14,3 тыс. жителей; проводились четыре ярмарки в год. С 1924 г. – центр района, в 1924–27 гг. и 1935–38 гг. – округа. С 27.9.1938 г. город областного подчинения в Минской обл. В 1939 г. – 21,9 тыс. жителей. В 1944–54 гг. районный центр Бобруйской обл. План застройки разработан в 1823 г., согласно которому город формировался из двух частей, разделённых рекой – его композиционной осью. План предусматривал упорядочение уличной сети, строительство новых каменных домов, слияние центра с окраинами.

Слуцк. Застройка ул. Ленина. Слуцк. Забудова вул. ЛенінаВ советское время Слуцк застраивался по генпланам 1940 г., 1947 г. (зодчий Г. Парсаданов), 1962 г. (зодчие В. Сущиц, Н. Вайбович, А. Сидельников; все институт «Белгоспроект», корректировка последнего в 1971 г. в Минского филиала ЦНИИП градостроительства, зодчие Р. Шелихова, Т. Купреева), 1977 г. (БелНИИП градостроительства, зодчие М. Мызников, Шелихова, Купреева) и проекта детальной планировки 1978 г. (институт «Минскгражданпроект», зодчий П. Алфимова, А. Краколёва). Основная застройка велась вдоль улиц-дорог, которые являются въездами в город со стороны Минска и Бобруйска, что определило его вытянутость с запада на восток (около 11 км). Основные улицы (Ленина, К. Либкнехта, Володарского, Урицкого, 14 Партизан) – участки внешних автодорог. Планировочная структура – радиально-кольцевая в центральной части города, прилегающие районы с прямоугольной сеткой улиц. Главная композиционная ось – ул. Ленина – застроенная преимущественно пятиэтажными домами. На пересечении улиц Ленина, Володарского и Урицкого находится центральная площадь – административно-общественный и культурный центр; здесь возведённые 3–4-этажные жилые дома с магазинами на первых этажах. В 1960-е годы в Слуцке началось 4–5-этажное жилищное строительство (улицы Ленина, Социалистическая, Гагарина, К. Либкнехта), с 1970-х годов возводятся микрорайоны с 5–9-этажными жилыми домами (по улицам Урицкого – Жукова, Володарского – Чайковского, Комсомольской, между улицами Ленина и 14 Партизан). На окраинах преобладает деревянная застройка усадебного типа. Производственная зона расположена в северо-восточной и северо-западной частях города. Зона отдыха – берега р. Случь, городской парк культуры и отдыха.


СЛУЦКАГА ДВАРАНСКАГА СХОДУ БУДЫНАКСЛУЦКАГА ДВАРАНСКАГА СХОДУ БУДЫНАК, помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы ў цэнтры гораду (вул. Леніна, 171). Аднапавярховы прастакутны ў плане будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым дахам. Дойлідска-пластычным акцэнтам будынку з"яўляецца чатырохкалонны порцік, якім вылучаны галоўны ўваход. Папарна ўстаноўленыя калоны падтрымліваюць драўляны трохкутны франтон і антаблемент. Галоўны фасад у бакавых частках раскрапаваны руставанымі лапаткамі; вялікія прастакутныя вокны ў простых ліштвах. Пад домам знаходзяцца скляпеністыя сутарэнні. Планіроўка будынку змененая, прыстасаваны пад музейную экспазіцыю.

З 1952 г. у будынку размешчаны краязнаўчы музей. Помнік рэспубліканскага значэння.

А.М. Кулагін

ЗДАНИЕ СЛУЦКОГО ДВОРЯНСКОГО СОБРАНИЯ. Фото И.ТитковскогоЗДАНИЕ СЛУЦКОГО ДВОРЯНСКОГО СОБРАНИЯ, памятник зодчества классицизма. Построен в XIX в. из кирпича в центре города (ул. Ленина, 171). Одноэтажное прямоугольное в плане здание на высоком цоколе, накрыто вальмовой крышей. Архитектурно-пластическим акцентом здания является четырёхколонный портик, которым выделен главный вход. Попарно установленные колонны поддерживают деревянный треугольный фронтон и антаблемент. Главный фасад в боковых частях раскрепован рустованными лопатками; большие прямоугольные окна в простых плинтусах. Под домом находятся сводчатые подвалы. Планировка здания изменена, приспособлена под музейную экспозицию.

С 1952 г. в здании расположен краеведческий музей. Памятник республиканского значения.


СЛУЦКАГА ДУХОЎНАГА ВУЧЫЛІШЧА БУДЫНАКСЛУЦКАГА ДУХОЎНАГА ВУЧЫЛІШЧА БУДЫНАК, помнік дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1767 г. з цэглы ў цэнтры гораду (вул. К. Лібкнехта, 45). Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з бакавымі рызалітамі, завершанымі трохкутымі франтонамі, накрыты двухсхільным дахам. Над цэнтральнай часткай галоўнага фасаду, упрыгожанага плоскімі пілястрамі, ступеньчаты атык. Сцены падзеленыя міжпаверхавым прафіляваным поясам і раўнамерна прарэзаныя лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі простымі ліштвамі (на першым паверсе), кранштэйнамі і тонкімі сандрыкамі (на другім паверсе). Планіроўка калідорная; у цэнтральнай частцы і ў бакавых крылах – двухмаршавыя лесвіцы.

