Стэфанія Радзівіл-Вітгенштэйн (1809–1832)
3 лета 1813 г., калі вайна з Напалеонам вялася ўжо за межамі Расійскай імперыі, і да 24 лютага 1813 г. на ўладанні Дамініка Радзівіла быў накладзены секвестр (забарона карыстання маёмасцю). Уладанні Дамініка ўрэшце былі падзелены паміж спадчыннікамі. Нясвіжчыну атрымаў пляменнік Антоній Радзівіл (1775–1833), дачка Стэфанія – былыя Слуцкае і Капыльскае княствы і шэраг іншых тэрыторый. Спадчынныя правы атрымаў і пазашлюбны сын Аляксандр (1808-1859), ад якога пайшла новая, галіцыйская галіна роду Радзівілаў. Пасля смерці князя Дамініка яго жонка ў другі раз выйшла замуж за рускага князя Чарнушова.
Уладальніца Случчыны княжна Стэфанія на той час была малалетняй, за яе маёмасцю наглядалі апекуны, а выхаваннем клапаціліся сам цар з царыцай. 3 асабістага дазволу цара ў 1828 г. адбыўся шлюб паміж княжной Стэфаніей Радзівіл і графам Львом (Людвігам Леонам) Вітгенштэйнам.
Указам Сената ў 1831 г. Слуцк з усімі даходамі прызнаваўся за Стэфаніей Радзівіл-Вітгенштэйн, а слуцкія мяшчане прызнаваліся вольнымі.
Новыя гаспадары Случчыны жылі за мяжой. Там у іх нарадзіліся сын Пётр і дачка Марыя. У Слуцку Вітгенштэйны не бывалі, гаспадарчымі справамі тут займаліся намеснікі. У 1832 г. ва ўзросце 23 гадоў княгіня Сафія памерла. 3-за гэтай заўчаснай смерці, як адзначаў сучаснік, па гораду хадзілі розныя нядобрыя чуткі. А ўладальнікам горада і краю стаў граф (з 1832 г. князь) Леў Вітгенштэйн.