Цяпер у будынку размешчанае медвучылішча.

А.А. Міцянін

ЗДАНИЕ СЛУЦКОГО ДУХОВНОГО УЧИЛИЩА. Фото В.ХвороваЗДАНИЕ СЛУЦКОГО ДУХОВНОГО УЧИЛИЩА, памятник зодчества позднего классицизма. Построен в 1767 г. из кирпича в центре города (ул. К. Либкнехта, 45). Двухэтажное П-образное в плане здание с боковыми ризалитами, завершёнными треугольными фронтонами, накрыт двускатной крышей. Над центральной частью главного фасада, украшенного плоскими пилястрами, ступенчатый аттик. Стены разделены межэтажным профилированным поясом и равномерно прорезаны лучковыми оконными проёмами, декорированы простыми наличниками (на первом этаже), кронштейнами и тонкими сандриками (на втором этаже). Планировка коридорная; в центральной части и в боковых крыльях – двухмаршевые лестницы.

Сейчас в здании расположено медучилище.


СЛУЦКАЙ МУЖЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ БУДЫНАКСЛУЦКАЙ МУЖЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ БУДЫНАК, помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваны ў 1829–38 гг. з цэглы (вул. Камсамольская, 7) паводле праекту дойліда К. Падчашынскага. Двухпавярховы прастакутны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Па перыметры яго праходзяць прафіляваны карніз з сухарыкамі і міжпаверхавы паясок. У цэнтры галоўнага фасаду ўваход вылучаны імпастам і вузкімі аконнымі праёмамі па баках, якія абрамлены пілястрамі, у тарцовых сценах былі дадатковыя ўваходы. На другім паверсе над уваходам – вузкія строеныя прастакутныя вокны, дэкарыраваныя пілястрамі і аб"яднаныя шырокім сандрыкам у выглядзе трохкутнага франтону. Вокны прастакутныя, без абрамленняў. Планіроўка калідорная; у цэнтры – трохмаршавая лесвіца. На першым паверсе знаходзіліся вучэбныя класы, на другім – актавая зала, бібліятэка і вялікі вестыбюль, аддзелены ад калідору дзвюма парамі калон; столь у цэнтральнай частцы калідору расчлянёна ўзбуйненымі кесонамі. На тэрыторыі гімназіі знаходзіліся драўляныя дамы настаўнікаў, фруктовы сад.

У будынку цяпер размешчаная сярэдняя школа № 1.

А.А. Міцянін, В.Р. Кукуня

ЗДАНИЕ СЛУЦКОЙ МУЖСКОЙ ГИМНАЗИИ. Фото В.ХвороваЗДАНИЕ СЛУЦКОЙ МУЖСКОЙ ГИМНАЗИИ. СхемаЗДАНИЕ СЛУЦКОЙ МУЖСКОЙ ГИМНАЗИИ, памятник зодчества классицизма. Построен в 1829–38 гг. из кирпича (ул. Комсомольская, 7) по проекту зодчего К. Подчашинского. Двухэтажное прямоугольное в плане здание, накрыто вальмовой крышей. По периметру его проходят профилированный карниз с сухариками и межэтажный поясок. В центре главного фасада вход выделен импостом и узкими оконными проёмами по бокам, которые обрамлены пилястрами, в торцовых стенах были дополнительные входы. На втором этаже над входом – узкие строенные прямоугольные окна, декорированные пилястрами и объединённые широким сандриком в виде треугольного фронтона. Окна прямоугольные, без обрамлений. Планировка коридорная; в центре – трёхмаршевая лестница. На первом этаже находились учебные классы, на втором – актовый зал, библиотека и большой вестибюль, отделённый от коридора двумя парами колонн; потолок в центральной части коридора расчленён укрупнёнными кессонами. На территории гимназии находились деревянные дома учителей, фруктовый сад.

В здании сейчас расположена гимназия № 1.


СЛУЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВАСЛУЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства XVIII–XIX стаст. Пабудаваная ў г. Слуцаку ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму. Напачатку існавала як Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе, у канцы XVIII ст. перанесеная ў прадмесце Выспа і пабудаваная на месцы разабранай у 1795 г. Міхайлаўскай царквы. Спачатку была двухзрубная, складалася з асноўнага аб"ёму і алтарнай апсіды, у канцы XIX ст. з захаду ад асноўнага аб"ёму прыбудаваная вежа-званіца. Царква яруснай кампазіцыі, складаецца з прастакутнага ў плане трохсветлавога асноўнага аб"ёму, алтарнай апсіды і званіцы. Асноўны аб"ём і апсіда апяразаныя па перыметры дзвюма глухімі прастакутнымі ў плане галерэямі. Асноўны аб"ём завершаны васьмерыком на чацверыку на заломах і ветразях, над апсідай чацверыковы верх. Над вярхамі складанай формы купалы, над якімі ўзвышаюцца цыбулепадобныя купалкі на глухіх васьмерыках. Трох"ярусная вежа-званіца (два ніжнія ярусы чацверыковыя, верхні – чацвярык са зрэзанымі кутамі) завершаная шлемападобным купалам і шпілем на нізкім чацверыку са зрэзанымі кутамі. Царква звонку гарызантальна ашаляваная, вокны арачныя, прастакутныя і круглыя (у званіцы). Ярусы падзеленыя прычолкамі, ніжні ярус званіцы на трох фасадах завяршаюць трохкутныя франтоны, куты аздобленыя лапаткамі. Асноўны аб"ём раскрыты ў галерэю трыма шырокімі праёмамі і аддзелены ад апсіды разным іканастасам.

Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Ю.А. Якімовіч

СЛУЦКАЯ МИХАЙЛОВСКАЯ ЦЕРКОВЬ. Фото В.ХвороваСЛУЦКАЯ МИХАЙЛОВСКАЯ ЦЕРКОВЬ. СхемаСЛУЦКАЯ МИХАЙЛОВСКАЯ ЦЕРКОВЬ, памятник деревянного зодчества XVIII–XIX вв. Построена в г. Слуцке в традициях народного зодчества с элементами стилей барокко и позднего классицизма. Вначале существовала как Константиновская церковь в Старом городе, в конце XVIII в. перенесена в предместье Остров и построена на месте разобранной в 1795 г. Михайловской церкви. Сначала была двухсрубная, состояла из основного объёма и алтарной апсиды, в конце XIX в. с запада от основного объёма пристроена башня-колокольня. Церковь ярусной композиции, состоит из прямоугольного в плане трёхсветового основного объёма, алтарной апсиды и колокольни. Основной объём и апсида подпоясаны по периметру двумя глухими прямоугольными в плане галереями. Основной объем завершён восьмериком на четверике на изломах и парусах, над апсидой четвериковый верх. Над верхами сложной формы купола, над которыми возвышаются луковице подобные купалка на глухих восьмериках. Трёхъярусная башня-колокольня (два нижних яруса четвериковые, верхний – четверик со срезанными углами) завершена шлемовидным куполом и шпилем на низком четверике со срезанными углами. Церковь снаружи горизонтально обшита, окна арочные, прямоугольные и круглые (в колокольне). Ярусы разделены причёлками, нижний ярус колокольни на трёх фасадах завершают треугольные фронтоны, углы отделаны лопатками. Основной объем раскрыт в галерею тремя широкими проёмами и отделён от апсиды резным иконостасом.

Церковь действует. Памятник республиканского значения.


СЛУЦКАЯ ПАШТОВАЯ СТАНЦЫЯ, помнік дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваная ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы і дрэва паводле «ўзорнага» праекту 1846 г. Складаецца з чатырох аднапавярховых будынкаў (станцыйны дом, два флігелі, стайня), якія ўтвараюць сіметрычную кампазіцыю з замкнёным унутраным дваром. Цэнтральны будынак – станцыйны дом, прастакутны ў плане, арыентаваны галоўным падоўжаным фасадам да вуліцы (сучасная вул. Леніна). Цэнтральны уваход (цяпер закладзены) з ганкам аформлены пілястрамі. Па баках дому тарцом да вуліцы сіметрычна пастаўленыя два флігелі, злучаныя з домам мураванымі сценкамі з уязнымі брамамі. За флігелямі на адной планіровачнай восі з станцыйным домам размешчаны П-падобны будынак стайні. Усе будынкі пад вальмавымі дахамі. Фасады атынкаваныя, апрацаваныя пілястрамі, завершаныя развітымі драўлянымі карнізамі. Аконныя праёмы станцыйнага дому лучковыя, у астатніх будынках – прастакутныя. Інтэр"еры змененыя. У некаторых захаваліся люстраныя скляпенні.

Цяпер будынкі прыстасаваны пад жыллё, у былым станцыйным доме знаходзіцца дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне. Станцыя – помнік рэспубліканскага значэння.

Т.В. Габрусь

СЛУЦКАЯ ПОЧТОВАЯ СТАНЦИЯ, памятник зодчества позднего классицизма. Построена в середине XIX в. из кирпича и дерева согласно «образцовому» проекту 1846 г. Состоит из четырёх одноэтажных зданий (станционный дом, два флигеля, конюшня), которые образуют симметричную композицию с замкнутым внутренним двором. Центральное здание – станционный дом, прямоугольный в плане, ориентированный главным удлинённым фасадом к улице (современная ул. Ленина). Центральный вход с крыльцом оформлен пилястрами. По бокам дома торцом к улице симметрично поставленные два флигеля, соединённые с домом каменными стенками с въездными воротами. За флигелями на одной планировочной оси со станционным домом расположено П-образное здание конюшни. Все здания под вальмовыми крышами. Фасады оштукатурены, обделаны пилястрами, завершены развитыми деревянными карнизами. Оконные проёмы станционного дома лучковые, в остальных зданиях – прямоугольные. Интерьеры изменены. В некоторых сохранились зеркальные своды.

Теперь здания приспособлены под жилье, в бывшем станционном доме находится дорожно-эксплуатационное управление. Станция – памятник республиканского значения.


СЛУЦКI КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЫНЦАЎ, помнік дойлідства позняга барока. Пабудаваны ў Слуцаку ў 1793 г. з цэглы на месцы былых драўляных будынкаў (пастаўлены ў 1671 г., рэканструяваны ў 1734 г.).

Касцёл – аднанефавы прастакутны ў плане бязвежавы храм, накрыты двухсхільным дахам (не захаваўся). Галоўны фасад сіметрычны па кампазіцыі, завершаны фігурным франтонам з валютамі, сцены раскрапаваныя пілястрамі, якія чаргаваліся з лучковымі аконнымі праёмамі.

Да касцёлу прыбудаваны аднапавярховы П-падобны ў плане кляштар, накрыты вальмавым дахам. Сутарэнні перакрытыя цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі. Куты кляштару апрацаваныя лапаткамі. Сцены прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі (без абрамлення). Планіроўка калідорная.

Цяпер у будынку размешчаная маслабаза.

В.Р. Кукуня

СЛУЦКИЙ КОСТЁЛ И МОНАСТЫРЬ БЕРНАРДИНЦЕВ, памятник зодчества позднего барокко. Построен в г. Слуцке в 1793 г. из кирпича на месте бывших деревянных строений (поставлен в 1671 году, реконструирован в 1734 г.).

Костёл – однонефный прямоугольный в плане безбашенный храм, накрытый двухскатной крышей (не сохранился). Главный фасад симметричный по композиции, завершён фигурным фронтоном с валютами, стены раскрепованы пилястрами, которые чередовались с лучковыми оконными проёмами.

К храму пристроен одноэтажный П-образный в плане монастырь, накрытый вальмовой крышей. Подвалы перекрыты цилиндрическими и крестовыми сводами. Углы монастыря обработаны лопатками. Стены прорезаны прямоугольными оконными проёмами (без обрамления). Планировка коридорная.

Сейчас в здании расположена маслобаза.


Слуцкий Троицкий монастырь. Общий вид на церковь. С рисунка Н.Орды, 19 век. Слуцкі Траецкі манастыр. Агульны выгляд на царкву. З малюнка Н.Орды, 19 стагоддзеСЛУЦКI ТРОІЦКІ МАНАСТЫР. Існаваў у XVII – пачатку XX ст. ў прадмесці Трайчаны, вядомы таксама пад назвай Трайчанскі. Час узнікнення невядомы, упершыню ўзгадваецца ў 1445 г. Мужчынскі манастыр меў две царквы – драўляную Благавешчання і мураваную Траецкую, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Траецкая царква пабудаваная ў 1655–60 гг. у стылі барока, у сярэдзіне XVIII ст. разбураная, у 1786–89 гг. адбудаваная. Крыжова-купальны мураваны храм з двума бабінцамі і склепам, дзвюхвежавы, накрыты бляхай. Тарцовыя сцены крылаў трансепту завершаныя фігурнымі франтонамі. Царква дзвюхвежавая: на адной вежы быў гадзіннік з боем, на другой – званіца. Над сяродкрыжжам узвышаўся аб"ём з вялікім купалам на чацверыку, над ім – бельведэр, увянчаны маленькім купалам на светлавым барабане. На тэрыторыі манастыра ўваходзілі праз браму (тут была невялікая царква Святога Мікалая). Комплекс таксама ўключаў жылыя памяшканні – дом архімандрыта, дом для гасцей, трапезную, мураваны «скарбец» са склепам, дзе знаходзілася піўніца. Гаспадарчыя пабудовы: адрына, стайні, хлявы, лазня, бровар, дамы для работнікаў; была таксама сажалка, калодзеж з компасам (на драўляных слупах), фруктовы сад, кветнікі. У 1792–1840 гг. пры манастыры існавала духоўная семінарыя.

Разбураны ў II Сусветную вайну.

В.Р. Кукуня

Слуцкий Троицкий монастырь. Общий вид на церковь. С рисунка Н.Орды, 19 век. Слуцкі Траецкі манастыр. Агульны выгляд на царкву. З малюнка Н.Орды, 19 стагоддзеСЛУЦКИЙ ТРОИЦКИЙ МОНАСТЫРЬ. Существовал в XVII – начале XX в. в предместье Тройчаны, известен также под названием Свято-Троицкий. Время возникновения неизвестно, впервые упоминается в 1445 г. Мужской монастырь имел две церкви – деревянную Благовещения и каменную Троицкую, жилые дома и хозяйственные постройки. Троицкая церковь построена в 1655–60 гг. в стиле барокко, в середине XVIII в. разрушена, в 1786–89 гг. отстроена. Крестово-купольный каменный храм с двумя притворами и подвалом, двухбашенный, укрытый жестью. Торцевые стены крыльев трансепта завершены фигурными фронтонами. Церковь двухбашенная: на одной башне были часы с боем, на другой – колокольня. Над центральным нефом возвышался объем с большим куполом на четверике, над ним – бельведер, увенчанный маленьким куполом на световом барабане. На территорию монастыря входили через ворота (здесь была небольшая церковь Святого Николая). Комплекс также включал жилые помещения – дом архимандрита, дом для гостей, трапезную, каменную «сокровищницу» со склепом, где находилась пивница. Хозяйственные постройки: сарай, конюшни, хлева, баня, пивоварня, дома для работников; был также пруд, колодец с компасом (на деревянных столбах), фруктовый сад, цветники. В 1792–1840 гг. при монастыре существовала духовная семинария.

Разрушен во II Мировую войну.


СЛУЦКІЯ ЗАМКІ, абарончыя і замкава-палацавыя комплексы, якія існавалі ў Слуцку ў XIV–XIX стст. былі пабудаваныя з дрэва.

Схема Слуцких замков 18 века: 1 – Верхний замок, 2 – Нижний замок, 3 – Новый замок. Схема Слуцкіх замкаў 18 стагоддзя: 1 - Верхні замак, 2 - Ніжні замак, 3 - Новы замак.Верхні замак пабудаваны ў пачатку XIV ст. на тэрыторыі старажытнага дзядзінца ў сутоках рэк Случ і Бычок як умацаваная рэзідэнцыя князёў Алелькавічаў. Паспяхова вытрымаў асады татарскіх войск у 1502 г., 1503 г., 1505 г., 1506 г., 1521 г., войск Глінскага ў 1508 г. З расшырэннем тэрыторыі гораду і ўзнікненнем новых стратэгічных пунктаў абароны да канца XVI ст. страціў абарончую ролю і ў 1-й палове XVII ст. перабудаваны ў замкава-палацавы комплекс. Авальны ў плане замак, умацаваны абарончымі сценамі-гароднямі, быў абкружаны высокім земляным валам і запоўненым вадой ровам, які аддзяляў яго ад Ніжняга замку. Паводле апісання 1687 г., цэнтральны будынак замку – прастакутны ў плане аднапавярховы з мезанінам палац анфіладнай планіроўкі, накрыты гонтавым дахам. Разныя дзверы з антабамі, сцены і столі памяшканняў былі аздобленыя размалёўкай, печы абліцаваны белай і зялёнай паліванай кафляй. Абапал палацу размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, арсенал (паблізу валу), замкавая царква. Каля сярэдзіны XVIII ст. замак пакінуты, у пачатку XIX ст. на яго тэрыторыі пабудаваны драўляны, потым мураваны Мікалаеўскі сабор.

Ніжні замак пабудаваны ў XIV ст. на месцы былога вакольнага гораду старажытнага Слуцаку, злучаўся з Верхнім замкам мостам цераз роў з вадой, пракапаны паміж рэкамі Случ і Бычок, са знешняга боку быў абведзены ровам з вадой. Уяўляў сабой у плане няправільны прастакутнік. У 2-й палове XVII ст. на тэрыторыі замку былі тры драўляныя палацы (аднапавярховыя шматпакаёвыя будынкі з багата аздобленымі інтэр"ерамі, печамі, абліцаванымі кафлямі з выявамі арлоў), будынак кухні, флігель для прыслугі і іншыя збудаванні. На беразе Случы размяшчаўся гаспадарчы двор (уключаў стайні, вазоўні, жыллё конюхаў). У XVIII ст. замак (называўся Стары) развіваўся як палацавы комплекс. Паводле апісання 1765 г., з боку гандлёвай плошчы Стары горад з замкам быў злучаны мостам цераз роў, які прымыкаў да брамы-вежы з купалам, гадзіннікам, металічным гербам Радзівілаў. У ніжнім ярусе брамы абапал праезду размяшчаліся пакоі для варты. На галоўнай восі стаяў аднапавярховы ашаляваны дошкамі палац на падмурку, накрыты гонтавым дахам, галоўны ўваход вылучаўся ганкам. Вакол вялікай прыхожай анфіладна размяшчаліся дзевяць жылых пакояў, тры залы (адна з іх партэрная) і іншыя памяшканні, дзверы і аконныя ліштвы якіх былі аздобленыя мастацкай разьбой. З боку галоўнага ўезду палац фланкіравалі два флігелі і гаспадарчыя збудаванні.

Новы замак (Цытадэль) пабудаваны ў 1-й палове XVII ст. на ўсходняй ускраіне Новага гораду, на левым беразе р. Случ. Яго ўзнікненне звязанае з рэканструкцыяй абарончай сістэмы гораду і стварэннем знешняга абарончага поясу. У плане – квадрат (каля 250х250 м), абведзены ровам, умацаваным валам з чатырма бастыёнамі і вежамі, абарончымі сценамі, з боку гораду – равелінам. У 2-й палове XVII ст. равелін і браму злучаў мост цераз абводны роў, паблізу якога на дзядзінцы стаяў жылы дом з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Насупраць яго – другі дом пад гонтавым дахам. Непадалёку знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы (мураваны склеп, драўляныя свіраны, конны млын), студня. У XVIII ст. замак рэканструяваны. Паводле апісання 1765 г. перад уездам з боку гораду былі два рады вадзяных равоў з дзвюма пад"ёмнымі мастамі і дзвюма брамамі. Справа ад брамы, завершанай купалам, на дзядзінцы стаяла кардэгарда, з процілеглага боку – жылы будынак з мезанінам (уключаў тры жылыя пакоі, кухню), флігель. Каля іх размяшчаліся другі флігель, кузня, тры стайні, парахоўня, арсенал. На тэрыторыі замку быў «італійскі сад» з альтанкамі і алеямі, абсаджанымі агрэстам. Акрамя брам, замак меў праходы для скрытага выхаду гарнізону.

Ю.А. Якімовіч

Схема Слуцких замков 18 века: 1 – Верхний замок, 2 – Нижний замок, 3 – Новый замок. Схема Слуцкіх замкаў 18 стагоддзя: 1 - Верхні замак, 2 - Ніжні замак, 3 - Новы замак.СЛУЦКИЕ ЗАМКИ, оборонительные и замково-дворцовые комплексы, которые существовали в Слуцке в XIV–XIX вв. были построены из дерева.

Верхний замок построен в начале XIV в. на территории древнего детинца в месте слияния рек Случь и Бычок как укреплённая резиденция князей Олельковичей. Успешно выдержал осады татарских войск в 1502, 1503, 1505, 1506, 1521 годах, войск Глинского в 1508 г. С расширением территории города и возникновением новых стратегических пунктов обороны к концу XVI в. потерял оборонительную роль и в 1-й половине XVII в. перестроен в замково-дворцовый комплекс. Овальный в плане замок, укреплённый оборонительными стенами-городнями, был окружён высоким земляным валом и заполненным водой рвом, который отделял его от Нижнего замка. Согласно описанию 1687 г., центральное здание замка – прямоугольный в плане одноэтажный с мезонином дворец анфиладной планировки, накрытый гонтовой крышей. Резные двери с антабами, стены и потолки помещений были отделаны росписью, печи облицованы белой и зелёной глазурованной плиткой. С обеих сторон дворца располагались хозяйственные постройки, арсенал (вблизи вала), замковая церковь. Около середины XVIII в. замок брошен, в начале XIX в. на его территории построен деревянный, потом каменный Николаевский собор.

Нижний замок был построен в XIV в. на месте бывшего пригорода древнего Слуцка, соединялся с Верхним замком мостом через ров с водой, прорытый между реками Случь и Бычок, с внешней стороны был обведен рвом с водой. Представлял собой в плане неправильный прямоугольник. Во 2-й половине XVII в. на территории замка были три деревянных дворца (одноэтажные многокомнатные здания с богато отделанными интерьерами, печами, облицованными изразцами с изображениями орлов), здание кухни, флигель для прислуги и другие сооружения. На берегу Случи размещался хозяйственный двор (включал конюшни, навесы, жилье конюхов). В XVIII в. замок (назывался Старый) развивался как дворцовый комплекс. Согласно описанию 1765 г., со стороны торговой площади Старый город с замком был соединен мостом через ров, который примыкал к воротам-башне с куполом, часами, металлическим гербом Радзивиллов. В нижнем ярусе ворот с обеих сторон проезда располагались комнаты для стражи. На главной оси стоял одноэтажный обшитый досками дворец на фундаменте, накрытый гонтовой крышей, главный вход выделялся крыльцом. Вокруг большой прихожей анфиладно располагались девять жилых комнат, три зала (один из них партерный) и другие помещения, двери и оконные плинтуса которых были отделаны художественной резьбой. Со стороны главного въезда дворец фланкировали два флигеля и хозяйственные сооружения.

Новый замок (Цитадель) построен в 1-й половине XVII в. на восточной окраине Нового города, на левом берегу р. Случь. Его возникновение связано с реконструкцией оборонительной системы города и созданием внешнего оборонительного пояса. В плане – квадрат (около 250х250 м), обведен рвом, укреплен валом с четырьмя бастионами и башнями, оборонительными стенами, со стороны города – равелином. Во 2-й половине XVII в. равелин и ворота соединял мост через обводный ров, вблизи которого на детинце стоял жилой дом с мезонином, накрытый гонтовой крышей. Напротив него – второй дом под гонтовой крышей. Неподалёку находились хозяйственные постройки (каменный погреб, деревянные амбары, конная мельница), колодец. В XVIII в. замок реконструирован. Согласно описанию 1765 г. перед въездом со стороны города были два ряда водяных рвов с двумя подъемными мостами и двумя воротами. Справа от ворот, увенчанная куполом, на детинце стояла кордегардия, с противоположной стороны – жилой дом с мезонином (включал три жилых комнаты, кухню), флигель. Возле них располагались второй флигель, кузница, три конюшни, пороховая, арсенал. На территории замка был «итальянский сад» с беседками и аллеями, обсаженной крыжовником. Кроме ворот, замок имел проходы для скрытого выхода гарнизона.


СЛУЦКІЯ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ДУХА I КАЛЕГІЮМ ЕЗУІТАЎ. Існавалі ў Слуцаку ў канцы XVII–XIX стст.

Першы комплекс пабудаваны ў 1696 г. на тэрыторыі Старога гораду, непадалёку ад Востраўскай брамы (уключаў драўляныя капліцу і кляштарны корпус, у 1698 г. у ім адкрыта аднакласная школа). У пачатку XVIII ст., паводле праекту дойліда-манаха Я. Клауса, пабудаваныя новы драўляны кляштар, касцёл Святога Духа (квадратнае ў плане аднанефавае збудаванне з чатырма капліцамі па кутах, прэсбітэрыем і алтарнай апсідай з сакрысціямі па баках; цэнтр нефу быў завершаны васьмігранным светлавым барабанам з купальным пакрыццём; у інтэр"еры знаходзіліся разныя алтары). Да касцёлу прымыкаў сад. Пасля скасавання ордэну езуітаў (1773 г.) комплекс аддадзены кальвіністам, у 1819 г. у ім асталяваны кляштар марыявітак, пасля закрыцця якога ў 1840 г. касцёл і іншыя пабудовы разабраныя.

Другі комплекс пабудаваны ў Новым горадзе ў 1710–20-я гады на месцы былой сядзібы шляхціца I. Клакоцкага, якую ён у 1706 г. падараваў езуітам. Цэнтрам кампазіцыі квадратнага ў плане комплексу быў касцёл з брусоў на цагляным падмурку (1710–15 гг.), са скляпеністай крыптай (мяркуюць, што яго будаваў канонік Р. Энгель). Касцёл – аднанефавае прастакутнае ў плане збудаванне са зрэзанымі кутамі, да якіх прылягалі чатыры квадратныя ў плане капліцы з прэсбітэрыем і трохграннай алтарнай апсідай з сакрысціямі па баках (агульная вышыня храму 37 м). Неф, перакрыты скляпеннем, завяршаўся купалам на прастакутным са зрэзанымі кутамі светлавым барабане, абкружаным балюстраднай галерэйкай. Капліцы завяршаліся чацверыковымі вежамі з купальнымі пакрыццямі. На адной з вежаў галоўнага фасаду ў 1717 г. устаноўлены гадзіннік. Над бабінцам, які разам з тамбурам-уваходам утвараў у плане трапецыю, знаходзіліся хоры складанай у плане формы, над імі – памяшканне для музыкаў, завершанае невысокай вежачкай з драўлянай скульптурай Маці Боскай з дзіцем на галоўным фасадзе. У касцёле былі адзінаццаць алтароў (некаторыя прывезеныя з Прагі), арган, амбон, шкляныя жырандолі, зробленыя ў 1736 г. на Налібоцкай гуце. У 1773 г. касцёл звонку ашаляваны. Непадалёку ад касцёлу знаходзіліся драўляныя званіца, калегіюм, два флігелі, бурса, школа, аптэка, гаспадарчыя пабудовы, 3-павярховая мураваная скарбніца, пладовы сад. Будынак калегіюму (перабудаваны ў 1710-я гады з жылога дому) – двухпавярховы, прастакутны ў плане, завершаны высокім складаным дахам, з ашаляванымі звонку сценамі. Над слупавым ганкам, аформленым балюстрадай, размяшчалася зала. Уздоўж усяго будынку была зробленая галерэя з падчэнямі. У ніжнім паверсе размяшчаліся келлі, у верхнім – келлі і кабінеты. Аднапавярховы прастакутны ў плане флігель (1713 г.) з мезанінам, накрыты гонтавым дахам, уключаў трапезную, галерэю, кухню, камору, у мезаніне была зала. У цэнтры другога флігеля была брама з залай наверсе, завершаная купалам са звонам. Абапал брамы ў аднапавярховых крылах размяшчаліся жылыя пакоі для наведвальнікаў, у мезаніне – две залы. Будынак бурсы – аднапавярховы прастакутны ў плане. Школа размяшчалася ў аднапавярховым крыжовым у плане будынку з ганкам. Памяшканне аптэкі мела ў цэнтры прыхожую з кухняй, жылы пакой аптэкара (з алькежам), справа лабараторыю. Над прыхожай у мезаніне была зала. Уздоўж агароджы (спачатку драўляны паркан, у 1772 г. тры сцяны мураваныя) размяшчаліся пякарня, варыўня, стайня з вазоўняй, кузня, сталярная майстэрня, васкабойня, бровар, хлявы, свіраны. Увесь комплекс, акрамя скарбніцы, згарэў у 1804 г.

Ю.А. Якімовіч

СЛУЦКИЙ КОСТЁЛ СВЯТОГО ДУХА И КОЛЛЕГИУМ ИЕЗУИТОВ. Существовали в г. Слуцке в конце XVII–XIX вв.

Первый комплекс построен в 1696 г. на территории Старого города, недалеко от Островских ворот (включал деревянные часовню и монастырский корпус, в 1698 г. в нем открыта одноклассная школа). В начале XVIII в., согласно проекту зодчего монаха Я. Клауса, построены новый деревянный монастырь, костел Святого Духа (квадратное в плане однонефное сооружение с четырьмя часовнями по углам, пресвитерией и алтарной апсидой с сакристиями по бокам; центр нефа был завершен восьмигранным световым барабаном с купольным покрытием; в интерьере находились резные алтари). К храму примыкал сад. После упразднения ордена иезуитов (1773 г.) комплекс отдан кальвинистам, в 1819 г. в нём образовался монастырь мариавиток, после закрытия которого в 1840 г. храм и другие постройки разобраны.

Второй комплекс построен в Новом городе в 1710–20-е годы на месте бывшей усадьбы шляхтича И. Клакоцкого, которую он в 1706 г. подарил иезуитам. Центром композиции квадратного в плане комплекса был костел из брусьев на кирпичном фундаменте (1710–15 гг.), со сводчатой криптой (предполагают, что его строил каноник Р. Энгель). Костел – однонефное прямоугольное в плане сооружение со срезанными углами, к которым примыкали четыре квадратные в плане часовни с пресбитерией и трехгранной алтарной апсидой с сакристиями по бокам (общая высота храма 37 м). Неф, перекрытый сводом, завершался куполом на прямоугольном со срезанными углами световом барабане, окруженном балюстрадной галерейкой. Часовни завершались четвериковыми башнями с купольными покрытиями. На одной из башен главного фасада в 1717 г. установлены часы. Над притвором, который вместе с тамбуром-входом образовывал в плане трапецию, находились хоры сложной в плане формы, над ними – помещение для музыкантов, завершеное невысокой башенкой с деревянной скульптурой Божьей Матери с ребенком на главном фасаде. В храме были одиннадцать алтарей (некоторые привезены из Праги), орган, амвон, стеклянные люстры, сделанные в 1736 г. на Налибокском заводе. В 1773 г. храм снаружи обшит. Недалеко от костела находились деревянные колокольня, коллегиум, два флигеля, бурса, школа, аптека, хозяйственные постройки, 3-этажная каменная сокровищница, плодовый сад. Здание коллегиума (перестроено в 1710-е годы из жилого дома) – двухэтажное, прямоугольное в плане, завершено высокой складной крышей, с обшитыми снаружи стенами. Над столбовым крыльцом, украшенным балюстрадой, располагался зал. Вдоль всего здания была сделана галерея с подсенями. В нижнем этаже располагались кельи, в верхнем – кельи и кабинеты. Одноэтажный прямоугольный в плане флигель (1713 г.) с мезонином, накрытый гонтовой крышей, включал трапезную, галерею, кухню, кладовую, в мезонине был зал. В центре второго флигеля были ворота с залом наверху, завершенные куполом с колоколом. По бокам ворот в одноэтажных крыльях размещались жилые комнаты для посетителей, в мезонине – два зала. Здание бурсы – одноэтажное прямоугольное в плане. Школа размещалась в одноэтажном крестовом в плане здании с крыльцом. Помещение аптеки имело в центре прихожую с кухней, жилую комнату аптекаря (с алькежем), справа лабораторию. Над прихожей в мезонине был зал. Вдоль ограждения (сначала деревянный забор, в 1772 г. три стены каменные) располагались пекарня, кладовка, конюшня с навесом, кузница, столярная мастерская, воскобойня, пивоварня, сараи, амбары. Весь комплекс, кроме сокровищницы, сгорел в 1804 г.



© Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1993
© Издательство «Белорусская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1993

Перевод – Владимир ХВОРОВ
(В настоящее время названия некоторых улиц и предназначения зданий изменены)